Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Ві іст ігр Намэ унд Діенстград?1
Быццам трохі здзівіўшыся, пачуўшы сваю мову, палонны
варухнуў галавой, зірнуў на Шнэйдара і насупіўся. Цяпер ён быў чамусьці распрануты, бсз шыняля, у адным фрэнчы з трыма знакамі на пятліцах. На ягоных грудзях цьмяна блійічала з паўтузіна нейкіх значкоў ці медаляў: ромбік гітлерюгенда, значок сталёвага шлема, мсдаль за зімоўку ў Расіі. Былі і невядомыя мне, у тым ліку і нейкая прадаўгаватая эмблема-нашыўка з кінжалам і гранатаю у сярэдзіне дубовага лісця.
— Ві іст ігр Намэ унд Діенстград? — настойліва паўтарыў Шнэйдар
Ананьеў, сцяўшы над пераноссем белыя бровы, пільна сачыў за немцам, чакаючы яго адказу, як той раптам ваўкавата бліснуў вачыма.
— Вэк, годэ!
Тое зразумелі і без перакладчыка. Грыневіч амаль са спалохам на твары памкнуўся ўстаць на ногі, Піліпенка вылаяўся. Шнэйдар раптам зрабіў рэзкі выпад, і, перш чым мы паспелі што зразумець, галава немца рэзка баўтнулася назад і глуха стукнулася патыліцай аб земляную сцяну. Ананьеў з раптоўнай і не дужа натуральнай весялосцю зарагатаў.
— Адставіць! — на ўвссь бліндаж крыкнуў Грыневіч.— Вы што?
— А што ён?! — у шалепстве выгукнуў Шнэйдар і змоўк.
Ад хвалявання ён нічога не мог сказаць і апусціўся на калені. Ананьеў, ужо не смсючыся, аднак з фальшываю жвавасцю паўтарыў:
— Здорава! Ну і здорава, Шнэйдар! Ты не баксёрам быў?
— Я слесарам быў! — са стрыманай лютасцю адказаў Шнэйдар, не адрываючы позірку ад немца.
Немец знерухомеў пад сцяной, у цеіпо не бачны быу яго твар, але адчувалася, як ён набычыўся, напяўся, крадком сочачы адтуль за перакладчыкам. Светлыя валасы на яго галаве распаліся надвае і звісалі на вушы. Грыневіч з асуджэннем, якое не зразумець, да каго адносілася, паглядзеў па чарзе на перакладчыка, камандзіра роты і немца.
— Вы што — чапэ захацелі? Ёсць жа загад па арміі наконт палонных!
— Загад! У нас адзін загад. А ў іх другі загад: бый, давы! — нервова загаманіў Піліпенка.— Я б ёму шчэ не так врізав.
Грыневіч асуджальна і строга паглядзеў на старшыну і памалу пачаў усаджвацца на сваё мссца. Ананьеў кісла паморшчыўся.
— Ладна, чорт з ім! — сказаў ён,— Паглядзі ў кніжку, якая часць.
Дрыготкімі рукамі Шнэйдар разгарнуў немцаву салдацкую кніжку, пагартаў яе і трохі паспакайнелым тонам аб’явіў:
— Трыста дваццаць чацвёрты асобны сапёрпы батальён. Трэцяя рота. Камандзір узвода обер-фельдфебель Фердынанд Грос. Далей тут праходжанне службы. Узнагароды. Група крыві. Адрас сям’і: Дзюсельдорф...
— Начхаць на адрас: пісаць не будзем. Запытай лепш, якое падраздзяленне абараняла вышыню? Шнэйдар пагартаў размоўнік.
— Вас фюр... Вас фюр айн Абтэйлюнг... вертэйдзіген Гёгэ?
Немец толькі ваўкавата, з-пад ілба зірнуў на яго і не адказаў.
— Мо ён не разумее? — усумніўся Ананьеў,— Гляджу, з цябе перакладчык, як з мяне гарманіст.
— Зразуміе — чакайтэ! Кулак він лепш зрозуміе! — сказаў Піліпенка.
Ананьеў кінуў Шнэйдару:
— Any, яшчэ!
Шнэйдар запытаў і яшчэ, ды ўсё дарма — немец дэманстратыўна не звяртаў на яго ўвагі, быццам яго і не было тут. Ен не хацеў размаўляць, гэта стала відавочна, і тады Ананьеў з маўклівай пагрозай устаў на ногі. Высокая яго постаць у пакамечаным шынялі перагарадзіла бліндаж, камандзір роты пераступіў цераз нечыя ногі і ботам дужа піхнуў бот немца.
— Ты, цуцык! — сказаў ён з такім выразам, што ўсе ў бліндажы прыціхлі,— Калі ты будзеш мне тут выпендрывацца, дык я з цябе бешбармак зраблю. He пагляджу на загады — капут зраблю ў дзве секунды. Паняў?
Твар Ананьева зрабіўся сурова-бязлітасны, і для мяне не
было ніякага сумнення, што сваю пагрозу ён здзейсніць. Немец па-ранейшаму ваўкавата горбіўся пад сцяной, старшы лейтэнант змераў яго ўладарна-пагрозлівым позіркам. Затым позірк яго ўпаў на кварту з гарэлкай, якая стаяла на скрынцы. Ананьеў схапіў яе і павярнуўся да немца.
— Пі, сволач!
Немец зразумеў, на імгненне прыціх, нібы ў нерашучасці, але нечакана падаўся наперад і ашчаперыў кварту. Ён выпіў га-рэлку з таропкай рашучасцю асуджанага і працяг кварту ротнаму.
— Нох!
— Што?
— Нох!
— Шнэйдар! — павярнуўся ротны да парога.
Перакладчык са злой зацятасцю на твары гартаў свой размоўнік, але, мусіць, не знаходзіў таго, што шукаў.
— Здаецца, яшчэ просіць.
— Яшчэ?
Ананьеў яўна здзівіўся і з нейкім новым пачуццём павярнуўся да палоннага.
— А, сукін сын! Цвяткоў, дай пляшку.
Ён выліў у кварту ўсё, што заставалася ў пляшцы, немец, як і першы раз, усё гэта з прагнай рашучасцю выпіў да дна і вяла шпурнуў пад ногі апусцелую кварту.
— Глядзі! Глядзі ты! От гэта фрыц! — здзівіўся Ананьеў.— Ну, цяпер ты развяжаш язык! Шнэйдар, давай бліжай! Пытайся пра вышыню.
Шнэйдар задаў усё тое ж пытанне, але немец, нават недаслухаўшы яго, раўнуў:
— Шыссен!
Нешта напружана згадваючы, Ананьеў нахмурыўся. Грыневіч таксама з прыкметнай трывогай пазіраў на палоннага, які аберуч дзерануў на сабе мундзір.
— Шыссен, рус швайн!
— Падлюга! — з нянавісцю сказаў Шнэйдар, які першы, відаць, зразумеў гэты крык немца,— Застрэліць патрабуе.
Обер-фельдфебель яшчэ некалькі разоў пракрычаў сваё «шыссен!», дзеручы сябе за канцы каўняра. Два гузікі з гру-
дзей скаціліся ў дол. Але ніхто яго не страляў, і немец, мусіць, зразумеў, што не даб’ецца нічога. Тады ён абмяк, ап’янела адкінуўся да сцяны, прамармытаў некалькі незразумелых адрывістых фраз. I раптам, сіпата картавячы, загундзеў:
Веп дзі зальдатэн
Юбер дзі маршырэн, Офнэп дзі Медхеп Фэнстэр упд дзі цірэп...1
Усе, хто быў у бліндажы, глядзелі на яго, бы на вар’ята — такога немца, мусіць, яшчэ не бачылі. Трапляліся палахлівыя размазні, прававерныя гітлераўскія фанатыкі, стрымана маўклівыя прусакі, але такога балбеса бачылі ўпершыню. Ананьеў хвіліну заставаўся яўна збянтэжаны, бровы яго ўсё ніжай асядалі на гняўлівыя вочы. Немец тым часам, матляючы галавой, спаўзаў усё ніжэй, нешта сонна гугнявіў і раптам зусім змоўк.
Старшы лейтэнантсмачна вылаяўся.
— Піліпенка, ану, трасані яго!
Піліпенка, падаўшыся на каленях да немца, ахвотна раз і другі пырануў яго ў бок. Але немец толькі прамармытаў нешта і сціх, бяссільна перакаціўшы голаў на другое плячо.
— Эй, Гітлер! Эй! Спыць, падлюка, шчоб ёму не праснутысь!
— Што ты пораш! — прыкрыкнуў Ананьеў.— Трасяні, каб душа з яго выкацілася!
Піліпенка згроб немца загрудкі і сапраўды трасануў так, што аж затрашчаў яго фрэнч. Але зноў ніякага выніку.
Грыневіч з цікаўнасцю пасунуўся да палоннага і гідліва паўзіраўся ў яго. Ананьеў нешта паразважаў, потым нагнуўся і кулаком падняў немцаў падбародак. Немец ап’янела бяспросыпна спаў.
— Ах, абармоціна! Ды ён жа быў п’яны! — даўмеўся старшы лейтэнант.— А я на яго шчэ гарэлку псаваў! Ось жа гад! Паскуда! Дапыталі, называецца. Цьфу, дурні набітыя!..
1 Калі салдаты маршыруюць па вуліцы, Дзяўчаты адчыпяюць вокпы і дзверы.
(Нямецкая салдацкая песня.)
9
— Як бобікаў абхітрыў! — абураўся камандзір роты,— Цяпер чакай! Да раніцы ты з яго ні чорта не выцягнеш. Гэта ўжо я знаю!
— Мне дазвольце ісці? — змрочна запытаў Шнэйдар.
Ананьеў павярнуўся да яго, але адказаў не адразу.
— Глядзіце там. Могуць сунуцца ўначы. Каб не праспалі.
— He праспім,— буркнуў перакладчык.
— То-та!
Закінуўшы за плячо аўтамат, Шнэйдар вылез у траншэю. Ананьеў сеў на ранейшае месца побач са мной, падабраў доўгія ногі.
— Піліпенка, давай талковага хлопца. Данясенне адправіць.
Старшына, не мяняючы гняўлівага выразу твару, моўчкі ўстаў і пасунуўся да выхаду.
У бліндажы настала маўчанне.
Цвяткова пляшка ляжала на скрынцы нават не завінчаная, хлеба застаўся адзін невялічкі кавалак. Камандзір роты згроб яго і адразу адкусіў палавіну.
— Камісар,— сказаў ён, жуючы,— дай-ка паперку.
Грыневіч расшпіліў пульхную, як пакунак, кірзавую сумку, пашукаў там, выдраў з нейкага сшытка старонку, дастаў з скураной ячэйкі аловак і ўсё гэта падаў камандзіру роты.
— Думаў, пакуль што пашлю пару звестак аб праціўніку,— казаў Ананьеў.— Ды во пашлеш! Абармот, а не фельдфебель. Цвяткоў, ану пасвяці — ні чорта не відаць.
Цвяткоў зняў з палічкі плошку і на каленях паслужліва схіліўся да камандзіра роты.
Дажоўваючы хлеб, Ананьеў пачаў пісаць. Мне не відно было, што ён там не дужа бойка выводзіў цвёрдым чарнільным алоўкам, маёй увагай завалодаў Цвяткоў, які адным вокам касіў туды, і выраз яго асветленага знізу твару неяк дзіўна мяняўся. Нешта паблажліва-ўсмешыстае з’явілася ў гэтым яго позірку адным вокам. Неўзабаве санінструктар грубавата заўважыў:
— He данісенне, а данясенне.
Ананьеў кінуў на яго недаверлівы позірк.
— Ну да? Скажы мне! Можа, яшчэ вучыць будзеш?
Цвяткоў неяк не адрэагаваў на гэтую не сказаць каб дабрадушную рэпліку — нібы яна яго зусім і не датычыла — і зусім бяскрыўдна зазначыў:
— I не заніў, а заняў. Заняў вышыню, так трэба.
Ананьеў, нібы шукаючы падмогі, знарок няўцямна зірнуў на мяне, затым на Грыневіча. Намеснік з нейкім стрыманым разуменнем перасмыкнуў вуснамі, але змоўчаў. Звяртаючыся да яго, старшы лейтэнант сказаў:
— Глядзі, ён і сапраўды вучыць! Ха! Быццам я сам не ведаю! Заніў — заняў. Канешне, заніў,— упэўнена аб’явіў ротны.
Трохі падзівіўшыся гэтай яго самаўпэўненай настойлівасці ў яўнай памылцы, я зірнуў на сшытак. Якраз у той момант аловак Ананьева з націскам выпраўляў «і» на «я», што без слоў вырашала спрэчку. Мусіць, тое як след ацаніў і Цвяткоў, бо далей ужо маўчаў. Праз пяць хвілін старшы лейтэнант адхінуўся ад паперы і ўслых прачытаў напісанае:
— «Вэ-чэ 35004 — Маёру Сырамятнікаву. Данясенне. Заняў вышыню 117,0. Узяў палоннага обер-фельдфебеля. Знішчана каля пятнаццаці немцаў...» — нібы прыслухоўваючыся да чагось, ён моўчкі паглядзеў на Грыневіча. — Мала пятнаццаць, ага?
— Адкуль там пятнаццаць? — падумаўшы, сказаў Грыневіч. — Колькі трупаў было? Штук восем? Дык што ж ты... Папраўдзе трэба.
Ананьеў нахмурыўся.
— Ды ну цябе! Папраўдзе, папраўдзе! Усё табе папраўдзе. Падумаеш — трупаў! А можа, яны з сабой трупы панеслі?
Грыневіч маўчаў. Ананьеў трохі паразважаў і рашыў:
— Напішу дваццаць пяць. He — дваццаць сем, каб кругла не было. A то не паверыць. Маёр Сырамятнікаў — ён таксама не промах на гэтыя штучкі.
— Вось іменна! — сказаў Грыневіч.— Навошта ж тады фантазіраваць!
Ананьеў падкрэслена, са значэннем, уздыхнуў.