о о о He адказвай на пытаньне раней, чым яго пачуў. о о о Ня думай пра ўласныя здольнасьці, бо нават гэтым прыніжаеш апанэнтаў. о о о Як найхутчэй вырашай пабытовыя дробязі, зь іх складаецца чалавечы апакаліпсыс. Выкідаеш кніжку на сьметнік? Памятай, яшчэ пашкадуеш, але не спыняйся і выкідай. Замахнуўся нажом? Бі насьмерць. о о о Парада зьневажае суразмоўцу. Настаўнік заўсёды прыніжае вучня. Каб пазьбегнуць помсты за зьнявагі і прыніжэньні, давай парады сабе. о о о Выслухай параду, але не сыіяшайся яе выконваць, пачакай нагоды. о о о Саромецца ўласных геніталіяў такое ж глупства, як і ганарыцца іх формамі й памерамі. Але ганарыцца ўсё ж лепей, чым саромецца. о о о Калі ня знойдзеш добрага занятку, цябе захопіць што-небудзь кепскае. А як ня будзеш займацца разумнымі рэчамі — сьвядомасьць апануюць заганныя думкі. Калі табе не падабаюцца паводзіны лысага, пахвалі ягоныя валасы, што пакінулі неразумную галаву. о о о Справакаваць дурнога чалавека на брахню досыць лёгка, дастаткова назваць яго вар’ятам. о о о Сапраўдны сацыяліст той, хто ня хоча мяняць свой сацыяльны статус. о о о Нацыяналіст — гэта гісторык, які стварае рамантычнае мінулае нацыі. о о о Кароль жыве ў кожным чалавеку; кепска толькі, што большасьці каралёў не хапае служак. о о о Паміж сьмеласьцю й безразважнасьцю няма мяжы. Аскетызм паходзіць не ад сквапнасьці, а ад шчодрасьці. о о о Тэрарыст уваходзіць у вечнасьць праз асьляпляльную яркасьць аднаго імгненьня. о о о Экстрэмізм — шлях лайдакоў. о о о Караля робіць сьвіта. Або суседняя дзяржава. о о о Калі ты дамовісься з сабою, ёсьць надзея, што паразумеесься зь іншымі. о о о Трэба рабіць непатрэбнае. о о о Як гэта зноў навучыцца спакойна чакаць? Чым болей жаданьняў, тым больш прыніжэньняў. о о о Паразуменьня не дасягнеш прымусам. о о о Запросяць — пагаджайся. о о о Майстры працуюць у майстэрнях, бо майстэрства — найперш служба. о о о Выказваць недавер — глупства, лепш выкажы давер. о о о He разумееш — не асуджай. о о о Каб перамовы мелі посьпех, табе давядзецца ахвяраваць інтарэсамі хаўрусьнікаў. Любую абстрактную параду варта ператварыць у параду самому сабе, каб убачыць яе сапраўдныя вартасьці. о о о Зьмена паводзінаў — найцяжэйшае з мастацтваў. о о о He бывае болып сумнага занятку, чым імітацыя весялосьці. Спачувай блазнам. о о о Чытачы лёгка падзяляюцца на садыстаў і мазахістаў, садысты чытаюць Захер-Мазоха, а мазахісты — маркіза дэ Сада. о о о Рабы служаць гаспадарам, а кепскія людзі — страсьцям... Сьцьвярджаў Дыяген. У такім разе лепей быць рабом пры разумным уладары, але гэта фантастычная пэрспэктыва. Дыяген абраў для жытла бочку, бо брэх у ёй і болып гулкі, і гучнейшы, і густы. Нездарма ён адзначаў сваё падабенства да настаўніка сьпеваў, які знарок бярэ іншы тон, каб вучні зразумелі — як трэба сьпяваць ім самім. о о о Калі прачытаў, што Дыяген ніколі не насіў абутку, бо ногі менш далікатныя за твар і вочы, і ён ніколі ня бачвіў, каб чалавек хадзіў з вачыма, абутымі, як ногі, то падумаў, што акуляры кінік зьнелюбіў бы яшчэ болей за чаравікі. Толькі патрушчыць акуляры лепш за ўсё абцасам мужчынскага боту. о о о Дыяген заўважыў, што асноўнае спаборніцтва між людзьмі зводзіцца да скіданьня адзін аднаго пендалямі ў канаву. Мінула два тысячагодзьдзі, а Ніцшэ са сваім «падштурхні таго, хто падае» і Камю з «такой халоднай вадою», у якой топіцца самагубца, так і стаяць разам з намі на беразе бруднай Дыягенавай канавы. «Да жывых варта ставіцца зычліва, а вось пра мёртвых трэба казаць толькі праўду», — прачытаўу Вальтэра і зазначыў вельмі рацыянальны падыход да ўласных паводзінаў. Адзінае, што варта дадаць, — калі зьбіраесься казаць праўду пра мёртвых, памятай пра ўласную сьмерць. о о о «Людзі вельмі мала цэняць выпадак зрабіць радасьць блізкаму; часам здаецца, што яны займаюць пасаду толькі дзеля таго, каб мець магчымасьць рабіць паслугі, але не карыстацца ёю самому; першае, што прыходзіць ім на розум — адмаўляць; а вось згоду яны даюць, толькі добра падумаўшы>>, — разважае дасьціпны мараліст Жан дэ Лябруер у сваім афарыстычным творы «Характары, або Норавы цяперашняга веку» і памыляецца, бо папрашайкі выкленчваюць у цябе ні што іншае, а пасаду, якую ты займаеш, а самае непрыемнае — абяцаньні і клятвы, што яны будуць на гэтай пасадзе больш сьціплыя, больш сумленныя, больш добрыя за цябе, толькі дазволь, толькі пусьці... Зрэшты, радасьць, зробленая нават вельмі блізкаму чалавеку, каштуе значна менш, чым страта, нанесеная самому сабе. Ня трэба дзейнічаць і гаварыць, нібыта ў сьне... Павучае Геракліт. I можна было б не спрачацца са старажытным грэкам, што толькі «для нядрэмных існуе адзіны й агульны космас (а той, хто сьпіць, павернуты ў свой уласны сьвет)», каб не паўсонны стан, у якім ты пішаш ці чытаеш таго ж Геракліта. о о о На высокую вежу можна ўзьняцца толькі па вітых сходах... Афарызаваў Бэкан. Наіўны, ня ведаў ліфта. о о о Нават калі чалавек сыходзіць ад людзей і пачынае жыць толькі з жывёламі ды птушкамі сярод расьлінаў, ён імкнецца давесьці ўласную праўду менавіта людзям, а ня птушкам, жывёлам і расьлінам. Згадай хоць бы Генры Дэвіда Тора, які сыходам у лес выказаў пратэст супраць грамадзтва. о о о Немагчыма выйсьці за межы ўласнай індывідуальнасьці, але варта паспрабаваць. Унуграная пустэча й незадаволенасьць — вось што гоніць чалавека ў суполкі, у вандроўкі й на чужыну... Прачытаеш у Шапэнгаўэра. Але ёсьць жа стома ад самога сябе, ад навакольнага краявіду, ад перанасычанасьці звыклым. Тады, каб адчуць смак адзіноты, руш у падарожжа ці ўдзельнічай у спрэчках. о о о Было б добра, каб ты зразумеў, што існуюць чатыры арыстакратыі: арыстакратыя ўлады, арыстакратыя капіталаў, арыстакратыя розуму й арыстакратыя ад нараджэньня. I было б яшчэ лепей, каб ты не рабіў спробы садзіцца адразу на чатыры крэслы. о о о Задумвайся не над набыткамі, а над стратамі. Радуйся не прыдбанаму, а нязгубленаму. Лепей сьвядома аддай, чымся выпадкова займей. о о о Найбольш папрокаў выслухоўваеш з-за непасьлядоўнасьці. Ну, а як можна быць пасьлядоўным, калі сама прырода выступае супроць заплянаванасьці? Калі ня знойдзеш сабе занятак, ён сам знойдзе цябе. У болыпасьці сваёй гэта будзе нікчэмная й пустая страта часу: п’янства, распусныя вандроўкі, глядзеньне ў тэлескрынку... о о о Бязьдзейнасьць — рэч пакутлівая, амаль незьдзяйсьняльная. Толькі вельмі мужны чалавек можа абраць бязьдзейнасьць за асноўны занятак. о о о Забывацца на кепскія ўчынкі іншых — яшчэ паўбяды, а запамятаеш уласныя кепствы, дык лічы — згалеў. о о о Пастаяннасьць зьменаў стоміць і адначасна супакоіць. 7. Веды о о о Настаўнікаў заўсёды менш, чым падручнікаў. о о о Развагі пра ўзаемазалежнасьць рэчаў стамляюць ня менш за чаканьне перад зачыненымі дзьвярыма. о о о Ведаеш: усё папулярнае — кепскае; але ведаць недастаткова, каб умець тое рабіць, а тым болып — выкарыстоўваць. о о о Развагі селяніна часам болып рацыянальныя за часопісную эсэістыку навукоўцаў. о о о 3 дакладным веданьнем сваіх жаданьняў жывецца лягчэй; няведаньне, як цемра, поўніцца небясьпекаю. Калі сапраўды зьбярэсься вучыць іншых, не забудзься ўзяць кій ды надзець шлем. 8. Здароўе о о о Сумная ісьціна... Здароўе чалавецтва вызначаецца па колькасьці хворых. о о о Калі ты хоць на імгненьне навучысься грэбаваць жыцьцём, ты пазбавісься страху ўчыніць самагубства. о о о Вар’ят варты сардэчных адносінаў і спачуваньня, але дзеля яго ж і трэба трымаць напагатове кашулю з даўжэзнымі рукавамі. о о о Мэдыцына — найпапулярнейшая ў XX стагодзьдзі форма рэлігіі. о о о Лекі нараджаюць хваробы. 9. Вайна о о о Слабыя душой, на думку Вавэнарга, упэўненыя, што разбурэньне — верная прыкмета сьмеласьці й магутнасьці. Так яно і ёсьць, але слабыя й моцныя духам тут ні пры чым. о о о Мір — кароткая пярэрва паміж войнамі, прысьвечаная пераўзбраеньню й рэформам у арміі. о о о Хто ведае, можа, менавіта страсьцям абавязаны розум самымі бліскучымі сваімі заваёвамі, — пакеплівае са стоікаў і аскетаў Вавэнарг. Можа й так, толькі словазлучэньне «заваёвы розуму» выдае акупанта, які ўвесь час прамалёўваецца ў постаці мараліста Вавэнарга. о о о Мусіць, я ня першы, хто заўважае, што вайсковую форму вельмі любяць ідыёты. I як сумна, што на вуліцах гэтай формы ўсё болей і болей. о о о Вайсковы патрыятызм вырастае зь нянавісьці да суседзяў, а тая нянавісьць грунтуецца на зайздрасьці... I варта памятаць: зайздросныя ваяўнічыя барбары зруйнавалі Рым. о о о Хто хоча міру, хай рыхтуецца да вайны... Зазначыў старажытнарымскі пісьменьнік Вэгецый. Толькі падрыхтоўка да вайны — вайна, а ня мір, як і ўрачыстае сьвяткаваньне перамогі над ворагамі — працяг вайны. о о о Зьнішчы грошы — і зьнікнуць войны... Спадзяваўся старажытнарымскі аратар Квінтыліян. Дарэмныя спадзяваньні. Б’юцца, ваююць, забіваюць і за кавалак акрываўленага мяса. о о о Старажытнарымскі паэт Клаўдыян выказаўся пра перамогу так: «Сапраўдная перамога толькі тая, калі самі ворагі прызнаюць сябе пераможанымі». А я сумняваюся, што сэрца чалавека, які падпісвае капітуляцыю, пагаджаецца з тым, што робяць розум і рука. о о о Ёсьць клясычнае выказваньне-. калі двое б’юцца, трэці радуецца. А ці не азначае гэта, што калі двое памірацца — трэці заплача? о о о Калі становісься на бок пацыфістаў, варта памятаць, што вайскоўцы ведаюць старажытнае правіла: у адносінах да ворагаў усё дазваляецца. о о о Вайскоўцы любяць вайскоўцаў, нават вайскоўцаў варожых дзяржаваў, і ненавідзяць пацыфістаў, асабліва суайчыньнікаў. о о о «Перамогі ня будзе!» — менавіта з такім перакананьнем ідзеш на бой. о о о Войска выбудоўваецца, каб разбураць. Сьмелы ваяр — гэта найперш пакорлівы раб. о о о Злапамятнасьць і злараднасьць — два слупы, на якіх трымаецца нацыянальная годнасьць, бо нацыя не павінна нікому дараваць нават дробныя напады на свае правы. Таму на занятках гісторыі ты вывучаў розныя крыўды, бойкі ды войны. Вось таму на ўсіх скрыжаваньнях услаўляюцца забойствы, забітыя ды крыважэрнасьці, названыя подзьвігамі. Вось і сьвяткуюцца ваенныя перамогі ўсенародна. Ня ўдзельнічай у гэтых урачыстасьцях.