Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
нават у самым сацыяльна-гарманічным грамадстве. Аказваецца, што там, дзе яго няма, гэтага злашчаснага кахання, трэба яго прыдумаць і накіраваць на аб’ект рэальны або выдуманы, бо нават каханне ўяўнае надае свету жанчыны новы змест, напаўняе яго духоўнасцю, без чаго не надта ўтульна было б на гэтай зямлі і той палавіне чалавецтва, якая па магчымасці цалкам прысвячае сябе барацьбе за навукова-тэхнічны і іншы прагрэс мужчынам.
Але, напэўна, з часам каханне будзе каштаваць усё болып дорага. Як ужо заўважана ў жыцці, спрадвечны аб’ект жаночага кахання мужчына, прыкметна губляе ўласцівы яму прымат больш моцнага ў параўнанні з жанчынай, а значыць, і лепшага, якім ён з’яўляўся ў мінулым, будучы воінам-абаронцам (Мешчаракоў) або клапатлівым земляробам-гаспадаром (Чаўзаў), і нярэдка становіцца такім жа, як і яна (Ірына Віктараўна), служачым, «тэхнаром», загадчыкам аддзела, які стаіць на службовай лесвіцы часам трохі вышэй за яе, a часам і ніжэй. Але як тады жанчыне кахаць таго, хто «ніжэй» і не толькі ў службовых адносінах, а ў іншых таксама, як, напрыклад, Мансураў Курыльскі?
Можна гэтую праблему разглядаць як хочаш і тлумачыць ці то гістарычным ростам сацыяльна-грамадскай ролі жанчыны, ці зніжэннем ролі мужчыны, можна яе разумець як дабро ці наадварот, але сутнасць праблемы ад гэтага не зменіцца. Для рэалізацыі натуральнага чалавечага дару кахання патрэбны варты гэтага кахання аб’ект, інакш каханне пагражае ператварыцца ў нешта вельмі рацыянальнае, пазбаўленае і страсці, і паэзіі.
Мне думаецца, што апошні раман С. Залыгіна менавіта аб гэтым.
Ва ўсякім выпадку відавочна, што праблематыка яго ўжо сама па сабе здолыіа навесці на спрэчкі, і такія спрэчкі, як вядома, ужо ўзнікалі. Я дапускаю, што да рамана можна паставіцца па-іншаму, прачытаць яго інакш, але ж наватарскі твор заўжды спрэчны. I нават аспрэчваючы сацыяльнамаральную праблематыку рамана, ці варта праходзіць міма многіх яго безумоўных вартасцей па-майстэрску выверанай формы, беззаганнага, нават віртуознага стылю, дзе амаль кожная фраза закончаная мастацкая фігура, а ўвесь раман суцэльны, амаль непарыўны псіхалагічны ланцуг, які складае ўнутраны свет гераіні, падрабязна даследаваны і скрупулёзна выкладзены моваю аўтара.
Наўрад ці хто адважыцца аспрэчваць зараз той факт, што наша літаратура прык.метна ўзбагацілася выдатнымі старонкамі, якія выйшлі з-пад пяра таленавітага майстра Сяргея Залыгіна. Талент таму і талент, што, прыглядаючыся да жыцця, бачыць у ім далей і чуе больш, чым многія іншыя, і таму павучальныя нават яго яўныя, а тым больш уяўныя недахопы.
Для Сяргея Залыгіна гэты год юбілейны. Яму спаўняецца шэсцьдзесят, што можна лічыць узростам творчай сталасці. Пісьменнік пастаянна ў рабоце. Вялікая грамадская і літаратурна-выкладчыцкая дзейнасць не з’яўляецца перашкодай для яго галоўнай справы літаратуры, якой ён аддаецца нястомна, без перадыху. Ён ведае, што за яго ніхто не можа напісаць таго, што дадзена напісаць толькі яму аднаму. Следам за пісьменнікам мы можам паўтарыць яго ж словы, сказаныя ім з іншай нагоды, але яны ў аднолькавай ступені адносяцца і да таго, хто сказаў іх, аб тым, што літаратура для яго зусім не мэта, а толькі сродак выяўлення ісціны, якая куды больш высокая і значная, чым яго мастацтва і ён сам.
[1973]
РЫГОР БАКЛАНАЎ
Для многіх з нас, былых франтавікоў, у першыя гады пасля вайны далёка не ўсё, напісанае аб ёй, мела прыцягальную сілу. Хутчэй наадварот. Хацелася па магчымасці вызваліцца ад нядаўна перажытай ваеннай рэчаіснасці, увайсці ў мірнае жыццё, з якога мы былі так нечакана вырваны ў гады свайго рапняга юнацтва і аб якім марылі ў баях. Але дзіўная справа: мінуў час, і гэта наша ваеннае мінулае стала набываць усё больш ёмісты і хвалюючы сэнс, у якім бачылася многае не толькі з вайны.
Першая ваенная кніга Рыгора Бакланава ўразіла мяне, як не ўражвалі іншыя прачытаныя да яе кнігі пра вайну. Гэта было ў канцы пяцідзесятых гадоў, яшчэ да з’яўлення яго «Пядзі зямлі», якая зрабіла яго імя шырока вядомым у нашай літаратуры. Назва той яго, дарэчы, не самай папулярнай кнігі «На поўдзень ад галоўнага ўдару», і расказваецца ў ёй аб некалькіх днях цяжкіх баёў ля возера Балатон у Венгрыі. Гэта таленавіта напісаная аповесць канцэнтрат суровай праўды аб вайне, якой яна навек адбілася ў свядомасці перажыўшых яе франтавікоў, варты помнік тым многім тысячам нашых
аднагодкаў, што навек засталіся ля меліярацыйных каналаў і вінаграднікаў венгерскай зямлі. ГІотым з’явіліся іншыя яго аповесці славутая «Пядзя зямлі», яркая, як успышка ракеты, «Мёртвыя ганьбы не імуць», ёмісты і мудры «Ліпень 41 года», у якіх мінулая вайна паўстала ў новых, не менш праўдзівых і хвалюючых вобразах. Але гэтая першая ваенная аповесць Бакланава з’явілася для мяне надзвычай наглядным прыкладам таго, як непадмаляваная ваенная рэчаіснасць пад пяром сапраўднага майстра ўвачавідкі ператвараецца ў высокае мастацтва, поўнае хараства і праўды. Ва ўсякім выпадку, з хваляваннем прачытаўшы гэты невялікі твор, я зразумеў, як трэба пісаць пра вайну, і думаю, што не памыліўся.
Сіла бакланаўскага таленту, на мой погляд, заключаецца перш за ўсё ў яго мудрай, ёмістай памяці на дэталі, атмасферу, псіхалагічны стан тых непаўторна адыходзячых у мінулае год. Менавіта чэрпаючы з гэтай памяці, мастак плавіць у тыглі сваёй душы высокую праўду аб вайне, умела пазбягаючы разбуральных наносаў прыгажосці, прыблізнасці, шаблоннай рыторыкі. Ва ўсім, што б ні напісаў Бакланаў, ён надзіва дакладны і канкрэтны. Так, напрыклад, у акопным артылерыйскім побыце пасля выхаду ягоных кніг проста стала цяжка знайсці свежую, не выкарыстаную ім дэталь, стварыць колькі-небудзь новы тып салдата або малодшага афіцэра. Ён намаляваў цэлую галерэю цудоўных па сваёй дакладнасці характараў франтавікоў, кожны з якіх мог бы стаць гонарам для любога аўтара столькі ў іх вернасці натуры, псіхалагічнай і сацыяльнай ёмістасці. Пры гэтым нельга забываць, што такія характары, як Багачоў, Матавілаў, Ішчанка, Прышчаміхін, прыдумаць немагчыма, іх трэба назіраць шмат год, жыць з імі, праліць кроў і перажыць вайну, каб пасля з такой яркасцю ўвасобіць іх у літаратуры.
Вернасць факту ваеннага мінулага, рэаліям і людзям вайны зрабілі прозу Р. Бакланава такой ёмістай, дакладнай і разумнай, з’яўлення якой трудна было чакаць праз два дзесяцігоддзі пасля вайны, маючы на ўвазе колькасць аб ёй напісанага. Але ў ягоных кнігах вайна зажыла новым жыццём, у ёй з’явіліся новыя жывыя людзі з іх горам і радасцямі, прастадушшам і хітрасцю з усёй складанасцю непрыдуманых салдацкіх натур. Да таго ж кожная яго ваенная аповесць гэта не проста твор пра вайну наогул, гэта яшчэ і дакумент, мноствам яўных і ледзьве ўлоўных прыкмет прывязаны да канкрэтнага перыяду вайны, пэўнага месца баёў. Так, «Пядзя зямлі» гэта адзін з днястроўскіх плацдармаў 1944 года. «Мёртвыя ганьбы не
імуць» франтавы эпізод зімы таго ж года на Украіне. «На поўдзень ад галоўнага ўдару» Секешфехервар, Венгрыя. Адны толькі назвы шмат аб чым гавораць слыху франтавікоў, бо за кожнаю з іх крывавыя баі, раненні, смерці таварышаў. Што і казаць, бакланаўскія кнігі не для лёгкага чціва, у іх, можа быць, надта многа смерцяў, крыві, горычы баявых няўдач, затое не меней і доблесці, стойкасці, душэўнай прыгажосці і мужнасці. Ды і ці ж магчыма інакш! Хіба вялізнейшая з нашых перамог не далася нам самай вялікай цаной, якую калі-небудзь у гісторыі плаціў наш народ?
Знамянальна, што проза Бакланава, апрача таго, што яна глыбока драматычная па сваёй сутнасці, яшчэ і напоўнена тонкім, чароўным лірызмам, як бы асветлена поглядам добрага чалавека, які ўсё разумее, шчыра і па-сапраўднаму любіць людзей. Многія яе старонкі авеяны ціхім смуткам душэўнага спачування. У той жа час, напэўна, рэдка хто іншы ў нашай літаратуры такі непрымірымы да рознага роду подласці і фальшу, як Рыгор Бакланаў. Але нават у сваім асуджэнні ён нешматслоўны і стрыманы. I гэта цудоўна.
I яшчэ галоўны герой яго кніг амаль заўжды малады чалавек.
Можа, гэта таму, што наша пакаленне вельмі маладым пайшло на тую, магчыма, апошнюю вайну і наша маладосць вызначыла ў ёй і наш лёс. Мы былі салдатамі або лейтэнантамі, адпаведным нашаму чыну аказаўся і наш вопыт вопыт франтавікоў-акопнікаў, салдацкі вопыт, які атрымалі на вайне мільёны. Наўрад ці хто з нас разлічваў дажыць не толькі да генеральскага чыну, але і да генеральскага ўзросту, мары такога роду былі не для нас. I калі ўсё ж лёс злітаваўся над некаторымі з нас і мы сёння маем магчымасць вітаць аднаго з нашых аднагодкаў, дык робім гэта з радасным усведамленнем таго, што сляпы выбар лёсу не аказаўся марным. Што датычыць Рыгора Бакланава, дык ён са шчодрасцю, уласцівай значнаму таленту, аплаціў гэтыя падараваныя яму вайной гады, стварыўшы нямала сапраўды цудоўных старонак аб нашым трудным і гераічным мінулым.
[1973]
ЧТО ВСЕГО ВАЖНЕЕ
Юные чіітателн этой кнйгй найдут в ней образы свойх сверстнйков тех, кого онн знают й вйдят в школе, колхозе, на пройзводстве, с кем онн делят свон повседневные ребячьн радоста, дела й заботы которых йм хорошо нзвестны. Здесь онн прочтут о ребятах, которые навекн осталлсь подросткамн, чья жйзнь сгорела в пламенн незабываемых геройческйх огненных лет.
Наверное, нй в одной нз войн прошлого не была такой трудной п геронческой судьба тех, кто, не прііннмая в нйх непосредственлого участня, тем не менее боролся не на жйзнь, а на смерть, как это ймело место в мннувшей Велйкой Отечественной войне нашего народа.
Действнтельно, не будучн солдатамй в строгом смысле этого слова, детй, женшнны, старйкй рйсковалн почтй наравне с войнэмй, сражавшймнся на фронте, потому что тоже боролйсь н нередко лйшалнсь жйзнй в этой борьбе. 14 все дело в том, что не бороться онй не моглй, а фронт йх борьбы проходйл тут же іі не только по полям, деревням, но й по душам й сердцам тысяч людей, населявшнх оккупнрованные террйторйй нашего Союза.
За свободу своего Отечества сражалнсь все: взрослые на переднем крае п в партйзанскнх отрядах, детн й женіцйны дома, у порога свойх жйлйш, на деревенской околнце. Боролйсь, так как понлмалй, что только беззаветная совместная борьба может спастн поруганную фашнзмом честь Родйны н вернуть временно утраченную свободу. 14 эта свобода была возвраіцена, но плата за нее в человеческйх жйзйях оказалась такой огромной, что мы не вправе забыть о ней нй сегодня, нй когда-лйбо в будушем.