Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
менавіта і толькі для вайны ўсенароднай, якой была вайна супраць гітлераўскіх захопнікаў. Ці маюць гэтыя сказаныя вамі словы сапраўды «праграмны» характар?
Наша вялікая вайна, як вядома, багата рознымі подзвігамі, сотні тысяч людзей усіх пакаленняў, воінскіх званняў і родаў войск праявілі на ёй дзівосы адвагі і воінскага ўмельства. Але асабіста я, трохі паваяваўшы ў пяхоце і зведаўшы частку яе штодзённых пакут, як мне думаецца, спасцігшы сэнс яе вялікай крыві, ніколі не перастану лічыць яе ролю ў гэтай вайне ні з чым не параўнальнаю роляй. Hi адзін род войск не ў стане зраўняцца з ёю ў яе агромністых намаганнях і ёю прынесеных ахвярах. Ці бачылі вы брацкія магілы, густа раскіданыя на былых палях бітваў ад Сталінграда да Эльбы, ці ўчытваліся калі-небудзь у бясконцыя слупкі імёнаў забітых, у агра.маднай большасці юнакоў 1920 1925 гадоў нараджэння? Гэта пяхота. Яна густа ўслала сваімі целамі ўсе нашы шляхі да перамогі, сама застаючыся малапрыкметнай і малаэфектыўнай сілай, якая, ва ўсякім разе, не ідзе ў параўнанне з тараннай магутнасцю танкавых войск, з агнявой сілай бога вайны артылерыі, з бляскам і прыгажосцю авіяцыі. I напісана пра яе меней за ўсіх. Чаму? Ды ўсё таму ж, што тых, хто прайшоў у ёй ад Масквы да Берліна, засталося вельмі нямнога, жыццё пехацінца ў стралковым палку вы.мяралася нямногімі месяцамі. Я не ведаю ні адпаго салдата або малодшага афіцэра-пехацінца, які мог бы сказаць сёння, што ён прайшоў у пяхоце ўвесь яе баявы шлях. Для байца стралковага батальёна гэта было неверагодна.
Вось таму мне думаецца, што самыя вялікія магчымасці ваеннай тэмы для гэтага часу маўкліва хавае ў сваім мінулым пяхота. Час паказвае, што ўжо наўрад ці прыйдзе адтуль у нашу літаратуру яе геніялыіы апостал, затое нам, пакуль што жывым, трэба шукаць там. Пяхота мінулай вайны гэта народ з усім яго шматпакутным лёсам, там трэба шукаць усё.
Вашы апошнія творы прысвечаны партызанам. Але вы партызанам не былі, ваявалі ў рэгулярнай арміі. I ўсё ж я хачу задаць вам пытанне, маючы на ўвазе і вашы партызанскія аповесці: у якой меры вашы асабістыя ўражанні, ваш ваенны вопыт уваходзяць у вашы творы? Ці маглі б вы пісаць пра вайну, у тым ліку і партызанскую калі б не былі на фронце? I з другога боку, калі вы пачалі пісаць пра партызан, ці патрабаваў гэты, новы для вас, матэрыял якіх-небудзь дадатковых намаганняў для авалодання ім? Як наогул вы збіраеце матэрыял? Канешне, гэта складаны працэс. Але
калі яго да вядомай ступені ўпрасціць і лагізаваць, дык якое месца зай.маюць гутарка з удзельнікамі вайны, вывучэнне архіваў, чытанне мемуараў, ваенна-гістарычных прац і г. д.? Мэтанакіраваныя вашы пошукі матэрыялу ці ён накопліваецца сам сабой?
Хоць я пішу пра вайну даволі даўно, тэмай партызанскай вайны заняўся толькі ў апошні час, пасля таго, як зразумеў, што яна тоіць у сабе магчымасці, якія далёка не заўсёды ёсць у франтавой рэчаіснасці з высокай ступенню яе арганізаванасці і рэгламентаванасці ўсяго яе побыту і дзейнасці. Партызанская ж вайна ў значнай меры (асабліва на яе раннім этапе) працэс дзеяння мас, стыхійнасці яе чалавечага матэрыялу, маральнай і псіхалагічнай разнастайнасці, што заўжды мае перавагу для літаратуры. Спрадвечная праблема «выбару» ў партызанскай вайне і на акупіраванай тэрыторыі стаяла больш востра і вырашалася больш разнастайна, матываванасць чалавечых учынкаў была болей ускладнена, лёсы людзей больш багатыя і часта больш трагічныя, чым у кожным з самых розных армейскіх арганізмаў. I наогул элемент трагічнага, які заўсёды з’яўляецца істотным элементам вайны, праявіўся тут ва ўсю сваю страшэнную сілу. Можна сказаць, не баючыся памыліцца, што для паўнакроўнага выяўлення ў літаратуры трагедыі акупіраваных тэрыторый бытапісальныя сродкі занадта бледныя. Тут патрэбны зусім іншыя фарбы і страсці маштабу шэкспіраўскіх. Я заўсёды з вялікай нерашучасцю бяруся за гэты матэрыял і, мабыць, зусім не браўся б, калі б не думка аб хуткаплынным часе, які з кожным годам усё менш пакідае нам сведкаў і сведчанняў той небывалай па чалавечых перажываннях эпохі. Прытым, зразумела, было б немагчыма колькі-небудзь паспяхова справіцца з ім, не валодаючы вопытам вайны. Але ж галоўная ідэйная аснова тут тая самая, што і ў дзеючай арміі, псіхалагічныя, маральныя перадумовы многіх учынкаў адэкватныя. Я не праводзіў мэтанакіраваных пошукаў матэрыялу, не займаўся зборам яго. Там, дзе я жыву, у гэтым яшчэ няма патрэбы, тут яшчэ вельмі многае напамінае пра мінулыя гады вайны.
Сабраныя мастакамі ўражанні жыцця па-рознаму імі рэалізуюцца, у чым і выяўляецца пісьмешііцкая індывідуальнасць кожнага аўтара.Дык вось, ці быліў каіо-небудзь з вашых герояў прататыпы, а можа, блізкасць літаратурнага характару да рэальнай асобы вас звязвае? Тое ж самае я хачу спытаць наконгп сюжэтных сітуацый: ці абапіраецеся вы на рэалыіыя падзеі, сапраўдныя выпадкі, якія мелі месца ў жыцці, або вашы веды
жыцця дазваляюць вам ствараць вымышленыя, але праўдзівыя сітуацыі?
У мяне тут няма пэўнай сістэмы. Кожны раз бывае па-рознаму. У некаторых з маіх літаратурных вобразаў ёсць прататыпы. Хоць у дадзены.м выпадку прамога «спісвання» няма, адбываецца звычайная літаратурная трансфармацыя. Мне ўжо даводзілася неяк пісаць аб гэты.м, прыводзіць у якасці прыкладу два вобразы з аповесці «Трэцяя ракета». Самы «спісаны» вобраз там камандзір гарматы сяржант Жаўтых. Многія рысы яго знешнасці і характару я сапраўды спісаў з камандзіра майго разліку, з якім ваяваў у Венгрыі, знаходзячыся ў 10-й знішчальна-супрацьтанкавай артылерыйскай брыгадзе. Яго сапраўднае прозвішча Лук’янчанка. Значыць, ён не камандзір «саракапяткі» і не загінуў на плацдарме ў Румыніі, ён паспяхова даваяваў вайну і ў сорак пятым дэмабілізаваўся з арміі. Але ў астатнім ён той жа: па-гаспадарску разважлівы, павольны, не надта пісьменны сапраўдны хлебаробкалгаснік, які змяніў з-за акалічнасцей вайны плуг на зброю. Ён быў адным з лепшых камандзіраў гармат у нашым супрацьтанкавым палку.
Другі вобраз той жа аповесці, радавы Крывёнак, такса.ма ў многім спісаны з рэальнай асобы, толькі гэта асоба мела да маёй біяграфіі некалькі іншыя адносіны і ў іншы час. Неяк быў у мяне ва ўзводзе адзін недысцыплінаваны баец, ён прыносіў многа непрыемнасцей камандзірам і дрэнна скончыў свой лёс па сваёй, між іншым, віне. Крывёнак у аповесці не такі, але ў многім падобны на таго, іншага, байца.
Я пісаў ужо пра радаслоўную Рыбака з «Сотнікава», правобразам яго паслужыў чалавек, які, апроч аднолькавага лёсу, не меў болыіі нічога агульнага з яго літаратурным персанажам. Але менавіта агульнасць лёсу і зрабіла яго прататыпам, і цяпер я не магу іх падзяліць адзін выклікаў да жыцця другога. Што гэта прататып ці не, я не думаў, ды і ці ёсць патрэба разбірацца ў гэтым?
Але нават і ў тых выпадках, калі самому аўтару цяжка назваць рэальны правобраз героя, ці азначае гэта, што той наогул адсутнічае? Забытыя або паўзабытыя жыццёвыя ўражанні, вобразы, характары людзей і нават асабісты настрой мінулых год, адбіўшыся глыбока ў падсвядомасці, могуць аднойчы ўзнавіцца і ўзнікнуць перад аўтарам як убачанае або адчутае ім упершыню. Асабліва калі некалькі сцёртых характараў трансфармуюцца ў адзін зборны яркі і паўнакроўны, той, пра якога гавораць, што ён, выдуманы, увасабляе ў сабе больш
праўды, чым той, што існаваў сапраўды. Бо ў працэсе творчасці, як вядома, роля падсвядомага надзвычай важная.
А сюжэтныя сітуацыі?
Гэтаксама і сюжэтныя сітуацыі. 3 некаторымі з іх у мяне не было лішніх клопатаў яны ўзяты проста з маёй франтавой рэчаіснасці, ступень канструявання ў іх вельмі нязначная. Такія сюжэты «Трэцяй ракеты», «Мёртвым не баліць», «Атакі з ходу», часткова «Круглянскага моста» і «Воўчай зграі». Фабула кожнай з гэтых аповесцей была загадзя вядома, аўтару давялося толькі распрацаваць яе ў дэталях і засяліць патрэбнымі вобразамі.
Іншыя ж сюжэты складваліся з розных выпадкаў, паступова аб’ядноўваліся, ствараючы адзінае цэлае. Нейкія стыкі дамысліваліся, шукаліся арганічныя сувязі, мяняючыся, розныя выпадкі як бы «прыціраліся» адзін да аднаго. А бывала, што нейкая жыццёвая гісторыя служыла толькі завязкай, пачаткам аповесці, усё астатняе ўжо дыктавала ўяўленне.
Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што нявыдуманасць першых рашуча не мае пераваг над сканструяванасцю іншых, складзеных з розных кавалкаў, і не гарантуе ад няўдачы. Ва ўсякім выпадку, тыя рэчы, сюжэты якіх мне давялося, што называецца, выдумаць («Пастка», «Сотнікаў», «Дажыць да світання», «Альпійская балада»), наўрад ці ўступалі ў сваёй жыццёвай верагоднасці сюжэтам непрыдуманым. Відаць, многае тут вырашаецца ўсім ідэйна-вобразна-сюжэтным комплексам, розным у кожным асобным выпадку, ён канчаткова і вызначае літаратурную вартасць рэчы.
А яку вас узнікае задума, што з’яўляецца першым штуршком думка, якая прыходзіць у галаву, праблема, якую вы хочаце паставіць або даследаваць, нейкія ўражанні і ўспаміны або нейчае апавяданне абперажытым і г. д.? Абоўрозныхвыпадках бывае па-рознаму? Калі гэта ўспамін або нейчае апавяданне, дык вас вабіць праблема, якая ў ім прасвечваецца, або да яе вас прыводзіць логіка падзей і характпараў?
Узаемадзеянне частак у схеме: задума матэрыял увасабленне, бадай, самае цяжкае для разумення і, бадай, найменш асэнсаваная галіна псіхалогіі літаратурнай творчасці. Ясна, што нядрэмная аўтарская думка, якая нясе ў сабе маральна-філасофскую ідэю, толькі тады ў стане літаратурна «прарасці», калі яна трапляе ў спрыяльную глебу жыццёвага матэрыялу. Неабходны сінтэз ідэі, жыццёва праўдзівай сітуацыі і належных чалавечых вобразаў, якія здольны ў пэўных абставінах увасобіць пэўную ідэю. Што ў маёй
свядомасці паяўляецца раней, а што пасля, не так ужо важна. Можа паяўленне трапна падмечаных характараў, пастаўленых у належныя сітуацыі, прывесці да выяўлення той ці іншай ідэі, а можа і ідэя для сваёй літаратурнай рэалізацыі выклікаць да жыцця сваіх адэкватаў-вобразаў. У «Трэцяй ракеце» я не навязваў маім персанажам ніякай літаратурнай ідэі, яны жылі, пакутавалі, ваявалі кожны ў сілу свайго характару і абставін. Ў выніку іх самавыяўлення знайшлася і чытаецца нейкая ідэя; мабыць, больш складанай ідэі і не патрэбна для гэтай маленькай аповесці. Што ж да «Сотнікава», дык тут усё было падпарадкавана загадзя акрэсленай ідэі, хоць гэта зусім не азначала дыктат аўтара над характарамі і акалічнасцямі проста аўтар даволі добра ведаў сваіх герояў і па магчымасці дакладна разлічыў логіку іх учынкаў. Да таго ж для выяўлення ідэі я стараўся выбраць з запаснікоў сваёй памяці найбольш прыдатныя персанажы.