• Газеты, часопісы і г.д.
  • Post scriptum  Адам Глобус

    Post scriptum

    Адам Глобус

    Памер: 176с.
    Вільня 1999
    21.33 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Грэгерыі — жарты, якія робяць выгляд, што яны афарызмы.
    о о о
    Пісаць — азначае перакладаць уласныя ўражаньні на агульнавядомую мову, а чытаць — азначае вяртаць з агульнага ў асабістае.
    о о о
    Афарызм — ангельскі жарт, вымаўлены з францускім акцэнтам і нямецкай стараннасьцю.
    о о о
    Цяжка ўявіць, што адбылося б з чалавекам, каб ён жыў у дзяржаве, населенай літаратурнымі героямі... Піша Джозэф Адысон. Але... Кожны пісьменьнік шмат часу бавіць менавіта ў такіх дзяржавах і не шкадуе, бо літаратурныя імпэрыі лепшыя за рэальныя, іх можна пакінуць у адно імгненьне.
    о о о
    Раман — жанар хлусьлівы, калі ён апісвае страсьці дзеля іх саміх, не адшукваючы пры
    гэтым ніякіх карысных, з пункту гледжаньня маралі, высноваў. Няма нічога болып простага, чым апісваць страсьці. Для гэтага дастаткова нарадзіцца крышку шакалам, крышку грыфонам і крышку пантэраю... Так пісаў у сваім «Вершы I» Лятрэамон. Ня ведаю, як калегам, а мне гэтая развага даспадобы. Бульварнае чытво пішацца людзьмі драпежнымі, хцівымі, тымі, хто мае сэрца шакала. Я гэта ведаю.
    о о о
    Паэзія, якая абмяркоўвае неабходныя ісьціны, не такая чароўная, як паэзія, што іх не абмяркоўвае... Заўважыў Лятрэамон. Бясспрэчна, лірыка складае сутнасьць паэзіі. Верш пра зьменлівую прыроду, пра жабку, што скочыла ў стары стаў, спалохаўшыся крокаўпаэта, мне бліжэй, чым рэвалюцыйны пошчак барабанных радкоў. Паэзія, як жывапіс і музыка, ня ведае, што такое ДОБРА й КЕПСКА, яна знаходзіцца ў той частцы сьвядомасьці, дзе яшчэ не існуе падзелу на дабро й зло. Найлепшыя мастакі, паэты, музыкі — дзеці. Mary паўтарыць гэтую сэнтэнцыю тройчы, ведаючы яе двухсэнсоўнасьць.
    о о о
    Кніжныя прылаўкі асьляпляюць чароўнасьцю безьлічы гнюсных раманаў. Ba-
    чыць Бог, здаецца часам, што лепей забіць кнігу і ўратаваць чалавека, які губіць сябе за 100 су... Болып за стагодзьдзе мінула ад назіраньня, зробленага Лятрэамонам, а кнігарні дагэтуль асьляпляюць пакупнікоў бліскучымі вокладкамі гнюсных раманаў. Так і не знайшлося ў сьвеце Давіда, які здатны забіць кніжнага Галіяфа. Гнюсны чытач мусіць мець свой гнюсны раман, накрапаны гнюсным бэлетрыстам. Нашто так перажываць? Калі я думаю пра кнігу, дык не пра раман, а пра танюткі просты дадатак да тоўстага дзяржаўнага падручніка, які можа дапамагчы звычайнаму вучню ў двубоі з настаўнікам.
    о о о
    Лепей адразу запісаць сваё меркаваньне, чым прылюдна яго выказаць. Спакайней жыць літаратарам, чым дасьціпнікам. Вядома, цяжка стрымлівацца, бо думка нараджаецца ў роце, а не на дзюбцы алоўка.
    о о о
    Ёсьць літаратары, якія сьвядома вярэдзяць свае найчарнейшыя ўспаміны, занатоўваюць гідкія сны ды брыдотныя фантазіі. Героі такой творчасьці атрымліваюцца найбліжэйшыя да народу. Ты можаш асудзіць творы падобнага кшталту, а можаш іх выка-
    рыстаць — апрацаваць, як апрацоўваецца фальклёр.
    о о о
    He сыіяшайся зь перекладам уласных твораў на іншыя мовы, бо гэта ня йдзе на карысьць тваёй сям’і, тваёй дзяржаве й тваёй нацыі. Неперакладзенае, ненадрукаванае, нявыказанае — трымаеўжыцьці.
    о о о
    Лепшае пішы на пяску.
    6.	Слова
    о о о
    Жывёла гаворыць выключна на роднай мове.
    о о о
    Подпісы пад здымкамі, як і надпісы на фотаздымках, могуць ня толькі графічна, але й сутнасна зьмяніць фотавыяву. Напішы на твары чалавека слова «раб» ці «кароль», накрэмзай выразную характарыстыку пэрсанажа й пабачыш зьмену.
    о о о
    Злы гаворыць трапна.
    7.	Кніга
    о о о
    Кожная кніга, выпраўляючыся ў сьвет, рызыкуе сутыкнуцца зь неразуменьнем і непрыманьнем. Яна, як карабель, плыве ў чужы сьвет, акрыленая спадзяваньнем на зычлівую й сяброўскую сустрэчу. Але, робячы кніжкі, узбройвай іх усімі вядомымі табе сродкамі, бо ворагаў заўсёды болей, чым сяброў.
    о о о
    Загнаная ў кут жывёла можа зрэагаваць рэфлексам падманнай сьмерці. Падобнае адбываецца зь літаратарам у таталітарнай краіне. Ён зьнішчае сваё прозьвішча, кнігі выходзяць ананімна. I як пад час падманнай сьмерці жывёла знаходзіцца ў экстрэмальнай напружанасьці, так і ананімны твор канцэнтруе ў сабе максымум інтэлектуальнага супраціву.
    о о о
    Грэшнікі, забойцы, тыраны знаходзяць месца ў памяці чалавецтва значна лягчэй за паслухмяных, сьціплых і сьвятых людзей. Зазірні ў падручнік гісторыі.
    Наколькі штодзённая газэта дыялектычная, настолькі кніга мэтафізычная.
    о о о
    Добрыя кнігі робяцца з кніг, а кепскія — з газэтаў, з часопісаў, з тэлевізіі й інтэрнэту.
    о о о
    Самыя супярэчлівыя кнігі — зборнікі афарызмаў.
    о о о
    Людзі непасрэдныя могуць быць разважлівымі ў меру сваёй здатнасьці, і аўтары невялікіх кніжак — таксама. Гаварыў Вавэнарг, пэўна, працягваючы думку Эклезіяста. He складай шмат кніжак. А таму, запісваючы й складаючы развагі ў кніжку, кампанаваць твор варта як мага шчыльней.
    о о о
    Энцыкляпэдыі — могільнікі інфармацыі. Чытаеш і спатыкаесься аб даты сьмерцяў і нараджэньняў.
    У букіністычных крамах гуртуюцца недачытаныя кнігі.
    о о о
    Як чалавек нараджае чалавека, як дрэва спараджае дрэва, так і з кнігі выходзіць кніга.
    о о о
    Ёсьць два стаўленьні да кнігі: прачытаў і перадаў другому, прачытаў і выкінуў. Мне падабаецца трэці варыянт: прачытаў і перачытаў.
    о о о
    Зазвычай пісьменьнік і чытач залічваюцца ў асноўныя творцы кнігі. Калі зірнуць крышку шырэй, дык у сутворцы трапяць і мастакі, і рэдактары, і друкары, і гандляры, а яшчэ — чытачовы знаёмыя, вучні й сябры, усе, з кім будзе падзеленая думка наконт прачытанага. Калі ж рассунуць часавыя парамэтры, дык вакол кнігі ўзьнікнуць постаці крытыкаў і перакладчыкаў, а за імі, сярод натоўпу спажыўцоў, можна разгледзець і чытача-літаратара. Таго, хто ня толькі прачытае тэкст і выкажацца наконт ягоных вартасьцяў, але і выбера найлепшае й перапіша
    наноў дзеля наступніка. Таму не памылюся, назваўшы асноўным творцам кнігі чытачалітаратара, які здатны надрукаваць і распаўсюдзіць уласны твор дзеля вядомых і невядомых сяброў.
    о о о
    Паміж чытачом і кнігаю заўсёды ўплііпчваюцца гандляры з калекцыянэрамі.
    о о о
    Энцыкляпэдыя і газэта — дзьве скрайнасьці. Але, калі ўважліва паглядзець, заўважаеш: энцыкляпэдыя на дзевяноста адсоткаў складзеная са старой газэтнай інфармацыі, а ў газэце дзевяноста адсоткаў інфармацыі ўзятыя з энцыкляпэдыі і прададзеныя за навіны.
    о о о
    Кнігу перачытваюць, газэту праглядаюць.
    о о о
    Пісьменьнік — толькі той, хто любую кніжку ператворыць у запісную.
    Мінулае заўсёды бруднае, як дэтэктыўны раман, а будучыня збольшага падманная, як фантастычная аповесьць.
    о о о
    Існуюць кнігі як формы раскошы. Сталеючы, я ўсё больш аддаю перавагу такім выданьням.
    о о о
    У словазлучэньні «збор твораў» чуюцца два першыя ўдары пахавальнага звону.
    о о о
    Зборнік паэта, які складае вершы безь любові, трыкроць лепшы за кніжку імітатара любові, але яшчэ горш выглядае брашурка з эсэістыкай, дзе прафануюцца веды й густ.
    о о о
    Зьбіраесься пачытаць і заўважаеш: бярэш ня самую разумную кнігу, пераглядаеш ня лепшыя старонкі, наогул, жывеш няправільна.
    Ёсьць кнігі, якія ня трэба вяртаць, нават калі табе давялося доўга выпрошваць і абяцаць, што заўтра абавязкова вернеш. Па такія кнігі гаспадар сам мусіць прыйсьці, чым і давядзе, што яму кніга патрэбная больш.
    о о о
    Можаш уласны досьвед параўнаць са зьместам кнігі, а зробленыя высновы — з камэнтаром. Можаш рабіць і наадварот: зьмястоўныя кнігі залічваць ва ўласны досьвед.
    о о о
    Тэлефонны даведнік — пранумараваная безабароннасьць.
    8.	Мастацтва
    о о о
    Ці бывае на фотаздымках будучыня? Рыторыка. Але ж вочы сфатаграфаваных істотаў углядаюцца менавіта ў будучыню.
    о о о
    Вельмі часта ты ходзіш на могілкі з адной мэтаю — паразглядаць фотапартрэты.
    о о о
    Фота — доўгі, сапраўдны, незавершаны час.
    о о о
    Самае выбуховае, экспрэсіўнае, дынамічнае фота ўсё адно мэлянхалічнае.
    о о о
    Найгоршая памылка чалавецтва ў дачыненьні да фотавыявы — выкарыстаньне апошняй як доказу рэальнасьці той ці іншай падзеі. А ці існавала пачвара Нэсі ў
    Лахнэскім возеры? He. Але ж фотакартку земнаводнага з маленечкай галавою й доўгай шыяю бачылі ці ня ўсе. Фота — ускосная ўліка, як і галасы на магнітафонных стужках, як малюнкі, як паказаньні сьведак, як група крыві.
    о о о
    Тэлевізію й кіно глядзяць, а фота бачаць і разглядаюць.
    о о о
    Фотакарткі сьмяротныя, як і ўсё на сьвеце. Зрэшты, чаго можна патрабаваць ад адлюстраваньня? Ведаю адзін жорсткі варыянт: прыходзіць Чорны чалавек, ірве здымкі і б’е люстэрка.
    о о о
    На думку Вавэнарга, філязофія ня менш падуладная модзе, чымся вопратка й музыка, архітэктура дый іншае. Вока чапляецца за слова «архітэктура», і ўзьнікае жаданьне крышку падрэдагаваць дэфініцыю... Філязофія, як і архітэктура, падпарадкоўваецца стылю.
    Малюючы дакладны аўтапартрэт, можна стварыць вобраз, непадобны да сябе.
    о о о
    Творчасьць — барацьба з самагубствам.
    о о о
    Танцы — вельмі эратычны занятак. Танцы — прэлюдыя полавага акту. Танцы — рэпэтыцыя блізкасьці.
    о о о
    Танец — найлепшы зводнік.
    о о о
    «Самае пікантнае для эратычнай юрлівай фантазіі, — лічыць нямецкі мараліст Эдуард Фукс, разважаючы пра канкан, — гэта калі жанчына са слодычным захапленьнем дэкальтуецца на вачах у свайго партнэра зьверху й данізу, калі яна ў парыве шаленства цалкам агаляецца перад ім, нібыта кажучы пра сваю адданасьць бессаромнымі жэстамі, якія больш ясныя за ўсе словы...»
    Танец, як кампазыцыя жэстаў, зьявіўся значна раней за слова. Таму ён больш пры-
    родны, раскрыты, аголены. Спачатку быў жэст, потым быў танец, потым было слова, і слова было Бог.
    Чалавек гаворыць ня толькі словамі.
    Чалавечае цела можа гаварыць жэстамі, бо яны дамінуюць у полавым дыялёгу. I пацьвердзіць тое можа факт з гісторыі канкану.
    о о о
    У кіно ёсьць вялікая перавага над шмат якімі відамі мастацтва: у цёмнай залі вельмі цяжка ўбачыць чырвоныя ад сораму вушы. Ня ведаю, як ты, а я даволі часта чырванеў за бессаромныя ўчынкі экранных герояў. I саромеўся не аголенасьці ды эротыкі, хоць было й такое, а падманаў і хлусьні, сьведкам якіх апынуўся не з уласнае волі.
    о о о
    Здатнасьць мастака да пераўвасабленьняў і вызначае працягласьць творчага жыцьця.
    о о о
    Выбухі, пажары, руйнаваньне — знаходкі для кінавытворцаў.
    Някепска глядзяцца на экране пахаваньні, хаўгуры і іншыя ўрачыстасьці, асабліва калі яны з часам страчваюць ідэалягічную афарбоўку.