Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Але тут паспеў я.
Вобмацкам запхнуўшы ў аўтамат новы дыск, я ва ўпор даў па ім доўгую агняную ў цемры чаргу. Немец прутка
выгнуўся і разам асеў. Я ўзрадавана кінуўся далей, але тут жа выразна сцяміў, што паспяшаўся. Мы зарваліся. Паблізу у прыцемках мільганула некалькі постацей, адначасна ў трох кроках ад мяне штось імкліва ляпнула вобзем. Я не ўбачыў, што гэта было, я адчуў толькі ўдар, тут жа ў твар пляснула гразёй, і тады я зразумеў: граната! Яна падскочыла і матлянулася дзесь пад самыя мае ногі. 3 незвычайнай выразнасцю, як гэта бывае толькі за імгненне да пагібелі, я адчуў: канец. Спалох штурхануў мяне ад гэтага месца, ды так апантана, што ногі не ўтрымалі гэтага выратоўчага штуршка, і я цераз голаў пакаціўся па мокрай зямлі.
Выбуху я чамусь не пачуў, — адчуў толькі, як люта дзеранула на спіне палатку і нібы зубілам звонка дзёўбнула ў каску, адно вуха адразу аглухла, шчака здранцвела, на нейкі час я перастаў адчуваць сябе і, калі падбег Ананьеў, як дурань, не мог зразумець, што здарылася і што яму ад мяне трэба. Пакуль я няўцямна курчыўся на зямлі, камроты тузаў мяне за палатку, затым нешта пракрычаў у твар — я адчуў толькі яго зморанае гарачае дыханне. Тут жа сам паспрабаваў узгрэбціся на калені і застагнаў ад пякучага болю ў плячы.
Ананьеў ускочыў, некуды пабег у цемру, затым зноў апынуўся побач, камусь замахаў рукой. I раптам, нібы вынырнуўшы з-пад вады, я пачуў яго незразумела чужы і дужа далёкі голас:
— Стой! Рота, стой! Назад! У траншэю назад!
Тады я нібы ачнуўся ад гарачай задухі, зразумеў, што жывы, і пачаў марудна ўставаць на ногі. Плячо пякотка мярцвела, рука аблівалася чымсьці гарачым, з рукава хуценька і часта закапала ў мокры дол.
5
Я чуў, як камандзір роты некага паклікаў, той неўзабаве падбег да мяне, падняў з долу аўтамат, паправіў на галаве каску. У гэты час я ўжо ўстаў і зрабіў са два крокі. Ногі мае былі цэлыя. Рану на плячы я сціснуў здаровай рукой, але з рукава ўсё капала — штораз то болей. Баец падхапіў мяне пад паху здаровай рукі. — Пастой, Васюкоў, перавязаць трэ-
ба. Чуў я, здасцца, толькі адным вухам і па голасе пазнаў яго — то быў Лутохін з узвода Піліпенкі. Але я не хацеў тут спыняцца,— непадалёк усё яшчэ трашчалі аўтаматы, і ўгары ва ўсіх кірунках дзігалі кулі, Ананьеў прапаў недзе, мусіць, з узводам Ваніна пабег далей, на другі схіл вышыні. Частка роты, аднак, асела тут, у траншэі, я трохі чуў галасы і ішоў туды. Лутохін зважліва падтрымліваў мяне. Вецер насіў у паветры мокрыя сняжынкі.
Мы саскочылі ў гразкую траншэю, у якрй ужо гаспадарылі аўтаматчыкі, трое ці болей з іх выкідвалі прэч забітага немца, але, мусіць, не дабралі сілы і ніяк не маглі ўзваліць яго здаравеннас цела на бруствер. Тады адзін вылез з траншэі, і з яго дапамогай байцы як-колечы ўзвалаклі забітага наверх. Цягнуць яго далей у іх не было ахвоты.
— Хай пруцянее. Усё ад куль укрыцце.
Баец прысеў над забітым і пачаў дзелавіта абмацваць яго кішэні, іншыя гідліва выцерлі аб шынялі далоні і далі прайсці нам. Нехта, пазнаўшы мяне, пацікавіўся:
— Што, накалолі, Васюкоў?
— Накалолі,— замест мяне адказаў Лутохін,— He бачылі, дзе Цвяткоў?
— А хто яго... Пад гарой, мусіць.
— Ззаду, ведама, чаго яму тут быць?
Лутохін клапатліва зняў з мяне рэшткі пашкуматанай выбухам палаткі, неяк адчапіў лямкі рэчавага мяшка, таксама пасечанага асколкамі. Хістаючыся, я прайпюў яшчэ некалькі крокаў па свежавыкапанай траншэі і на паваротцы сутыкнуўся з старшыной Піліпенкам. Шорхаючы аб вохкія сцены палаткай і аддаючы каманды, той шыбаваў па траншэі. Згледзеўшы мяне, закрычаў:
— Ты куды? Ану, гэць на місцэ! — і спахапіўся: — Цэ хто?
— Гэта я,— стараючыся заставацца спакойным, сказаў я — Дзе Цвяткоў, не бачылі?
— Васюкоў? — здзівіўся старшына,— А дэ ж камандзір роты?
— Там,— кіўнуў я ў бок, дзе ўсё яшчэ патрэсквалі чэргі.
— Тэбэ параніло? Ara? А цэ хто? Лутохін? — пазнаў Піліпенка,— Вас тэ ж параніло?
— Ён памагае,— сказаў я.
— Ніякіх памагатых! — адрэзаў Піліпенка,— Па ўставу забаронэно. Шагам марш, Лутохін. Далажыць камандзіру аддзялення.
Глядзі ты, якая строгасць, раздражнёна падумаў я. Перад камандзірам роты ён маўклівы няўклюда, а тут — такая непрыступнасць! Піліпенка, аднак, узяў у байца мой аўтамат, і Лутохін паныла паплёўся па траншэі да свайго аддзялення.
— Пішлы. Цвіткоў бліндаж асвоюе,— сказаў Піліпенка.— Такый гарный бліндаж...
Старшына павярнуўся і, па-ранейшаму дзеручы палаткай сцены траншэі, вузкаватай для яго шырокага цела, напорыста рушыў кудысьці ў змрок.
Мы прайшлі, мабыць, метраў дзвесце. Траншэя, віляючы ў бакі, цягнулася па ўсёй вышыні — ад схілу да схілу. Месцамі яна была зусім мелкай — да пояса і нават да калень, у дне валяліся кінутыя немцамі рыдлёўкі, утаптаныя ў гразь палаткі. Там і сям аўтаматчыкі з узвода Піліпенкі таропка дзяўблі яе тыльную сцяну — уразалі стралковыя ячэйкі. Скіраваныя ў другі бок, нямецкія цяпер былі без патрэбы. Піліпенка па-начальніцку пакрыкваў:
— Швыдэнька, парубкі! Удараць міны — траншэя мамачкай будэ.
Ён ужо рыхтаваўся да абароны. Вядома, немцы маглі ўдарыць, але на тым фланзе ў Ваніна яшчэ ішла перастрэлка. Ці не варта было б памагчы? Праўда, камандзір роты, здаецца, аб тым не загадваў, а Піліпенка без загаду не меў завядзёнкі залішне выпінацца наперад.
Цвяткова мы знайшлі ля ўвахода ў бліндаж, які ён завешваў палаткай.
Піліпенка гукнуў:
— Цвіткоў!
Ну...
— Ось параніты.
— Хто? — затыкаючы ўгары канцы палаткі, абыякава запытаў Цвяткоў. Я азваўся. На санінструктара маё раненне, аднак, не зрабіла ніякага ўражання.
— Чакай. Зараз закончу — паглядзім.
— Багато ранэных? — запытаў старшына.
— Ерумда, тры чалавекі. He лічачы Крывашыява.
— А што Крывашыяў?
— Гатоў — іпто? Перавязаў — толькі бінты папсаваў.
— Крывашыяў? — чагось не мог даўмецца Піліпенка.
— Ну. Чаго здзівіўся? Хіба ён ад куль заварожаны.
— Так він жэ так ірвався сюды! — прастадуішіа сказаў Піліпенка. — Турнэм, кажэ.
— Вось і турнулі. Сем куль у грудзі — не жартачкі. Ну, заходзьце...
— Зараза! — сказаў старшына і, раптам павярнуўшыся, сутка пашыбаваў назад да свайго ўзвода.
Я падлез пад палатку і апынуўся ў суцэлыіай сырой цемры. Моцна смярдзела порахам, паленым рыззём, яшчэ нечым — чужым і агідным. Пад нагамі трапілася нейкая адзежына, я адкінуў яе нагой з праходу. За мной у бліндаж сунуўся Цвяткоў.
— He можа да забітых прывыкнуць. Ведама ж, у АХЧ забітых не было. Але тут яму не АХЧ.
Цвяткоў меў на ўвазе нядаўнюю тылавую службу Піліпенкі і, мусіць, выклікаў мяне на размову пра старшыну, але я прамаўчаў. Дужа балела плячо, на боты з рукава капала кроў, і я проста губляў трыванне: калі ж ён дабярэцца да мяне, гэты памочнік смерці? Цвяткоў між тым засвяціў запалку, агледзеўся. Пасля запаліў другую. Земляныя сцены ў бліндажы былі сырыя і голыя, ля ўвахода абрушыўся пласт глею і засыпаў кут. Насупраць ля сцяны валяўся нямецкі шынель, некалькі скамечаных коўдраў; раскіданыя карты свежымі плямамі бялелі на зямлі. Па другі бок ад увахода ляжала напаўразбітая выбухам жоўтая скрынка ад боепрыпасаў — відаць, хтось з нашых супуў сюды гранату. Над скрынкаю ў сцяне, аднак, аказалася зграбная маленькая палічка, на якую ў зямлянках звычайна ставяць свяцільнік. Цвяткоў з запалкаю ў руках нахіліўся, пашукаў і сапраўды знайшоў у доле скінутую выбухам плошку. Здзьмухнуўшы пясок, ён запаліў яе, і змрок у бліндажы трошкі рассеяўся.
Санінструктар аб чымсь запытаў, але я недачуў, бо стаяў да яго глухім вухам.
— Аглух, ці што? — крыкнуў ён дужэй. — Куды цябе?
— Ды во — у плячо.
— Сядай.
Я паслухмяна сеў на край скрынкі. Цвяткоў скінуў з сябе мокрую, страшэнна шархоткую палатку і дастаў з ножнаў на дзязе разведчыцкі нож.
— Ты што — рэзаць?
— А што ж яшчэ?
— Здзену як-небудзь.
He без яго дапамогі я расперазаўся, зняў сумку з магазінамі, палявушку-кірзоўку і аднаруч расшпіліў свой зялёны англійскі шынель. Але потым стала так балюча, што аж памутнела ўваччу, і я думаў — сканаю, пакуль ён здзёр з мяне гэты мокры, у некалькіх месцах прабіты шынэлак. Рукаў гімнасцёркі быў рассечаны асколкам ніжэй ад пагона і скрываўлены аж да манжэты. Тут ужо я не рызыкаваў пярэчыць, і Цвяткоў спрактыкавана распаласаваў яго зверху данізу. Я толькі адвярнуў голаў.
— Так, так,— няпэўна сказаў ён, мацаючы рану. — Касацельнае асколачнае. Два тыдні санбату.
Толькі ўсяго! Гэтае вызначэнне здалося мне занадта аптымістычным. Праўда, я ведаў, што медыкі заўжды суцяшаюць параненых, нават і тады, калі тыя дыхаюць на ладан. Аднак цяпер, здаецца, Цвяткоў не хітрыў — у мяне ж увесь час было такое ўражанне, што рука прапала.
— А косць як? Цэлая?
— Абсалютна, Васюкоў.
Цвяткоў, прыслухоўваючыся да гукаў наверсе, дастаў з сумкі шырокі скрутак бінту і туга абматаў мне плячо. Затым ватай збольшага выцер кроў на руцэ і прыладзіў для яе почапку на шыю.
— He раненне, а ўкус камара. Першы раз?
— Першы,— сказаў я.
— Гэта, можна сказаць, пуцёўка на адпачынак. Гарантыя на два тыдні жыцця.
Я, аднак, не адчуваў ад гэтай гарантыі вялікае радасці —
рана балела ўсё болей, нешта нядобрае, узрушана-трывожлівас тачыла маё адчуванне. Па даўняй франтавой звычцы нейкая частка маёй увагі ўвссь час была звернута на тое, што чулася зверху, аслабелы слых лавіў кожны гук адтуль, ад немцаў. Чэргі на тым схіле, здаецца, прыціхалі, бой змаўкаў. 3 траншэі сюды часам прарываліся стрыманыя галасы аўтаматчыкаў, пранікаў сцішаны шоргат рыдлёвак. I раптам між іх пачуўся кароценькі сабачы віск. Цвяткоў, які ўжо збіраў у сумку сваё мсдыцынскае начынне, здзіўлена варухнуў брывамі.
— Глядзі, і Пулька тут!
Калі тут Пулька, падумаў я, значыцца, недзе паблізу павінен быць і Ванін, якога я так і не бачыў пасля ягонага адчайнага скачка ў траншэю. Неўзабаве, аднак, Пулька гаўкнула бліжай, пачуўся бас Піліпенкі, і на ўваходзе зашэрхала палатка.
Здалося, неслі параненага. Нехта там нязграбна затупаў, у шчыліну ля краю адхінутай палаткі працягнуліся рукі, якімі чалавек неяк дужа няўпэўнена намацаў сцяну-апору. Затым пад палатку сунулася прыгнутая галава, плечы, і мы абос з Цвятковым аж здрыгануліся — у бліндаж лез немец. Праўда, следам за ім ішоў Ванін, я адразу пазнаў яго крутаплечую, у ватоўцы, апяразаную рамянямі постаць. Між іхніх ног шмыганула Пулька. У бліндажы яна павярнулася да немца і некалькі разоў пагрозліва на яго гаўкнула.