• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

    Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
    Васіль Быкаў

    Памер: 544с.
    Мінск 2014
    140.81 МБ
    Пры ўсім тым нельга забываць, што Іван Мележ не адразу і нялёгка адкрыў у сабе таго, кім ён сёння з’яўляецца, адкрыццю гэтаму папярэднічала шмат гадоў пошукаў і працы. I тым важней для ўсіх нас здаецца гэты ягоны ўрок. Кожнаму бязмерна важна ў свой час знайсці сябе і ў сабе тое самае значнае, на што вымагае талент. Мележ прызнаны майстра эпічнага жанру прозы, вартасць якога ён пераканана засведчыў сваёй літаратурнай практыкай. Але мастацтва рэдка задавальняецца аднойчы атрыманым доказам і патрабуе нястомна практычнага пацвярджэння ягоных спрадвечных ісцін. Таму будзем спадзявацца, што талент і сілы Івана Мележа і надалей не здрадзяць яго зайздроснай прыхільнасці да шырокай эпічнасці ў даследаванні самых складаных часоў народнай гісторыі. I пажадаем яму ў гэтым пісьменніцкай мужнасці, гатоўнасці да непазбежнай салдацкай рызыкі і ў выніку безумоўнай творчай удачы.
    ЛЮДСКАЯ ПАМЯЦЬ
    Вядома, што кожны водгук чытачоў на апублікаваны твор, водгук апалагетычны ці цалкам крытычны, цікавы і значны для аўтара. Адзін прыносіць чыста чалавечую радасць і задавальненне, другі памагае ўсвядоміць усе пралікі і промахі. Бывае, што ты хвалюешся, атрымаўшы вестку ад старога аднапалчаніна, чый след згубіўся чвэрць стагоддзя назад, адчуваеш шчырую ўдзячнасць да калегі-літаратара, які падтрымаў цябе ў нялёгкі час няўдачы, суперажываеш далёкаму ветэрану-франтавіку, які падзяліўся з табой сваім клопатам.
    Але ёсць пісьмы зусім іншага зместу. Светлыя ў сваёй наіўнасці, яны не хваляць цябе і не дакараюць. Для тых, хто напісаў іх, нібыта не існуе мастацкага вымыслу, а ёсць толькі праўда жыцця, суровая рэчаіснасць вайны.
    «Добры дзень, Васіль Уладзіміравіч Быкаў. 3 вялікаю да вас просьбай Шчарбак Уладзімір Мітрафанавіч... Я хачу апісаць вам, што змусіла мяне да вас звярнуцца. Мною прачытана аповесць “Здрада”. I вельмі-вельмі яна ўстрывожыла мяне. А супакоіць мяне можаце толькі вы. Для таго я хачу пра што-колечы даведацца. Па-першае, скажыце мне як апісана ў часопісе, ці так было, ці гэта сачыненне ваша? У мяне, напрыклад, сумненняў такіх не можа быць, так усё падобна на праўду. Калі напісанае ў “Здрадзе” праўда, дык я не сумняваюся, што Іван Шчарбак мой родны брат. Усё, што засталося ў мяне ў памяці, і ўсё, што напісана ў часопісе, супала... Можа, я найду праз вас прапаўшага без весткі ў баях свайго брата? (Омская вобласць, Усць-Ілімскі раён, М-Біча, Шчарбак Уладзімір Мітрафанавіч)».
    Хіба проста растлумачыць Уладзіміру Шчарбаку з Сібіры, што Іван Шчарбак не можа быць яму братам, бо персанаж гэты пераствораны пісьменніцкім уяўленнем вобраз многіх такіх Іванаў?
    «Дарагі Васіль Уладзіміравіч. Я прачытаў вашу аповесць “Здрада”. Гэтая аповесць мяне вельмі зацікавіла. Затым я яе прачытаў сваім родным маці, братам, сёстрам. Апісаныя ў аповесці падзеі выклікалі ў нас вялікія перажыванні, успаміны аб мінулым нашай сям’і. Маці нават заплакала. А справа ў тым, што ў нас быў брат Шчарбак Іван. У часе Вялікай Айчыннай вайны ён быў на фронце. Мы ад яго не атрымалі ніводнага пісьма, адраса не мелі, а таму і яму пісем не пісалі.
    Ёсць у нас толькі паведамленне, што ён прапаў без вестак. У аповесці “Здрада” гаворыцца пра байца Івана ІЛчарбака. Прытым апісаныя вамі рысы характару і знешнасць гэтага чалавека вельмі і вельмі падобны на рысы нашага Івана. Вось у нас (асабліва ў маці) з болем у сэрцы і адгукнулася радасць: а ці не наш гэта Іван? (Харкаўская вобласць, Ізюмскі раён, с. Чырвоны Шахцёр, Шчарбак Дзмітры Іванавіч)».
    Незлічоныя раны вайны. У іх боль народа і ягоная жалоба па мільёнах забітых і тых, што прапалі без весткі, кожны з якіх, нават пасля смерці, назаўжды заставаўся жыць у сэрцах жывых. Я чытаю гэтыя лісты і па іх, як бы па компасе, вывяраю правільнасць свайго творчага шляху.
    «Добры дзень, таварыш Быкаў! Я прачытаў ваша апавяданне. Там вы пішаце пра салдата Турка, і я хацеў бы ведаць, гэта прозвішча прыдуманае або сапраўднае.
    Справа ў тым, што ў мяне быў брат Турок Зяма (або Жэня), 1923 года нараджэння. I ён прапаў без весткі. Мы толькі ведаем, што яго чатырнаццаць дзён вучылі на аўтаматчыка і паслалі на фронт у стралковую роту. Маці мая нябожчыца праводзіла яго на фронт і расказвала, што ён быў абуты ў чаравікі і ў абмоткі. Гэта было ў чэрвені 1942 года, і з таго часу мы атрымалі ад яго тры ці чатыры лісты. Толькі пасля вайны нам прыслалі паведамленне “прапаў без весткі”.
    Напішыце падрабязна, што з ім здарылася, і хаця напэўна няма яго ў жывых, хацелася б ведаць, дзе яго магіла (горад Калінкавічы, БССР, Мазырскі завулак, 9, Турок Міхаілу Яфімавічу) ».
    Ёсць чытачы, якія бачаць у тваёй аповесці дакладнае апісанне тых падзей, удзельнікамі ці сведкамі якіх яны былі. Яны сапраўды ведаюць не менш за аўтара, не меней за яго пабачылі і перажылі. I нават тады, калі яны дапаўняюць ці папраўляюць цябе, ты не можаш крыўдзіцца на іх.
    «Паважаны Васіль! Нядаўна я слухаў па радыё вашу аповесць “Альпійская балада”. Вы, Васіль, пісалі гэтую аповесць паводле слоў спадарожніцы Івана, дзяўчыны, якую звалі Джулія. Але яна не магла добра ведаць, што з ім сталася, і думала, што яго разарвалі сабакі.
    Гэта праўда, што яго сабакі здорава пакусалі, але гэта не сведчыць яшчэ пра тое, што яго разарвалі. Толькі пасля ўкусаў ён знаходзіўся тры месяцы ў ложку. Зразумела, не ў мяккім, а ў салдацкім. Дык вось я хачу сказаць, што Іван гэта яго правільнае імя, а прозвішча яго вы пераблыталі. У сапраўднасці
    Іван загінуў у 1945 годзе 6 мая ва Усходняй Прусіі, на Трэцім Беларускім фронце.
    А было во што: пасля выздараўлення тварыў ён яшчэ дзівосы да 6 мая 1945 года... Ягоныя дакументы былі ў мяне. Я іх усе аддаў палітруку, які быў пры шпіталі. Расказаў яму, у чым справа і як пагінулі людзі. У Івана былі бацькі, сям’я, не ведаю, ці вядома ім што? (Комі АССР, гор. Мікунь, Крутаву Мікалаю Мацвеевічу)».
    Лісты, пра якія я тут расказаў, зноў вяртаюць мяне да адной з самых велічных і трагічных старонак у жыцці нашага народа. Кожнае новае сведчанне аб мінулай вайне будзіць ува мне ўспаміны аб тым гераічным мінулым.
    У гэтых лістах бяру я сілы для далейшай работы, бо для мяне, як і для мільёнаў іншых, няма і не можа быць тых, што прапалі без вестак, а ёсць людзі, салдаты з іх асабістым лёсам, які заўчасна абарвала вайна.
    I каб светлы воблік іх не пагас у часе, павінна жыць і тварыць літаратура.
    [1971]
    [ННТЕРВЬЮ
    «ЛНТЕРАТУРНОЙ ГАЗЕТЕ»]
    Повесть действнтельно о войне. Точнее о молодом человеке на войне, об одном йз тех, для кого первым жйзненным опытом был опыт войны. Кто он? Офнцер, командйр взвода, с группой бойцов пронйкшйй в тыл врага для выполненйя особого заданйя. Это йройсходнт в самом начале войны, летом сорок первого.
    Напомню слова, некогда напйсанные вамн: «Нстормн й самнм себе мы преподалн велнкйй урок человеческого достоннства». Нашел лй этот мотйв отраженне в вашей новой работе?
    Внешнпй конфлйкт повестй ясен: о нем я уже сказал. Но есть в ней й конфлнкт морального плана. Вот он-то, мне кажется, дает возможность еіце раз, может быть, более полно ответнть йа вопрос: почему мы сумелн выстоять в самый первый, в самый трудный в сорок первый год. В конкретной Сйтуацян обнаружпваются чувство патрнотйзма, ндейная
    стоіікость маленькон группы советскпх люден группы бойцов-лыжннков. Главный герой повестн в тяжелейшнх условнях проявляет огромную моральную выдержку н до конца выполняет свой долг.
    He «тесен» лн вам жанр маленькой повестн, не собнраетесь лн вы в будуіцем выйтн за его рамкн?
    Для разрешенмя ндейно-нравственных конфлнктов, которые я обычно выбнраю, мне вполне хватает маленькой повестн. На мой взгляд, некоторые пронзведення о войне в нашей лнтературе можно назвать романамн только по обьему. Еслн «отжать» беллетрнстнку ненужные опнсання, получнтся та же маленькая повесть.
    А к эпнческому жанру, как я его поннмаю, наверное, обраіцусь когда-ннбудь...
    -	Н последнпй самый традмцнонный вопрос: как будет называться повесть?
    -	Н последннй совсем не траднцнонный ответ у повестн еіце нет названня. Оно появптся вот-вот: работа блнзка к завершенню.
    Ннтервью вела Э. Тахтарова.
    [1971]
    ЗВАНЫ ХАТЫНІ
    Урачыста-жалобны гук хатынскіх званоў днём і ноччу разносіцца па Беларусі. Густы аўтамабільны паток з раніцы да вечара імчыць па Лагойскім тракце, кіруючы да лясной развілкі з шасцю вялізнымі попельна-шэрымі літарамі Хатынь. Некалі глухая, нічым не прыкметная вёсачка стала народным помнікам, вобразным увасабленнем жалобы і гераізму беларусаў у іх нечуванай па напружанні барацьбе з захопнікамі.
    Кожны народ ганарыцца перамогамі, атрыманымі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы, і свята шануе памяць ахвяр, панесеных у імя гэтых перамог. У французаў ёсць Арадур, у чэхаў Лідзіцэ. Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў Хатынь, якая прадстаўляе некалькі сотняў беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх жыхарамі.
    ...Крывавая трагедыя гэтага ляснога паселішча ў 26 двароў адбылася 22 сакавіка 1943 года, калі атрад нямецкіх карнікаў
    нечакана акружыў вёску. Фашысты сагналі хатынцаў у хлеў і падпалілі яго, а тых, хто хацеў уратавацца ад агню, расстралялі з кулямётаў. 149 чалавек, з іх 76 дзяцей, назаўсёды засталіся ў гэтай жахлівай магіле.
    Сонечны сакавіцкі дзень сорак трэцяга года аказаўся апошнім днём Хатыні, але страшны лёс яе, як і многіх іншых вёсак Беларусі, быў вызначаны задоўга да яе фактычнай пагібелі.
    Скрупулёзна распрацоўваючы шматлікія аспекты вайны супраць Савецкага Саюза, Гітлер разам з лёсам усяго беларускага народа ўлічыў і Хатынь. Паводле плана «Ост», прынятага фашысцкай вярхушкай у 1941 годзе, тры чвэрці беларусаў прадугледжвалася выселіць з іх тэрыторыі, а астатніх анямечыць, ператварыўшы ў бесславесных нявольнікаў нямецкіх каланістаў.
    Але, на здзіўленне гітлераўскіх заправіл, гэты народ, адзін з «цішэйшых» і міралюбівых народаў Еўропы, праявіў такую нязрушную стойкасць, што яшчэ ў пачатку вайны даў нямала клопату кіраўніцтву фашысцкай Германіі. Імперскі міністр па справах акупіраваных усходніх абласцей небезвядомы А. Розенберг у адным са сваіх выступленняў скардзіўся: «У выніку 23-гадовага панавання бальшавікоў насельніцтва Беларусі ў такой меры заражана бальшавіцкім светапоглядам, што для мясцовага самакіравання няма ні арганізацыйных, ні персанальных умоў» і што «...пазітыўных элементаў, на якіх бы можна было абаперціся, у Беларусі не выяўлена».