Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Я хачу напомніць аб тым, што сказана ў адным вашым артыкуле: «У «Сотнікаве», пісалі вы, я з самага пачатку ведаў, чаго хачу ў канцы, і паслядоўна вёў маіх герояў да сцэны пары, дзе адзін дапамагае вешаць другога». А як было ў іншых выпадках, у іншых аповесцях: ці ведалі вы, да чаго павінны прыйсці ў канцы? Ці не здаралася вам адчуць супраціўленне народжанага пад пяром характару? Мне, напрыклад, здаецца, што ў «Альпійскай баладзе» і «Дажыць да світання» вас дзенідзе вядзе не логіка характараў і акалічнасцей, а думка, што апераджае іх. Думка, якую вы хочаце выказаць, становіцца гаспадыняй становішча. Што вы думаеце наконт гэтага?
Я думаю, што калі характар схоплены дакладна, калі ён пастаўлены ў адпаведныя для яго раскрыцця акалічнасці, калі аўтарскія адносіны да яго правільныя ніякіх асаблівых сюрпрызаў быць не павінна.
Я ўжо казаў пра «Сотнікава». Што да, напрыклад, «Дажыць да світання» і вобраза галоўнага героя гэтай аповесці, лейтэнанта Іваноўскага, дык мяне тут перш за ўсё цікавіла мера чалавечай адказнасці. Як вядома, на вайне выконваюцца загады старэйшых начальнікаў. I адказнасць за поспех або няўдачу той ці іншай аперацыі дзеліцца папалам паміж яе выканаўцам і кіраўніком. А тут выпадак, калі ініцыятарам аперацыі выступае сам выканаўца малодшы афіцэр, але ўся справа ў тым, што гэтая ягоная ініцыятыва заканчваецца поўным фіяска. Канешне, Іваноўскі тут ні пры чым, можна апраўдаць яго, ён сумленна выканаў свой абавязак. Але сам Іваноўскі апраўдаць сябе не можа: аперацыя патрабавала неверагодных намаганняў,
за яе заплочана жыццём людзей, яго падначаленых. У пагібелі Іваноўскага не вінаваты ніхто: ён сам выбраў для сябе такі лёс, таму што валодаў высокай чалавечай мараллю, якая не дазваляла яму схітраваць або ашукаць ні ў вялікім ні ў малым...
Мне здаецца, што многае ў гэтай аповесці вызначаецца часам яе дзеяння: пачатак зімы сорак першага года, вораг усё бліжэй падыходзіць да Масквы. Без разумення гэтага трудна спасцігнуць логіку паводзін героя. У гэтую пару кожны сумленны чалавек быў гатовы на ўсё, каб уратаваць Радзіму і аддаць сваё жыццё за тое, каб знішчыць хоць бы аднаго варожага салдата, гэта не здавалася празмернай цаной. I тпрагічны фінал аповесці, якмне ўяўляецца, падводзіць чытача да гэтай думкі...
Так, час, адлюстраваны ў аповесці, самая трагічная пара Вялікай Айчыннай вайны. Апрача ўсяго іншага, многія воіны тады яшчэ не мелі таго вопыту, таго ўмення ваяваць, якія прыйшлі пазней. Тым не менш патрыятызм, самаадданасць, сіла духу і воля да супраціўлення былі вельмі высокія, дзякуючы ім мы выстаялі. У тых умовах, калі нам не хапала воінскага майстэрства і ваеннай тэхнікі, людзі, падобныя да лейтэнанта Іваноўскага, спрабавалі гэта кампенсаваць самаадданасцю, гатоўнасцю ахвяраваць сабой, каб хоць якой цаной затрымаць ворага. Пазней воля да перамогі і самаадданасць, узмоцненыя воінскім уменнем і перавагай у баявой тэхніцы, прыводзілі да вынікаў больш значных, чым у лейтэнанта Іваноўскага...
Зрэшты, справа, як мне здаецца, зусім не ў баявым выніку той ці іншай аперацыі або дзеяння; для літаратуры аб вайне аднолькава важныя як поспехі, так і паражэнні, вялікія і малыя. Да таго ж, што такое перамога і паражэнне з пункту погляду маральнага або філасофскага, якія болып за ўсё іншае цікавяць у мастацтве? Іваноўскі, зразумела, быў пераможаны і загінуў на сваім маленькім полі бою, але калі ён з тых людзей, аб якіх сказана, што іх можна забіць, але немагчыма перамагчы, дык яго паражэнне ператвараецца ў іншую, процілеглую, якасць. Менавіта на стыку гэтых узаемавыключных паняццяў і тояцца значныя магчымасці літаратуры, якія нярэдка ігнаруюцца намі: мы ж прывыклі да гранічнай яснасці, з якою суседнічае спрошчанасць і верхаглядства.
Амаль усё, што вы напісалі, належыць да аднаго жанру кароткай аповесці: спачатку яна напамінала сваёй структурай аповесць лірычную, і крытыкі яшчэ доўш лічылі яе па гэтым «разрадзе», нават тады, калі асноўны яе змест вызначаўся як маральна-філасофскі. Калі вы прыступаеце да работы над новым тпворам, ці зададзена яго жанравая структура з самага
пачатку або гэта складваецца само сабой? Зусім нядаўна адзін крытык папісаў, што вам ужо цесна ў тым жанры, у якім вы працуеце шмат год, што вы, ён у гэтым перакананы, павінны перайсці да больш буйной формы — рамана. Ці супадае гэта з вашымі адчуваннямі і намерамі?
Мне трудна сказаць, як будзе далей. Можа быць, калінебудзь я і напішу раман. Але пакуль у мяне няма такога намеру.
Так атрымалася, што з самага пачатку я пісаў пераважна аповесці. Некалі гэтыя аповесці сапраўды былі лірычныя. Потым, мабыць, па меры таго, як іх аўтар набываў літаратурны вопыт, характар іх змяніўся. Беручыся за новую рэч, я не вызначаю яе памеру або структуры, хоць, канешне, і мяркую прыкладна, якой атрымаецца гэтая рэч, і ведаю напэўна, што гэта будзе аповесць. Але ў працэсе работы яна становіцца або карацейшай, або даўжэйшай, чым я меркаваў спачатку. Часам нейкія звенні сюжэта, нейкія эпізоды скарачаюцца, іншыя, наадварот, развіваюцца падрабязней. А наогул я не адчуваю цеснаты ў гэтым абжытым мной жанры. Я думаю, што гэта вельмі ёмістая форма прозы і ў ёй можна выказаць вельмі многае, а галоўнае выказаць сцісла і канкрэтна.
Часам гавораць і пішуць, што вашы аповесці ва ўсякім выпадку, апошнія, паўтараюць мастацкую структуру прытчы, хоць ацэньваецца гэтая якасць па-рознаму і як вартасць, і як недахоп. Мне гэтае вызначэнне не здаецца правільным: прытча мае на мэце адмаўленне ад канкрэтнасці бытавой, псіхалагічнай і перш за ўсё гістарычнай. Але гэтага ніяк не скажаш аб вашых аповесцях. Падставу для такога роду меркаванняў, мне здаецца, дае тое, што вашы аповесці вызначаюцца крайняй завостранасцю і трагізмам сітуацый, маральным максімалізмам, бескампраміснасцю ўяўленняў аб тым, што добра і што дрэнна, якая і вызначае ацэнку паводзін чалавека. Ці не таму з такой настойлівасцю вы ставіце герояў адзін на адзін з іх сумленнем, падпарадкоўваючыся якому яны самі павімны вырашыць свой лёс у акалічнасцях, дзе за вернасць абавязку плацяць жыццём?
Сапраўды, некаторым з маіх крытыкаў хацелася б вытлумачыць нейкія асаблівасці маёй творчасці ўяўнай прыхільнасцю аўтара да жанру прытчы. Думаю, што гэта не так. Падабенства да прытчы некаторых з маіх аповесцей ідзе, на мой погляд, не ад аўтарскага гвалту над жыццёвым матэрыялам, каб дагадзіць загадзя прынятай ідэі, не ад імкнення вырашыць нейкую абстрактную маральную задачу, а ад лаканізму апавядання і сцісласці дзеяння, можа быць,
ад некаторай белетрыстычнай збедненасці сюжэта і стылю. Відаць, часам адчуваецца прымат ідэі над формай, калі ідэя не ўсюды знаходзіць сваё арганічнае ўвасабленне ў форме. Напэўна, усё гэта ўласціва некаторым з маіх аповесцей, але я не імкнуўся да гэтага, больш таго, я стараўся гэтага пазбегнуць. Іншая справа, як вы сказалі, маральны максімалізм, без якога я не магу абысціся, таму што ўсімі сродкамі прывык зацягваць маральныя вузлы і па гэтай прычыне часам надта выпірае жорсткасць сюжэтных канструкцый. У той жа час можна зразумець тых, каму хацелася б мяккасці таноў, пастугювасці пераходаў. Але што рабіць? Вайна кепска дапасуецца да гэтай чалавечай схільнасці. Вайна справа надта сур’ёзная, каб на яе матэрыяле канструяваць святочнае «чціва» для бесклапотных чытачоў. Апроч таго, я перакананы, што найбольш праўдзіва расказаць аб ёй можна толькі сродкамі рэалізму. Усякая знарочыстая рамантызацыя, вольная або нявольная эстэтызацыя гэтага народнага бедства, на мой погляд, з’яўляецца кашчунствам у адносінах да яе жывых удзельнікаў і ў адносінах да памяці дваццаці мільёнаў забітых. Гэта трэба добра памятаць мастаку, які звяртаецца да суровых гадоў вайны у гэтым своеасаблівы катэгарычны імператыў мастацтва нашага часу.
Якія свае кнігі вы любіце больш за іншыя і што вам у іх дорага? Толькі не ўхіляйцеся ад гэтага пытання, кажучы, штпо са.мая любімая, самая лепшая кніга яшчэ не напісана. Пра будучыя кнігі, я спадзяюся, мы яшчэ пагаворым. Ведаць жа, што пісьменнік са створанага ім цэніць больш за ўсё, гэта дапаможа зразумець сутнасць яго мастпацкіх пошукаў... 1 яшчэ адно пытанне. Ці не ўзнікала ў вас, калі мінуў пэўны час, жаданне вярнуцца, дапісаць, перапісаць калісьці напісаныя рэчы?
Першае пытанне сапраўды даволі цяжкае, таму што ў пісьменніка некалькі ацэначных крытэрыяў сваіх твораў. У чытача наогул адзін крытэрый: спадабалася або не спадабалася, або гэты твор спадабаўся болып, а гэты менш, нават калі ён спрабуе высветліць для сябе, чаму спадабалася і чаму не спадабалася. Аўтара ж звязвае з кожным ягоным творам вельмі многае: не толькі тое, што ён выказаў у ім, але і тое, скажам, што хацеў выказаць і як яму гэта ўдалося. Потым адна рэч пішацца лягчэй, а над другой даводзіцца працаваць часам вельмі пакутна. Калі гаварыць канкрэтна, дык больш за іншыя мне дарагая аповесць «Сотнікаў», якая і пісалася даволі лёгка, і жыццёвага зместу ў ёй, мабыць, некалькі больш, чым у іншых рэчах.
Што да другога пытання, дык ужо так павялося, што я не вяртаюся да рэчаў, якія сталі набыткам чытача, для гэтага ў мяне няма ні сіл, ні жадання. Хоць амаль заўсёды ў надрукаванай рэчы знаходжу нейкія недаробкі, недахопы, засмучаюся, дакараю сябе за недагляд, але не магу прымусіць сябе ўзяцца за яе нанова. Бяруся за наступную.
Карабель спушчаны на ваду?
I адчаліў ад берага, ён належыць ужо не будаўнікам, a экіпажу...
Ці ёсць у вас сярод класікаў любімыя пісьменнікі? У крытыцы, калі спрабуюць вызначыць традыцыі, з якімі звязваюць вашу творчасць, часцей называюць імёны Дастаеўскага і Кузьмы Чорнага. А яклічыце вы самі? Ці ёсць свядомасць, намер у выбары пісьменнікам традыцый? I што такое «вучоба ў класікаў», пра якую мы так часта гаворы.м, выкарыстанне іх вопыту ці імкненне да той глыбіні пранікнення ў душу чалавека, якой яны дасягнулі?
Я думаю, што паняцце «вучоба ў класікаў» у нас часта спрашчаецца. Вучыцца ў класікаў гэта не значыць пераймаць іх тэхналогію творчасці, засвойваць іх прыёмы. Гэта штосьці больш шырокае і значнае: павага да праўды, пропаведзь гуманізму, разуменне грамадскага абавязку літаратуры і пісьменніка, усё тое, у чым сапраўды праяўляецца сіла і значэнне класікаў.