• Газеты, часопісы і г.д.
  • Post scriptum  Адам Глобус

    Post scriptum

    Адам Глобус

    Памер: 176с.
    Вільня 1999
    21.33 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    АДАМ ГЛЕБУС
    Vostraja Brama НАША HIBA
    1999
    
    Vostraja Brama
    1999
    АДАМ ГЛЁБУС
    POST SCKJPTIW
    Кантамінаныі
    Vostraja Brama НАША HIBA 1999
    ISBN 985-456-421-5
    Адам Глёбус (Адамчык Уладзімер). POST SCRIPTUM. Кантамінацыі. — «Наша Ніва» (Бібліятэка «Вострая Брама», 0). — 1999— 176 с.
    У сваёй адзінаццатай кнізе аўтар сабраў афарызмы, цытаты з камэнтарам, грэгерыі й максымы. Зборнік кантамінацыяў — плён дзесяцігадовае працы.
    Рэдактары Ўладзімер Арлоў і Сяргей Дубавец Мастакі Ўладзімер Адамчык і Іна Каюта Карэктар Аляксандра Макавік
    Макет Ігара Махнача
    © Адам Глёбус, 1999
    © Уладзімер Адамчык, Іна Каюта, 1999
    © «Наша Ніва», 1999
    © «Сучасны літаратар», 1999
    I. ЖЭСТ — GESTURE
    Пра творчасьць
    1.	Культура
    о о о
    Культура — па-першае, культывацыя зямлі, па-другое, культ асобы, а потым — усё астатняе.
    о о о
    Найпершая задача камэрцыйнай культуры — растыражаваць каштоўнае й прадаць яго як мага таньней.
    о о о
    Калі чытаю, слухаю або гляджу выдатны твор, на нейкі момант адчуваю жаданьне, каб ён належаў толькі мне. Вось так і ўзьнікаюць таемныя калекцыі і бібліятэкі.
    о о о
    Культура — гэта веданьне дакладнай адлегласьці, на якой мусіш вітацца з ворагам.
    2.	Творчасьць
    о о о
    Шліфоўка, удасканальваньне, аздабленьне формы пры кволай ідэі выглядае непатрэбшчынаю.
    о о о
    Прыгажосьць мае крышку мінорнае адценьне.
    о о о
    Пакуты творцаў зазвычай беспадстаўныя: мастаку здаецца, што рэальныя карціны горшыя за ўяўныя, а літаратар перакананы, што яшчэ не напісаў вартага твору.
    о о о
    Пазьбягай дачыненьняў зь людзьмі нікчэмнымі... Асабліва небясыіечны тут — тэлефон, бо чужы голас адразу трапляе ў сьвядомасьць. У пакоі, дзе стаіць тэлефонны anapax, немагчыма засяродзіцца, немагчыма займацца творчасьцю.
    3.	Талент
    о о о
    У найбяздарнейшага рамесьніка ёсьць прынамсі адзін прыхільнік. Звычайна на гэтую ролю пагаджаецца жонка.
    о о о
    Талент літаратара, як і любы іншы талент, табе дорыць прырода. Асноўная праблема таленавітага чалавека ў тым, каб наяўнасьць таленту яму даравалі людзі.
    о о о
    Геній стаіць вышэй за ўсялякія канстытуцыі, праграмы й законы, таму дзяржава помсьціць генію жорстка й злосна. Калі ўмее — у рамках законаў і канстытуцыяў, а нярэдка й выходзячы за іх.
    о о о
    Большасьць людзей нараджаюцца й застаюцца ў жыцьці пасрэднымі, таму старанны, паслухмяны, пасрэдны працаўнік хутчэй знаходзіць прызнаньне ў народзе, чым асоба геніяльная. Каб зразумець генія,
    трэба самому нарадзіцца хоць бы таленавітым.
    о о о
    Большасьць разумных людзей, жывучы ў сталіцах, існуюць і працуюць ў правінцыях. Для адных гэтая правінцыя завецца навукаю. Для другіх — рэлігіяй... Як і кожны, спадзяюся, што зь цягам часу на сьвеце будзе болып творцаў, якія пажад аюць жыць у сталіцы, дзе ўраўнаважана скампануюцца і навука, і мастацтва, і рэлігія, і эротыка. Дзе адзін правінцыйны талент ня будзе імкнуцца прынізіць другі талент толькі за тое, што ён зь іншай правінцыі, зь іншага рэгіёну ці сэктару.
    о о о
    Дзяржава прыўлашчвае заслугі генія, якога пасьлядоўна, пэдантычна, скрупулёзна зьневажала.
    о о о
    Улада — гэта яшчэ й захоп чужых здольнасьцяў і ведаў.
    о о о
    He наракай на фартуну. Лёс прапануе шмат магчымасьцяў і людзям бяздарным,
    яны проста не заўважаюць і не скарыстоўваюць іх. Злавіць шчасьце можна толькі таленавітай рукою.
    о о о
    Ленавацца ня менш складана, чым працаваць. Працуеш па агульнапрынятых правілах і адпачываеш па правілах, а лянуесься — па сваіх жаданьнях. Таленавітых лайдакоў гэтаксама мала, як і здольных працаўнікоў. Пра гэта сьведчыць і колькасьць баек, казак, раманаў, песень пра людзей лянівых.
    о о о
    Геніяльнае не падробіш... Сказаў Вавэнарг. Так. Ніхто й не спрабуе падрабляць геніяльнае. Падрабляюць творы, падрабляюць прадукцыю геніяльных працэсаў, а яна хоць і адбівае ў сабе, як люстэрка, постаць генія, сама, па сутнасьці, геніяльнай рэччу не зьяўляецца.
    о о о
    Галоўнае ў творчасьці — наладжваньне працэсу, а не канчатковы прадукт.
    Калі табе перасталі зайздросьціць, значыць, ты згубіў талент.
    о о о
    Фальшывыя манэты ходзяць з-за недахопу сапраўдных грошай у таленавітых людзей.
    о о о
    У пасрэдных людзей ёсьць патаемны пароль: прэч заслугі. I калі ты хоць на крок выйдзеш наперад, дык адразу пачуеш за сьпінаю абразы й зьнявагі, якія выканае хор пасрэднасьцяў.
    о о о
    Ад кожнага — па здольнасьцях, кожнаму — па запатрабаваньнях. Існуе й такая схема пабудовы грамадзтва. Але чым большыя здольнасьці, тым меншыя запатрабаваньні, і наадварот.
    о о о
    Дзень — маленькае люстэрка, у якім адбіваецца ўсё жыцьцё. У геніяльнага чалавека не бывае бяздарных дзён. Ёсьць у яго сумныя
    хвіліны, вясёлыя імгненьні, трагічныя тыдні, а бяздарных дзён няма. Таму дастаткова чалавеку таленавітаму апісаць адну сустрэчу з геніем, каб ты зразумеў і ўбачыў веліч выбітнай асобы.
    4.	Слава
    о о о
    Той, хто імкнуўся да вядомасьці, багацьця й славы, а ў выніку не займеў іх, ніколі ня выкліча спачуваньня. Наадварот, з такіх няздараў зьдзекуюцца й насьміхаюцца найбольш.
    о о о
    Пра добры твор гаворыць нямнога людзей, але — доўга.
    о о о
    Нячаста, але сустракаюцца асобы, настолькі самадастатковыя, што іх не цікавіць прызнаньне й слава, ім не патрэбныя ацэнкі й адзнакі іншых, іх не абыходзяць чужыя меркаваньні пра ўласныя паводзіны. Хацеў бы я быць такім, незалежным ва ўсім. А ў мяне атрымліваецца толькі ў камэрнай творчасьці.
    о о о
    Каб цябе пачулі і слухалі, гавары тое, што людзі прагнуць пачуць.
    Вядомасьць дасягаецца толькі праз кепскую рэпутацыю.
    о о о
    Вышыня сёньняшняга трыюмфу сьведчыць пра глыбіню заўграшняга падзеньня.
    о о о
    Папулярнасьць — гэта перш-наперш пасрэднасьць, а пасрэднасьць — гэта ўчарашняя вядомасьць.
    о о о
    Мода — найвялікшы вораг папулярнасьці, бо мода зьмяняецца з кожным сэзонам.
    о о о
    Апранахі блазнаў і каралёў аднолькава зіхаткія. Зусім не прынцыпова тое, што ў аднаго золата сапраўднае, а ў другога — штучнае, бо словы каралёў і блазнаў здатныя выклікаць адно ўсьмешку.
    Няўжо слава прыйдзе тады, калі ты канчаткова страціш гонар?
    о о о
    Слава кампануе свае каляжы такім чынам, што ў адзін тэлевізійны кампот трапляюць зусім розныя асобы: генэралы й шарлятаны, міністры й фігляры, мільянэры й сьпевакі. Табе застаецца толькі выкінуць злучнік, замяніўшы яго на дэфіс, і зрабіць выснову. Генэрал-шарлятан, міністар-фігляр, сьпявакмільянэр — вось яны, абраньнікі народнай славы. Mae рацыю Шапэнгаўэр, калі піша... Слава сярод сучасьнікаў нячаста ператвараецца ў трывалую пасьмяротную славу.
    5.	Літаратура
    о о о
    Эгаістычны літаратар мусіць адмаўляцца ад рамяства, бо ягоная патрэба — падабацца сабе, а не суцяшаць і забаўляць іншых, чужых, натоўп, як гэта робяць прафэсійныя бэлетрысты.
    о о о
    Пісьменьнік-лісьлівец-прафэсіянал выдатна ведае, што ніводны з тыранаў не адмовіўся ад сваіх літаратурных партрэтаў, аўтабіяграфіяў і хвалебных гімнаў. 3 гэтага прафэсіянал і жывіцца.
    о о о
    Літаратура будуецца яшчэ й на страху, што незанатаваныя думкі зьнікнуць.
    о о о
    Экстрэмальны літаратурны твор — кароткая, блытаная перадсьмяротная запіска.
    Шмат каму зь літаратараў асноваю для ацэнкі напісанага служаць: па-першае, колькасьць выкладзеных на паперы знакаў, што прыроўніваюцца да грашовых адзінак; па-другое, колькасьць асобнікаў надрукаванай кнігі, што істотна ўплывае на заробак. Асуджаць і папракаць за такі падыход да літаратурнае працы нельга. Наадварот, такія паводзіны літаратара трэба хваліць на кожным скрыжаваньні. Толькі мне да душы іншыя крытэры... Люблю наяўнасьць у тэксьце нечаканых і парадаксальных flyMax і развагаў, шаную ляпідарнасьць і нешматслоўнасьць, паважаю някідкую прыхаваную сувязь з творамі вялікіх папярэднікаў і радуюся амаральнасьці аўтара, амаральнасьці з пункту гледжаньня масавай сьвядомасьці.
    о о о
    Чытача можна падмануць толькі адзін раз, а потым даводзіцца мяняць псэўданім.
    о о о
    Нечаканая канцоўка навэлы заўсёды ілжывая.
    Калі табе кажуць: «А я ведаю, пра што будзе тваё наступнае апавяданьне...», ты абавязкова дапытайся пра здагадкі й вэрсіі, каб не напісаць чужога.
    о о о
    Вавэнарг сьцьвярджаў, што людзі разумныя ня пішуць і не чытаюць раманаў, бо дастаткова чалавеку адчуць, што ўяўная веліч хавае за небыліцамі звычайную хлусьню, як яго ахоплівае гідлівасьць, таму раманы й не перачытваюцца. Выдатнае назіраньне. Толькі мне не давялося сустрэць ніводнага разумнага, які б не прачытаў пару-тройку бульварных раманаў. Усе не без грахоў. Мяркую, спадар Люк дэ Клап’е дэ Вавэнарг таксама пачытваў раманы. Таму й скажу наступнае... Разумны чалавек адмаўляецца чытаць раманы.
    о о о
    Нішто так хутка не псуе рэпутацыю літаратара, як праўдзівыя выказваньні пра суайчыньнікаў і супляменьнікаў
    о о о
    Лепей не спрачацца пра якасьці мясьцінаў, у якіх ня быў, і пра вартасьці звычаяў,
    якіх ня бачыў. Кожны з нас і так шмат дзе пабываў і многае паглядзеў, каб цікава расказаць.
    о о о
    Ня варта чакаць удзячнасьці за пахвальбу. Ведаючы пра гэта, крытыкуй, іранізуй, кажы праўду і галоўнае — ня бойся, што ў адказ атрымаеш жорсткія словы, а тым болып дзеяньні.
    о о о
    Кожная думка новая, — заўважыў Вавэнарг, — калі чалавек выказвае яе на свой лад... Удакладню: на сваёй мове і ў новай маладой краіне...
    о о о
    У адным слове ісьціны ня менш, чым у разгорнутым сказе. Але большасьць літаратараўусё адно імкнуцца акрэсьліваць ісьціну менавіта сказамі, а ня словамі.
    о о о
    Афарызм — арыстакратычная форма.
    Пішучы ў газэту, ні на імгненьне не забывай, што рэфарматарам, патрыётам, рэвалюцыянэрам салодка жывецца толькі на старонках гістарычных энцыкляпэдыяў.
    о о о
    Трэба быць поўным ідыётам, каб пісаць ня дзеля заробку. I дзевяноста дзевяць літаратараў з кожнае сотні паслухмяна графаманяць дзеля грошыкаў. А табе, каб паважаць сябе, варта заставацца круглым пісьменьнікам і паціху занатоўваць сякія-такія думкі дзеля сяброў і ўласнага задавальненьня. Заставайся адным з сотні.
    о о о
    Літаратура — працэс маральнага рэфармаваньня.
    о о о
    Надыходзяць і такія часы, калі нават звычайнаму літаратару нічога не застаецца, як пісаць таемны дзёньнік.
    о о о
    Паэту цяжка сказаць нешта такое, што д а яго не гаварылі, таму і стварае паэт новую мову.