Post scriptum
Адам Глобус
Памер: 176с.
Вільня 1999
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
о о о
Асэнсоўваць непатрэбнасьць усялякай вайны варта ў цішыні й на адзіноце, бо ў акопе пра вайну не падумаеш.
о о о
Каб ператрываць чорныя часы, бывае дастаткова ўявіць чарнейшыя хвіліны.
На першы погляд, дзяржава — зьява антыпрыродная, бо яна імкнецца забараніць дзьве з асноўных праяваў эвалюцыі: падман і забойства. Але пры болып пільным разглядзе заўважаеш: калі з дапамогаю законаў ды пакараньняў дзяржава здольная зболыпага забараніць гэтыя праявы на ўласнай тэрыторыі, дык адразу ж распачынаецца вайна з суседнімі дзяржавамі, яна сама пачынае падманваць і забіваць. Дзяржава вымушаная забіваць чужых і сваіх, каб не забіваць адно сваіх. Дзяржава — прыродная пабудова, як статак, як зграя, як гайня.
о о о
Моц халаднакроўных гадаў у тым, што яны здатныя ня толькі ўкусіць, але і атруціць. Кінжал ды келіх з атрутаю — твая зброя, калі разумны й мужны. Зрэшты, атруту можна выпіць самому, не раўнуючы. Як Сакрат.
10. Гвалт
о о о
Усялякая мараль сканчаецца ў кропцы, зь якой пачынаецца пошук задавальненьняў ад пакут жывёлаў, людзей, народаў, краін...
о о о
Тыраніі ўласьцівая гарачкавая імпульсыўнасьць, пачуцьцёвасьць, безразважнасьць, а яе ўвесь час спрабуюць аналізаваць з пазыцыяў сьветлага розуму й халоднай лёгікі.
о о о
Спачатку ты палохаесься, потым баісься і, урэшце, ня можаш адмовіцца ад гвалтоўнага ўчынку.
о о о
Нацыя, якая забівае тырана, становіцца на шлях гвалту й падтрымлівае цэласнасьць сваёй дзяржавы з дапамогай бясконцых злачынстваў. Зрэшты, нацыя, якая забівае забойцу, ня лепшая за нацыю, што забівае караля, бо кароль і зьяўляецца перш-наперш забойцам, гвалтаўніком і тыранам.
Нельга ўладарыць бязьвінна. Але ў больш спакойных дзяржавах уладараць прайдзісьветы, махляры й злодзеі, а ў дзяржавах ваяўнічых кіруюць адно забойцы. Таму, абіраючы кіраўніка дзяржавы, трэба аддаць перавагу хітраму махляру, каб не зрабіцца закладнікам бескарысьлівага гвалтаўніка.
о о о
Найгоршае з забойстваў — зьнішчэньне бацькоў. Гэта вяршыня гвалтоўнага паўстаньня супраць прыроды, лёсу, Бога. Менавіта да бацьказабойства заклікаюць рэвалюцыянэры: «Разбураць да падмуркаў!», «Выцерці радзімыя плямы!», «Рэвалюцыя вышэй за ўсё!» Рэвалюцыйнае разуменьне сацыяльнай роўнасьці натыкаецца на сьцянуўзаемаадносінаў дзяцей з бацькамі й дзядамі. Пачынаецца бессэнсоўнае змаганьне маладых са старымі.
о о о
Толькі сам тыран выдае нацыі індульгенцыю з правам на паўстаньне, на гвалт і на пакараньне сьмерцю ўласнай асобы.
Калі гвалтаўнік заклікае зьнішчыць людзей выдатных, народ з задавальненьнем пачынае забіваць тых, хто вылучаецца з натоўпу; паступова даходзіць чарга да гвалтаўніка, і крык: «Я ж такі, як і вы!» — не ўратоўвае.
о о о
Гвалтаўнік абапіраецца на спрошчанае вызначэньне свабоды. Для яго свабода — гэта магчымасьць падпарадкаваць кожнага сваім жаданьням. Гвалтаўнік не спыняецца; падпарадкаваўшы людзей, ён захоплівае іншыя дзяржавы і, што самае дзікае, — пачынае змагацца з прыродаю: выпростваць рэкі, злучаць моры й акіяны... Ловіць вецер, адным словам.
о о о
Паводзіны гвалтаўніка вельмі імпульсыўньія, ён на кожным кроку рызыкуе, парушае законы, ігнаруе выпадковасьці і жыве паводле правіпа: я зраблю табе любое зло, якое толькі захачу, а ты гэтаксама рабі мне зло, якое зможаш.
о о о
Гвалтаўнік — гэта ахвяра й кат у адной асобе; кульмінацыяй гвалту, відавочна, будзе самазьнішчэньне.
Рэвалюцыйныя хваляваньні выносяць на вяршыню ўлады гвалтаўнікоў, бо менавіта яны абяцаюць спыніць і нарэшце спыняюць гэтыя ж рэвалюцыйныя хваляваньні.
о о о
Зьнявага прыроды — вось мара шчырага гвалтаўніка, але ў гэтым шчыраваньні ён расплываецца ў бясконцасьці, а прырода застаецца абыякавай. Таму ўвесь час у мяне ўзьнікае жаданьне сказаць гвалтаўніку адно слова: «Супакойся».
о о о
Гвалт будуецца на празьмернасыдях, таму ворагі ягоныя — бязьмежнасьць, цішыня, спакой.
о о о
Гвалтаўнік знаходзіцца ў стане пэрманэнтнай барацьбы з уласнымі страхамі. Ён ведае, што спалох вядзе да страты ўлады, а тамуўхалодным поце прымае самыя неверагодныя паставы, якія мусяць дэманстраваць сьмеласьць і рашучасьць. Гвалтаўнік верыць у свой тэатар, бо ведае: як толькі
апусьціцца заслона, Сьмерць здыме ягоную гарачую галаву.
о о о
Чалавек адрозьніваецца ад жывёлы тым, што добра ведае, як зручна нападаць удваіх на аднаго.
о о о
Бунт — рэалізаваная мара рабоў. о о о
He сумнявайся, народ залічыць тырана ў вялікія дабрадзеі, калі ён выпусьціць з турмы цябе, якога сам жа пасадзіў без усякай тваёй віны.
о о о
Дэспат хавае злыя дзеяньні за добрымі словамі.
11. Палітыка
о о о
Патрыёт у сваіх палымяных прамовах апэлюе да пачуцьцяў, да Радзімы, да крыві. Розум і дух чужыя для патрыёта. На гэтай глебе й сыходзяцца патрыёты з дыктатарамі.
о о о
Мара любога тырана — ня столькі гвалт над жанчынамі, колькі ўсынаўленьне іхных дзяцей, пабудова такога грамадзтва, дзе ўсе дзеці належаць дзяржаве і, адпаведна, падпарадкоўваюцца тырану. Адсюль і «бацька нацыі».
о о о
Дэмакратыя — волевыяўленьне падвяселенага нядзельнага натоўпу.
о о о
Выйграе той палітык, які не забывае пра схільнасьць народу да пакоры. Змагацца цяжэй, чым скарыцца.
Тыран раздае ўзнагароды й пасады найгнюсьнейшым зь лісьліўцаў, каб хоць бы на нейкі час пазбавіцца ад іх.
о о о
Папулярнасьць фармуецца ў нетрах натоўпу, які прагне яскравых праяваў сьляпога лёсу. Адсюль і Папялушка зь ператварэньнем у прынцэсу, і прэзыдэнт зь сялянжабракоў.
о о о
Кожная нацыя сьмяецца зь іншых, тым часам як іншыя насьміхаюцца зь яе. Шкада, што з тваіх беларусаў кпяць вельмі мала.
о о о
Пазьбягай дзяржаўных узнагародаў.
12. Праца
о о о
Робячы вялікую справу, ты ня зможаш абысьціся без таго, каб не нарабіць непатрэбшчыны і не стварыць нікчэмнасьцяў.
о о о
Ведаеш, вораг не павінен здагадвацца пра твае пляны, але толькі ён можа ацаніць іх каштоўнасьць. Таму так і карціць паказаць ворагу пэрспэктыўныя распрацоўкі, а выйшаўшы за дзьверы, шпурнуць іх у сьметнік. Галоўнае — не складай пляны з тымі, хто йдзе іншым шляхам.
о о о
Захапляцца ўласнай працаю найлепей у цішыні ўласнага кабінэту, сам-насам.
о о о
Праца пазалотчыка заўсёды карыстаецца большай увагай, чым праца дойліда... Крыўдуе мараліст Вавэнарг. I дарэмна. Па-першае, кожны дойлід пры жаданьні можа працаваць пазалотчыкам. Па-другое, сам Вавэнарг
у літаратуры — болып ювэлір і пазалотчык, чым дойлід.
о о о
Нават падробка пад мудрасьць — ужо філязофія... Казаў Дыяген Сынопскі. Сапраўды, каб навучыцца нешта рабіць, спачатку неабходна ўмець тое нешта падрабляць.
13. Час
о о о
На транспартных прыпынках ня толькі сам спыняесься, але й час замаруджваецца, і ты спрабуеш яго падштурхоўваць позіркам на гадзіньнік.
о о о
У замкнёнай невялікай прасторы час паўзе. Ты імкліва ляціш у самалёце, а час пасоўваецца марудна, нібыта ў турэмнай камэры.
о о о
Вельмі павольна хвіліны цякуць у чэргах. Наогул, чарга — сымбаль маруднасьці.
о о о
Для пацыента ў бальніцы час цяжкі, доўгі і маркотны.
о о о
На паседжаньнях, сходах, канфэрэнцыях час ідзе нясьпешна. У якасьці доказу на ста-
лах і крэслах застаюцца скрэмзаныя шматкі паперы. Бяздумнае крэсьленьне на аркушах імітуе дзейнасьць і запаўняе час.
о о о
Назіраньне за стрэлкамі і цыфэрблятам істотна замаруджвае час. Побач з храномэтрамі імгненьні ператвараюцца ў хвіліны. Калі ты чакаў каханую пад гадзіньнікам, дык ведаеш месца, дзе час плыве марудна.
о о о
У ложку з каханай жанчынаю час пралятае імкліва, як нідзе.
о о о
На барцоўскім кіліме, на рынзе, на футбольным полі, на баскетбольнай пляцоўцы час рухаецца хутка, але найхутчэй ён бяжыць на полі бітвы, у рукапашнай бойцы.
о о о
За картачным сталом гадзіны ператвараюцца ў хвіліны. Азарт зьядае час, як воўк — ягня.
Каля магнітафону, тэлевізару, кампутару час паскараецца. Тэлефон гэтаксама здатны ўсмоктваць хвіліны.
о о о
У жытнёвым полі, на санцагрэі можа ўзьнікнуць жаданьне спыніць час — не прыпыніць, не замарудзіць і не паскорыць, a забіць. Вінцэнт Ван Гог і застрэліўся, ахоплены пякельнай прагаю забіць час пасярод жытнёвага поля. У беларускім фальклёры ёсьць вобраз пачвары, якая ўзьнікае ў самы санцасьпёк апоўдні — Кадук. Ён здатны глынаць людзей, жыцьцё й час.
о о о
А дванаццатай ночы, на адзіноце, у пустым памяшканьні само сабою зьяўляецца памкненьне прыпыніць час. Асабліва моцна жаданьне выяўляецца ўзімку, калі ночы бясконца-доўгія. Можа, таму так урачыста, ярка, вогненна сьвяткуецца Новы год.
о о о
На золку, пасьля пакутлівага бяссоньня ледзь стрымліваесься, каб не паквітацца з часам раз і назаўсёды.
Мы няздатныя ўбачыць будучыню, бо жывем тварам да мінуўшчыны.
о о о
Машына часу ёсьць у кожнага чалавека — гэта памяць.
о о о
Гадзіна ў дзіцяці ўтрая даўжэйшая за гадзіну ў дарослага, а яму ўсё адно мала. Маці кліча, а яно — ну, яшчэ пяць хвілінак!
14. Грошы
о о о
Запэўніваць адукаванага чалавека ў тым, што бяднейшы лепшы за багатага — неразумна. Бяднейшы найперш бяднейшы розумам, а як вынік — грашыма.
о о о
Папракаючы жабрака, ты адмаўляеш яму ў спачуваньні і правільна робіш. Прысаромлівай жабракоў. Хай ён роту не пасьпее адкрыць, а ты скажы: «Дайце мне грошай на хлеб».
о о о
Забраць грошы значна цяжэй, чым іх даць, асабліва цяжка вярнуць назад грошы пазычаныя.
о о о
Баяцца трэба ня жорсткіх уладароў і заможных людзей, а зайздросных нябог і агрэсіўных жабракоў, якім няма чаго губляць.
Хлеб, намаляваны мастаком, як і хлеб, паказаны ў тэлевізіі, каштуе значна больш за сапраўдны; у гэтым і хаваецца найвялікшая эканамічная памылка чалавека.
о о о
Вядома, сярод багатых вельмі рэдка сустрэнеш мудрага чалавека, але сярод бедных такога знайсьці яшчэ цяжэй.
о о о
3 кім пагаворыш пра багацьце, калі і золата, і дыямэнты маўчаць? Застаецца шаптацца пра грошы з папераю.
о о о
Капітал, як стары зводнік, заваблівае наіўных у сьвет перажываньняў, турботаў і няпэўных пэрспэктываў. Толькі бедны шукае ў капітале свабоду й незалежнасьць.
о о о
Калі абмяркоўваюцца галеча ці багацьце, ня трэба параўноўваць іх з уласнымі стратамі або набыткамі, бо гэта непрыстойна.
У зьменлівым сьвеце няма нічога вартага глыбокіх перажываньняў, і грошы — не выключэньне.