Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Мнтервью вел М. Татарйнов.
[1966]
ВЫСТУПЛЕННЕ
HA V З’ЕЗДЗЕ СП БССР
Можна шмат гаварыць пра поспехі беларускай літаратуры ў духу некаторых учарашніх дакладчыкаў, але мне здаецца, што наш з’езд Саюза пісьменнікаў усё ж не юбілейны, і таму лепей гаварыць пра іншае.
Шкада, але я не магу пагадзіцца з выказаным тут аптымізмам адносна выдатных дасягненняў нашай літаратуры. Усім вядома, як крытыкавалася літаратура на XXIII з’ездзе партыі. Два гады запар камітэт па прэміях не прысуджае прэміі ў галіне літаратуры. Літаратура не толькі траціць павагу да сябе з боку кіраўніцтва, але і губляе сілу ў барацьбе за чытача, якога сотнямі тысяч адбіраюць у нас стадыёны ў якасці нечуванай, я б сказаў, ганебнай, для цывілізацыі з’явы арміі агалцелых балельшчыкаў. He ведаю, як каго, мяне ж гэтыя факты наводзяць на сумныя развагі. I сапраўды, як гэта атрымалася, што наша літаратура, якая заўжды ўражвала чалавецтва геніяльнасцю сваіх твораў, дажылася да таго, што за два гады не знаходзіцца кнігі, якую можна было б адзначыць Дзяржаўнай прэміяй? У чым справа? У чым справа таксама, што нашы нацыяналыіыя прэміі, мякка кажучы, зусім не ў пашане, і то прысуджаюцца, то пра іх нібыта забываюць, і месяцы не чуваць, што вылучана і калі будзе прысуджэнне.
Па ўсім відаць, нашая літаратура перажывае крызіс. I гэта, можа, каму-небудзь падасца дзіўным: столькі пра яе гавораць, праяўляецца такі клопат. Чаму ж тое дзіця такое хілае?
Мне здаецца, што прычыны таго заняпаду ляжаць якраз там, дзе планаваліся поспехі. Адбылася вельмі простая з’ява: у адносінах да літаратуры дзесьці згублена мера, ёю закіравалі, яе заняньчылі.
Калі ў гаспадарцы валюнтарызм неяк асуджаны, дык у літаратуры ён дагэтуль у пышным росквіце. У народнай гаспадарцы ўжо не так камандуюць, як у літаратуры. Вытворчыя адносіны там памагаюць ладзіць з некаторай натуральнасцю і заканамернасцю. Літаратура ж застаецца тым, чым была сельская гаспадарка ў нядаўнім мінулым, кожны мае да яе адносіны і пры выпадку не супроць патаптаць яе і без таго не надта ўрадлівы агарод.
Але вельмі і вельмі памыляюцца тыя, хто лічыць, што ў мастацтве і літаратуры няма няўмольных законаў, што іх
можна папіхаць, як захочацца. На жаль ці на шчасце, такія законы ёсць.
Галоўная цяжкасць для мастака заключаецца ў тым, што законы мастацтва нярэдка не супадаюць з дзеючымі на кожным этапе законамі грамадскага жыцця. Больш таго, яны амаль заўсёды ў супроцьстаянні. У жыцці ідэальнае грамадства тое, дзе як мага меней канфліктаў, а ў мастацтве наадварот. Для жыцця найлепей характары роўныя і празрыстыя, a для мастацтва складаныя і супярэчлівыя. Мастак у творы або раздвойваецца паміж гэтымі рознаскіраванымі мэтамі, або схіляецца ў нейкі адзін бок. Вось чаму нават для самага вопытнага празаіка пісаць кожную новую кнігу значыць пачынаць усё спачатку. Увесь яго ранейшы вопыт траціць сваё значэнне, ён заўжды бездапаможны, калі новы жыццёвы матэрыял увасабляецца ў пэўныя мастацкія формы. Прытым немагчыма падпарадкаваць законы мастацтва законам жыцця, таксама як і наадварот. Патрэбна гармонія, мера, тое, што прынята называць мастацтвам і што вызначаецца толькі талентам мастака. Ажыццяўляць дыктат у гэтай справе абсалютна немагчыма без таго, каб не задушыць мастацтва.
Але ці ўсе ў нас разумеюць гэтую даволі банальную ісціну? Баюся, што далёка не ўсе. У жыцці на кожным кроку мы сустракаем горкае неразуменне літаратуры, неразуменне, якое выклікае сум і роспач, асабліва калі вядомыя ідэалагічныя рупліўцы пачынаюць рабіць паспешлівыя палітычныя вывады.
Дзіўна, што ў наш час, на 49-м годзе Савецкай улады, у адносінах да літаратуры грэбуюць тым, што некаторым трэба б засвоіць яшчэ ў школьным дзяцінстве. I я перакананы, што высокія аўтарытэты, ідэйныя абгрунтаванні, хоць бы і спасылкі на вайну ў В’етнаме, тут абсалютна не маюць рацыі. Усе беды тут ад непісьменнасці, нізкай эстэтычнай культуры, a то і дыпламаванага абскурантызму тых, хто прыстаўлены кіраваць літаратурай.
Першай і галоўнай праявай таго абскурантызму, на мой погляд, з’яўляюцца адносіны да адмоўнага ў літаратуры. Япічэ вялікі Бялінскі ў сваім артыкуле «Ответ “Москвнтяннну”» пісаў: «Творчество по своей суіцностн требует безусловной свободы в выборе не только от крнтнков, но н от самого художннка. Нн ему ннкто не вправе задавать сюжеты, нн он сам не вправе направлять себя в этом отношеннм. Он может мметь определенное направленне, но оно у него только тогда может быть нстннно, когда без уснлня, свободно сходнтся с его талантом, его натурой, ннстннктамн н стремленнем. Он
нзобразнл вам порок, разврат, пошлость: судяте, верно лй, хорошо лй это сделал, а не толкуйте, зачем он сделал это, а не другое, йліі вместе с этйм не сделал п другого. Говорят: что это за направленме нзображать одно нпзкое й пошлое! А почему бы н не так?» пытаецца Вісарыён Бялінскі і ў іншым месцы гэтага артыкула адказвае: «Это не однн дар выставлять ярко пошлость жйзнй, а еіце более дар выставлять явленяя жйзнй во всей полноте нх реальностн й йх іістйнностй».
Так, мастацтва не адвольны твор мастака, але і не планавы прадукт грамадства, яно душа гэтага грамадства. Нельга дастаць і як сабе хочаш перарабіць тую душу без таго, каб не перайначыць характар грамадства. Абое яны існуюць у адзіным узаемазалежным цэлым.
Літаратуры даводзіцца цяжка, асабліва калі мець на ўвазе не гэтак тэарэтычныя высновы, як яе жыццёвую практыку. У наш час зусім нярэдкія з’явы, калі нават выдатныя тэарэтычныя пастулаты на справе ператвараюцца ў штосьці, што найболей нагадвае свайго роду неакласіцызм. Пра тое не прынята гаварыць, але не сакрэт, што ў літаратуры час ад часу запаноўваюць характэрныя адзнакі менавіта такога літаратурнага напрамку: калі губляецца рэалістычны характар рэчаіснасці, грэбуюць жыццёвай праўдай, рэальнае выцясняецца яўна ідэальным. Я ахвотна пагаджуся, што мастацтва так званага сацрэалізму не дапускае ў сабе безыдэйнасць, бяскласавасць, абстрактны гуманізм і гэтак далей. Але бясспрэчна, што і іхнія супрацьлегласці, узведзеныя ў катэгарычны абсалют, не меншае зло, хіба што з іншым, адваротным знакам. Менавіта гэтае зло нанесла немалую шкоду нашаму мастацтву. I гэта зразумела, калі мець на ўвазе знакамітыя словы У. Леніна, які ў сваёй працы «Детская болезнь “левйзны” в коммунмзме» пісаў, што «самое верное средство днскредйтнровать новую полнтйческую (да н не только полмтйческую) ндею й повреднть ей состойт в том, чтобы во ймя заіцйты ее довестн ее до абсурда».
Хіба не зразумела, што голы рацыяналізм, імкненне падпарадкаваць літаратуру ды мастацтва патрэбам кожнага сёння, таксама як загадзя распланаванага заўтра, ігнараванне жыццёвых складанасцяў, дыялектыкі развіцця наносяць непапраўную шкоду не толькі літаратуры, але і ўсяму грамадству.
Мастацтва гаючы дождж грамадства, якое без яго крытычнага ўздзеяння непазбежна пакрываецца плесенню і загнівае. Апалагетыка без разбору, бяздумнае сцвярджэнне
ўсяго існага па сутнасці, не што іншае, як магілыпчык грамадства, і вельмі шкада, што мы дасюль не зразумелі ўсёй небяспекі тае з’явы. Вельмі шкада, што і сёння шмат хто кіруецца думкай, нібы людзі, што бачаць заганы ў жыцці, тым больш адважваюцца крытыкаваць яго, заражаны духам буржуазнай ідэалогіі, паклёпнікі або нават ідэалагічныя дыверсанты. Няўжо ёсць патрэба даказваць, што такая думка па меншай меры неразумная, што праўда, якой бы непрыемнай яна ні была, калі яна сумленна выказана, не можа пашкодзіць дабру, што сапраўдныя, а не прыдуманыя ворагі ўсіх часоў выдатна маскіруюцца самай артадаксальнай фразеалогіяй, выконваюць ролю самых верных служак. Хіба трэба пераконваць, што ўсе ўрадавыя перавароты, усе ўдары ў спіну, усе змовы і здрады рабіліся людзьмі прыбліжанымі, заўжды вельмі лаяльнымі.
Безумоўна, каб пісаць праўду, апроч таленту, патрэбна немалая мужнасць. Але не меней мужнасці патрэбна і для таго, каб успрыняць праўду ва ўсёй яе паўнаце і складанасці. I ў гэтым сэнсе варта выказаць жаль, што некаторыя нашы кіраўнікі, тыя, каму больш за іншых павінна быць уласціва гэтая якасць, апынаюцца, мякка кажучы, не на вышыні. На словах прызнаючы крытыку за рухаючую сілу грамадства, яны тым не менш імкнуцца надаць гэтай крытыцы толькі адзін кірунак зверху ўніз. Але для літаратуры не існуе ні верху, ні нізу. З’яўляючыся чалавеказнаўствам, яна з аднолькавым правам даследуе і даярку, і міністра, радавога члена партыі і сакратара ЦК.
Вядома, што, як і кожная манаполія, манаполія на крытыку прыемная рэч для таго, каму яна належыць. Няма патрэбы гаварыць, якая «карысць» з яе ў іншых сферах грамадскага жыцця, але для літаратуры яна згуба. Літаратура без крытычнага пачатку забава для гультаёў, абывацельская цацанка. Хіба мала ўрокаў такога парадку дала нам сумнай памяці тэорыя і практыка бесканфліктнасці? Папрок жа ў адрас літаратуры за так званае ачарніцельства ці паклёп з’ява банальная па сваёй распаўсюджанасці, супраць яго ва ўсе часы змагалася літаратура. На гэты конт я зноў дазволю сабе звярнуцца да аўтарытэту Бялінскага. «Самое снльное н тяжелое обвнненне, которым пнсателн рнторпческой школы думают окончательно уніічтожнть Гоголя, состонт в том, что лмца, которых он обыкновенно выводнт в свонх сочнненнях, оскорбляют обіцество... Подобное обвнненпе больше всего показывает незрелость нашего обідественного образовання. В
странах, упредйвшнх нас развнтйем целых веков, й понятйя не ймеют о возможностй подобного обвнненйя. Нйкто не скажет, чтобы англнчане не былй ревннвы к своей нацнональной честп: напротпв, едва лн есть другой народ, в котором нацйональный эгойзм доходйл бы до такйх крайностей, как у англйчан. 14 между тем онп любят своего Гогарта, который взображал только порокй, разврат, злоупотреблення й пошлость англййского обіцества его временй. 14 нй одіін англйчанйн не скажет, что Гогарт оклеветал Англню, что он не вндел й не прнзнавал в ней нйчего человеческого, благородного, возвышенного й прекрасного. Англнчане понймают, что талант пмеет полное п святое право быть односторонннм й что он может быть велвкйм в своей односторонііостн. С другой стороны, онй так глубоко чувствуют й сознают свое нацмональное велнчйе, что нйсколько не боятся, что ему могло повредйть обнародованне недостатков й темных сторон англнйского обіцества. Но й мы можем жаловаться только на незрелость обіцественного образовання, а не на отсутствне в нашем обіцестве чувства своего нацйонального достоннства... Чем сйльнее человек, чем выше он нравственно, тем смелее он смотрнт на свой слабые стороны й недостаткн. Еіце больше можно сказать это о народах, которые жввут не человеческйй век, а целые века. Народ слабый, нйчтожный йлй состарнвшййся, йзжйвшйй всю свою жйзнь до невозможностн йдтй вперед, любйт только хвэлйть себя й больше всего бойтся взглянуть на свой раны: он знает, что онй смертельны, что его действйтельность не представляет ему нйчего отрадного й что только в обмане самого себя может он находнть те ложные утешення, до которых так падкн слабые й дряхлые. Таковы, напрнмер, кнтайцы йлй персняне, послушать йх, так лучше йх нет народа в мйре, й все другне народы перед нймй ослы й негодяй». Далей ён піша: «Не таков должен быть народ велнкйй, полный сйл й жйзнй, сознання свонх недостатков, вместо того, чтобы прнводнть его в отчаянне й повергать в сомненне в свойх сйлэх, дает ему новые сйлы, окрыляет его на новую деятельность», і далей: «Пйсатель выведет в повестн пьяййцу, а чйтатель скажет: можно лй так позорйть Россйю? Будто в ней все однй пьянйцы? Положйм, что чнтатель умный, даже очень умный человек, да следствйе-то, которое он вывел йз повестй, нелепо. Нам скажут, что нскусство обобіцает частные явлення й что оно уже не йскусство, еслн представляет явлевня случайные. Правда, но ведь обіцество, й особллво