• Газеты, часопісы і г.д.
  • Post scriptum  Адам Глобус

    Post scriptum

    Адам Глобус

    Памер: 176с.
    Вільня 1999
    21.33 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    о о о
    Наяўнасьць у доме вялікага багацьця, як і прысутнасьць у горадзе безьлічы салдатаў, спакою не дадае.
    о о о
    Месяц, пабыўшы поўняю, робіцца ветахам; справа дасягае росквіту й прыходзіць у заняпад. Усё, што даходзіць да кульмінацыі, набліжаецца да разбурэньня — такі закон. Каб захаваць грошы й багацьце, трэба мяняць справы й шукаць новыя шляхі заробку. Правіла актуальнае ня толькі для заможных, але й для бедных.
    о о о
    Існуе зваротная сувязь у паводзінах. Пасядзі на занятках, зрабіўшы твар ідыёта, — нічога не зразумееш і не запомніш. Нельга малпаваць злодзея, жабрака, няздару. Маскі хутка прырастаюць да твараў. Каб стаць заможным, трэба спачатку стаць падобным да заможных і разумных, а не супрацьпас-
    таўляць сябе ім і скаліць зубы з «новых беларусаў».
    о о о
    За выкананьне камэрцыйных праектаў варта брацца гэтаксама неадкладна, як за напісаньне хоку ў час азарэньня.
    о о о
    Падаюць там, дзе сто разоў прайшлі, як і тонуць зазвычай вельмі добрыя плыўцы. Тое самае з багацьцем... Бядняк ня можа згубіць шмат грошай, хоць ён зусім не асьцярожны. Капітал — гэта найперш — сквапнасьць, асьцярожлівасьць і плянамернасьць.
    о о о
    Калі займаесься бізнэсам, разумееш: грошы, здабытыя вялікімі намаганьнямі, і грошы, прыдбаныя лёгка, роўныя ў цане, хоць з гэтым цяжка зьмірыцца.
    о о о
    Чалавеку заможнаму даводзіцца ўвесь час асьцерагацца злодзеяў, бо людзі бедныя, калі губляюць месца працы, пачынаюць красьці і думаюць, што ў багатага скрасьці лягчэй, хоць гэта й ня так.
    Нельга спазнаць іншых, не спазнаўшы сябе; так не заробіш грошы для чужога, не зарабіўшы для сябе, сваіх родных і блізкіх. У багатага шмат сваякоў ды кампаньёнаў і няма сяброў.
    о о о
    Калі ты сам лічыш усё заробленае чыстым і сумленным, дык лёгка пераносіш крыклівыя нараканьні, зайздросныя пагляды й злосныя выпады.
    о о о
    Найгоршая хвіліна ў бізнэсовых справах надыходзіць тады, калі кампаньён кажа: «Я выходжу са справы й забіраю сваю долю!»
    о о о
    Ведаючы ўласныя недахопы, значна хутчэй вучысься памнажаць капітал. Замест Ta­ro, каб выхваляцца здабыткамі, пачынаеш ганіць сябе прылюдна, чым выклікаеш спачуваньне й павагу.
    Калі зьбіраесься кіраваць сьветам ці хоць бы невялікім вытворчым працэсам, трэба найперш быць аскетычным і ашчадным, а грошы, іх колькасьць і наяўнасьць, будуць паказчыкам у працэсе.
    о о о
    Досыць цяжка збалянсаваць жаданьні й магчымасьці. Жаданьняў заўсёды шмат, а грошай не стае. Але бываюць і такія часы, калі дробныя жаданьні зьнікаюць. Пачынаеш задаваць сабе пытаньне без адказу: «Ці варта жыць?» Грошы ў падобным стане страчваюць чароўнасьць і магутнасьць.
    о о о
    Здаецца, зайздрасьць да тваіх капіталаў не павінна ўзьнікаць у людзей, якія маюць значна больш за цябе, але гэта адбудзецца толькі пры адной умове — калі людзі ня будуць ведаць, колькі ты маеш, і твой капітал не працячэ празь іхныя рахункі.
    Чым даражэйшы кубак з дробнай расколінай, тым болып непрыемна зь яго піць.
    о о о
    Пакупніка адштурхоўвае не вялікі кошт, а кепскі прадукт.
    о о о
    Галеча й прыніжанасьць — гэта тое, што людзі ненавідзяць... Заўважаеш у Канфуцыя. Але большасьць не дасягае багацьця й знатнасьці, хоць і імкнецца да іх усёй душою, а таму пачынае разам з галечаю наракаць на высакародных.
    о о о
    Сорамна атрымліваць заробак і калі ў дзяржавы ёсьць шлях, і калі яго няма... Знаходзіш у Канфуцыя. Варта зазначыць, што сорамна атрымліваць і ўзнагароды. А колькі людзей імкнуцца ўхапіць як мага большы заробак і найкаштоўнейшыя ўзнагароды? Зрэшты, узнагароды існуюць дзеля суцяшэньня сквапных і зайздросьлівых.
    Цяжка жабраку не займець злосьці... Варта пагадзіцца з Канфуцыем. Дарэчы, я ніколі ня кідаю грошы ў жабрацкую шапку, бо ёсьць іншыя месцы, куды можна падзець вольныя фінансы. А жабрак — ён, апрача што зласьлівы, яшчэ й няўдзячны.
    о о о
    He аспрэчыш наяўнасьць старэйшых і малодшых. Дык чаму розныя змагары за роўнасьць увесь час спрабуюць абвергнуць заканамернасьць існаваньня багацейшых зь бяднейшымі. Мяркую, з-за недасьведчанасьці. Няма роўных сярод роўных.
    о о о
    Мець — не азначае ўмець карыстацца.
    о о о
    Бедныя бачаць у багацьці праяву лёсу, заможныя — плён уласнай працы.
    Быць шчодрым вельмі хутка надакучвае, як і хутка збрыджвае цьвярозасьць і разважлівасьць.
    о о о
    Заўтрашнія прыбыткі грунтуюцца на сёньняшніх стратах.
    о о о
    Багацьце і знатнасьць, набытыя несумленна, Канфуцыю падаюцца воблакам, што праплыло міма. Як сумна, што няма ніводнай аблачынкі, якая б не праплыла міма. Хмаркі нябесныя — вечна вандроўныя.
    о о о
    Ты маеш утрая менш, чым маюць цябе. Маёмасьць — палон добраахвотны й салодкі. Кожная прыдбаная рэч толькі павялічвае залежнасьць.
    о о о
    Ветлівасьць — умоўнасьць, такая ж самая, як і папяровыя грошы. Калі разумнасьць — залатая манэта, дык ветлівасьць, выхаванасьць, далікатнасьць — зашмаль-
    цаваныя ад штодзённага ўжытку банкноты. Толькі памятай: па хлеб ня пойдзеш з залатым талерам.
    о о о
    Любоў да золата павялічваецца з узростам.
    III. СЭКС SEX
    Пра эротыку
    1.	Каханьне
    о о о
    Гісторыя ведае выдатных людзей, якімі рухалі пошукі асалоды альбо каханьне, але я ня памятаю такіх, хто быў бы юрліўцам. Тое, што складае галоўную якасьць адных, не дазваляецца другім нават як слабасьць... Канстатуе мараліст Вавэнарг. Нязгодны. Рафаэль, які ня ўмеў чытаць і памёр на жанчыне, ня менш выдатны за любога Вавэнарга ці Расіна.
    о о о
    У гомасэксуалізме і лезьбіянстве зьдзіўляе ня тое, што чалавек кахае істоту свайго полу, a тое што яны ходзяць парамі, жывуць парамі і, апрача ўсяго, рэгіструюць шлюбы. Давядзецца пагадзіцца зь Люкам дэ Клап’е дэ Вавэнаргам, які заўважыў... Чалавек, як істота недасканалая, ня можа існаваць у адзіноце. А так было б добра існаваць адасоблена. Найлепей думаецца, пішацца, працуецца на адзіноце.
    о о о
    Большасьць каханак варта браць нахабна, пакуль яны яшчэ не разабраліся ў сваім стаўленьні да цябе.
    Закахаўся? Спрабуй спакусіць жанчыну грашыма або рэчамі, бо асноўная перашкода вашае блізкасьці — твае моцныя пачуцьці.
    о о о
    Добра кахацца ва ўласнай кватэры.
    о о о
    Прыемна займацца каханьнем у пакоі, калі ведаеш, што ў яго ніхто ня зойдзе.
    о о о
    Няблага ладзяцца эратычныя гульні ў закрытым невялікім басэйне.
    о о о
    Зручна кахацца ў пакоі ў прастытуткі, калі адкінуць прымхі з забабонамі.
    о о о
    Асаблівую асалоду прыносіць сэкс на новым ложку, купленым дзеля сяімейнай эротыкі і спакойнага сну.
    Блага кахацца на ложку бацькоў.
    о о о
    Непрыемна забаўляцца з каханкаю, калі ёсьць боязь, што нехта назірае за вамі.
    о о о
    Блага распачынаць эратычныя гульні ў кватэры замужняй палюбоўніцы. Як бы ты ні намагаўся, але пачуцьцё небясьпекі будзе авяваць сьпінулёгкім скразьняком.
    о о о
    Займацца ўлесе любоўнымі забавамі кепска. Шукаеш-выбіраеш зацішны куток, а калі знайшоў, і кабета абняла цябе, і пачалі вы танец, ахвяраваны Эроту, вось тады й зьяўляецца валацуга. I не каб прайсьці й адвярнуцца, наадварот — стане й пазірае; зразумела, каб дзіця недасьведчанае, a то дарослы чалавек. Зрэшты, і дарослы — зразумела.
    о о о
    He дае наталеньня акт, зьдзейсьнены ў гатэльным нумары. Асабліва раздражняюць крокі на калідоры. Здаецца, вось зараз па-
    каёўка пагрукае ў ненадзейныя дзьверы й запрапануе які-небудзь зусім яшчэ непатрэбны ручнік.
    о о о
    Займацца сэксам у пакоях уласных дзяцей-падлеткаў няўтульна. Я не пазбаўлены жаданьня выхаваць дзяцей у цноце. Прысутнасьць вялікай колькасьці іхных рэчаў — цацак, кніжак, апранахаў, чаравікаў — не дае разьняволіцца й аддацца сэксу напоўніцу.
    о о о
    Калі спалучыш матэматыку з эротыкай, атрымаецца нешта спрошчана мэдыцынскае, накшталт гігіены.
    о о о
    Забаўна слухаць хрысьціянскіх артадоксаў, калі пачынаюцца развагі пра «глыбіню цялеснае любові». Асабліва сьмешна гучыць зь іх аблямаваных барадою вішнёвых вуснаў слова «глыбіня».
    о о о
    Любіш ня тую жанчыну, зь якою кладзесься ў ложак, а тую, зь якой прачынаесься.
    Апошняя кропля спэрмы нагадвае даволі просты вобраз кропкі пасьля сказу.
    Вось і скончыўся акт, але ты яшчэ ня выйшаў, ты расслаблены ўжаночых нетрах, і тут, у разьняволенасьці ды спакоі, без усялякае напругі, як бы сама сабою вьіштурхоўваецца астатняя кропелька.
    I толькі пасьля наплывае сум.
    о о о
    Ёсьць некалькі рэчаў, да якіх не зьнікае цікаўнасьць на працягу жыцьця. Адна зь іх — полавыя адзнакі.
    о о о
    Зыркае сьвятло адштурхоўвае ад каханьня.
    о о о
    Трэньне скуры — аснова эротыкі. о о о
    Эротыка й эратычнае — тое, што маруднае й легкаважнае, а парнаграфія — наадварот — дынамічная, агрэсіўная й яркая.
    Сустракаць даўнюю каханку крышку сорамна.
    о о о
    Каханьне — ахова спакою любімай істоты.
    о о о
    Кастапраў і ў каханьні бачыць наступствы хваробы хрыбетніку.
    о о о
    He патрабуй праўды ад каханкі — шчырасьць разбурае каханьне.
    о о о
    Рэўнасьць — рашучы крок да страты каханьня.
    о о о
    Пра недахопы каханкі гавораць у мінулым часе, як і пра яе цудоўныя якасьці, бо каханка ў сапраўднасьці — таямніца за сямю пячаткамі.
    Самая раўнівая жонка — нечая кінутая каханка.
    о о о
    Захапленьні, як і каханьне, патрабуюць узаемнасьці.
    о о о
    Калі пачнеш разглядаць каханьне з боку навукі, а не эротыкі, дык можаш цалкам пагадзіцца з выказваньнем Лярашфуко: «Каханьне найдакладней параўноўваць з гарачкаю: іхныя цяжар і працягласьць ані не залежаць ад нашае волі». Але зводзіць эротыку да мэдыцыны — недаравальная загана абмежаваных матэрыялістаў.
    о о о
    Любоў, як і сяброўства, залежыць ад прысутнасьці і адлегласьці. Чым бліжэй чалавек, тым лягчэй захоўваць зь ім добрыя адносіны. А вось каханьне вымагае адсутнасьці, яно йснуе ў тваім уяўленьні. Рэальная прысутнасьць каханага чалавека, ягоная блізкасьць разбураюць цнатлівае пачуцьцё.
    2.	Любоў
    о о о
    He палюбіш сябе, і цябе не палюбяць.
    о о о
    У палымянасьці страсьцяў можаш і не заўважыць болю, які прынёс любімаму чалавеку.
    о о о
    Самыя высокія думкі, паводле Вавэнарга, падказвае нам сэрца. Карціць дадаць... Сярэднія думкі падказвае страўнік, а нізкія — чэлес. Зрэшты, усё залежыць ад паставы, у якой знаходзіцца цела.
    о о о
    Любіць сябе проста, а паважаць — цяжка.
    3.	Мужчына
    о о о
    Калі думаеш, што жанчыны цэняць у мужчыну сьціпласьць і памяркоўнасьць, — памыляесься. Каханкі шануюць разбэшчанасьць і напорыстасьць.