Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 544с.
Мінск 2014
140.81 МБ
Я мог бы назваць яшчэ нямала старэйшых і маладых рускіх і з іншых рэспублік празаікаў, пераважна былых франтавікоў, з якімі ў мяне даўнія і сяброўскія адносіны. Асабліва гэта датычыць майго пакалення франтавікоў, якіх вельмі не шмат вярнулася з палёў мінулай вайны і яшчэ паменела за пасляваенны час. Няма ўжо маіх сябрукоў, выдатных пісь-
меннікаў К. Вараб ева, В. Земляка, Л. Якіменкі, В, Курачкіна, якія працягваюць жыць хіба у сваіх творах ды ў памяці тых, хто ведаў іх і любіў.
Пытанне такое, можа, залішне адцягненае: як суадносіцца літаратура, проза, скажам, з выяўленчым мастацтвам у плане служэння грамадству, высокім ідэалам?
Даўно вядома, што розныя віды мастацтва маюць блізкія, хоць і не зусім выяўныя падабенствы паміж сабой. Ёсць такія падабенствы і ў літаратуры з выяўленчым мастацтвам. He кажучы ўжо пра агульнасць творчага метаду ці тэматыкі, гэта асабліва датычыць стылю, формы, меры аб’ектывізацыі ці, наадварот, аўтарскага суб’ектывізму ў творах прозы і жывапісу. Вядома, што літаратурны стыль многіх празаікаў, іх моўная манера даюць пэўнае права супаставіць іх з жывапіснай ці графічнай манерай многіх мастакоў, незалежна ад іхняй тэматыкі. Тэматыка можа быць блізкай, а можа і далёкай, нават супрацьлеглай па змесце, а вось стыль можа аказацца падобным.
Мабыць, гэта і зразумела, бо стыль гэта чалавек, як сказаў Бюфон, а характар чалавека не можа не праявіцца ў справе рук яго. Так, напрыклад, існуе вялікае падабенства творчых манер беларускага пісьменніка У. Караткевіча і фламандскага мастака Брэйгеля. У іх аналагічнае бачанне свету і сходныя мастакоўскія адносіны да жыцця; чытаць гістарычную прозу Караткевіча таксама цікава, як і разглядваць палотны «мужыцкага» Брэйгеля, пераход ад аднаго да другога не патрабуе ніякай душэўнай перастройкі. Можна нават сказаць, што той, каму падабаецца Брэйгель, з не меншым задавальненнем прачытае і Караткевіча, асабліва яго гістарычную прозу і з яе найперш гісторыю пра мужыцкага Хрыста, які «прызямліўся ў Гародні».
Як вы ацэньваеце творчыя набыткі беларускай літаратуры за гэты год? Што з новых твораў найбольш імпануе вам асабіста ?
Вядома, я не магу прэтэндаваць на ўніверсальнасць маёй ацэнкі гадавых набыткаў беларускай літаратуры ўжо хоць бы з тае прычыны, што прачытаў далёка не ўсё. А за гэты год у друку з’явілася некалькі добрых, на маю думку, раманаў, якія заўжды нешта значаць для кожнай літаратуры нават з уласцівымі для іх хібамі, якія часам больш важныя для літаратурнай практыкі, чым яе несумненныя поспехі.
3 таго, што прачытаў за год, мне падабаецца, напрыклад, ваенны раман В. Хомчанкі, аповесць В. Казько «Суд у Слабадзе», а таксама новая кніга А. Адамовіча, якая неўзабаве
будзе друкавацца ў часопісе «Дружба народов». Ва ўсіх гэтых творах (і асабліва ў апошнім) наша мінулая вайна паўстае ў яе самых драматычных аспектах, асэнсаваных глыбокім і ўдумлівым аўтарам.
3 вялікай увагай чытаю надзвычай змястоўную кнігу Э. Скобелева «Міраслаў князь дрыговіцкі», у якой, пры некаторай спрэчнасці паасобных момантаў, сабраны вельмі багаты гістарычны матэрыял, пададзены ў вельмі арыгінальнай літаратурнай форме. У нас не шмат такіх твораў, і таму я з гатоўнасцю вітаю кожную спробу ў гэтым напрамку, нават калі яна і не пазбаўлена недахопаў. Ісці першым заўжды трудней, але ж некаму трэба быць і першапраходцам.
Васіль Уладзіміравіч, як вядома, рыхтпуецца да друку ваш чатырохтомны Збор творау. Што вас у сувязі з гэтым турбуе і хвалюе?
Так, ужо здадзены ў вытворчасць першы том майго чатырохтомнага Збору твораў. Гэта, безумоўна, радасная падзея ў жыцці кожнага пісьменніка, яна мяне таксама нямала радуе, хаця і нясе з сабой новыя клопаты і немалую адказнасць. Найперш трывожыць думка: а ці будуць цікавыя даўнія (тым болей раннія) мае творы сучаснаму чытачу, што ён там знойдзе блізкага для сябе і сугучнага сённяшняму жыццю? Асабліва што датычыць матэрыялу вайны, праблемы і падзеі якой усё болып аддаляюцца ў глыбіню мінуўшчыны. Зноў жа ў гэтым сэнсе трэба мець на ўвазе, што з часу напісання аповесцей, уключаных у першы том, выйшла нямала выдатных кніг пра вайну розных аўтараў, і гэтая акалічнасць таксама не можа не ўплываць на адносіны сучаснага чытача да твораў, напісаных амаль два дзесяцігоддзі назад.
Клопат не.малы у вас, Васіль Уладзіміравіч. Акрамя таго, у вас, мабыць, і яшчэ нешта ёсць у творчых планах?
Відавочна, новы 1980 год возьме нямала клопату ў сэнсе падрыхтоўкі наступных тамоў Збору твораў, якія выйдуць у 81-м годзе. Апроч таго, пішу адначасна два новыя празаічныя творы, адзін з якіх на звыклую для мяне тэму вайны, другі ж пра нашу сучаснасць. Калі пашанцуе з часам і настроем, дык да канца новага, 80-га года мяркую іх скончыць.
Інтэрв’ю вёў У. Аніскойіч.
[1979]
АДНА РЫСКА 3 МНОГІХ
У тыя, цяпер даўнія, даваенныя гады хто з нас не быў зачараваны ягонай мілагучнай прозай, ягонымі ўжо ў той час хрэстаматыйнымі вобразамі Андрэя Летуна, Ваські Шкетава, драматызмам нялёгкага кахання Міхася і Рывы. Шмат напісана пра значэнне ягоных твораў, якія даўно і па справядлівасці сталі адметнаю старонкаю беларускай літаратуры, адной з найярчэйшых з’яў нашай культуры. Здаўна вядомы таксама многія прывабныя рысы характару гэтага мастака слова. Мне хацелася б тут расказаць хіба пра адзін маленькі выпадак з гэтым чалавекам, выпадак, які праз гады зіхаціць у памяці яркай нязгаснай іскрынкай.
Неяк сабраўся на сваё пасяджэнне прэзідыум пісьменніцкага праўлення, і ў нізкай старой зале Саюза было цесна ад людзей столькі прыйшло тых, хто павінен быў прыйсці па абавязку, і зацікаўленых. Зацікаўленых таксама было нямала, бо пытанне на гэты раз ставілася важнае, такое, што сапраўды не магло не закрануць многіх. Абмяркоўваліся выдавецкія планы на бліжэйшыя гады, прысутныя выступалі дружна, перабіваючы адзін аднаго з месца і ад стала прэзідыума. У гэтай напаленай атмасферы, можа, адзін толькі Міхась Ціханавіч, здавалася, нічым не цікавіўся, быў заняты нейкімі сваімі думкамі і ціха сядзеў на краі пярэдняга рада крэслаў.
Сапраўды, цяжкае было пытанне. Былі пакрыўджаны некаторыя з маладых пісьменнікаў, але ж магчымасці выдавецтва таксама не былі бязмежныя. I пасля выступлення некалькіх маладзейшых аўтараў, якія не трапілі ў план выдання, хоць і павінны былі туды трапіць, настала кароткая паўза няёмкасці, якую неўзабаве парушыў нізкі, глухаваты голас Лынькова:
Там запланавана мая кніжка перавыданняў. Дык гэта... Я пачакаю. Няхай замест яе выдадуць маладзейшых.
Тут зноў настаў няёмкі прамежак цішыні ў зале, дзе такія прапановы гучалі не часта, і за сталом прэзідыума не ведалі, як адрэагаваць на яе. Аднак не запярэчылі, старшыня паставіў птушку ў выдавецкім праспекце супраць кніжкі Міхася Лынькова, што значыла: з’явіўся рэзерв памерам якіх-небудзь 20 ці болей аркушаў.
Неўзабаве аб’явілі перапынак. Міхась Ціханавіч накіраваўся ў гардэроб па паліто, і некалькі чалавек з ліку пакрыўджаных планам абнадзеена і прачула ціснулі яму руку, а ён спакойна, з усведамленнем здзейсненай праваты казаў нешта пра тое, што
сам быў малады, што маладым памагаць трэба, што на яго век перавыданняў хопіць.
Пасля перапынку абмеркаванне прадаўжалася, было шмат выказана прэтэнзій, слушных і не вельмі. Меркавалі так і гэтак... I ўрэшце сышліся на тым, што 20 лынькоўскіх аркушаў вельмі ж патрэбны для чарговага выдання Збору твораў аднаго найбольш заслужанага, якому якраз і не стае гэтых аркушаў на яго восьмы ці дзясяты том...
Толькі не ведаю, ці дачакаўся Міхась Ціханавіч падзякі ад таго аўтара, ашчасліўленага ягонай уступкай, ці, можа, так і пайшоў з жыцця са спакойным усведамленнем здзейсненага дабра для маладых.
Як бы там ні было, аднак гэты высакародны і такі натуральны для яго жэст яшчэ адной маленькай рыскай вызначае характар незабыўнага пісьменніка і чалавека.
[1979]
[ПРАДМОВА ДА КНІГІ «ФПНАЛ
КРАБА» МІКАЛАЯ ЧАРГІНЦА]
Для мастацтва, як і для гісторыі, асаблівую каштоўнасць маюць сведчанні відавочцы, удзельніка, чалавека бывалага, які ведае ўсё аб прадмеце свайго апавядання і нават трошкі болей. Гэтая каштоўнасць яшчэ павялічваецца, калі аўтар, апроч уласнага жыццёвага вопыту і ведаў, валодае і літаратурным талентам, які дазваляе яму з найбольшай паўнатой і даходлівасцю данесці сутнасць падзей і даць сваю ім ацэнку.
Мікола Чаргінец адносіцца да ліку менавіта такіх людзей. Адзін з непасрэдных кіраўнікоў крымінальнага вышуку і літаратар адначасова, ён з’яўляецца аўтарам трох кніг аб трывожнай і неабходнай людзям рабоце савецкай міліцыі. «Фінал Краба» яго чацвёртая кніга. Як і ў папярэдніх аповесцях, у гэтай апошняй аўтар пераплавіў многае з уласнага вопыту службы з пэўнай доляй літаратурнага вымыслу, без якога звычайна цяжка абысціся ў прозе. А магчыма, у гэтым і няма неабходнасці, бо такая ўжо ўласцівасць таленту вымышленае ім часта больш праўдападобнае, чым рэальнае і ўжо напэўна болей цікавае. Ва ўсякім разе ў Міколы Чаргінца трудна аддзяліць адно ад другога, бо абедзве гэтыя якасці
зліты ў адзіны дынамічны малюнак крымінальнага дэтэктыву з загадкавай таямніцай злачынства, яго выкрыццём, небяспекамі і пагонямі.
Як правіла, аўтар шчасліва пазбягае многіх яўных і таемных пастак, нарыхтаваных асаблівасцямі дадзенага жанру. Мы амаль не знойдзем тут аблегчаных рашэнняў, халастых захадаў і прыёмаў дзеля цікавасці. Раскрыццё злачынства з’яўляецца цяжкай працай, поўнай рызыкі і небяспекі. Тым больш сур’ёзна і значна выглядае штодзённая, а часам і штоночная праца аператыўных работнікаў крымінальнага вышуку: стрыманага і разумнага маёра Вятрова; маладога і яшчэ малавопытнага Майскага; лейтэнанта Скалава, які на працягу некалькіх дзён, рызыкуючы ўласным жыццём, пад выглядам рэцыдывіста пранікае ў самае логава медзвяжатнікаў. Праца гэтых і многіх іншых людзей праходзіць, як правіла, непрыкметна для старонняга вока. Але менавіта гэта праца сапраўдных герояўпрацаўнікоў нашай міліцыі, ад якіх залежаць спакой і дабрабыт насельніцтва. Яны супрацьстаяць, выкрываюць і нарэшце арыштоўваюць заканспіраваную шайку злачынцаў, якую ўзначальвае мацёры бандыт Крокет-Краб, што спецыялізуецца па дзяржаўных сейфах, але не грэбуе і маёмасцю некаторых грамадзян. Менавіта гісторыя раскрыцця, арышту групы Краба і складае дэтэктыўны сюжэт гэтай аповесці.