• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    А вы чаго? Чаго ляжыцё? Ану, марш акопвацца! Ядрона вош! Я вам пакажу, разумнікі!
    Што ж, капаць — справа няхітрая. Шапа адшпіліў ад дзягі трафейную нямецкую лапатку і, адышоўшыся на пяць крокаў, ёмка падрэзаў ёю дзірван. Мне ж капаць не было як і нечым, таму я ціха сядзеў на адхоне, прытрымліваючы пад іпынялём параненую руку.
    Аднак Шапа пераболыпваў, сказаўшы, што Грыневіч бяжыць — нампаліт ледзьве клыпаў, здорава кульгаючы на певую нагу і штораз „азіраючы то на вышыню, то на нас ля дарогі. Ён яўна спяшаўся ці то па нейкай справе, ці, можа, баючыся немцаў, якія пакуль што абыходзілі нас сваёй увагай і сваім агнём. Зрэшты, яны атрымалі свайго фельдфебеля і цяпер, мусіць, радаваліся з тае прычыны: усё ж не часта гэтак здараецца на вайне. А нам вось, мяркуючы па ўсім, радасці было нямнога.
    Я гэта зразумеў яшчэ да таго, як нампаліт прыклыпаў да адхона. Яшчэ зводдаль на яго твары можна было прачытаць крайніою меру клопату, пават абурэння, зусім відавочна — ён быў узрушаны, што ўвогуле з ім было рэдка. Дужа кульгаючы, Грыневіч з-пад каскі раз-пораз кідаў на нас гняўлівыя позіркі. I чым ёп падыходзіў бліжай, тым усё болей хмурыўся Ананьеў. Урэшце нампаліт, яшчэ не пераскочыўшы канавы, зводдаль загаманіў тонам. які не пакідаў ніякага сумнення ў тым, што сталася няшчасце.
    — Ты здурнеў? Ці напіўся? Што ты нарабіў?
    — А што? — сказаў Ананьеў знарок абыякава, але ўсім стала зразумела, што ён і сам выдатпа ведае што.
    — Як — што? Ён яшчэ пытаецца! Абмен устроіў! Ты ведаеш, чым гэта пахне?
    — Чым?
    Грьшевіч спыніўся ўнізе і шырока развёў рукамі.
    — Я проста не знаю! Ён яшчэ пытаецца чым? — ледзьве не з роспаччу, аж трасучыся, гаварыў нампаліт. На адхон ён не палез, а таптаўся на мокрым травяністым дзірване пад
    насыпам. Камандзір роты вяла махнуў рукой, з фальшывай бесклапотнасцю адкінуўся на локаць, але зараз жа сеў зноў.
    — Саўсім здурнець трэба. Ты загад ведаеш?
    — Пайшоў ты са сваім загадам! — не дужа рашуча крыкнуў Ананьеў.— У мяне рота. Бачыш? А вунь — немцы!
    Грыневіч уважліва, знізу ўгору, паглядзеў на камроты, той раптам адвярнуўся і высунуў з-за насыпу голаў. У ланцугу зноў прыкметна насцярожыліся, некаторыя аўтаматчыкі, пакінуўшы капаць, пачалі прыслухоўвацца да сваркі. Я першы раз бачыў, як Ананьеў дазваляў намесніку так абыходзіцца з сабой,— гэта зусім было на яго не падобна. Падобна было, што ён і сам адчуваў, што дзесьці даў маху, парушыў нейкі строгі загад, цяпер перажываў, і толькі характар не дазваляў яму пагадзіцца з намеснікам або прамаўчаць.
    3 намаганнем адолеўшы круцізну, Грыневіч узлез на насып і спыніўся непадалёк ад ротнага.
    — Ну якога чорта! — сказаў ён цішэй.— Было б каго, a то — Чумака! 3-за Чумака такога гада адпусціў...Увайшоў у кантакт з праціўнікам! Трэба ж надумацца!
    Ананьеў на чвэрць абароту павярнуў да яго свой твар.
    — А што, Чумак — не чалавек, па-твойму?
    — He пра тое размова. Чалавек. Ды які?
    — Савецкі,— сказаў Ананьеў,— Калхознік! Ды што ж яго — на расцярзанне врагам!
    Грыневіч паморшчыўся.
    — Давай без агульных слоў. Давай канкрэтна.
    — Твае ж словы. Ты ж імі байцам мараль талкаеш.
    — Што я талкаю! — павысіў голас нампаліт.— Я палітработу вяду. А ты за адзін раз ўсё насмарку.
    Ананьеў зверавата нахмурыўся, шэрыя вочы яго пыхнулі глыбінным агнём.
    — А ваяваць з кім? — крыкнуў ён, зусім ужо зрываючыся.— 3 кім мне ваяваць — ты падумаў?!
    Ен спружыніста ўскочыў на калені і рукою шырока ўзмахнуў над насыпам.
    — Во бачыў: узводы,— па дванаццаць чалавек! А вунь вышыня, бачыў? Раз не ўдалася, думаеш усё? Гэ, памыляешся! Прыедзе Сырамятнікаў, загадае ўзяць. Кім браць? Га?
    Ён у запале адным духам пракрычаў гэта і сціх. Аўтаматчыкі ў ланцугу, пакінуўшы працу, з цікавасцю і трывогай пазіралі сюды. У мяне балюча сцялася сэрца — не хапала яшчэ тае сваркі.
    — Гэта не апраўданне,— незгаворліва сказаў нампаліт— Гэтага Чумака цяпер на кіламетр нельга падпускаць да роты. А ты яго ва ўзвод накіраваў...
    Памалу спакайнеючы пасля нервовага выбуху, Ананьеў сеў на адхон. Невідушчы позірк яго спыніўся на вышыні.
    — I хай будзе.
    — Як гэта — хай будзе! — ляпнуў сябе па калене Грыневіч. Цяпер ускіпеў ён.— Ты што — малы? Ты ведаеш, чым гэта скончыцца?
    — Чым бы ні скончылася.
    Цяпер ён ужо быў ранейшы, добра знаёмы ўсім нам Ананьеў, які не ўступаў, хоць і памыляўся і зрабіў дзе не так. Шляху назад ён не прызнаваў — як бы там ні было, ён ішоў напралом. Праўда, не заўжды гэта канчалася дабром, часцей наадварот. Але тут ужо ўлады над ім у нас не было.
    Настала няпэўная, пакутная паўза. Камандзір роты двума ўдарамі бота выбіў на дзірване ямку, каб ямчэй было ўпірацца, бокам лёг на зваляную мокрую палу шыняля і пачаў засцяроджана глядзець на вышыню. Ушчэнт апанураны Грыневіч нерухома сядзеў побач, і ў выразе ягонага твару з запалымі шчокамі была нічым не суцешная, вялікая самота. Я не мог заглушыць у сабе вострае прыкрасці ад адчування яшчэ болыыай бяды, якая няўхільна насоўвалася і з якой, мяркуючы па ўсім, справіцца не было магчымасці.
    Мусіць, гэта разумеў і Ананьеў, інакш бы ён проста прагнаў лейтэнанта, калі б той наважыўся дакараць яго, ды яшчэ б добра аблаяў. Але цяпер і сам камандзір роты пакутна, амаль вінавата, маўчаў.
    Зводдаль на адхоне падняў галаву Шапа.
    — Таварыш лейтэнант, нашто так? Шкада ж Чумака...
    — А табе сябе не шкада? — са стрыманай злосцю падхапіў Грыневіч,— Ты да немцаў хадзіў?
    — Ну — я... Дак і мяне не цугундзер? Калі ласка!
    — Ану, маўчы! — строга папікнуў яго Ананьеў,— He твая цялячая справа.
    Грыневіч неспакойна круціўся па адхоне сюды-туды, крэкаў, як ад зубнога болю, нешта думаў і, мабыць, нічога суцяшальнага надумаць не мог. Ананьеў жа пасля свайго грознага выпаду стаў нейкі надзіва спакойны, нават абыякавы. I толькі моцна сцятыя крутыя пашчэнкі сведчылі, з якім намаганнем яму давалася гэта абыякавасць.
    3 самага пачатку свары было відавочна, што камроты ўступаў дасведчанай логіцы Грыневіча, бо, мабыць, сам таго не жадаючы, нешта зрабіў не так — на авось, не падумаўшы. I ўсё ж я не мог сцяміць, як тут было зрабіць іначай? Няўжо лепш пакінуць Чумака ў паломе, абы толькі не выпусціць іхняга обер-фельдфебеля? Хіба што на гэты конт былі адпаведныя загады, і тады ўжо, вядома, нічога не скажаш: загады ў арміі не абмяркоўваюцца. Тады выходзіла, што ротны зрабіў памылку. Але не лішне было зразумець і самога ротнага, якому недарэка Чумак пры ўсёй ягонай нязладнасці быў усё ж свой, падначалены баец, цалкам залежны ад волі і ўлады камандзіра роты. Тады як было адправіць яго на яўную пагібель, хоць і ўзяўшы ў палон такога, відаць па ўсім, заядлага фашыста, як гэты фельдфебель.
    He ведаю, як бы зрабіў я на месцы Ананьева ў падобных абставінах, але цяпер зрабіць як іначай я проста не бачыў магчымасці. Мусіць, і Ванін у такім разе не аддаў бы свайго байца на пагібель — нават, безумоўна, Ванін зрабіў бы ўсё, каб уратаваць яго. Піліпенка, можа, зрабіў бы інакш: гэты ў адносінах да другіх быў яўны законнік. Але Піліпенку можна было зразумець: у пачатку вайны ён ненадоўга трапіў у палон да немцаў і паспытаў там гора, таму старшыну важней за лёс Чумака было не ўпусціць палоннага. Але ж Грыневіч, здаецца, не меў асабістых рахункаў да немцаў, у палоне і акружэнні не быў, а да Чумака, як і да ўсіх іншых байцоў у роце, меў тыя ж самыя дачыненні, што і Ананьеў. Чаму ж тады ён непакоіўся болей за камандзіра роты?
    — Чорт бы яго ўзяў! — з пакутніцкім выразам на твары прагаварыў нампаліт.— Адкуль яго прыгнала на нашы галовы, гэтага Чумака... Ды і фрыца! Хто яго хоць у палон узяў?
    — Ванін узяў,— сказаў Ананьеў.
    — Во, яшчэ і Ванін! — успомніў Грыневіч.— Яшчэ адна гісторыя! Што пра гэта напісаць?
    — А іпто пісаць? Загінуў. Так і напісаць,— спакойна зазначыў камандзір роты.
    — Ну да! А раптам у палоне?
    — He дуры, камісар! — стараючыся як мага спакайней, сказаў Ананьеў і пацягнуўся за пляшкай.— He шчыруй у пекле болей за чорта. Такія, як Ванін, у палон не здаюцца.
    — Усё можа быць... — уздыхнуў Грыневіч.
    — Hi чарта не можа. Я Ваніна ведаю.
    Камандзір роты адвінціў пляшку і наводмаш працягнуў яе нампаліту.
    — Будзеш?
    Грыневіч момант павагаўся.
    — А давай! 3 гора...
    Ён трохі выпіў, паморшчыўся. Пасля добра хлебануў Ананьеў.
    — Нарабіў ты, нечага сказаць,— ужо болей міралюбіва зазначыў нампаліт.— Як цяпер выкруціцца?
    Ананьеў ямчэй уладкаваўся на адхоне і ціха сказаў:
    — Няма чаго выкручвацца. Маўчы. Нас тут ніхто не бачыў.
    Са спазнелай засцярогай камандзір роты зірнуў на мяне, па Шапу, але тут жа зрабіў выгляд, што ад нас і не тоіцца. Грыневіч пакутна выдыхнуў, затым устаў і паглядзеў на вышыню.
    — Ну што ж, трэба ісці. Сюды фрыцы пусцілі. А адсюль...
    — А вы трошкі вышэй,— паказаў Шапа,— Во, пад насыпам. А там павернеце. Так схоўней. За пагорачкам.
    Грыневіч моўчкі паслухаўся і пакульгікаў уздоўж ланцуга над канавай.
    «Можа, як абыдзецца»,— падумаў я.
    15
    Але — не абышлося. He адышоўшы яшчэ і на дваццаць крокаў, Грыневіч раптам спыніўся.
    — А Цвяткоў дзе?
    — Параненых павёў,— сказаў нехта ў ланцугу.
    — Даўно?
    — Ды толькі што! Як вы з камандзірам гаварылі.
    Нампаліт трывожна настырчыўся, крута павярнуўся і ледзьве не бягом, дужа кульгаючы, зноў скіраваў да Ананьева.
    -Чуў?
    — Што? — запытаў Ананьеў, і тут ужо было зразумела, што ён не прыкідваўся, а і сапраўды не разумеў, што ўстрывожыла намесніка.
    — Цвяткоў змыўся!
    — Параненых павёў. Я загадаў. А што?
    Грыневіч спыніўся пад насыпам.
    — Наіўны чалавек! Каму ты загадаў?
    — Санінструктару. А каму ж яшчэ!
    — Санінструктару!
    Ананьеў на адхоне зверавата нахмурыўся, агідна вылаяўся і вобзем ударыў, мабыць, ужо апусцелую пляшку. Падскочыўшы, тая плоска ляпнулася ў гразь, за канавай.
    — Пайшлі яны ўсе к чортавай матары! Паняў? — крыкнуў ён, устаў і зноў сеў.
    Грыневіч на гэты раз змоўчаў. На ягоным твары з’явілася нешта новае, нешта чужавата-абыякавае, халодны позірк намесніка скіраваўся ўдалячынь.
    — Знаеш, Ананьеў,— пасля хвіліны маўчання сказаў ён неяк нядобра паспакайнелым голасам.— Знаеш, Ананьеў! Расхлёбвайся ты сам. Сам заварыў, сам і хлябай. Я табе не памочнік.
    Ананьеў узняў голаў.
    — Што — змываешся?
    — He змываюся, а на законных падставах адпраўляюся ў тыл. Я таксама паранены.