Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Хвіліну я не ў стане быў сцяміць, што сталася: немцаў, здаецца, пакуль не быле відаць, але, мяркуючы па ўсім, ударылі яны куды як здорава. Проста пад дых ударылі, сволачы.
Пярэднія з уцекачоў ужо набліжаліся да мастка, іншыя кіравалі збоч ад яго, у кустоўе на балацявіне. Некалькі чалавек з ходу, не затрымліваючыся, сунуліся ў ваду, і тады ззаду, у дадатак да ўсяго, імпэтна затрашчаў кулямёт. Тра-
сіруючыя агнянымі пісягамі сцебанулі наўкось па схіле, рыкашэтам матлянулі ад зямлі ў неба. Ля мастка нехта ўпаў, нехта, мусіць паранены, голасна, з роспаччу залямантаваў, але тут жа гэты яго лямант і згас у стогалосым грымоцці бою.
I тады між дзігання куль і траскоцця чэрг, прыглушаны, як з невядома якой далечы, данёсся з-за рачулкі знаёмы, здушаны голас. Я адразу пазнаў яго і страпянуўся: ён даў хоць колькі надзеі, ён ратаваў. Падхапіўшыся з насыпу, я кінуўся да мастка.
— Стой! Стой!.. Стой, такую тваю!..
Хутка я ўбачыў яго: без шапкі, у расшпіленым шынялі, з пісталетам у руках Ананьеў кідаўся між байцоў па схіле, імкнучыся затрымаць уцекачоў і адначасна дагнаць пярэдніх, каб за імі спыніць усю роту.
— Стой! Стой!..
— Стой! — не сваім ад лютасці голасам закрычаў я, выскокваючы да мастка. Па бёрнах яго на мяне ўжо ляцела двое байцоў, позіркі іх неслі недаўменне і страх, потныя твары — разгубленасць. Аднак я ўжо ведаў, чаго ад іх патрабаваць, і ведаў, як перамагчы гэты іх страх. Страшным голасам вылаяўшыся, я затрос аднаруч аўтаматам, і ўцекачы, здаецца, зразумелі штось. Хіснуўшыся ад блізкіх удараў куль, яны хуценька шаснулі за насып. Туды ж бягом скіравалі яшчэ некалькі, што вылезлі з рэчкі. 3 іх мокрых шынялёў цурком лілася вада.
Два кулямёты на вышыні захліпаліся ў агнянай гарачцы. Чэргі, кожная трэцяя куля з якіх была трасіруючая, джгалі зямлю, снег, ваду ў рацэ, пырскалі снегам і гразёю з-пад ног тых, што беглі, і між тых, што ляжалі на схіле.
12
Ананьеў выскачыў з рачулкі ледзьве не апошнім,— брудны, мокры, з пісталетам у руцэ, затвор якога заела ў заднім становішчы, пакінуўшы высунутым наперад тонкі варанёны ствол. Кулямётная чарга абдала ротнага пырскамі снегу, але ён не адхінуўся ад яе — адным махам узбег на ўзмежак, і я
падаўся яму насустрач. Камандзір роты, аднак, нават не зірнуў на мяне, бы не пазнаў. Зрэшты, з першага позірку я таксама ледзьве пазнаў ягоны такі мной ніколі не бачаны, счарнелы, перакрыўлены ад лютасці, твар, з якога ліў пот. Грудзі і жывот старшага лейтэнанта былі вываляны ў мокрай гразі, шынель на баку раздзёрты. Кідаючы наўкола разгарачаныя позіркі, ён люта камандаваў:
— У ланцуг! У ланцуг, такую вашу... У ланцуг!
Ананьеў падбег да насыпу і, згледзеўшы тут байцоў, што бязладна палеглі на адхоне, амаль з нянавісцю кінуў:
— У ланцуг!
Яго хуценька паслухаліся. Некалькі чалавек падняліся і, прыгінаючыся, адбеглі, каб легчы радзей. Ніколькі не хаваючыся ад куль, якія дзігалі ўгары, Ананьеў гняўлівым позіркам прасачыў за байцамі, затым азірнуўся ў другі бок і вылаяўся.
— Васюкоў!
Здаецца, толькі цяпер ён заўважыў мяне і крыкнуў так дужа прывычна і будзённа, нібы ўчора, заўчора ці калі paHeft, калі яшчэ не было ні гэтай бяды, ні майго такога недарэчнага цяпер ранення. Я таксама, як рабіў гэта заўжды, без слоў ускочыў з адхона і, сігануўшы цераз лужыну, кінуўся па ўзмежку. Там, за кусцікамі над балацявінкай, дзе быў узвод Піліпенкі, яшчэ прадаўжаўся бязладны рух, некаторыя з байцоў залеглі ля рэчкі, а чалавек з пяць прыстала трухалі ў тыл на пагорак. Кулямёт з вышыні цяпер біў туды.
— Усіх — у ланцуг!
Я не азірнуўся, але я чуў ягоны загад і бег кароткімі перабежкамі, штораз плюхаючыся бокам у гразкі, падталы снег, дзесяць секунд аддыхваўся і ўскокваў зноў. Спярша з вышыні па мне нс стралялі, затым, мусіць, усё ж заўважылі адзінокага бегуна, і кулямёт з рассейваннем у глыбіню сыпануў наўкола жменяю куль. Адна з іх порстка вічоўкнула пад рукамі, штосьці святлявае мілыанула ў доле. Я з маху ляпнуўся на бок і выцягся на зляжалым, перасыпаным снегам іржэўніку. Падаючы, мусіць, павярэдзіў руку, плячо жудасна забалела; сцяўшы зубы, я хвіліну мычэў, ледзьве адольваючы боль. Тым часам чарада куль па-дзёўбла зямлю
і аддалілася. Трэба было бегчы. Я зручней перахапіў аўтамат, прыклад якога быў расшчэплены.
Працірка і ёршык, выпаўшы з адбітага затыльніка, валяліся на снезе.
Аднак піліпенкаўцы былі ўжо блізка. Яшчэ адзін ускок, і я схаваўся за алешнічкам, які хоць і не бярог ад куль, але ўсё ж прыкрываў ад варожых вачэй з вышыні. Крайнія ў ланцугу аўтаматчыкі, распоўзшыся па ўзмежку, пачалі акопвацца. Я падбег і ўпаў ля аднаго з іх, што нерухома ляжаў, шырока раскінуўшы ногі. Здаецца, ён штосьці жаваў.
— Дзе Піліпенка?
Баец моўчкі кіўнуў кудысь убок і нацягнуў на патыліцу каўнер шыняля. Акопвацца ён чамусьці і не збіраўся.
— У вас што — няма лапаткі? — запытаў я.
Баец моўчкі варухнуў бядром, ля якога тырчаў чаранок пехацінскай лапаткі.
— Дык капайце хутчэй!
Перастаўшы жаваць і павярнуўшы ў мой бок худы з шэрым шчаціннем твар, ён акінуў мяне абыякавым, змораным позіркам.
— А нашто?
— Як нашто? — не зразумеў я.— Каб уцалець!
— Дурны ты, гляджу...— раптам з яўнай пагардай сказаў баец,— Доўга ты думаеш уцалець? Да абеду? Ці нават да вечара?
Я не думаў пра тое. Я перажываў няшчасце, якое звалілася на роту, усё ва мне кіпела ад узрушання, а ён во якую захоўвае цвярозасць погляду. I самае недарэчнае заключалася ў тым, што ўвогуле ён казаў праўду. Адкрыццё гэтае, вядома, не прынесла мне суцяшэння, і, каб задушыць у сабе нечаканую прыкрасць, я падаўся ад яго далей. Прыгнуўшыся за голымі, месцамі густаватымі кусцікамі, я пабег уздоўж ланцуга, і неўзабаве, замест Піліпенкі, у нейкай ямцы-раўку наткнуўся на лейтэнанта Грыневіча. Нампаліт быў паранены і, адхінуўшыся на локаць, з пакутніцкім выглядам ляжаў на баку. Штаны яго былі ссунуты да калень. Незнаёмы баец у целагрэйцы, схіліўшыся над лейтэнантам, таропка і няўмела бінтаваў ягонае сцягно. Рукі байца кепска слухаліся,
дрыжалі, бінт скручваўся, і Грыневіч раздражнёна прыкрыкваў:
— Ды тужэй ты!.. Закручвай! He бойся!
— Зараз, зараз...
Я ўбег у равок і прысеў побач.
— Што — здорава?
Баец не адказаў, лейтэнант коратка з-пад каскі зірнуў на мяне і паморшчыўся. 3 твару, аднак, ён выглядаў не так кепска, як мне здалося ўпачатку, толькі, як і ўсе, быў брудны і стомлена дыхаў. Я падумаў, што рана ў яго, мабыць, не цяжкая. Сапраўды, замест адказу ён даволі бадзёра спытаў:
— Дзе камандзір роты?
— Там. Ля мастка.
— Сволачы! — зноў паморшчыўся нампаліт,— Што парабілі! Дражнілі з аднаго боку, а ўдарылі з другога...
— Камандзір роты загадаў: усім у ланцуг,— сказаў я.
Грыневіч прыўзняўся на локці.
— Бяжы, перадай Піліпенку, каб ні кроку назад! A то на схіле ўсіх пакладзе.
Я падхапіўся было бегчы далей, але тут жа згледзеў старшыну — голасна лаючыся, той гнаў у ланцуг трох байцоў, якіх вярнуў, мабыць, з самага пагорка.
— Гэць! Гэць вашу маць! Я ва^ пакажу тікаты!
Нашы ў ланцугу не стралялі, спакваля спынілі агонь і немцы — напэўна, біць не было па кім ці ўжо стала далекавата нават для кулямётаў. Піліпенка зморана прабег яшчэ крыху, пакуль не захінуўся ад немцаў кустоўем, затым панад узмежкам павярнуў у наш бок.
Я апусціўся на мокрую палу шыняля.
Аднак не паспеў яшчэ старшына дабегчы да нашага раўкаямкі, як з другога боку таксама запляцкалі ў гразі боты. Усе азірнуліся — рашучай нядобрай хадой сюды кіраваў камандзір роты. Ён па-ранейшаму быў без шапкі, толькі захінуў на пару кручкоў расхрыстаныя полы шыняля, паверх якога целяпалася знаёмая планшэтка Ваніна. Убачыўшы яе, я зразумеў, што Ваніня нама. Старшы лейтэнант неяк раптоўна спыніўся перад раўчуком, нібы нечакана для сябе наткнуўся на нас.
— Ну! — сказаў ён такім тонам, што ва ўсіх нас пахалад-
зела ўнутры.— Што расселіся? Што расселіся, так вашу растак! Бяжыце далей! Драпайце к ... матары!
Гнеўна-бязлітасны позірк свой ён утаропіў у нейкую невядомую для нас кропку ля ног нампаліта і стаяў так, пагрозліва ўзвышаючыся над раўком. Грыневіч, аўтаматчык, які перавязваў нампаліта, і потны Піліпенка, што, на тую бяду, якраз сунуўся сюды,— усе мы маўчалі. Старшына зморана дыхаў і адно ніякавата ш.моргаў прастуджаным носам, не адважваючыся высмаркацца, мабыць чуючы нейкую сваю віну перад ротным.
— Пачаму драпанулі? Драпанулі чаму? Я ў вас пытаюся, старшына Піліпенка!
— Так цэ ж... Обкружалы! — няўпэўнена пачаў апраўдвацца Піліпенка, але раптам асекся і збянтэжыўся пад пранозлівым позіркам Ананьева. Праз момант, аднак, ён смялей ужо выпаліў: — Хіба тількі моі драпанулы?
— Ах, не толькі твае! — падхапіў Ананьеў,— Апраўдаўся! Выкруціўся, як смоўж! He яго адны! I Ваніна тожа — гэта ты хацеў сказаць? Але ж Ванін на вышыні астаўся, а ты тут! На якога ж тады хрэна ты тут патрэбны?
Ананьеў здзекаваўся, помсціў за бяду, крычаў і быў страшны ў гэтым сваім, мусіць справядлівым, гневе. Такім я не ведаў яшчэ майго ротнага і адчуваў тут сябе да недарэчнасці боязна. Я то ўскокваў, то садзіўся — карцела прэч ад гэтага здзічэла-разлютаванага позірку, якога я не мог трываць, хоць і ні ў чым не лічыў сябе вінаватым.
Грыневіч таксама ніякавата варушыўся ў доле, нешта памкнуўся сказаць, але Ананьеў нікому не даваў вымавіць слова. Урэшце нампаліт зазначыў:
— Што цяпер мацярыць! Трэба акопвацца.
— Мацярыць! — грозна сказаў Ананьеў,— Вас не мацярыць нада! Нада заставіць вярнуць вышыню! Панялі?
Грыневіч, з непранікнёнай засяроджанасцю на цьмяным, кранутым адзнакамі болю твары, сказаў:
— Наўрад ці вернеш...
Ананьеў, мусіць, і сам сумняваўся ў тым, бо не адказаў і, хвіліну памарудзіўшы, запіхнуў пісталет у кабур. Рота ўжо ўся залегла дзвюма групамі; на гэтым баку рачулкі не відно
было ніякага руху, але пазіцыя тут была болей чым няўдалая — усе падходы з тылу відны немцам.
— А цяпер што ж! — памаўчаўшы, злосна сказаў камандзір роты і павярнуўся да вышыні.— Палучаецца, Ананьеў ашуканец! Данёс пра вышыню, а сам у балоце сядзіць.
Я ж казаў учора! — з нечаканай ажывеласцю заварушыўся ў доле Грыневіч,— He трэба было атакоўваць. Хай бы сядзелі, чорт з імі. Загаду ж не было: чаго было выпемдрывацца!
— Ты мне пра атаку не дудзі,— зноў пачынаючы злаваць, загарачыўся Ананьеў.— Атака першы сорт! А вось сёння абас...я! — закрычаў камандзір роты і павярнуўся да апануранага Піліпенкі.— Я ж загадаў табе спыніць узвод! Якога ж ты д’ябла сам кінуўся за ўсімі?