Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— Так біглы ж...
— Ці бачылі яго: біглы! I ты пабег! Ну, тады і бегай. Радавым бегай. Я знімаю цябе з узвода. Паняў?
— Знімайтэ! — пакорна сказаў старшына, паціснуўшы плячыма. Затым неяк ураз паспакайнела абвяў, здзеў шапку і пад-кладкай яе выцер спатнелы твар,— Така міні бяда! Цьфу!
— Табе статкам авечак камандаваць, а не ўзводам. Балбес!
— Та хто е.
Кулямётчык з вышыні, мабыць, нешта заўважыў на гэтым баку і праз кустоўе пусціў доўгую, рассыпістую чаргу. Дзве кулі шчоўкнулі на ўзмежку, пырсііуўшы ў неба чорнай зямлёй. Ананьеў, аднак, не варухнуўся і па-ранейшаму нязручна стаяў над раўком.
— Грыневіч, камандуйце ўзводам! Усім закапацца і назіраць за праціўнікам!
— Лейтэнант паранены,— сказаў я.
— Што?
— Нічога страшнага,— махнуў рукою Грыневіч.
3 залішняй паспешлівасцю ён ускочыў на параненую нагу, але тут жа паморшчыўся і зноў апусціўся на дол. Анапьеў бачыў усё гэта, алс не сказаў нічога — крута павярнуўся і імклівай хадой пашыбаваў да дарогі.
Я вылез з раўка і пабег следам.
13
Заняўшы свае акопы, немцы зусім сціхлі на вышыні, нібы ўсё астатняе іх не цікавіла. Па нас яны чамусь не стралялі. Ананьеў спярша пабег, нават прыгнуўся на адкрытым, але стрэлаў не было, і тады ён проста пайшоў хуткім крокам. Я дагнаў ротнага і, штораз пазіраючы на вышыню, сігаў крыху ззаду. Нас было лёгка падстрэліць тут, але Ананьеў не бег, a бегчы мне аднаму было проста сорамна перад камандзірам роты. Так мы ішлі па амаль адкрытым полі.. Стрэлаў не было.
Мяне, прызнацца, гэта трохі дзівіла, падумалася: ці не рыхтуюць яны нам двум што-небудзь і яшчэ горшае? Але, здаецца, для таго было пазнавата: мы перайшлі ўжо адкрытую балацявіну, набліжаліся да насыпу ля мастка. I тады на тым месцы, дзе нядаўна мы сядзелі з палонным, я ўбачыў Шапу. Відаць было, аўтаматчык чакаў камандзіра роты, ля яго ног ляжаў аўтамат і напакаваны чымсь рэчмяшок.
Ананьеў таксама ўбачыў яго, але ніяк не выказаў свае зацікаўленасці — зрэдку пазіраючы на вышыню, дайшоў да насыпу, пераскочыў лужыну ў канаве і па адхоне далез да броўкі дарогі.
Шапа павярнуўся да камандзіра роты.
— Ваш загад выканан, таварыш старшы лейтэнант. Ананьеў, аднак, моўчкі лёг на адхон і, высунуўшы голаў, упершыню засяроджана агледзеў схілы вышыні.
— Там другі батальён разварочваецца,— паказаў убок Шапа,— Па ўзгорку за дарогай.
У ветраным небе іуста плылі шызыя, набрынялыя сцюжай хмары, было золка, сцюдзёна, аднак снег болей не ішоў. Той, што застаўся з ночы, памалу таяў у траве. На дарозе, на схілах вышыні яго ўжо засталося няшмат, паласа зямлі за рачулкай гразка чарнела раскіслым зляжалым ворывам. У некалькіх месцах на схіле відаць былі трупы забітых — шэрыя нерухомыя камякі шынялёў на стаптаным мокрым снезе.
— Дзе старшына? — ваўкавата запытаў Ананьеў.
— А там, за ўзгоркам,— падхапіўшы рэчмяшок, пасунуўся вышаіі Тапа.— Падвода зламалася. Вось тут перакусіць пакуль што.
Старшы лейтэнант скоса зірнуў на мокры рэчмяшок у ягоных руках.
— Ён што — рэчмяшком думае роту накарміць?
— Ды гэта пакуль што. Для вас.
Баец таропка развязаў лямкі і дастаў некалькі сухароў, бляшанку кансерваў і белую алюмініевую пляшку. Ананьеў працягнуў руку і перш-наперш згроб ёю пляшку:
— Дай сухара...
Шапа ўслужліва выбраў яму найбольшы сухар. Старшы лейтэнант разламаў яго напалам. Аўтаматчык няўцямна зірнуў на камандзіра роты.
— Астатняе падзеліш на ўсіх. Паняў?
— Што дзяліць, таварыш старшы лейтэнант?
— Што ёсць.
Лежачы на баку і зусім безуважны да пас, Ананьеў адвінціў пляшку і, ускінуўшы яе, адпіў некалькі глыткоў. 3 выгляду ён памалу спакайнеў, грубаваты твар яго набываў звыклы выраз зласнаватай суровасці. Байцы на адхоне старанна акопваліся, кідаючы запыталыіыя позіркі на камандзіра роты, Шапу і мяне таксама, быццам я ведаў што-небудзь невядомае ім. Але пра тое, што здарылася ўранку, я ведаў меней за іх. Дагэтуль нельга было зразумець, як усё тое сталася, хто вінаваты і што роту чакала далей. Праўда, побач быў Ананьеў, толькі ён зацята маўчаў, і я не адважваўся загаварыць з ім.
Вядома, гэта была бяда, якая, зрэшты, здаралася не ўпершыню. Было нават і яшчэ горш. Але і цяпер нас стала дужа ўжо мала, узводныя ланцужкі здаваліся занадта кароценькія — дзесятка паўтара аўтаматчыкаў ляжала за хмызняком ды столысі ж за насыпам. Да таго ж, тут былі і параненыя, якіх неўзабаве трэба будзе адпраўляць з роты,— колькі ж тады нас застанецца? — думаў я.
Аб тым жа, мабыць, думаў і ротны, які, грызучы сухар, змрочна азіраў свае баявыя парадкі.
— Ось табе і рота! — сказаў ён.— Дакамандаваліся, у тры госпада маць...
— А што — і Зайцава няма? — асцярожна запытаў я.
Ананьеў не адказаў і не зірнуў наваг на мяне, ён зноў угледзеўся ў вышыню, нібы чакаў кагосьці адтуль.
Але чакаць было некага — мёртвыя не вярталіся. Шкада было многіх небарак, асабліва малодшага лейтэнанта Bani­na, яго памкамузвода Закірава, ды і Зайцава таксама. Зрэшты, да Зайцава мае адносіны былі болей складаныя. Вядома, я не жадаў но-ваму ардынарцу злога, ён быў хлопец някепскі, але, не ўсвядоміўшы яшчэ да канца, я міжвольна адчуваў нейкае як бы задавальненне ў душы, што замест яго ля камандзіра роты зноў я.
Ананьеў праглынуў рэшту сухара і з нейкай ужо новаю думкай агледзеў узвод.
— Так. Дзе Цвяткоў?
— Куркова перавязвае,— сказаў Шапа.
— Перадай, хай збірае параненых, гэтага цуцыка,— ротны кіўнуў на немца, які, сцяўшыся, паныла сядзеў у мундзірчыку пад насыпам,— і па канаве ў тыл.
Шапа, прыгнуўшыся, пабег па адхоне, а я ў каторы ўжо раз адчуў шчымлівую самоту ад таго, што вось-вось, мабыць, і для мяне ўсё скончыцца. Вядома, у медсанбаце горш не будзе, у чымсьці санбат нават здаваўся зманлівым. Ды вось бяда: ён быў дзесьці далёка, у невядомасці, ва ўсякім разе, па-за ротай. А ўсё, што не было маёй ротай, здавалася мне непатрэбным, нецікавым, пастылым.
Я выпрабавальна зірнуў у твар камандзіру, але той, туга сцяўшы пашчэнкі, унікнуў ці не заўважыў гэтага позірку. Пакуль што ён не казаў нічога, здаецца, ён наогул пра мяне не думаў, відавочна, яго клапаціла іншае. Лежачы на адхоне, ён усё кідаў позіркі то на вышыню, то ўбок, куды пядаўна паказваў Шапа і дзе, здаецца, сапраўды падыходзілі нашыя батальёны. Некалькі разоў — чуваць было — там прагрукацеў «максім», бахнулі вінтоўкі. Аднойчы вецер данёс нават крык, мабыць, каманду. Праўда, адсюль, з лагчыны, яшчэ нічога не было відаць. I ўсё ж блізкая прысутнасць сваіх супакойвала, несла нейкую ўпэўненасць, што страшнага болей не здарыцца.
Паляжаўшы так, Ананьеў пасунуўся ніжай, сеўшы, падцягнуў на жываце дзягу. Мусіць, ад выпітай гарэлкі, яго счарнелы зашчацінены твар ажыў, позірк набыў спакойнасць, былое звераватае ўладнасці ў ім заставалася ўсё меней. Аднак
напружана-пакутшцкая зморшчына пад пераноссем не знікала — свежае перажыванне ад няўдачы рэзка адбілася на твары камандзіра роты.
Праз хвіліну Ананьеў ускочыў на ногі і імкліва збег па адхоне. Я, як гэта рабіў заўжды, падхапіў свой аўтамат з разбітым прыкладам і памкнуўся следам. Але я трошкі замінаўся аднаруч,— плячо ўсё ж пакутна балела,— і не паспеў збегчы ўніз, як аднекуль здалёку пачуўся крык. Нешта падобнае на працяглае: «Гэ-эй!» даляцела ад вышыні і сціхла.
— Таварыш старшы лейтэнант! — раптам выкрыкнуў аўтаматчык на адхонс: застыўшы з лапаткай у руках, ён выглядваў па-над дарогай, і ў голасе гучалі трывога і здзіўленне.
Камроты спыніўся.
— Што такое?
— Гляньце!
Тое, што заўважыў аўтаматчык, здаецца, ужо было відно ўсім на адхоне. Байцы трывожліва замерлі ў сваіх акопчыках, ніхто не прамовіў ні слова. Ананьеў счакаў з недаверлівай прыкрасцю на твары, затым, нібы сцяміўшы нешта, у некалькі скачкоў адолеў насып. Я таксама хуценька ўзбег па адхоне і апусціўся на бок непадалёк ад ротнага.
Усіх над дарогай скавала недаўменне і цікаўнасць, з вышыні зноў данеслася далёкае, яўна не нашае: «Гэ-эй!», і на схіле ля верхняй мяжы ворыва мы ўбачылі двух. Яны нетаропка ішлі ўніз — другі амаль ушчыльную за першым. Задні пры тым шырока махаў рукамі, пэўна, падаваў знак, каб не стралялі.
— Гэ-эй! Ніхт шыссен! Нікс стгаляй!
Вядома, гэта былі немцы, і мы ўсе змярцвелі ад напружанага, нямога здзіўлення, ледзьве верачы сваім вачам. Але тыя сапраўды ішлі да нас. Толькі нейкія трохі дзіўныя былі гэтыя немцы. Добра ўгледзеўшыся, я перш-наперш адзначыў, што апрануты яны нсяк неаднолькава. Задняга нельга было разгле-дзець, а на пярэднім быў вельмі падобны на наш шэры караткаваты шынэлак без гузікаў і непадпяразаны. Ды і шапка на ім была наша — зімовая з растапыранымі ў бакі вушамі. I тут мяне раптам бы штось штурханула знутры — выразна і ўпэўнена, я зразумеў, што гэта...
— Чумак?!.
Я і сам здзівіўся свайму адкрыццю і, мусіць, здзівіў камандзіра роты, які, аднак, паволі прыўзняўся і стаў на калені. Двое на схіле неяк засцярожліва сышлі ўздоўж ворыва ніжэй і спыніліся. I тады ўжо ўсёй роце стала беспамылкова відаць, што між падталых плям раскіслага снегу, уткнуўшы голаў і вінавата ссутуліўшыся ў сваім пакамячаным шынэлку, стаяў наш Чумак. За ім, акуратна за самай спіной, яўна хаваючыся, падаваў знакі немец з аўтаматам на грудзях, у касцы, з круглай процівагазнай каробкай на баку.
Як толькі яны спыніліся, немец нешта пракрычаў цераз Чумакова плячо, але мы не зразумелі ніводнага слова з гэтага яго крыку. Я няўцямна зірнуў на Ананьева, той, у напружанай позе прыўстаўшы на каленях, зноў зрабіўся счарнела-пагрозлівы і таксама, відаць, не мог сцяміць, што там адбываецца.
— Шнэйдар! — страпянуўся Ананьеў, калі немец крыкнуў яшчэ,— Дзе Шнэйдар? Шнэйдара сюды! Ану!
Гэта ўжо — да мяне. Я ўскочыў на адхоне, але ўспомніў, што Шнэйдар быў ва ўзводзе Піліпенкі, і цяпер мне дужа не хацелася бегчы туды. Аднак піліпенкаўцы таксама ўжо ўбачылі гэтых двух на схіле і, паўставаўшы ў сваіх акопчыках, пазіралі на вышыню.
— Шнэйдар! Шнэйдара сюды!
Там пачулі, нехта паўтарыў каманду, і я зпоў, захоплены трывожнай цікаўнасцю, падаўся да камандзіра роты. Ананьеў, зусім забыўшыся на небяспеку, высунуўся з-за насыпу амаль да сярэдзіны і мацюкаўся.
3 панылай пакорнасцю ва ўсёй нехлямяжай постаці між намі і немцамі стаяў наш аўтаматчык Чумак. Спярша мы думалі, што ён пачне нешта гаварыць, можа, агітаваць, каб здаваліся ў палон — такое ўжо было аднойчы і цяпер не здзівіла б нас. Але ён маўчаў. Тады здалося, што ён наважыўся чэсна загінуць, каб не саслужыць немцам подлае службы здрадніка, і гэта выклікала спачуванне да небаракі. Але пакуль што абодва яны нерухома стаялі на схіле. Немец так шчыльна ціснуўся да Чумаковай спіны, што стрэліць, каб не трапіць у Чумака, было немагчыма. Аўтаматчыкі ў