Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Ананьеў з Грыневічам і двума дазорнымі беглі наперадзе. Шапа маўчаў, а Крывашыяў узбуджаным шэптам даводзіў:
— Мы ім збоку зойдзем. Яны ўправа развярнуліся, а мы з фланга. Далібог! Так улеглі ў работу — ні чорта не бачаць. Турнём, што і не пікнуць!
— Ладна...— стомлена абарваў яго Ананьеў,— Памаўчы пакуль.
На бягу азіраючыся, камандзір распарадзіўся:
— За рэчкаю — у ланцуг! Камісар — з Піліпенкам, я — з Ваніным. I — бягом!
— Ясна.
Стойваючы дыханне, рота збегла ў нізінку. Дождж быццам пераставаў, сняжынкі ж пасыпаліся гусцей. Стала трохі відней: абапал цёмнай ад гразі дарогі туліліся сівыя, у мокрых плямах палеткі. Ананьеў увесь час пазіраў наперад, ды і Грыневіч таксама — трывожыла думка: а раптам засвецяць ракету. Нам трэба было яшчэ хвілін дзесяць-пятнаццаць. Галоўнае, каб перабрацца цераз ручай, які ўжо вірыў гюбач з дарожным насыпам, поўны чорнай вады.
Неўзабаве мы ўбачылі перад сабой і масток. Зрэшты, гэта быў не масток, а хутчэй тое, што ад яго засталося: высакавата над вадой ляжалі тры мокрыя палкі-бэлькі, па якіх трэба было перайсці роце. Адразу ж на тым баку аднекуль з’явілася двое — адзін у плашч-палатцы, другі ў знаёмай, падпяразанай рамянямі ватоўцы; у ім няцяжка было пазнаць Ваніна. Малодшы лейтэнант спрытна перабег па бервяне на гэты бок да Ананьева.
— Капаюць! Давайце хутчэй!
На хвіліну яны спыніліся, напаўголаса абмяняліся некалькімі фразамі, затым камроты імкліва падаўся на мост.
— Пойдзеш накіроўваючым, — падштурхнуў ён Ваніна і сам ступіў на бэльку.
He спыняючыся, яны даволі ўпэўнена перайшлі на той бок, за імі перабег Крывашыяў, пасля, зацяўшы ў сабе страх ад магчымасці апынуцца ў ледзяным віры, перабраўся я. Грыневіч сышоў уніз і пачаў спрабаваць ботам бераг, каб перайсці ўброд; некалькі байцоў падаліся з насыпу за ім. Ананьеў жа стаў ля мастка і жэстамі прыспешваў хлопцаў. Аўтаматчыкі па адным, не вельмі, праўда, рашуча, перабягалі па двух бярвеннях, бо трэцяе было танчэйшае і не надта для таго зручнае. Мы з Ваніным хвіліну страхавалі хлопцаў у канцы іх не дужа бяспечнага шляху. Некаторыя, аднак,— тыя, віто меней смелыя або не надта спрытныя,— лезлі ў ваду і следам за Грыневічам пераходзілі ручаіну ўброд.
— Хутка, хутка! — ціха падганяў Ананьеў. — I ў ланцуг.
Байцы, знімаючы на хаду аўтаматы, разбягаліся ўшыркі, ланцуг звыкла выстройваўся на касагоры. На тым беразе заставалася ўжо нямнога, і тады, не чакаючы іх, мы ад моста падаліся да роты.
Дарога павярнула кудысь управа, пад нагамі раптам заквякаў раскіслы, узараны пад зябліва палетак, у ім па шчыкалаткі загрузалі напіы боты. Нехта паціху вылаяўся. Ванін кінуўся ўбок, на сушэйшае, за ім скіравалі іншыя, але край ланцуга зблытаўся, усе збіліся ў кучу, і Ананьеў замахаў рукой, адганяючы байцоў далей. Яго, аднак, не дужа разумелі ў гэтай прамозглай цемры. Тады Ванін, амаль штурхаючы кожнага, трохі расцягнуў узвод управа і бягом вярнуў-
ся да ротнага. Як ні дзіўна, мне з імі двума было амаль спакойна: думалася, калі яны тут, дык благога не будзе. Да таго ж, я міжвольна любаваўся Ваніным, ягонаю вытрымкай і асабліва спрытам, у глыбіні душы хацеў бы стаць такім, як гэты камандзір узвода, які, зрэшты, быў не намнога старэйшы за мяне.
Было яшчэ што-колечы бачна, снег на траве не таяў. Схіл усё падымаўся ўгору, мусіць, недалёка была вяршыня, але прыцемкі ўсё ж хавалі яе. Вецер па-ранейшаму нёс рэдкае ахлоп’е снегу, дажджу не было, хоць ад таго не стала сушэй.
Урэшце Ванін, які бег крышку ўбаку і наперадзе ад нас з ротным, у цішыні шчоўкнуў затворам аўтамата. Ананьеў дастаў з-за накідкі свой «вальтэр». Я таксама зручней перахапіў ППШ — падсвядомае адчуванне сведчыла: неўзабаве пачнецца.
Пэўна, ужо ўся рота як-колечы разышлася ў няроўны блытаны ланцуг. Праўда, той яе фланг нябачна знікаў у прыцемку, а на гэтым аўтаматчыкі зноў збіліся ў густаваты для атакі шэраг. Схіл між тым патроху выроўніваўся, бегчы стала лягчэй, але наперадзе ў шэрым заснежаным паўзмроку ўгадвалася новая круцізна, і там жа нешта чарнела — хмыззё або зноў ворыва. Магчыма, аднак, там былі немцы. Каб у такі час не аказацца за спіной у Ананьева, я трошкі аббег яго і пайшоў амаль поруч. Ён адразу заўважыў тое і раптам крута падаўся бліжэй.
— Гранаты ёсць?
У кішэнях у мяне заўсёды былі дзве «лімонкі», якія я бярог на крайні выпадак. Цяпер я мусіў дастаць адну, і камандзір роты амаль выхапіў яе з маіх рук.
Тады ўпершыню спераду данёсся чужы, трывожлівы гук. Было падобна, быццам нехта пастукаў дрэвам па дрэве — можа, насаджваў на чаранок рыдлёўку або збіваў з яе гразь. Ананьеў на секунду спыніўся, але зноў шырока засігаў па мокрай, аснежанай траве.
Так мы падбеглі да самай крутой мясціны і, хапаючыся за галлё нейкіх кусцікаў, бокам, каб не паслізнуцца, нязграбна палезлі ўгору, нехта ўсё ж паслізнуўся, упаў, але тут жа вёртка падхапіўся. Ванін, тонкі і спрытны ў сваёй ватоў-
цы, некалькі разоў узмахнуўшы рукамі, хуценька ўзбег на пагорак. Мы з Ананьевым трохі запазніліся і адсталі ад узводнага крокаў на дзесяць. Я стараўся як мог, але ледзьве паспяваў за камроты: у баі той таксама паказваў проста дзіўную для яго няўклюднага цела рухавасць.
На самай броўцы я, на пяшчасце, таксама паслізнуўся і ўпаў. Добра, аўтамат быў на шыі і не загрымеў уначы, каска таксама затрымалася на галаве, а то б быць бядзе. Ананьеў ужо выскачыў на рэўнае, папраўляючы каску, я таксама вытыркнуўся з-пад абрыву і тут жа прысеў, адчуўшы няладнае.
Наперадзе не болей чым у дваццаці кроках была траншэя.
Пэўна, мы натрапілі на яе самы фланговы канец. Раскапаная зямля выразна чарнела ў шаравата-заснежаным доле. Мяркуючы па невысокім, шырока раскіданым брустверы, траншэя была яшчэ мелкая, толькі пачатая. Чорная яе крывуліна кінулася ў вочы з першага ж позірку. Там, у ёй, варухнулася нешта жывое. Жывое гэта раптам прыпыніла свой рух і замерла. У наступнае імгненне стала зразумела, што гэта — немец і што ён ужо ўбачыў нас, але не мяне і, мабыць, не Ананьева, а некага, хто ўжо апынуўся побач з траншэяй. Немец, прыгорблены, з рыдлёўкай зямлі ў руках, змярцвеў на імгненне, затым глуха ўскрыкнуў. У той жа час да яго цераз бруствер спружыніста матлянуўся хтось з нашых (я не адразу зразумеў, што гэта Ванін), коратка ткнуў немца, і той хіснуўся на спіну, знік у траншэі. Ванін прапаў разам з ім, некалькі пакутліва доўгіх імгненняў не было відаць яго, аж потым у баку за брустверам слізганула ў змроку прыгнутая постаць з малаю пехацінскай лапаткай у руках.
Мы з Ананьевым шырокімі скачкамі кінуліся да траншэі. Але мы яшчэ не паспелі дабегчы да яе, як зводдаль хлёстка шчоўкнула ў цішы, і прыцьмелую высь над полем з шыпучым трэскам прарэзаў агняны хвост асвятляльнай ракеты. Яна распусцілася крышачку ў баку ад вышыні, неба навокал шырока запалілася сцюдзёным, ліхаманкава дрыготкім святлом. Аслепленыя яе прарэзліваю яркасцю, мы ўсё ж згледзелі, як у загінастай зяпе траншэі сям-там знерухомелі
постаці немцаў. I тады недзе побач з пругкім пранозлівым трэскам ударыў аўтамат.
Мільготкае святло зверху трывожна хіснулася ўніз, мноства выгінастых даўжэзных ценяў шаснула па зямлі ўбок. Стараючыся не згубіць Ананьева, я следам за ім сунуўся ў траншэю. Пад ногі трапілася нешта незразумела мяккае, з гідлівасцю і страхам я сігануў далей, штурхнуўся ў прыцемках аб камандзіра роты. Ананьеў стрэліў. Прысеў, ды раптам дужа тузануўся правым бокам угору — кінуў гранату. He чакаючы выбуху, я памкнуўся наперад, але камроты дужым рыўком за палатку асадзіў мяне ўніз, у цеснату траншэі. Недзе побач ля самае галавы паветра прапарола чарга: я гэта адчуў нейкай надзвычай абвостранай часцінкай пачуцця, якая, мабыць, адна і кіравала ў баі. У той жа час зусім блізка за брустверам люта грымнула, зямля, пыл і трацілавы смурод горача пыхнулі ў твар.
— Упярод! — крыкнуў Ананьеў. — Гранатамі — агонь!
Сквозь на вышыні горсткім трэскатам зайшліся аўтаматы, у паветры знаёма дзігалі чэргі. Хто і адкуль страляў, было не разабраць. Грымнулі адзін, два разам, тры і чатыры выбухі,— мусіць, гэта нашы пачалі біць гранатамі. Ананьеў прыўзняўся ў мелкаватай яшчэ, па грудзі, траншэі, азірнуўся і зноў закрычаў:
— Упярод, такой тваёй матары! Наша бярэ! Упярод!
Натыкаючыся на павароты траншэі, чапляючы плячыма сцены, мы некалькі дзесяткаў метраў беглі яе хадамі. Нехта тупацеў папераду, не зразумець было — свой ці немец. Але вось зблізку ў траншэі стрэлілі — з цемры амаль ва ўпор востра бліснула чырвоным агнём. Ананьеў пругка ўтнуўся, нібы права-ліўся: я аж спалохаўся за яго і цераз голаў камроты наўздагад стрыкнуў туды з аўтамата. На шчасце, ён тут жа ўскочыў, і якраз у час. Нешта вялікае матлянулася непадалёк цераз бруствер, ротны торапка ткнуў у той бок пісталетам. Я, аднак, не чуў яго стрэлу — сам дрыготкімі ад хвалявання рукамі ўскінуў па-над брустверам аўтамат і даў наўздагон траскотную, мусіць, занадта доўгую чаргу. Затым яшчэ нехта скочыў з траншэі ў поле, нехта другі на бягу перамахнуў бруствер. У змроку і там і тут бліскалі чырво-
ныя і белыя пыхаўкі стрэлаў. Кулі нізалі павстра ва ўсіх напрамках, ваўсю ішоў бой, але падобпа было — пемцы ўцякалі.
Тады мы спынілі своіі сляпы бег у траншэі, каленямі скочылі на мяккія глыжы бруствера. Перш чым пусціцца далей, я азірнуўся: уздоўж траншэі за намі, прыгнуўшыся, бегла двое. 3 кароткіх супынак яны дзігалі чэргамі міма нашых галоў у паўзмрок, дзе наўкось ад траншэі з усіх ног ратаваўся хтось у даўгаполым расхрыстаным шынялі. Мне ён быў бліжэй. Ускочыўшы, я таропка і кораценька стрэліў. Той упаў на калена, і тут жа з-пад яго рук востра бліснула ў наш бок. Ананьеў выкінуў наперад руку з пісталетам, аднак стрэлу не атрымалася: мусіць, штось сталася з яго «вальтэрам». Камроты апантана закрычаў мне: «Васюкоў, бі!», a сам, угнуўшыся, аберуч схапіўся за зброю. Прыпыніўшыся, я зноў тыркнуў кароценькай чаргой, ды, мабыць, міма: немец крутануўся, ускочыў і імкліва пусціўся ў паўзмрок. Ананьеў разлютавана лаяўся. Скрозь пырскат чэрг я выразна чуў гэтую яго лаянку, аднак у мяне таксама заела аўтамат — стрэлаў не было.
Я кляў сябе за той промах, але затвор толькі дарма лязгаў: мусіць — апаражнеў дыск. (I трэба ж здарыцца такому ў самы крытычны момапт!) Прыпаўшы на калена, я выхапіў дыск з аўтамата і сунуў за пазуху. Я не паспеў яшчэ перазарадзіць, як Ананьеў рынуўся наперад проста на немца. Тады і я ўскочыў. Адмой рукой я стараўся расшпіліць сумку з магазінамі і не спускаў позірку з ротнага. Той нешта крычаў. Немец япічэ раз грымнуў таропкім вінтовачным стрэлам, аднак прамахнуўся і, прыгнуўшыся, кінуўся ў цемру. Вінтоўка яго чамусь засталася на доле. Ананьеў тут жа падхапіў яс і, шырока размахнуўшыся, шпурнуў немцу пад ногі. Немец спатыкнуўся, ледзьве не паляцеў тварам у гразь, але ўтрымаўся і азірнуўся. Мабыць, убачыўшы аднаго даганятага, ён раптам зрабіў выпад пасустрач, гатовы кінуцца на камандзіра роты.