Post scriptum
Адам Глобус
Памер: 176с.
Вільня 1999
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
4. Жанчына
о о о
Спытай мяне, што болып за ўсё на сьвеце ня любяць прыгожыя жанчыны... Уласны фотаздымак у пашпарце.
о о о
Узнаўленьне — нязьменная ўмова нашага існаваньня... Жанчына адчувае гэтую ісьціну лепей за мужчыну.
о о о
У клясыкаў філязофіі, у Вавэнарга ў тым ліку, зьдзіўляе хваравітая неабыякавасьць да жанчынаў.
о о о
Ёсьць жанчыны, у якіх інтымныя гульні выклікаюць сьмех. Зрэшты, гэта ня так і мала.
о о о
Павабна глядзіцца жанчына на сініх прасьцінах, цела — жывое золата. Наогул,
эўрапейскім жанчынам болып пасуе цёмная бялізна, а вось азіяцкім — сьветлыя драпіроўкі.
о о о
Калі стаміўся, а жанчына пад табою возьме й пазяхне, так і закарціць яе ўдарыць.
о о о
Што можа быць горш, чым застацца самнасам зь непрыгожай і неразумнай жанчынаю?
о о о
Куды ні глянеш — паўсюль толькі горш. Узрост. Няма таго, што раней было. Паціху старысься. Але ёсьць момант... Усё больш і больш навокал прыгожых, жаданых, павабных жанчын.
о о о
Непрыгожыя дзявулі, якія са скуры лезуць, каб толькі спадабацца прадстаўнікам супрацьлеглага полу, робяцца падобнымі да жабрачак, што выпрошваюць грошы каля гастраномаў. Дзіўна, але ў адных і ў другіх атрымліваецца дамагчыся свайго, праўда, па драбязе.
Жанчына паядае мужчыну. Ратунак у апошняга адзін — уцёкі.
о о о
Рэўнасьць вынайшлі брыдкія жанчыны.
о о о
Пажадаю творам Вавэнарга яшчэ й такое... Хай творы выбітнага мараліста прачытае эмансыпаваная злосная сучка.
о о о
Убачыўшы жанчын, што задушыліся на аліўкавым дрэве, Дыяген Сынопскі прабрахаў: «Вось каб на ўсіх дрэвах такія плады!» У наш час эмансыпацыі гэткую экспрэсію паводзінаў пераўзысьці немагчыма, хіба што нейкая спадніца праверашчыць падобнае пра мужчынаў.
о о о
Дзеля каго падмалёўвае бровы жонка сьляпога?.. Пытаецца Томас Фулер. Дзеля Taro самага Дона Жуана, дзеля якога сьпявае жонка глухога.
5. Сям’я
о о о
Мужчына й жанчына — вечны двубой. Каханьне працягваецца, пакуль няма пераможцы, пакуль адзін ня выказаўся цалкам і нешта не дагаворваецца, пакуль існуе таямніца... А калі нарэшце адзін прайграў, а другі не паказаў выгляду, што выйграў і пачаў тактоўна падтрымліваць слабейшага, тады ўзьнікае сям’я.
о о о
Шмат хто сумняваецца і многія сьцьвярджаюць адваротнае, але прорву можна пераскочыць толькі за два скачкі, першы зь якіх мусіць зрабіць мужчына, а другі — жанчына.
о о о
Кансьпірацыю распрацавалі жонкі, якія здраджвалі мужу.
6. Бацысі
о о о
Мы хаваем бацькоў значна раней, чым яны паміраюць.
о о о
Люблю Вавэнарга яшчэ й за тое, што ягоныя «Фрагмэнты» й «Афарызмы» чытаў і цытаваў мой бацька.
о о о
Як пазьбегнуць найвялікшай страты — сьмерці маці? Пайсьці з жыцьця раней! Нашто было пытацца?
IV. Бог GOD
Пра рэлігію
1. Вера
о о о
Неістотна, як ты патрапіў у сабор: праз чорны ход ці праз парадную браму, галоўнае — ты ў саборы.
о о о
Самастойнасьць патрабуе ўпэўненасьці, а залежнасьць — веры.
о о о
Той, хто верыць у тэхнічны прагрэс, павінен памятаць, што пры дапамозе сродкаў вытворчасьці, самых розных машын і мэханізмаў, адзін чалавек зрабіў з другога раба.
о о о
Давер пераходзіць у залежнасьць.
о о о
Асноўная загана тырана — вера ў сябе.
Вера — гэта не суцяшэньне, а паводзіны, у якіх ёсьць месца й суцяшэньню.
о о о
Шкадую, што ня маю поўнай веры. Нават сьмерць не пераконвае, а яшчэ болып раздражняе фантазію й спараджае сумневы.
о о о
Як сяброўства зазвычай пачынаецца са сваркі, так і вера бярэ выток з блюзьнерства.
о о о
Зьнявага чужых багоў не дадае веры ў свайго Бога.
о о о
У манахаў, мусібыць, добры абутак, бо шлях да Бога доўгі й пакручасты. Ня варта мяне папракаць за іранічныя ноткі. Манахі — гэта людзі, што йдуць да Бога не праз вучэньне, а праз матэрыю. Манах — цялеснае ўвасабленьне веры.
Верыш, спадзяесься на Страшны суд — і ўсё дзеля таго, каб на імгненьне ўваскрэснуць.
о о о
Грэшнікі зьбіраюцца ў царкве. Ня верыш? Учыні кепскае, прызнайся, і табе абавязкова параяць наведаць царкву...
о о о
Вера ў Бога неразумных шукае апірышча ў заганным жаданьні быць лепшымі за іншых, хоць дастаткова быць іншымі.
о о о
Ты баісься адзіноты прыблізна так, як і сьмерці. Твая вера ў жыцьцё пасьля сьмерці нагадвае спадзяваньні літаратара, які думае, што ягоныя творы калі-небудзь дый прачытаюцца.
о о о
Калі паверыш у няспыннасьць зьменаў, давядзецца прыняць і памылковасьць любога выніку, бо ён ня зможа быць канчатковым.
1. Рэлігія
о о о
Недаацэньваць сэктар рэлігіі нельга. Змагар з адной канфэсіяй абавязкова патрапіць у лягер іншай. Так хрысьціяне змагаюцца зь юдэямі, юдэі — з мусульманамі, мусульмане — з хрысьціянамі... Атэізм — таксама адна з формаў рэлігійнай думкі, пабудаванай на доказах ад процілеглага.
о о о
Хто скажа, што першаснае: рэлігія ці атэізм?
о о о
Прызнаць існаваньне разумнейшага за сябе цалкам нармальна. А вось падпарадкоўвацца разумнейшаму, ня ведаючы яго, — глупства несусьветнае. Болыпасьць вернікаў якраз і падпарадкоўваецца, толькі не разумнейшаму, a — хітрэйшаму, і ня Богу, a — папу.
о о о
Каб разьвеяць маркоту, учыняюць шмат грахоў, а галоўны зь іх — занатоўваньне рэвалюцыйных ды атэістычных думак.
Блюзьнерства — салодкім голасам сьвятара нашэптваць пра пекла.
о о о
Каму ня трэба саступаць, дык гэта царкоўнікам і жанчынам. А ты ўвесь час саступаеш, асабліва апошнім. Сьцеражыся, бо ўсё больш і болып трапляюцца на шляху царкоўнікі і жанчыны ў адной асобе.
3. Бог
о о о
He кажы прылюдна, што табе кепска, нясьцерпна, гнюсна... Толькі Ўсявышні ведае, як можа быць горка.
о о о
Жах перад зьзяньнем Бога — пачатак мудрасьці, страх перад д’яблам — пачатак разбурэньня, вар’яцтва й гвалту.
о о о
Саборы — амбасады Бога.
о о о
Сьнедаў і мерыўтэмпэратуру. Ці не захварэў?
У чалавека норма вядомая — 36,6 °C. У д’ябла яна, напэўна, іншая, можна дапусьціць, што — 66,6 °C (бо лічба ягоная — 666). Калі пабудаваць простую сымэтрыю, паставіўшы чалавека паміж дабром і злом, дык тэмпэратура Бога наблізіцца да 0 і будзе 6,6° паводле Цэльсія...
Пасьнедаўшы, я зазначыў на градусьніку норму — 36,6 °C.
Значыць, ізноў лёгкая прастуда й ператомленасьць.
о о о
Заўважыў, што болыпасьць вернікаў думаюць пра Бога як пра вялікага кіраўніка, які можа выпісаць ордэр на жылплошчу ў Pai. О, каб жа так і было насамрэч!
о о о
«Бойся Бога!» — гаворыць і той, хто пажадаў уладарыць над табою.
о о о
Цяжка ўявіць, як абрыдлі Богу людзі са сваімі просьбамі.
о о о
3 д’яблам можна пагаварыць, паспрачацца, пажартаваць... Перад Богам варта маўчаць і слухаць.
о о о
Пішу «Бог« зь вялікай літары яшчэ й таму, што вельмі люблю вялікія літары.
Чалавек, які сядзіць на валізе, заўсёды нагадвае мне пра Хрыста ў пустэльні.
о о о
Бог — гэта прадчуваньне катастрофы. о о о
У мінорныя хвіліны пачынае здавацца, што сустрэча з д’яблам — такая ж недасягальная рэч, як і сустрэча з Богам.
о о о
Той, хто выказвае нянавісьць да Бога, не абавязкова атрымае д’яблавы ўзнагароды.
о о о
Развагі пра Бога — гэта, збольшага, размовы пра ідэальны парадак.
о о о
Калі адчуеш уласную разумовую абмежаванасьць, ведай: няма іншага выйсьця, апрача як вызначыць канфэсійную прыналежнасьць продкаў, прыйсьці ў храм і зьвярнуцца да Бога.
Бог, прырода, лёс — занадта часта ўжываюцца як сынонімы, а насамрэч такімі не зьяўляюцца.
о о о
Наколькі лёгка здрадзіць, настолькі ж цяжка дараваць здраду, калі наогул магчыма яе дараваць, бо ўсё часьцей пераконваюся, што прэрагатыва дараваньня належыць Богу.
о о о
Сутыкнуўшыся з тэкстамі Лятрэамона, можна падумаць: чалавек спазнаў усемагутнасьць Усявышняга дзеля таго, каб абвінаваціць Бога ў насланьні бядотаў, катастрофаў, стыхіяў і паморкаў.
о о о
«Мы ня маем права задаваць Творцу ніякіх пытаньняў». Сьціпла сьцьвярджае Лятрэамон, нібыта ніколі й не паўставаў супраць Усявышняга. I ўсё ж у гэтым сказе тоіцца ненатольная прага задаць Богу пытаньне. Хоць бы адно. Напрыклад, я запытаўся б у Творцы: «Нашто?»
Шмат разоў задаваў сабе адно й тое ж пытаньне... Чаму люблю прагулянкі па могілках? Пакуль не прачытаў у Альбэрта Савініа, што Эўропа — гэта магіла Бога.
о о о
Вы сьмяротныя. Нашто вам думаць пра багоў?.. Пытаецца ўзрушаны кінік Дэманакт. А я і думаю пра сьмяротнасьць багоў.
о о о
Быку падабаецца бык, аслу — асёл, сьвіньні — сьвіньня... Чуеш у Эпіхарма. Можа, таму, спрабуючы ўявіць Бога, ты малюеш чалавека? А можа, Бог, ведаючы абмежаванасьць і слабасьці твае, зьяўляўся ў вобразе любімым і зразумелым? Нашто Ўсемагутны патурае слабому? Адкажа паэт Эпіхарм... Быку падабаецца бык!
о о о
Заўважаеш — узьненавідзеў сьвет: гэта — блага, тут — кепска, паўсюль цёмна, людзі — ворагі, няздары, пачвары. Жывеш бязмэтна. Сьцюдзёныя проймы сьвішчуць паміж брудных будынкаў, шархацяць пакамечанымі газэтамі. Пад чаравікамі плюхае рас-
кіслы сьнег. Насустрач сунецца чырванапысае стварэньне зь сінім носам ды сьлязьлівымі вочкамі. Дзякуй табе, Божа, што ня даў мне такога твару! — думаеш ты. Вось і палёгка.
4. Павер’і
о о о
У старажытных беларусаў існавала павер’е, што трэба палюбіцца са сваёй жонкай на вясновым засеяным полі, каб Бог даў добры ўраджай. Вельмі часта жанчына раскідала мужчынскае семя па палетку і пры гэтым прыгаворвала: «Божа! Урадзі мой хлеб! Выйдзі колас зь зямлі высокі й прыгожы!»
о о о
Чуткі — найкаштоўнейшы матэрыял, зь якога ўтвараюцца міты.
о о о
У мроях лунае зародак хімэры. о о о
Юда — найвыдатнейшы драматычны актор у хрысьціянскім сьвеце.
о о о
Прывіды нараджаюцца ў люстэрках.
Можна не сумнявацца, што электрычнасьць і сродкі масавай інфармацыі вынайшаўд’ябал.
о о о
Падтрымка прыходзіць да таго, хто яе заслужыў; на такіх сафізмах і будуюцца ўлада, прыгнёт і рабства.
о о о
Канфуцый раіў шанаваць дэманаў і духаў, але не заклікаў набліжацца да іх. Толькі дэманы й духі, пабачыўшы пашану, самі могуць наблізіцца, каб выказаць хоць бы і ўдзячнасьць.
о о о
На руінах імпэрыяў скачуць міталягічныя героі.
5. Падман
о о о
Найгоршы вораг — той, хто цябе прыніжае.
о о о
Ілжывы чалавек імкнецца кампэнсаваць уласную лісьлівасьць і прыніжанасьць квяцістай іроніяй і пыхлівай фанабэрыяй.
о о о
Заўсёды думаў, што гандаль — мастацтва падманваць. У Вавэнарга больш ёміста... Гандаль — школа падману. He навука, не мастацтва, а менавіта школа.