• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    Піліпенка бурчаў:
    — Кого я назначу? Попрыставалы усі.
    — А мне напляваць! — строга абарваў яго Ананьеў,— Хоць сам ідзі, калі назначыць не маеш каго.
    — Ну і піду,— змрочна гааабяцаў Піліпенка.
    — Толькі без «ну»...
    Старшына памарудзіў і адстаў на крок, апынуўшыся са мной побач. Выгляд яго зрабіўся зусім пакутніцкі, як заўжды, калі ён атрымліваў вымову ад начальства, што ўвогуле здаралася нярэдка. Справа ў тым, што Піліпенка служыў у дывізійнай АХЧ і толькі перад наступленнем за нейкую правінку быў пераведзены ў роту аўтаматчыкаў. Яго паставілі камандзірам узвода, але ўзводны з яго, здаецца, атрымаўся ніякі, і ён часта камандаваў недарэчы, а галоўнае — зусім не мог змаўчаць перад начальствам, калі тое, як яму здавалася, рабіла што-небудзь няправільна ці несправядліва.
    Як заўжды, даўшы выказацца камандзіру роты, у спрэчку ўступіў яго намеснік.
    — Як гэта вы дзіўна разважаеце...— азіраючыся, сказаў Грыневіч.— У вас жа ўзвод.
    — Якый цэ взвод? Двадцяць чоловік та й ті не ідуць, a валакуцця.
    — Быццам адны вашы так валакуцца...— папракнуў Ванін.
    — Так у тэбэ скількы? Трыццаць два. А у мэнэ двадцяць тры.
    — Mae ноч у ахраненні былі.
    — А мае копалы.
    Увогуле, слухаць гэта было не дужа прыемна, але спрачаліся ўзводныя не першы раз, і Ананьеў глядзеў на тое не строга. Праўда, ён заўжды быў на баку Ваніна, які, зрэшты, і сам мог абараніць сябе, толькі часам у малодшага лейтэнанта не хапала на тое ўпартасці. Піліпенка ж мог спрачацца бясконца.
    — Ладна,— ні да кога не звяртаючыся, сказаў Ванін.— Я сам змяню. Толькі трэба б і совесць мець.
    Ненастойлівы, быццам між іншым выказаны папрок малодшага лейтэнанта, аднак, зачапіў Піліпенку.
    — А што я для сэбэ выгадую? Вы глянтэ, які в мэнэ ваякі. Та й бісова дорога...
    Угінаючы голаў ад ветру, Грыневіч азірнуўся на старшыну.
    — Ну і што ж: баявая абстаноўка. А ў прысязе як сказана: стойка пераносіць усе цягаты і лішэнні ваеннай жызні.
    — Та чулы,— буркнуў Піліпенка.
    — Ось і кепска, што чулі, а байцам не ўнушаеце.
    На тое Піліпенка не адказаў. Мы прыпыніліся, бо камандзір роты, адвярнуўшыся ад ветру, з трафейнай цыгарэтай у зубах, пачаў шукаць па кішэнях запальніцу. Вецер апантана рваў полы ягонай накідкі, пад якой у старшага лейтэнанта быў кароткі шынэлак, падпяразаны абвіслай камсастаўскай дзягай з трафейным «вальтэрам» у кабуры. Іншага рыхтунка — партупей, сумак, компасаў — Ананьеў не прызнаваў і хадзіў ва ўсім салдацкім, вылучаючыся хіба што пагонамі з адною палоскай без зорак ды даўгалыгім ростам. Мы пачакалі, пакуль ён, заціснуўшы між калень палку, прыкурыў пад палою накідкі.
    — Што мараль чытаць,— холадна сказаў камроты.— Сам не ўломак. Адставакі ёсць?
    — Няма,— трошкі паспешлівей, чым звычайна, адказаў Піліпенка.
    3-пад капюшюна пакідкі Ананьеў падазрона скасавурыўся на яго.
    — Правяраў?
    — Ну...— насцярожана адказаў старшына, і ўсім стала зразумела, што не правяраў.
    Камандзір роты хуценька акінуў позіркам байцоў, што, хлюпаючы абуткам, праходзілі міма.
    — Дзе Чумак?
    — Тут був, здаецца...
    — Був? А цяпер дзе?
    Піліпенка дужа пакутна хмурыўся, надзімаўся, і мне міжволі стала шкада старшыну. Як-ніяк з усіх камандзіраў у роце ён быў самы старэйшы, паводзіў сябе стрымана, з нейкаю нават годнасцю, але Ананьеў чамусьці не зважаў на тое і спаганяў са старшыны, мабыць, болей, чым з іншых. Ідучы побач, я напружана ўзіраўся ў постаці ягоных аўтаматчыкаў. Аднак дарма. Чумака, як на тое ліха, нідзе не было, і Ананьеў з прыкрасцю тыцнуў палкай у гразь.
    — Ось так і палучаецца! Знайсці і далажыць! — са злосцю загадаў ёл і вылаяўся.
    Піліпенка моўчкі павярнуўся і валюхаста зашлёпаў па гразі. Ананьеў крыкнуў:
    — Адставіць! Вядзі ўзвод! — і штурхануў мяне ў плячо: — Васюкоў — бягом! I заадно глянь падводу.
    2
    Распырскваючы «снегавую слоту, я пабег краем дарогі ўніз. Засцерагацца макрэдзі не мела сэнсу: і так на мне ўсё было мокрае да пояса і нават болей — не ратавала і старая, куцая нямецкая трохкутка з абкладзенымі бляхай петлямі. Насустрач зморана брылі аўтаматчыкі — знаёмыя, што ўцалелі ад зімовых баёў, і навічкі, якія за тыдзень да наступлення прыбылі ў роту. Я ведаў далёка не кожнага. Мяне ж тут ведалі, мабыць, усе: як-ніяк я быў у іх на віду, заўжды з камандзірам роты,— хоць у калоне, на прывале або ў ланцугу. Пры Ананьеве яны, вядома, паводзілі сябе стрымана, a цяпер, убачыўшы мяне аднаго, далі волю сваёй гарэзнай цікаўнасці.
    — Што, Васюкоў, немцы?
    — Куды бяжыш? Можа, заначуем, ага?
    — Ардынарац, ком перакурым!
    Я нікому не адказваў, толькі ўзіраўся ў іх нястройныя
    рады, стараючыся ўбачыць Чумака. Але яго нідзе не было, і я бег усё далей па схіле пагорка ўніз.
    Ардынарцам да Ананьева я трапіў нечакана ў той самы дзень, як прыбыў у роту. He ведаю, чым я прыглянуўся яму, але калі толькі нас пачалі размяркоўваць па ўзводах, Ананьеў прайшоўся ля строю прыціхлых, у каляных шынялях навічкоў і, спыніўшыся ля мяне, загадаў: «Пайдзеш ардынарцам. Паняў?» — «Паняў»,— сказаў я, хоць у той час амаль нічога не разумеў у гэтай нечаканай для мяне пасадзе. Пасля, аднак, прывучыўся: хітрага ў ёй было нямнога. Часам толькі было неспакойна, часам боязна, асабліва пад агнём, калі ўсе ляжалі, уціснуўшы галовы ў ямкі, а Ананьеў пасылаў мяне ў які-небудзь узвод, ці да кулямётчыкаў, або з данясеннем да камандзіра батальёна ці проста паглядзець, хто займае лясок, або паклікаць старшыну роты. Але ён і сам не дужа бярогся і бегаў не менш за мяне, часам разам са мной. Рызыкавалі мы з ім нароўні, так што ў гэтай справе былі, мабыць, квіты.
    За Чумаком я таксама бегаў не ўпершыню — гэты Чумак быў проста насланнё наша. Праз яго Піліпенка ледзь не кожнага дня атрымліваў наганяй ад начальства — то ён згубіцца, то стане не ў свой узвод на пастраенні, то не паспее ў час паабедаць, бо не мае лыжкі, або пад агнём вылезе на самае ўбойнае месца — ідзі тады заганяй яго ва ўкрыцце. Лапаткі, вядома, у яго не вадзілася. На маршы ж ён адставаў ужо мо дзесяты раз.
    Прабягаючы міма аўтаматчыкаў, я ўсё ўзіраўся ў іх цьмяныя, аблепленыя снегам постаці, аднак байцоў усё менела, і нарэшце на дарозе не засталося нікога. 3 прыцьмелага неба па-ранейшаму парушыла дробным дажджом і снегам. Я спыніўся, паслухаў: не, здаецца, яшчэ нехта брыў ззаду. Тады я памалу прайшоў насустрач, і сапраўды праз хвіліну з прыцемак паказаліся двое: Чумак, які, падаткнуўшы пад дзягу полы шыняля, ледзьве валокся па гразі, і наш замыкаючы — сяржант Цвяткоў. Відаць, Чумак і яму ўжо даўся ў знакі, бо Цвяткоў зморана, не хаваючы свае прыкрасці, дакараў байца:
    — Усё вам трудна, да? Толькі ля кухні, мабыць, не трудна, так? Ану, шырай шаг!
    Я саступіў убок, і Цвяткоў, пазнаўшы мяне, узрадаваўся: — Ты не за гэтым?
    — Ну а за кім жа?
    — Ужо абрыдла штурхаць! Як бязногі...— паскардзіўся сяржант.
    Я разумеў яго, але такія ўжо былі абавязкі замыкаючага ў калоне, каб штурхаць тых, хто адставаў. Звычайна гэта рабіў старшына, які цяпер, на бяду, недзе прапаў разам з падводай.
    — Што, падводы няма?
    — У тым-та і справа,— уздыхнуў Цвяткоў.— Што рабіць з ім?
    Сапраўды, што было рабіць з гэтым Чумаком, які яўна выбіўся з сілы і далёка ўжо адстаў ад роты? He несці ж яго на руках! I тут, нібы адчуўшы ўсю безвыходнасць нашага становішча, Чумак заклапочана азірнуўся.
    — Хай бы вы ішлі. Я ўжо сам як-небудзь.
    — Ага! — сказаў Цвяткоў.— Мы хай бы ішлі, так? А ты — у кусты. Знаем такіх!
    — Яй-богу не! Я паціхеньку. Мне б толькі вадзіцы глынуць. Няма ў пляшачцы, га?
    — Няма,— сказаў я.
    Чумак недаверліва агледзеўся — нізенькі, крываногі, у абвіслым мокрым шынэлку, з апалым рэчмяшком на спіне — і зусім ужо жаласна папрасіў:
    — А, мусіць, у сяржанта е. Дай, будзь ласкаў!
    — To не вада,— сказаў Цвяткоў,— To гарэлка.
    Чумак змоўчаў, у немалай натузе выцягваў з гразі ногі, па-качынаму валюхаючы з боку на бок. I раптам з нечаканай для яго рашучасцю папрасіў:
    — А дай гарэлкі!
    — Яшчэ што прыдумаеш!
    Цвяткоў шырока сігануў цераз лужыну, бліснуўшы з-пад палаткі меднай камсастаўскаю спражкай, якую ён акуратна кожнага дня націраў спецыяльна для таго прыдбанай фланелькай. Таксама кожнага дня ён знаходзіў магчымасць падшыць свежы каўнерык, выдраіць боты. I наогул сваім знешнім выглядам гэты сяржант хутчэй нагадваў якога-не-
    будзь дбайнага штабнога пісара, чым санінструктара роты аўтаматчыкаў, якім ён быў.
    Трохі заклапочаны ягонай няўступчывасцю, я на хвіліну завагаўся. Было шкада прысталага небараку, але ў мяне не было ўпэўненасці, што будзе карысць, калі даць яму выпіць. I ўсё ж пешта трэба было рабіць з Чумаком.
    — Ладна,— сказаў я прымірэнча,— Дай. Можа, падужае...
    — Што — дай? Мая гэта хіба? Старшынова пляшкакрыўдліва азваўся Цвяткоў.
    — Глядзі, які чэсны! — сказаў я.— Абыдзецца твой старшына. He апошняя, мабыць.
    — А можа, і апошняя. Калі ўжо яе прывозілі? У суботу?
    — Аднак жа збярог. Дык падзяліся.
    Цвяткоў зусім ужо надзьмуўся і адышоў ад нас далей.
    — Чаму ж ты не падзелішся? Дык, мабыць, сваё выпіў, так? А ў вас там і гарэлачка, і дадатковы паёк...
    — Успомніў! Хіба я атрымліваю той паёк?
    — Хапае і табе.
    Ось жа зануда, падумаў я, раптам амаль збянтэжаны гэтым яго папрокам. Для старшыны або камандзіра роты ён бы знайшоў выпіўку пад зямлёй, а нсбараку Чумаку шкадаваў глытка.
    Напаткаўшы ў змроку доўгую снегавую лужыну, мы разышліся па абодва яе бакі, і, калі зноў сышліся ў канцы, Цвяткоў адшпіліў ад дзягі трафейную абшытую лямцам пляшку.
    — На. Толькі глыток — не болей...
    — He, не...
    Чумак задраў голаў — у пляшцы ціхенька булькнула, і Цвяткоў тут жа схапіўся за яе. Але раней, чым ён паспеў адабраць, булькнула яшчэ раз.
    — Я ж сказаў: глыток! — амаль закрычаў санінструктар.— A то — дарваўся!..
    Я маўчаў — што ўжо там адзіп толькі глыток? I Чумак, мабыць, заўважыў гэта маё маўклівае заступніцтва.
    — От дзякуй,— сцішана сказаў ён, выціраючы рукавом падбародак і амаль не заўважаючы Цвяткова,— Дзякуй табе, таварыш ардынарац.
    — А мне за што? — сказаў я,— Яму дзякуй.
    Чумак змоўчаў. Цвяткоў пачаў прышпільваць пляшку, ды нешта запоркаўся там з баранчыкам на дзязе. Мы зноў спыніліся. Ніколькі ўжо не тулячыся ад снегавой макрэдзі, што ляпіла ў твар, Чумак падступіў да мяне.