Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Mae літаратурныя сімпатыі не арыгінальныя і, мабыць, могуць здацца старамоднымі. Як і мільёны чытачоў, я лічу самым высокім у нашай літаратуры Льва Талстога, побач з якім сапраўды паставіць няма каго. Сваім прароцкім прадбачаннем, разуменнем падспуднага, затоенага ў чалавечай душы заўсёды будзе вялікі Дастаеўскі, з творчасцю якога сугучна многае ў творах класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага. Вялікая руская літаратура была і застаецца той галоўнай школай духоўнасці, якую павінен прайсці кожны, раней чым наважыцца дадаць да яе нейкі свой радок...
Акрамя таго, я хацеў бы сказаць, што ў маім пісьменніцкім лёсе немалую ролю адыграла тая акалічнасць, што я пісаў і пры поўным узаемаразуменні з маімі рускімі равеснікамі, аўтарамі таленавітых кніг пра вайну, сярод якіх у першую чаргу хочацца назваць ІОрыя Бондарава і Рыгора Бакланава. Я многім таксама абавязаны Алесю Адамовічу, выдатнаму беларускаму празаіку і самаму ўдумліваму з маіх крытыкаў.
Ну, калі вы ўпамянулі, што Алесь Адамовіч не толькі празаік, але і крыгпык, пяройдзем да гэтпага пытпання, пагаво-
рым аб крытыцы. Вы як быццам не можаце паскардзіцца на яе безуважнасць: вашы кнігі рэцэнзавалі многа і ахвотна. Хоць вам даводзілася сутыкацца не толькі з удумлівымі і строгші меркаваннямі крытыкаў, але і з неразуменнем, нават з нядобразычліеасцю. Ці маеце вы цікавасць да крытпыкі наогул і да меркаванняў крытыкаў пра вашу тпворчасць? Ці знаходзяць яны ў вас унутраны водгук гэта не абавязкова згода і прыйяцце, можа быць і наадварот? Вам часам няхай не вельмі часта таксама даводзіцца выступаць у ролі крытыка, дык робіце вы гэта з ахвотай або ў сілу абавязку?
Я выдатна разумею, што крытыка, як і крытыкі (зрэшты, як і пісьменнікі) бываюць розныя. Праўда, крытыкі ў маёй свядомасці не дзеляцца на тых, якія мяне хваляць, і тых, якія мяне лаюць. Справа не ў тым, каб цябе пахвалілі. Прыемна, вядома, калі напісаны твор знаходзіць у крытыка такое ж разуменне, як і ў аўтара, калі крытык не вышуквае ў ім тое, што з асалодай потым асудзіць...
Калі ён разумее ўнутраныя законы, па якіх ствараўся твор, ягоны пафас...
Абсалютна правільна. Але ў той жа час бывае так, што крытык па розных прычынах не прымае манеры аўтара і загадзя настроены непрыязна. Менавіта гэтая яго настроенасць выдае сябе з самага пачатку, нярэдка з загалоўка, і я ўжо ведаю, што будзе далей. Больш таго яшчэ ў працэсе работы над аповесцю я ўжо прадбачу, што скажа пэўнага толку крытык, прадбачу ўвесь нескладаны ход яго матывіровак і разваг. Чытаць яго рэцэнзію не мае сэнсу, бо аўтар і рэцэнзент як бы стаяць на розных берагах ракі і кожны бачыць нешта адваротнае таму, што бачыць яго апанент. Пра такога крытыка трапна гаворыць прыказка: яму пра Фаму, а ён пра Ярому. Бывае і так, што крытык лае аўтара зусім не за тое, за што ён яго лае, а тое, што сапраўды абурае крытыка, старанна ім замоўчваецца, і ён адыгрываецца на дробязях і рэчах, якія пры жаданні можна тлумачыць па-рознаму.
Прыемна чытаць рэцэнзію, няхай самую строгую, дзе крытык імкнецца зірнуць на праблему тваімі вачыма і судзіць цябе з тваёй жа пазіцыі. Пры гэтым даўно заўважана, што зусім таксама як першы крытык імкнецца падхапіць любой цаной сапраўдны промах аўтара, каб выкарыстаць яго супраць апошняга, таксама другі крытык ахвотна гатовы пераацаніць найменшы поспех пісьменніка, але і той і другі пакідаюць ісціну за рамкамі сваіх разваг. Зрэшты, яно і зразумела. Абараняючы або ганьбуючы пазіцыю аўтара, кожны з крытыкаў зброяй
уласнай аргументацыі перш за ўсё абгрунтоўвае ўласную пазіцыю, да якой твор аўтара часам мае вельмі далёкія адносіны, з’яўляючыся толькі зачэпкай для крытычнага самавыяўлення. Што таксама зразумела.
Умяне ўзнікала такое адчуванне, што ў наступных пасля «Сотнікава» аповесцях, асабліва ў «Абеліску», ёсць унутраная палеміка, хоць і не прамая, не «спецыяльная», з тым, што пісалі некаторыя крытыкі пасля з’яўлення «Сотнікава»...
Магчыма, хоць такой задачы улічыць заўвагі крытыкаў або палемізаваць з імі на старонках сваіх твораў я перад сабой не ставіў. Я ўжо не кажу пра тое, што, калі завязваліся спрэчкі вакол якой-небудзь з маіх аповесцей, наступная была ўжо ў рабоце... Магчыма, тут справа ў тым, што часам да праблем, якія я толькі закрануў у якой-небудзь аповесці (яны былі для мяне бакавымі), я вяртаюся пазней, каб заняцца імігрунтоўна.
У кожнай асобнай рэчы не можа быць поўнай карціны вайны, усіх высунутых часам праблем. У маленькай аповесці можа быць толькі адзін які-небудзь эпізод, нейкі адзін момант, адна маленькая грань таго часу. Як можна патрабаваць усёй паўнаты карціны вайны ад аднаго аўтара, калі ўся наша літаратура да гэтага часу яшчэ не можа ахапіць усю аграмадную паўнату Вялікай Айчыннай вайны?.. I паколькі я таксама не лічу гэтую тэму вычарпанай ні маёй творчасцю, ні літаратурай у цэлым, у кожнай сваёй новай рэчы стараюся вярнуцца да таго, што было ўпушчана або не знайшло месца ў папярэдняй, і гэта, магчыма, таксама можа стварыць уражанне, што я ў сваёй творчасці палемізую з крытыкамі...
Я хачу напомніць пра другое сваё пытанне: як вы самі сябе адчуваеце ў ролі крытыка?
He надта ўпэўнена. У літаратуры я прывык мысліць вобразамі, тут жа іншая форма мыслення, якая патрабуе некалькі іншых навыкаў. Адна справа атпрымліваць уражанне ад пэўнага твора і зусім іншая абгрунтаваць гэта ўражанне, перавесці яго ў лагічны рад сілагізмаў. Тым не менш часам узнікае патрэба выказацца ў друку з нагоды таго ці іншага твора, асабліва ў тых выпадках, калі твор, як мне здаецца, не ацэнены належным чынам або ацэнены неаб’ектыўна.
Ці не даводзілася вам адкладваць пачатую рэч, калі яна чамусьці не давалася? Ці вяртаецеся вы зноў да яе? Ці ёсць у вас «задзел» задумак? Ці ведаеце вы, заканчваючы адну рэч, якую будзеце пісаць наступную? Ці патрэбны вам паўзы паміж дзвюма кнігамі?
Многія мае калегі я не раз гэта чуў ад іх лічаць, што паўзы паміж дзвюма кнігамі павінны быць як мага карацейшыя. Калісьці я таксама схільны быў так думаць, але потым гэтая мая думка перамянілася. Хоць адразу пераходзіць ад адной рэчы да другой здаецца лягчэй, так сказаць, дапамагае інерцыя пісьма, аднак, як мне цяпер думаецца, гэта фалыпывая лёгкасць. Праца над кнігай гэта не толькі праца над радком і фразай, а нешта больш важнае і цяжкое. Таму, не вынасіўшы належным чынам задуму, цяжка стварыць што-небудзь вартае, а для выношвання патрэбны час і думкі. Трэба рэч спраектаваць. Проза ж, як вядома, гэта архітэктура, а не майстэрства дэкаратара.
Але самае цяжкое для мяне выбраць сярод многіх задум тую, над якой цяпер трэба працаваць. He выпадкова Пушкін надаваў такое значэнне «форме плана». Галоўная ідэя твора, план вызначаюцца выбарам той ці іншай тэмы або ідэі. Гэты выбар павінен быць аптымальным у сэнсе задач і магчымасцей, і на яго часта ідзе значна больш часу, чым на напісанне твора. Задум у мяне, паўтараю, заўсёды дастаткова, але пры гэтым неабходна правільна суаднесці гэтыя задумы са сваімі магчымасцямі. (Да паняцця «магчымасці» я адношу не толькі здольнасці і вопыт, але і веданне матэрыялу, валоданне ім.) Іншы раз, прыступіўшы да работы, разумееш, што выбраная задума не па плячы, я з ёй не спраўлюся. Тады прыходзіцца рэч адкладваць. Часам, пасля таго як яна адляжыцца, узнікае новы погляд на тэму, новы да яе падыход, новае сюжэтнае рашэнне. Так адбылося, напрыклад, з аповесцю «Дажыць да світання», пачатай мною шэсць год назад, адкладзенай і дапісанай у 1972 годзе. Некаторыя ж задумы так і аказваюцца адкладзенымі назаўсёды. Асабліва тыя, што спазніліся са сваім з'яўленнем або не былі ажыццёўлены ў патрэбны для іх час.
Ці становіцца з гадамі, з назапашаным вопытам асэнсаванне сваіх магчымасцей больш дакладным? I ці заўсёды гэгпа добра: можа, рызыка, адвага дапамагаюць іншы раз зрабіць тое, што здавалася немагчымым?
Напэўна, так. Нявопытнасць, як і няведанне, не заўсёды дрэнна, часам асабліва ў пачатку творчага шляху, яны нямала садзейнічаюць таму, што аўтар бярэцца за рэчы, за якія ніколі б не ўзяўся, каб ведаў пэўна, што гэта такое. I здараецца, стварае штосьці ўдалае. I хто ведае, колькі твораў засталіся б ненапісанымі ў сталым узросце менавіта з-за асэнсавання іх аўтарамі сваіх асабістых магчымасцей, а таксама з-за нежадання рызыкаваць. Веданне тут перасцерагае аўтара ад
самаўпэўненасці, але і падразае немалаважную ў любой справе здольнасць да рызыкі. Усім вядома, што ісці па пратаптанай сцежцы заўсёды прывабней для аўтара. Але не для літаратуры, вядома.
I, нарэшце, апошняе пытанне: калі вы пішаце, ці думаеце вы пра свайго будучага чытача? Ці думкі пра чытача ўзнікаюць, калі рэч закончана?
Я дрэнна сабе ўяўляю, што такое чытач наогул. Я ведаю чытачоў маіх знаёмых, магу з пэўнай доляй упэўненасці прадбачыць рэакцыю кожнага з іх на які-небудзь мой пасаж. Але чытач наогул?.. Ён такі розны, духоўна-маральны дыяпазон яго такі ўсеабдымны, што ўлічыць яго інтарэсы або яго адносіны без ЭВМ я не ў стане. Калі, працуючы над творам, я думаю аб чымсьці пабочным, дык гэта хутчэй літаратура, жыццё, надзённыя патрэбы часу, грамадская атмасфера, не прымаць пад увагу якіх нельга. Урэшце, я заўсёды лічуся з магчымай рэакцыяй маіх знаёмых, людзей, чыёй думкай я прывык даражыць і ў чыю аб’ектыўнасць глыбока веру...
Гутарку вёў Л. Лазараў.
[1975]
О КННГЕ «ВЫСОКНЙ ДЕНЬ»
Н EE АВТОРЕ
Всякое пронзведенне настояіцей лнтературы есть прежде всего свндетельство человеческого опыта, нзвестное открытне пстііны, жнзненных характеров, ііх взанмосвязей, зачастую постнгнутых также в процессе трудного, обретенного дорогой ценой ліічного опыта автора. Конечно, как н во всяком пскусстве, здесь важно мастерство, «умельство», посредством которого художніік переплавляет свой жпзненный матернал, свой опыт в пронзведенне «нзяіцной словесностн», но только обладанне тем н другнм дает ему возможность создать нечто стояшее внлманпя его чнтателей.
В смысле значнтельностн жнзненного опыта Геннадню Пацненко повезло с самого детства, прошедшего средп жпвопнсной прпроды северной Белорусснн н Смоленіцнны, в местах, некогда страстно любнмых Й. Репнным, мечтавшнм поселнться здесь навсегда. По всей вмднмостн, нменно годы детства, совпавшне с Велнкой войной нашего народа, далн