Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Нарадзіўся і вырас я ў Беларусі, у перадваенныя гады вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, займаўся скульптурай, выяўленчым мастацтвам і не думаў аб пісьменніцтве. Але вось грымнула Вялікая Айчынная вайна, якая застала мяне летам 1941 года ва Украіне і пазней прывяла ў Саратаўскае пяхотнае вучылішча. Пасля яго заканчэння на пасадзе камандзіра стралковага ўзвода, узвода аўтаматчыкаў і ўзвода супрацьтанкавай артылерыі (калібру 45,57 і 76 мм) ваяваў да канца вайны.
Як бачыце, склалася так, што перыяд юнацтва і ўзмужнення нашага пакалення супаў з гадамі вайны, і першай навукай жыцця, якую мы спасціглі ў юнацтве, была цяжкая навука вайны з усёй складанасцю яе праблем і чалавечых адносін.
У час вайны, як ніколі ні да, ні пасля яе, выявілася важнасць чалавечай духоўнасці, непахіснасць асноўных маральных крытэрыяў. Няма патрэбы гаварыць аб тым, якую ролю тады ігралі і гсраізм, і патрыятызм. Але ці ж толькі яны вызначылі сацыяльную значнасць асобы, якая нярэдка трапляла ў абставіны выбару паміж жыццём і смерцю? Як вядома, гэта вельмі нялёгкі выбар, у ім раскрываецца ўся сацыяльна-псіхалагічная і маральна-этычная сутнасць асобы.
На маю думку, было б неразумна і неашчадна не ўлічваць гэтага, мільёнамі вынесенага з вайны вопыту, да таго ж апла-
чанага такой дарагой цаной. I мяне цікавяць у першую чаргу не сама вайна, не яе побыт, і не тэхналогія бою, хоць усё гэта для мастацтва таксама важна і цікава, але галоўным чынам унутраны свет чалавека, магчымасці яго духу.
Але пасля фронту і працягваючы яшчэ службу ў Арміі, вы пісалі на ітйыя тэмы. / так было, менавіта, з многімі вашымі равеснікамі, якія ўваходзілі ў лйпаратуру...
Так было з многімі. Відаць, гэта адбылося таму, што ў гады вайны з-за недастатковай сталасці і нязначнасці нашага жыццёвага вопыту (у яго жыцейскім сэнсе) мы не змаглі адразу спасцігнуць усю складанасць таго, што бачылі і што перажывалі на фронце. Гэта прыйшло пазней і многіх з нас прымусіла, так сказаць, «задннм чнслом» задумацца аб даўно перажытым і нават забытым, з адлегласці дзясятка год і вышыні назапашанага жыццёвага вопыту паспрабаваць адкрыць там нешта такое, што аказалася жывым і павучальным для ўсіх.
Відавочна, да такіх тугадумаў належаў і я. Доўгі час пасля вайны я лічыў, што ўсе колькі-небудзь значныя праблемы вайны дастаткова распрацаваны літаратурай, якая так многа і горача пісала ў гады вайны, што куды цікавей для нас час міру з яго новымі радасцямі і новымі цяжкасцямі. Напэўна, так думаў не адзін я, вопыт многіх маіх равеснікаў, якія пасля зарэкамендавалі сябе вельмі значнымі аўтарамі ваеннай тэмы, сведчыць аб тым жа.
Вашы равесшкі ў літаратуры, пісьменнікі ваеннага пакалення, з якімі ваша імя ставяць побач Юрый Бондараў, Рыгор Бакланаў, Алесь Адамовіч, Віктар Астаф’еў ужо напісалі кнігі, у якіх расказваецца і аб мірным часе. Вы сярод Lx, здаецца, адзіны, хто пасля першых спроб цалкам прысвяціў сваю творчасць тэме вайны. Што ж прымушае вас зноў і зноў вяртацца да падзей тых дзён?
I што, на ваш погляд падыдзем і з гэтага боку да пастаўленага пытання, яшчэ, так сказаць, не даследавана нашай літаратурай, якая стварыла ўжо цудоўную і багатую бібліятэку кніг аб Вялікай Айчыннай вайне?
Многія фактары чалавечай сутнасці разам з вайной адышлі ў мінулае; перад грамадствам і асобай мірны час паставіў новыя, толькі яму ўласцівыя праблемы. Так, напрыклад, праблема гераізму ў час вайны з’яўляецца рашаючай, галоўпай. Смеласць, адвага, пагарда да смерці вось тыя асноўныя якасці, якія вызначаюць вартасць нашага воіна. Але ў мірны час мы не ходзім у разведку, пагарда да смерці ад нас не патрабуецца і адвага нам неабходна толькі ў надзвычайных
сітуацыях. Аднак тое, што ў вайну стаяла за гераізмам, жывіла яго, было яго глебай, ці ж гэта страціла сваю сілу? Так, мы не ходзім сёння ў разведку, але гэтая акалічнасць не перашкаджае нам і цяпер цаніць у таварышу сумленнасць, вернасць у дружбе, мужнасць, пачуццё адказнасці. I цяпер нам патрэбны прынцыповасць, вернасць ідэалам, самаадданасць, гэта і цяпер вызначае нашу мараль, якая ў гады вайны жывіла гераізм. А выхаванне камуністычнай маралі першачарговая задача літаратуры. Мноства прыкладаў з жыцця, сведчанне прэсы, нашыя паўсядзённыя назіранні настойліва гавораць аб надзённай неадкладнасці гэтай задачы. Рост матэрыяльнай забяспечанасці грамадства, павышэнне ролі навукі і тэхнікі не прыводзяць аўтаматычна да больш высокага маральнага ўзроўню, да духоўнага багацця. Наадварот, усё гэта нярэдка адыходзіць на другі план і мізарнее. Мы ведаем аб пагібельнай уладзе матэрыяльнага ў заходнім грамадстве з яго стандартнай спажывецкай культурай. Мы бачылі на прыкладзе Германіі, да чаго можа прывесці перадавая тэхніка, якая не кантралюецца мараллю, не забяспечваецца духоўнасцю.
Літаратура павінна няспынна біць у свае званы, настойліва будзіць у людзях патрэбу ў высокай духоўнасці, без якой кожны самы высокі прагрэс матэрыяльнай культуры будзе не ў радасць.
Гаворачы неяк пра аповесць «Сотнікаў», вы заўважылі: «А хіба гэта аповесць пра партызанскую вайну?» (Я, праўда, сказаў бы не так катэг.арычна: гэта аповесць не толькі пра партызанскую вайну.) Але, мяркуючы па сказаным, вы свядома шукаеце сучасную праблематыку, звяртаючыся да рэчаіснасці ваеннай пары. Пытанне ў тым: ці сучасная у прамым і дакладным сэнсе слова гэтая праблематыка? Бо кожны час вы таксама гаварылі пра гэта усё ж нараджае свае ўласныя праблемы. А мадэрнізацыя або архаізацыя іх можа адвесці ад праўды. Ці гэта праблематыка на самой справе толькі «рыфмуецца» з тымі пытаннямі, над якімі мы цяпер б’ёмся, і дапамагае знайсці ключ да іх вырашэння? Iяшчэ адно: ці не тут адзін з вытокаў тых спрэчак, якія нярэдка ўзнікалі ў крытыцы вакол вашых твораў, калі іх сучасны пафас тлумачыўся або празмерна вузка, або празмерна шырока?
Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць нямецкага фашызму цягнулася чатыры гады; але яе духоўнафізічны «канцэнтрат» складае цэлую эпоху ў нашай гісторыі. На працягу гэтых чатырох год так ці інакш знайшлі сваё адлюстраванне многія стагоддзі нашай гісторыі, нашай
палітыкі, усе элементы псіхалогіі і маралі нашага народа. Нельга таксама лічыць, што Дзень Перамогі 9 мая 1945 года з’явіўся пераломным днём нашага існавання, што, як толькі сціх грукат гармат, жыццё імгненна змяніла характар і стала ціхамірным. На самой справе жыццё з адной якасці ў другую эвалюцыянавала марудна і малапрыкметна. Многае з таго, што мы адкрылі для сябе ў часіну цяжкіх выпрабаванняў, жыве з намі да гэтага часу; многія нашыя духоўныя і арганізацыйныя набыткі так ці інакш аказвалі або аказваюць свой уплыў на далейшае жыццё грамадства. Таму ці ёсць патрэба для літаратара падганяць праўду нашага існавання пад праўду вайны або рэканструяваць рэчаіснасць? Ці не больш плённа будзе пашукаць агульны назоўнік, філасофскі корань таго, што мела месца ў вайну і не страціла свайго маральнага або іншага значэння і цяпер? Канешне, метад палявання снайпераў за варожымі салдатамі наўрад ці здольны сур’ёзна зацікавіць кагонебудзь сёння, снайперы не самая актуальная спецыяльнасць для грамадства мірнага часу; адышлі у мінулае многія іншыя якасці. калісьці важныя для вайны, а з імі і носьбіты гэтых якасцей. Але вось аматары падставіць бліжняга пад удар лёсу або начальства, каб схавацца за яго спіной, не перавяліся і сёння. Праўда, у гады вайны гэта было болып прыкметна і болей уражвала вынікамі, цяпер нярэдка такія рэчы выглядаюць менш драматычна, але пры ўсім тым прырода іх застаецца аднолькавая. Прырода здрадніцтва ва ўсіх выглядах агідная, якімі б матывамі гэтае здрадніцтва ні кіравалася і якія б высокія мэты ні праследавала.
У гэтай сувязі будзе не лішне, я думаю, успомніць аб некаторых спрэчках вакол аднаго з персанажаў маёй аповесці «Сотнікаў». Я маю на ўвазе Рыбака. Мне думаецца, што прычына падзення Рыбака у яго душэўнай усяяднасці, яго маральнай несфармаванасці. Ен прымітыўны прагматык, які зусім не суадносіць мэты са сродкамі. Вайна для яго простая да прымітыву справа, з вычарпалыіай паўнатой выяўленая пастулатам «чыя сіла, таго і праўда» і яшчэ «свая кашуля бліжэй да цела». Ён не вораг па перакананнях і не нягоднік па сутнасці, але ён хоча жыць насуперак магчымасцям, у трудную хвіліну ігнаруючы інтарэсы бліжняга, клапоцячыся толькі аб сабе. Духоўная глухата не дазваляе яму зразумець глыбіню яго падзення. Толькі ў канцы ён з непапраўным спазненнем бачыць, што ў некаторых выпадках выжыць не лепш, чым памерці. Але, каб спасцігнуць гэта, яму давялося прайсці праз цэлы шэраг малых і вялікіх здрад, згодніцтва, уступак
каварнаму і хітраму ворагу, якім быў нямецкі фашызм. У выніку духоўная пагібель, якая аказваецца горш за фізічную смерць.
Канешне, сучасны чытач не стаіць перад такім выбарам, аднак лёс Рыбака, магчыма, прымусіць яго задумацца над тым, наколькі небяспечныя кампрамісы з уласным сумленнем і да чаго яны могуць прывесці чалавека...
У адрозненне ад літпаратпурных равеснікаў вас не займала тэма пакалення юнакоў 41-га года, якой яны ў сваёй творчасці аддалі немалую даніну. Ці не таму гэта, што яны пачалі свой літаратурны шлях раней за вас і паспелі аб гэтым даволі шмагп напісаць? Ці не таму вы з самога пачатку пайшлі па шляху некалькі іншым?
Магчыма, і таму. Сапраўды, яны даволі падрабязна напісалі аб лёсе ваенным і пасляваенным юнакоў 41-га года да таго, як я пачаў пісаць наогул. Але тут ёсць і яшчэ адна прычына. Яны, вярнуўшыся адразу пасля заканчэння вайны да мірнага жыцця ў інстытуты і ўніверсітэты, былі больш звязаны са сваімі равеснікамі, чым я, які працягваў і пасля вайны немалы час служыць у арміі на ўскраінах, у далёкіх гарнізонах. Многія праблемы, якія былі вельмі істотныя і вельмі важныя для іх, для мяне былі за межамі майго асабістага жыццёвага вопыту.
Аднойчы вы заўважылі, што немалую ролю ў стварэнні кніг аб салдатах пяхоты, якая «ў мінулай вашіе з'яўлялася не толькі царыцай палёў, але і пралетарыятам усіх бітваў, выйграных яе вялікай крывёй, адыгрывае пачуццё абавязку тых, што жывуць, непехацінцаў, якія даволі нагледзеліся на кроў, мукі і пот пяхоты». Іншыраз вы пісалі: «Так, гэта ён, радавы вялікай бітвы, нічым не прыкметны былы калгаснік або рабочы, сібірак ці разанец, доўгія месяцы мёрз пад Дзямянскам, перакапаў согпні кіламетраў зямлі пад Курскам і не толькі нішчыў агнём немцаў, але і круціў баранку на разбітых франтавых дарогах, пракладваў і трымаў сувязь, будаваў дарогі, наводзіў пераправы. Ён многае перажыў, гэты баец, галадаў, знемаіаў ад смагі, пабойваўся смерці, але сумленна рабіў сваю непрыкметную салдацкую справу. I, прайшоўшы праз усе выпрабаванні., ён не страціў сваёй чалавечнасці, зведаў і засвоіў у вялікім калектыве спрадвечную праўду жыцця і многае іншае». Абапіраючыся на гэтыя вашы выказванні, можна, мне здаецца, вызначыць не толькі асяроддзе, у якім вы шукаеце герояў (у новай аповесці «Воўчая зграя» яна, скажам, дала вобразы Леўчука і Грыбаеда), але і нешта больш важнае кола праблем, характэрных