Post scriptum
Адам Глобус
Памер: 176с.
Вільня 1999
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
о о о
Непрыстойныя жэсты выглядаюць на кінаэкране занадта тэатральна, але трапляюць у лік набыткаў праз сваю прыродную яскравасьць ды эратычнасьць.
о о
Вельмі кепска глядзяцца на экране інваліды, бо ўвесь час узьнікае сумнеў: а ці сапраўды ён сьляпы, а ці сапраўды ў яго няма нагі, а можа ён яе ўдала схаваў, каб нас падмануць?
о о о
Фота вынайшлі не мастакі й не навукоўцы, а альхімікі. Фотаздымак — дзьвюхмерная праекцыя філязофскага каменю.
о о о
Hi адзін па-сапраўднаму выбітны чалавек ніколі не забіваў часу на складаньне
баек... Сказаў Вавэнарг, забыўшыся пра Эзопа.
о о о
Найболып карысныя тыя парады, якімі лёгка кіравацца... Думка Вавэнарга перагукаецца з выказваньнем Скаварады... Цяжкае, яно й непатрэбнае.
II. НУЛЬ ZERO
Пра навуку
1. Розум
о о о
Розум прымушае нас верыць у тое, у што мы ня можам паверыць з-за абмежаванасьці нашых пачуцьцяў. У бясконцасьць сьвету, напрыклад.
о о о
Калі гаворыш разумнае, цябе амаль ня чуюць. Чым болей прамаўляеш значных рэчаў, тым меней маеш уважлівых слухачоў. У глупства найвялікшыя шанцы займець слухачоў і авалодаць аўдыторыяй. Паспрабуй на людзях забрахаць па-сабачы і пераканаесься.
о о о
Праўды не саромеецца вар’ят.
о о о
Паміж поўным ідыётам і вельмі разумным чалавекам менш розьніцы, чымся паміж мёртвым і жывым.
Зьдзіўляе адназначнае імкненьне чалавека наблізіцца, каб зразумець; хоць у большасьці выпадкаўтрэба, наадварот, зрабіць крок назад.
о о о
Калі ты разумны, цябе досыць проста папракнуць за бессардэчнасьць і маладухоўнасьць.
о о о
Розум — гэта ўменьне выходзіць з дурных акалічнасьцяў.
о о о
Калі з табою пагадзіліся, гэта не азначае наяўнасьці разумнага паплечніка.
о о о
Разумнага немагчыма пакрыўдзіць; крыўдуеш роўна настолькі, наколькі пачуцьці пераўзыходзяць розум.
о о о
Незаўсёды можаш сабе дазволіць раскошу — быць разумным.
На думку Плятона, Дыяген — гэта звар’яцелы Сакрат. Удакладню... Дыяген — Сакрат, які не гаворыць, а брэша. Зрэшты, галоўнае, што Дыяген зьяўляецца Сакратам, а якім — справа другая.
о о о
Сіла розуму, відавочна, болыпая ў тых, хто яе ўсьведамляе, чым у тых, хто пра яе ня ведае... Так напісаў Лятрэамон.
Пагадзіцца з такой тэзаю лёгка. Паводле маіх перакананьняў, чалавек таму й жыве на сьвеце даўжэй за астатніх, бо разумнейшы. I вынаходніцтва Бога, і трактоўка Бога як разумнай субстанцыі, і бесьсьмяротнасьць душы паводле Плятона — усё гэта досыць роўна кладзецца ў пераканаўчы рад папярэдняй тэзы. Але мне хацелася намаляваць адзін эпізод з уласнага жыцьця, каб яшчэ раз засьведчыць дакладнасьць думкі Лятрэамона.
Раніцай, з стрыечным братам Анатолем, мы йшлі на заняткі, я — у вучэльню, а ён — у інстытут. Замест прабежак мы рабілі праходкі. Хуткімі крокамі праходзілі восем тралейбусных прыпынкаў. I вось за адну раніцу мы пабачылі дзесяць раздушаных на дарозе катоў. Тыдзень не было апэтыту. I ўсё жыцьцё мяне перасьледуе думка пра не-
разумнасьць і жорсткасьць прыроды, пра яе сьляпую самаахвярнасьць. Тамуўсе ваенныя канфлікты я адношу да стыхійных бедзтваў і ненавіджу выраз «ваеннае мастацтва». Уласна розум ня можа быць скіраваны на вайну, розум скіроўваецца ў супрацьлеглы бок, на пазьбяганьне вайны. Кіравацца ў ваеннае пекла можа толькі псыхічна хворы, маньяк, цалкам неразумны чалавек. I таму ў сыстэме агульнай адукацыі неабходна аддаваць перавагу ў вывучэньні спадчыны людзей разумных, якія ўсьведамлялі й ведалі сілу свайго таленту й розуму, а гісторыю пра дзеяньні маньякаў, гвалтаўнікоў, тыранаў неабходна калі ня цалкам скасаваць, дык значна падкараціць і перанесьці ў лекарскія падручнікі пра псыхічныя расстройствы й адхіленьні.
о о о
Калі Франсуа дэ Лярашфуко разважае пра пашырэньне розуму да межаў магчымага, міжвольна ўзьнікаюць думкі пра вар’яцтва.
о о о
Калі не стае ведаў, каб размаўляць і падтрымліваць разумныя адносіны, тады зьвяртаюцца па дапамогу да сьпіртнога, тытуню, кавы й гарбаты.
Любоў — зьява суб’ектыўная, цьмяная, жаноцкая й сьляпая, а вось павага — аб’ектыўная, мужчынская рэч, яна асьветленая тваімі развагамі й розумам.
о о о
Як вока бачыць зьнешняе сьвятло, а вуха чуе навакольныя гукі, так розум рэагуе на сьвет духоўны.
о о о
Разумных, а тым болып духоўных, зусім мала.
о о о
Агрэсіўнасьць ідзе ад неразумнасьці. Але не кажы, што ад розуму паходзяць падман і хітрасьць, бо яны вынікаюць гэтаксама зь неразумнасьці. Разумнасьць — гэта спакой.
2. Цывілізацыі
о о о
Гісторыя — гэта ня толькі біяграфіі вялікіх асобаў, але і біяграфіі вялікіх стыляў, культураў, цывілізацыяў.
3. Прырода
о о о
У прыгажосьці кветкі ты можаш заўважыць і ўласную непараўнальнасьць.
о о о
Калі вымаўляю «прырода», уяўляецца краявід з высокімі зялёнымі дрэвамі.
4. Чалавек
о о о
Ад адной толькі думкі пра мясакамбінат можна моцна пачырванець за тое, што ты — чалавек.
о о о
Працягласьць жыцьця шмат у чым залежыць ад інтэлекту. Вар’яты доўга не жывуць. Дурні хутка старэюць.
о о о
Каб звацца чалавекам, трэба няшмат: дастаткова навучыцца адрозьніваць велічнае ад мізэрнага.
о о о
Усе ведаюць... Чалавек шчасьлівы толькі на сваім месцы. А хто падкажа, як знайсьці і — галоўнае — займець запаветнае месца?
Чужога болю, пра які разважаюць падманшчыкі ад дабрачыннасьці, у прыродзе не існуе.
о о о
У чалавека толькі тры сапраўдныя ворагі: вар’яцтва, бяссоньне і голад.
о о о
Чалавек малюе адно сябе, таму тыгры атрымліваюцца маленькія, а мурашы — вялікія.
о о о
Мазахістаў болей, чым садыстаў, доказ гэтаму — вынікі дэмакратычных выбараў: дыктатараў абіраюць сьвядома.
о о о
Чалавек — істота неразумная... Чым даўжэй жывеш, тым болей пераконваесься ў падобных банальнасьцях.
Малы чалавек сумуе па сваёй зямлі... Прачытаўшы такое, нельга ня ўбачыць у сабе «малога чалавека».
о о о
Складаньне пэрспэктыўных плянаў, як і любоў да пісаньня ўспамінаў — занятак чалавечы.
о о о
У кожнага чалавека ёсьць свая цана, але існуюць людзі бясцэнныя — геніі й жабракі.
о о о
Задумвацца, вось што цяжка. Знойдзецца няшмат людзей, здатных на такую, здаецца, просьценькую справу. Значна лягчэй услухоўвацца, прынюхвацца, хадзіць — дзейнічаць. Большасьць людзей наогул ня можа сядзець спакойна, яны ці то пасгукваюць пальцамі па стале, ці то качаюць шарыкі з хлебнага мякішу. Іхныя вочы й вушы насьцярожаныя, пільныя, як у жывёлы. He памылісься, сказаўшы, што жывапіс і музыку ўспрымае нават котка, а вось задумвацца можа толькі чалавек і зусім ня кожны.
Ёсьць асобы, якія падпарадкавалі свой розум воку — жывапісцы, ёсьць асобы, якія ставяць найвышэй гук — музыкі, а трапляюцца й такія, што найперш шануюць пахі — парфумэры. 3 лупатых, вушатых, насатых, рукатых ды языкатых складаецца большасьць чалавецтва.
5. Асоба
о о о
Палітык, як і ўся палітычная дзейнасьць, ня можа быць вытанчаным. Да такой высновы прыходзіш, разглядаючы газэтныя й тэлевізійныя твары генсекаў, прэзыдэнтаў, правадыроў і тыранаў.
о о о
Сапраўдны ўладар не баіцца сваіх падданых і не чакае ад іх нічога кепскага... Сказаў Вавэнарг. Шкада, што францускі мараліст не ўдакладніў: у рэальнасьці такіх сапраўдных уладароў не існуе.
о о о
Адсутнасьць альбо недахоп гонару, самасьці, ягамосьці ў кіраўніка дзяржавы вядзе да гнюснае заганы — да млявасьці. Праз тую млявасьць уладара вяне, чэзьне, марнее ўся дзяржаўнасьць цалкам.
о о о
Так, Людовік XIV — выбітны кароль, я ў захапленьні ад яго, але не хацеў бы на-
радзіцца сярод ягоных падданых... Вавэнарг так сказаў толькі пра аднаго з каралёў, а я ўпэўнены: так гавораць пра ўсіх вялікіх уладароў, што адышлі, і думаюць пра тых, хто жыве й кіруе.
о о о
Агульнапрынятыя нормы і перакананьні зьмяняюцца значна хутчэй за асабістыя.
о о о
Як уражаньне ад уласнага голасу не супадае з пачутым іншымі, так і меркаваньні пра цябе не супадаюць з самаацэнкамі.
о о о
У тэксты ўчытвайся, у музыку ўслухоўвайся, у малюнкі ўглядайся... Так нарэшце зможаш пабачыць, пачуць і зразумець самога сябе.
о о о
Літаратар ня ведае сваіх чытачоў, як мастак незнаёмы са сваімі гледачамі, а музыка — са слухачамі. Так можна адказаць на пытаньне Франсуа дэ Лярашфуко: «Чаму мы запамінаем з усімі драбніцамі тое, што з намі здарылася, але ня здатныя запомніць, колькі
разоў мы распавядалі пра гэта адной і той жа асобе?»
о о о
Навучыся адрозьніваць тых, хто ўладкоўваецца ў мяккім фатэлі, і тых, хто сядае на мулкі зэдлік.
о о о
Лепей цалкам сур’ёзна хваліць сябе, чым жартам ставіць на катурны ідыёта.
6. Паводзіны
о о о
У наш час воля да ўлады сканчаецца пісаньнем папяровых законаў і ўдзелам у тэлешоў.
о о о
Калі прачытаеш, што «менавіта палітыкі — сапраўдныя філёзафы», жаданьне быць філёзафам выпарваецца. Лепей заставацца вясёлым літаратарам.
о о о
Я пагадзіўся б жыць пад прыгнётам тырана пры ўмове, што буду залежны толькі ад ягоных прымхаў і свабодны ад дэспатызму моды, звычак, забабонаў; законнасьць — найлепшая форма рабства... Так разважае Вавэнарг. Але тыран таму і тыран, што не зважае ні на якія законы.
о о о
Ці супярэчыць розуму й справядлівасьці любоў да самога сябе?.. Пытаецца Вавэнарг. Для мяне, разумнага эгаіста, адказ вядомы. Лю-
боў да самога сябе не супярэчыць розуму й справядлівасьці. I чаму нам так хочацца, каб сябелюбства заўсёды лічылася заганаю? Працягвае Вавэнарг. Па-першае, ня ўсім нам, а па-другое, не заўсёды. I доказ таму — два папярэднія пытаньні Люка дэ Клап’е дэ Вавэнарга.
о о о
Задумваючы рызыкоўную справу, сто адзінаццаць разоў падумай пра самога сябе і — рызыкуй.
о о о
Калі думаеш пра сябе, прыходзіш да высновы: нельга быць выбітным штохвіліны. А вось аналізуючы лёсы й біяграфіі выдатных творцаў, пераконваесься: выдатным можна быць заўсёды і ва ўсім. Дыяген Сынопскі выдатны нават тым, што жыў у бочцы.
о о о
Каб перастаць зайздросьціць, лічы сябе ня горшым за іншых, а лепшым.
о о о
Павага іншых людзей залежыць ад стаўленьня да самога сябе. Ніхто ня будзе цаніць чалавека, які сам сябе нізка ставіць.
Эгаістычныя паводзіны — пошук спакою.
о о о
«На мой век хопіць...» — запэўнівае маладасьведчаны эгацэнтрыст і памыляецца.
о о о
Супроцьстаяць сабе можаш толькі сам. Пазьбегнуць такога ваяўнічага стану лёгка: адмоўся ад цяжкай хады.