Post scriptum
Адам Глобус
Памер: 176с.
Вільня 1999
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
о о о
Мастацтва падабацца — гэта ўменьне падманваць. Так-так, спадар Вавэнарг. Гэта, бясспрэчна, першы ўрок у школе падману, якая завецца гандлем.
Безгустоўнасьць вынікае з хлусьні.
о о о
Калі ўспрымаеш падман як уласную няспраўджаную надзею, робіцца лягчэй.
о о о
Самыя непатрэбныя рэчы ў кватэры — падарункі.
о о о
Ашуканца пазнаеш па сур’ёзным твары.
о о о
Гэта хлусьня, што можна карыстацца чужымі поглядамі.
о о о
Хітрасьць — кволая форма падману.
о о о
Хлусьня — вось мова, зразумелая ўсім народам, на ўсіх нарадах і ва ўсе часы.
Калі ашукваеш дарослага, перажываеш менш, чым падмануўшы дзіця, бо да дзіцяці ставісься досыць сумленна, амаль як да самога сябе. Падманутага заўсёды шкада.
6. Сорам
о о о
У сораму колер ружовы, а ў спалоху — белы.
о о о
Сорам — тое зерне, зь якога можа вырасьці абурэньне; тады замест ружовага ўбачыш пунсовы твар, і ня дай Бог прысутнічаць пры гэтым пераўтварэньні і бачыць вочы ворага, налітыя крывёю.
о о о
Сорам — вонкавая, несьвядомая праява сумленнасьці.
о о о
Ня варта й спадзявацца, што ніхто ня ўбачыць, як за нетактоўнасьцю ты хаваеш сорам.
о о о
Каб спыніць баязьліўца, часам дастаткова спытацца: «Дзе твой сорам?»
7. Жыцьцё
о о о
Шмат сваіх апавяданьняў я напісаў дзякуючы фотакарткам: углядаўся ўтвары людзей, якіх даўным-даўно нямашака на белым сьвеце; яны ажывалі й ціха расказвалі пра свае лёсы, а я запісваў.
о о о
Разглядаеш свае здымкі дый думаеш... Вось памру, і паляціце вы ўсе ў сьметніцу, ой паляціце.
о о о
Жыцьцё — аднаразовы шпрыц.
о о о
Пабытовыя дробязі ствараюць вялікія жыцьцёвыя праблемы.
о о о
Нікога не чапаеш, каб толькі не краналі цябе. He атрымліваецца. Лезуць і лезуць, нібыта хочуць табе дапамагчы жыць.
8. Сьмерць
о о о
Першапрычына сьмерці — нараджэньне.
о о о
За сьмяротнае пакараньне галасуюць баязьліўцы, а такіх у грамадзтве большасьць. Таму сьмяротную кару трэба адмяняць валявым рашэньнем — такім, як вяршыцца суд.
о о о
Адмяніць сьмяротнае пакараньне значна лягчэй, чым забараніць права асобы на самагубства.
о о о
Воблака — форма, у якую варта ўвасобіцца пасьля сьмерці.
о о о
Якое несусьветнае глупства гавораць і пішуць пра цябе пры жыцьці, а якую бязглузьдзіцу навярзуць пасьля сьмерці! Дык ці варта задумвацца пра пасьмяротны лёс?
Шлях у царства мёртвых аднолькава кароткі зь любой кропкі зямлі.
о о о
Сьмерць любіць праехацца на машыне «хуткай дапамогі».
о о о
Калі ў халасьцяка памірае маці, ён робіцца ўдаўцом.
о о о
Сьмерць, як лекар, ходзіць у белым халаце.
о о о
Могілкі — склад старых макінтошаў.
о о о
He шчыруй за жалобным сталом.
о о о
He спадзявайся, што ведаеш, па якой сьцежцы да цябе прыйдзе сьмерць.
He давярай тым, хто зь лёгкім сэрцам разважае пра сьмерць.
о о о
Паводзіць сябе так, нібыта ты несьмяротны — такое ж глупства, як панікаваць ад думкі пра немінучы скон.
о о о
Паміж радзільняю й могілкамі няма аніякай розьніцы, гавораць самагубцы.
о о о
Апісаньні сьмерці збольшага наіўныя, як апісаньні несьмяротнасьці й бясконцасьці.
о о о
Нябожчыкаў трэба выкідаць хугчэй, чым гной... Гаворыць Геракліт. Пярэчыць ня варта. Трэба апекавацца ўласным целам ня толькі пры жыцьці, але й пасьля яго. Варта ўслухацца ў беларускае параўнаньне — прыгожы, як труна.
Адважыцца на самагубства можа самы здаровы і вясёлы чалавек, калі цяжар пакутаў або немінучая бяда пераважаць жах сьмерці... Убачыш у Шапэнгаўэра, і ўзьнікае пытаньне. Ці зможаш ты адолець жах сьмерці? Вядома! Раней ці пазьней, а ўсе там будзем.
о о о
Выбачай, а ты ніколі не заўважаў, што ў прозьвішчы «Шапэнгаўэр» хаваецца «Шапэн»?
о о о
Да сьмерці бацькоў не падрыхтуесься.
о о о
Nil admirari — анічому не зьдзіўляйся! Вось лёзунг, пад якім лёгка паміраць.
о о о
Дзень, калі прачытаў кнігу, лепшы за дзень, калі пачаў чытаць кнігу. Так і дзень сьмерці лепшы за дзень нараджэньня.
Развагі пра сьмерць хвалююць ня меней за размовы пра эротыку.
о о о
Жаданьне дакрануцца да сьмерці — надзвычай вялікае, яно нагадвае намер дзіцяці лізнуць намерзлы на лютым марозе бліскучы мэтал дзьвярное ручкі.
9. Душа
о о о
Назіраючы за паляўнічым, якога папрасілі застрэліць хворага на лішай сабаку, я ўбачыў, як ягоная душа вылецела разам з куляю і, уварваўшыся ў голаў прывязанага да плоту цюціка, разьнесла яе. Потым шмат разоў даводзілася чуць пра тое, што душа забойцы ляціць да ахвяры разам з куляю. Але ва ўсіх тэкстах не ставала паэзіі, яны чыталіся й прачытваліся, як танная містычная бэлетрыстыка. Іншая рэч — абзац з Вавэнарга... Вось перад вамі душа рыбака: яна нібыта адлучылася ад цела і перасьледуе рыбу пад вадой. Падштурхоўвае яе да сеткі, заціснутай у BroHaft руцэ. Ці магчыма паверыць, што гэтая душа заходзіцца ад радасьці, убачыўшы паразу няшчаснай рыбіны, і трыюмфуе, апынуўшыся ў сетцы! Але ж менавіта так яно й адбываецца.
о о о
Робіцца сьмешна, калі чуеш: «Не хапае душы!>> Яна непадзельная, яна або прысутнічае, або адсутнічае. He ставаць можа розуму.
Вочы — люстэрка душы... Насі чорныя акуляры, каб злы дух не зазірнуў у душу.
о о о
Пад час пазяханьня трэба прыкрываць рот, каб не ўцякла душа.
о о о
Паверыць у несьмяротнасьць душы гэтаксама цяжка, як прызнаць у сябе сьмяротную хваробу.
10. Заганы
о о о
У бездапаможных літаратараў зазвычай ёсьць адна яскравая рыса: яны — таленавітыя зайздросьнікі.
о о о
У адрозьненьне ад спагады ці спачуваньня, зайздрасьць — заўсёды дзейсная. Ведаючы гэта, скіроўвай яе на стваральную працу, а не на руйнаваньне таго, што гэтую зайздрасьць спарадзіла. Пазайздросьці і — пераўзыдзі.
о о о
Калі што і прыносіць выгоды, дык гэта несправядлівасьць. Яна адмаўляе роўнасьць. Дзякуючы ёй, у адных — усё, а ў другіх — нічога.
о о о
Калі палітыкі пачынаюць гаварыць шчыра, я нічога ня чую, апрача бруднай лаянкі. I гэта не асаблівасьці майго вуха, а якасьці іхных языкоў.
У народу і ў паноў усё рознае — і дабрачыннасьці, і заганы. Заўважыў Вавэнарг. Можна працягнуць думку. Няма двух людзей, чые добрыя й злыя ўчынкі цалкам супадуць.
о о о
Сквапны спадзяецца на доўгае жыцьцё, чым і выклікае цікавасьць. Сквапнасьць — адна з формаў надзеі. Яе варта ўважліва дасьледаваць. Каб ня спудзіць сквапнага, варта за вочы называць яго ашчадным і мудрым, што недалёка ад праўды.
о о о
Кіданьне каменя ў птушку — праява зайздрасьці да здольнасьці лётаць. Але, калі надышоў час раскідаць камяні, ці ня лепей кідаць іх у птушак.
о о о
Самы жахлівы й небясьпечны сьведка тваёй бессаромнасьці й тваіх грахоў — ты сам. I як цяжка прымусіць гэткага сьведку маўчаць. А можа, самагубства — гэта зьнішчэньне галоўнага сьведкі грэхападзеньня? Пэўна. I таму хрысьціянская царква не прымае самагубцаў
і культывуе вобраз Юды, які, прадаўшы Хрыста, засіліўся.
о о о
Грахі — учынкі, якія прыемна згадваць.
о о о
Злодзей перш-наперш абкрадае сябе.
о о о
Адзіны, каму варта дараваць сьмяротныя грахі, — ты сам.
о о о
Геніяльныя людзі — геніяльныя грэшнікі.
о о о
Каб чалавек не ленаваўся, ён даўным-даўно зьнішчыў бы сябе.
о о о
Тры ганебныя слупы сучаснага чалавецтва: энэрганосьбіты, сродкі камунікацыяў і вынікі дэмакратычных выбараў.
Дэмакратычныя выбары зьнішчаюць герояўлепей за тэрарыстаў і спэцслужбы.
о о о
Калі і паставіць сумленных над несумленнымі, дык народ прыйдзе да пакоры... Так казаў Канфуцый, калі ў яго пыталіся, як прывесьці народ да паслухмянасьці. Але бяда, што ня кожны сумленны чалавек, узвысіўшыся, застанецца сумленным. У момант узвышэньня большасьць людзей якраз і страчвае сумленьне.
о о о
Пра тое, што нельга браць чужое, ведаеш зь дзяцінства. Але чаму ж цябе не вучылі шукаць толькі сваё месца і ня ставіць сябе на чужое?
о о о
Зайздрасьць параўноўваюць з жабаю, якая сядзіць на грудзях, цісьне, не дае дыхаць, не дае жыць. Таму сьмяротныя грахі параўноўвай з гадамі.
Выпадак раскрывае ў табе як лепшае, так і горшае, але горшае праяўляецца лепш.
о о о
I безнадзейны баязьлівец можа атрымаць мэдаль за адвагу.
о о о
Лепей займець яскравую загану, чым пялегаваць чэзлую прыстойнасьць.
о о о
Калі пачынаеш прыніжацца перад тыранам, яшчэ раз даказваеш сваю непамерную пыхлівасьць.
о о о
Ёсьць індывіды, што знаходзяць задавальненьне, назіраючы за пакутамі іншых; таму кармленьне ўдава трусамі зьбірае ў зьвярынцы шмат гледачоў.
о о о
Натоўп на стадыёне ўстае, калі бачыць падзеньне чалавека.
Можаш і не заўважыць, як абедзенны стол зойме ў тваёй сьвядомасьці месца алтара.
о о о
Абставіны мацней за чалавека!.. Такімі словамі каты апраўдваюць злачынствы.
о о о
Лайдак заўсёды сьпяшаецца, бо ведае, што спозьніцца.
о о о
Звычайна дапамагаеш толькі таму, што сам спадзяесься на дапамогу.
о о о
Вакол вар’ята жывуць адныя вар’яты. Прынамсі ён так сьцьвярджае.
о о о
Хвалячы іншых, міжвольна ўсхваляеш сябе, і гэта лёгка адсочваецца.
Калі нікчэмны чалавек губляе страх, ён робіцца бандытам, бо ў нікчэмых людзей няма сумленьня.
о о о
Найтаньнейшы гатунак гонару — нацыянальны... Чытаеш у Шапэнгаўэра. I можна верыць, калі ў яго ж не чытаць наступнае... Немцы свабодныя ад нацыянальнага гонару і гэтым даказваюць сваю ўласную сумленнасьць.
о о о
Ты любіш павагу да сябе толькі за перавагу, якую яна дае над іншымі, за жывёльную вагу.
11. Дабро
о о о
У нас няма ні сілы, ні нагоды зьдзейсьніць усё добрае й злое, што мы меліся зрабіць. У гэтай максыме Вавэнаргу не стае кроплі аптымізму. I дзякуй лёсу. Бо ўжо панішчылі б адзін аднаго з самымі добрымі намерамі ў сэрцы.
о о о
Добрага заўсёды замала, а злога — зашмат. I чаму ўсе спадзяюцца на казачны фінал, дзе дабро перамагае зло?
о о о
За дабро варта сплочваць, а за зробленае табе зло можна й не плаціць.
о о о
Дабрыня першая сыходзіць зь вялікай і заможнай імпэрыі.
Колькасьць крыві ў чалавека абмежаваная, а прага быць свабодным — не.
о о о
Свабоды баіцца раб.
о о о
Добрых уладароў не існуе.
о о о
Тыранія нараджае змагароў, барацьбу, супраціў і нарэшце — водар свабоды.
о о о
Сацыяльная роўнасьць — ня ў тым, што ўсе аднолькава вольныя, а ў тым — што аднолькава прыніжаныя.
о о о
Найкарацейшы шлях да ўлады ляжыць праз дабрыню. Але быць добрым цяжэй, чым выкарыстоўваць сілу.