Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Часткова я ўжо адказаў на гэта пытанне: патрэбна сур’ёзная размова аб сур’ёзных праблемах, ва ўсякім разе для мяне гэта цікава. Але як гаварыць аб сур’ёзным? Вось, напрыклад, адна з вастрэйшых праблем сучаснасці алкагалізм.
Нельга сказаць, што нашы газеты не ўдзяляюць ёй месца на сваіх старонках. ІІішуць. Рэгулярна друкуюцца гутаркі ўрача аб шкодзе алкагалізму, і фельетоны, і рэпартажы з медвыцвярэзніка. У гэтым агульным наступленні на п’янства актыўна ўдзельнічае таксама кіно (спецыялыіай пастановай Дзяржкіно забаронена паказваць сцэны выпівак), тэлебачанне, радыё.
Пачытаеш, паслухаеш страх бярэ: здаецца, няма нічога больш небяспечнага за чарку гарэлкі: кажуць жа, што ўсё пачынаецца з чаркі. А які вынік? Спытайце ў работнікаў гандлю, яны скажуць, як расце з году ў год продаж той самай гарэлкі, «чарніла». П’юць рабочыя, калгаснікі, інтэлігенты. П’юць у будні і ў святы, на працы і дома. Таму што піць культурна нідзе нікога не вучаць, п’юць брыдка з бутэлькі, за вуглом, у пад’ездах, на фермах, у полі. П'юць са шклянак, кубкаў, не закусваючы, пад лаянку і п’яныя бойкі.
А што ж наш друк? Друк на працягу многіх год друкуе дзяжурпыя, амаль велікодныя гутаркі аб тым, што піць дрэнна, што трэба не піць. А дзе ўсебаковае даследаванне гэтай
сапраўды жахлівай праблемы ў яе сацыялагічным, эканамічным, псіхалагічным, этнаграфічным аспектах? He памятаю, каб дзенебудзь выступіў з сардэчнай споведдзю былы алкаголік, які ўжо вылечыўся, або перакананы п’яніца, якія б выкрылі гэты недахоп знутры, растлумачылі яго прычыны...
Героі вашых твораў, якія расказваюць пра вайлу, трапляюць звычайна ў выключныя абставіны, калі неабходна зрабіць выбар па сумленні. Гэты выбар паміж любоўю да іншых, абавязкам і самаахвяраванлем, з аднаго боку, і сябелюбствам, жаданнем уцалець любым чынам з другога, выяўляе маральны зарад асобы. Вашыя героі тыя, якіх любіце вы і любім мы, людзі подзвігу (хоць самі яны, натуральна, гэтага не ўсведамляюць). Што вы думаеце аб прыродзе подзвігу ў нашы дні? У прыватнасці, маладзёжныя газеты часта стараюцца выхоўваць сваіх чытачоў на разглядзе сітуацый выключлых. Адлак падчас такі гераізм імкненне нечалавечымі намаганнямі ліквідаваць той ці іншы прарыў, які з’яўляецца вынікам безадказнасці, галавацяпстпва. Што вы скажаце з гэтай нагоды?
Прырода подзвігу ваеннага часу некалькі адрозніваецца ад таго, што мы называем подзвігам мірных дзён. Я думаю, што сумленная праца гэта сумленная праца. Да подзвігу яна не мае ніякіх адносін. Але бываюць экстрэмальныя выпадкі, здараюцца ў жыцці трагічныя сітуацыі, калі толькі рызыкуючы жыццём можна выратаваць другое жыццё. Друк часам паведамляе аб сапраўды хвалюючых выпадках гераізму ў сутычцы з узброеным бандытам, або пры тушэнні пажару, або выратаванні дзяцей. Але я не магу лічыць вартым пераймання ўчынак, зроблены хоць і з рызыкай для жыцця, але без дастатковых матываў, або той, што здзейснены толькі з-за бравады і заканчваецца трагічна.
Якой бы дарагой ні была тэхніка або жывёла на ферме, усё ж гэта не тая каштоўнасць, платай за якую можа быць жыццё чалавека. Няма неабходнасці тут развіваць гэтую відавочную думку, хіба што варта напомніць, што за кожным такім подзвігам-трагедыяй, якім бы, паўтараю, хвалюючым ён ні быў сам па сабе, стаяць блізкія, сябры, якім дадзена доўга і пакутна думаць над тым, што здарылася.
Некаторыя лічаць, што чым больш універсальны журналіст (можа напісаць на любую тэму), тым ён болыа прафесійлы. Іншыраз чытаючы тую ці іншую газету, адчуваеш такое, быццам яе лапісаў адзіл чалавек бойкі на пяро, дынамічны, але... некалькі павярхоўны. Ці лічыце вы, што важнасць і складанасць праблем, якія стаяць перад нашым
грамадствам і не церпяць газетнага пустаслоуя, патрабуюць далейшай спецыялізацыі журналістаў?
Мне думаецца, час усёўмельства, журналісцкага верхаглядства беззваротна мінуў. Век НТР патрабуе самай скрупулёзнай спецыялізацыі, дасканалых ведаў прадмета, аб якім ідзе гаворка.
Але ж на кожную праблему не набярэшся спецыялістаўжурналістаў. Дзе ж выйсце?
Іншы раз няёмка глядзець і слухаць, як журналістка, што вядзе тэлеабо радыёпраграму, запаўняе паўзы вымучанымі або выпадковымі фразамі, задае наіўныя пытанні, на якія неяк стараюцца адказваць спецыялісты. Відаць, тут проста трэба смялей давяраць тым, у каго ёсць што сказаць па гэтай праблеме, спецыялістам сваёй справы і радзей звяртацца да павадыроў-нянек, карысці ад якіх ніякай. Адна няёмкасць.
Інтэрв’ю браў А. Сакалоў.
[1979]
ПАМЯЦІ МАСТАКА
Добрыя весткі ў жыцці прыходзяць кожная ў сваю чаргу, з’яўляючыся вынікам нейкіх прычын, узгодненых з логікай характараў, учынкаў людзей. Благія ж заўжды алагічныя, ашаламляльна недарэчныя. Да іх прывыкаеш доўга, на працягу ўсяго жыцця, а часам і жыцця не хопіць, каб прымірыцца з імі. У аўтамабільнай катастрофе загінулі работнікі «Масфільма» кінарэжысёр Ларыса Шапіцька і яе калегі.
Я добра ведаў Ларысу Яфімаўну Шапіцька. Яе смерць балючая страта для ўсіх, хто ведаў яе, бачыў яе трудныя і вельмі чалавечныя, не падобныя ні на якія іншыя фільмы палымяныя творы яе незвычайнага таленту, яе неспакойнага духу, поўнага боляў і пакут нашага веку. Цяжка зразумець гэтую страту, яшчэ цяжэй прымірыцца з ёю.
Але што рабіць смерць сляпая, выпадак заўсёды пазбаўлены сэнсу. Чорны і недарэчны выпадак, так непапраўна і ўраз перакрэсліў чалавечы лёс, жыццё вялікага мастака ў самы.м росквіце яго творчых сіл.
Быццам прадчуваючы свой фатальны канец, яна заўсёды спяшалася. Усё ёй здавалася мала, яна баялася не паспець, спазніцца. Ужо былі зняты выдатныя карціны, якія прынеслі
ёй прэміі і сусветную вядомасць, а прагнасць яе да працы не меншала з гадамі. Здаецца, яна заўсёды ведала, што няма «вечнасці», і няспынна білася над удасканаленнем сродкаў выяўлення сваіх ідэй мовай кіно, імкнучыся да высокага сэнсу і высокаіі артыстычнасці ў кожным фільме. Мабыць, як нямногія ў сучасным кінематографе, яна разумела сэнс духоўнага зместу мастацтва і ўмела гарманічна ўвасобіць яго ў кожнай рабоце. Часта гэта было няпроста. Усе, хто працаваў з ёю над «Узыходжаннем», ведаюць, як давалася ёй гэтая далёка не «жаночая» карціна, але і Ларыса была надзелена безумоўным разуменнем таго, што толькі яна можа зрабіць тое, што яна робіць. Так ужо здарылася, што менавіта гэта яна слабая жанчына і цудоўны рэжысёр узваліла на сябе цяжкую глыбу труднейшага матэрыялу і ўпэўнена паднялася з ёю на адну з вышынь сучаснага кінематографа. У ёй жыў мужны мастак сучаснага кіно, урокі якога не страцяць сэнсу і для будучых пакаленняў кінематаграфістаў.
Яна заўсёды дакопвалася да першапрычын і каранёў, шукала ў глыбінях народнага жыцця, у таямніцах чалавечага духу. Логіка яе мыслення часам здзіўляла, часам захапляла, што наогул зразумела яна была мастаком, які напружана думаў. I яшчэ яна заўсёды была аптымісткай, ніколі і ніякія няўдачы не маглі кінуць яе ў роспач. Яна свята верыла ў сваю шчаслівую зорку, гэтак жа, як і ў шчаслівы зыход сваіх творчых намераў, якія б церні ні ляжалі на яе далёка не лёгкім шляху. Цяпер я разумею, чаму так: думкі яе былі светлыя, а дзейсная яе натура таіла ў сабе невычэрпныя запасы энергіі.
Яна заўсёды была ў працы. Яе мастакоўскае ўяўленне заўсёды тварыла цікавыя вобразы, яе задумам не было канца. I ў яе верылі, ад яе многага чакалі...
Але што рабіць даўно і не намі сказана, што жыць значыць губляць. Канешне, губляць заўсёды горка, і як бы мы ні суцяшалі сябе тым, што пасля Шапіцькі застанецца многае, як бы ні кляліся памятаць яе цудоўныя фільмы і яе мілы вобраз, дрэнная гэта ўцеха. Назаўсёды абарвалася жыццё чалавека, спыніўся творчы шлях мастака, і ніхто болей на гэтай зямлі не створыць таго, што магла і хацела стварыць Ларыса Шапіцька, ніхто і ніколі не заменіць яе. Мастацтва кіно страціла аднаго з самых цудоўных сваіх мастакоў, і наш смутак няўцешны.
[1979]
ПА ПРАВУ ПАМЯЦІ
Ёсць пісьменнікі-ўніверсалы, адольныя дзякуючы асаблівасцям свайго таленту адлюстраваць любую карціну, распрацаваць усялякую тэму, якія пад іх пяром нязменна набываюць мастацкую выразнасць і значнасць. Ёсць і іншая катэгорыя аўтараў верных аднойчы выбранай тэме, у даследаванні якой яны дасягаюць часам значнай глыбіні, недаступнай для рознабаковага таленту. 3 майго пункту гледжання, Рыгор Бакланаў належыць да гэтай апошняй катэгорыі пісьменнікаў, чый талент дасягнуў значнага ўзлёту менавіта ў адлюстраванні мінулай вайны, хоць у яго творчым актыве значацца і такія безумоўныя ўдачы мірнай тэмы, як многія апавяданні або шырокавядомая аповесць «Карпухін». У апошнім, майскім, нумары часопіса «Октябрь» ён выступіў з новым творам на сваю ранейшую тэму аповесцю пра вайну «Навекі дзевятнаццацігадовыя».
Трэба адразу зазначыць, што ўся ваенная проза Р. Бакланава, пачынаючы ад яго першай аповесці «На поўдзень ад галоўнага ўдару», вылучаецца скрупулёзнай увагай да непаўторных дробязей вайсковага быту, акопнага жыцця, складаных перыпетый бою і чалавечай псіхалогіі ў баі. Будучы майстрам выразнага і ёмістага слова, ён упэўнена валодае фразай, якая нараджаецца думкай і незамутнёным мастацкім бачаннем свету. Як і ў папярэдніх сваіх творах («Пядзя зямлі», «Мёртвыя ганьбы не імуць», «Ліпень 41 года»), у гэтай ягонай аповесці праяўляецца зайздросная свежасць памяці аб тых агняных гадах, якія ўжо так аддаліліся ад нас, уносячы ў забыццё многае, што яшчэ нядаўна, здавалася, немагчыма было забыць. Але такая, відаць, асаблівасць чалавечай памяці. На шчасце, сапраўдны мастак не можа сабе дазволіць забыць не толькі важнейшыя падзеі той цяжкай пары, але нават яе, здавалася б, другарадныя дробязі і, што важней за ўсё такія важныя для мастацтва моманты, як псіхалогію людзей вайны, іх пачуцці, настрой свет іх душы.
Сюжэтная будова аповесці грунтуецца пераважна на раманнай аснове і ўключае ў сябе год жыцця героя, дзевятнаццацігадовага лейтэнанта Траццякова. Гэта аповесць пра вайну, але ў ёй вы нямнога знойдзеце батальных карцін, а тыя, што там ёсць, напісаны з уласцівым Бакланаву густам і мноствам істотных падрабязнасцей. Менавіта аўтарскі густ дазваляе яму пазбегнуць распаўсюджаных трывіяльнасцей у адлюстраванні салдацкага гераізму, хоць паводзіны Траццякова