• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    ланцугу загаманілі, кожны па-свойму разумеючы гэтую падзею.
    — Ось гад! Прадажнік, канешне.
    — Які там прадажнік! Уліп ён.
    — Ды бяжы ты, расцяпа!
    — Дзе Шнэйдар? — раўнуў, павярнуўшыся да мяне, Ананьеў.
    Але Шнэйдар ужо бег. Толькі гэты доўгі, няўклюдны чалавек проста, відаць, не ўмеў спяшацца. Бег яго хутчэй напамінаў леную хаду з прыскокам — згорбіўшыся, ён то вяла трухаў, то блытана клыпаў па мокрым палетку.
    — Бягом!! — крыкнуў з насыпу камандзір роты.
    Шнэйдар урэшце перабег адкрытую балацявінку, перасяг лужыну ў канаве і з нейкай няўклюднай развалкай палез на адхон. Ротны, трохі памякчэла, спытаўся:
    — Што ён крычыць? Ану, паслухай.
    Шнэйдар крыва перасмыкнуў вуснамі.
    — Што слухаць? Таго фрыца выменьвае.
    Ананьеў пакутна зламаў брыво, расслаблена асеў ніжай, а затым і зусім адвярнуўся ад вышыні. Шнэйдар узлез наверх і, не ведаючы, што рабіць далей, укленчыў на адно калена, адставіўшы ўбок доўгую, у ватных штанах нагу. Халява ягонага кірзача была рвана распората чымсь, мабыць, асколкам.
    Наступіла трудная паў.за. Хлопцы ў ланцугу зусім прыціхлі. Ніжэй, пад адхонам, напружана застыў палонны, над якім, чагось чакаючы, стаяў сяржант Цвяткоў.
    Уздоўж канавы да нас бег Шапа.
    He ведаючы, што і думаць, я зноў перавёў позірк на схіл і адчуў у сабе міжвольнае шкадаванне да гэтага небаракі Чумака. Трэба ж было яму трапіць у такое становішча, якога не дай бог нікому! Ён і сам, мабыць, разумеў гэта і цярпліва стаяў, з выгляду зусім абыякавы да свайго лёсу, напалоханы, збянтэжаны, наўрад ці да канца разумеючы ўвесь драматызм таго, што здарылася.
    У ланцугу, перабіваючы адзін аднаго, гаманілі:
    — За Чумака — гэткага фрыца? Няма дурных.
    — Дык што ж — Чумаку прападаць?
    — Уцякаць трэба!
    — Глядзі ўцячэш, калі на мушцы трымаюць.
    — 3 кулямёта тады абодвух... Усё адно...
    Ананьеў на адхоне зрабіўся як сам не свой — пакутна круціўся сюды і туды, паглядзеў на схіл, напаўголаса вылаяўся. I ўсё ж на нешта трэба было наважыцца. Пасля хвіліннай нерашучасці камроты зноў крутануўся да вышыні.
    — Кулямёт сюды!
    — Кулямёт — да камандзіра роты! — перадаў па ланцугу Шапа.
    I тут жа пад насыпам з’явіўся невялічкі вузкавокі Батурбаеў з зараджаным РПД у руках. Падбегшы, ён узлез на адхон, і Ананьеў з каменным выглядам счакаў, пакуль той устанаўліваў на броўцы перад ім кулямёт. Нарэшце Батурбаеў шчоўкнуў затворам, зірнуў на вышыню, пасунуў хамуцік прыцэла, планка якога крута паднялася ўгору — да цэлі аказалася даволі далёка. Кулямёт быў гатовы, баец адхінуўся, уступаючы месца камандзіру роты. Аўтаматчыкі ў ланцугу нядобра прымоўклі, чакаючы самага, можа быць, драматычнага.
    Раптам Ананьеў закрычаў:
    — Ты што мне яго суеш? Сам не ўмееш? Батурбаеў збянтэжана перамігнуў вузенькімі шчылінкамі вачэй:
    — Умею, таварыш камандзір. Пачаму не ўмею?
    — Умееш! — з’едліва перадражніў камроты, выцягваючыся за кулямётам. Ён паляжаў нядоўга, нібыта нават прыцэліўся і зноў падняўся, абапершыся аб адхом. Пальцы на яго шырокай руцэ ледзьве прыкметна ўздрыгвалі. — А ён спраўны?
    — А як жа! Спраўны, таварыш камандзір...
    — Дзе ён к д’яблу спраўны! — злосна закрычаў Ананьеў.— Ён гразёй забіты!
    Батурбаеў вінавата скалупнуў з прыклада прысохлы камячок гразі.
    — Убірай к чортавай матары свой драндулет! — пракрычаў камандзір роты і, сеўшы, адвярнуўся.
    Батурбаеў з гатоўнасцю падхапіў кулямёт і збег уніз да канавы.
    Дзякуй Богу, пранеслася ў галаве, хоць няспраўнасць кулямёта наўрад ці мяняла што ў становішчы Чумака, які па-ранейшаму заставаўся на краі пагібелі, хіба што цяпер не ад сваёй кулі. Там, на схіле, відаць, счакаўшы зададзены час і не атрымаўшы адказу, немец-канваір пачаў адступаць назад, як і раней прыкрываючыся Чумаком. Яшчэ хвіліна, і яны аддаляцца так, што, мабыць, будуць недасягальныя для нашага агню.
    Ананьеў пакутліва штосьці рашыў і ўскочыў на ногі.
    — Цвяткоў, давай фрыца!
    Цвяткоў паслухмяна падштурхнуў фельдфебеля, той, аб чымсьці здагадваючыся, нясмела яшчэ падняўся і з гатоўнасцю заскакаў аднанож, падаючы рукой на адхон. Камроты крутануўся да перакладчыка.
    — Шнэндар, адвесці! Размяняць і — з Чумаком назад!
    Штосьці падобнае на ўздых палёгкі пранеслася над дарогай і, хоць многае было яшчэ не зразумела і нявырашана, тым не менш з’явілася адчуванне, што галоўнае ў гэтай справе набывала лепшы кірунак.
    Але Шнэйдар адрэагаваў на загад зусім нечакана. He варухнуўшыся з месца, ён раптам пабялеў з твару, аднак не ад страху — ад страху бялеюць зусім інакш. Мусіць, гэта было асіленае ў сабе абурэнне, бясслоўны пратэст: у чорных вачах аўтаматчыка нешта ўзгарэлася і атухла. Ён ссунуўся ніжай і ціха, але выразна сказаў:
    — Я не пайду.
    Што?
    — He пайду. Што хочаце — не пайду.
    Ананьеў таксама пабялеў:
    — Гэта чаму?
    — Ён мяне абразіў. Я не магу.
    — Ах, не магу!. Растакую вашу, беларучкі праклятыя! A я — магу?.. Камроты пагрозна пасунуўся да аўтаматчыка, здалося — ударыць, але не ўдарыў — у апошняе імгненне крута павярнуўся ад яго ўбок,— Шапа!
    -Я.
    — Адвесці немца! — з суровай няўхільнасцю, якая ўжо адным сваім тонам выключала нязгоду, загадаў Ананьеў.
    Шапа з гатоўнасцю тузануў затвор аўтамата і скочыў да немца.
    — Марш!
    — Ды не марш! Бяры пад руку і валяй! I не трусь — прыкрыем. Кулямёт сюды!
    Батурбаеў узбег на адхон, зноў устанавіў кулямёт, за які, рашуча адхінуўшы кулямётчыка, зноў лёг камроты.
    Шапа падхапіў немца пад руку і ўзвадок яго на насып дарогі.
    14
    Аднак кулямёт не слатрэбіўся, ніякага ашуканства не было. Як ні дзіўна, а праз дваццаць хвілін, жывы і нават павесялелы, Шапа прывёў Чумака, які, сышоўшы з насыпу, стаў ля канавы, ні разу ні на каго не глянуўшы. Затое на яго цяпер глядзела ўся рота. Хлопцы забыліся на свае недакапаныя акопчыкі, на макрэдзь, нават страцілі цікавасць да рэчмяшка з сухарамі, што яшчэ непадзеленыя ляжалі на адхоне — усе, як на дзіва, з недаўменнем глядзелі на недарэку-аўтаматчыка.
    Ананьеў, набычыўшы ўскудлачаны голаў, зверавата прасачыў з-пад ілба за яго няўпэўненай, хісткай хадой. Калі аўтаматчык спыніўся, ротны марудліва падняўся на адхоне.
    — Ну! — сказаў камандзір роты, і ўсе ўраз сціхлі,— Ну, палоннічак! Чаму не застрэліўся?
    Чумак тады ўпершыню падняў ад долу дарэшты разгублсны, атупелы позірк і неяк скоса, боязна і жалліва паглядзеў на камандзіра роты.
    — Чаму не ўбёг? Чаму врагу здаўся? Так тваю растак! Адказвай, я пытаюся! Праспаў?
    — Праспаў,— прастадушна пацвердзіў Чумак і ўздыхнуў.
    — Ах, праспаў? — з’едліва ўсумніўся Ананьеў.— А аўтамат дзе?
    Чумак, не пераступаючы, тулавам павярнуўся да вышыні ў сваім кароткім непадпяразаным, без хлясціка шынэлку і ткнуў туды пракураным заскарузлым пальцам.
    — Там.
    Гэтая наіўнасць дарослага чалавека, здольная ў іншых абставінах рассмяшыць, цяпер яшчэ болей абурыла ротнага.
    — Там? Глядзі ты — помніць! Цябе ж расстраляць, дурня, трэба! Ты ж — здраднік! Ты ворагу здаўся. I зброю здаў. Ну!
    Чумак толькі трудна, вінавата ўздыхнуў.
    — Ах ты, размазня! Страляць трэба было! Абараняцца! Аўтаматам! Лапаткай, зубамі грызці ім глоткі! А ты?!
    Аўтамат, вядома, у яго адабралі. Каб адбівацца лапаткай, трэба трохі болей спрыту, чым яго была ў Чумака. I тут раптам я прыпомніў гранату, якую даваў яму ўначы.
    — А граната?
    Чумак, бы глухі, няўцямна паміргаў вачыма, нібы не разумеючы сэнсу майго пытання.
    — Граната! Граната. Помніш, я даваў табе?
    Успомніўшы, ён хуценька сунуў руку ў кішэню і асцярожна выцяг адтуль маю зараджаную, з запалам і некранутай чакой «Ф-1».
    Ананьеў плюнуў і закавырыста, па-мацернаму вылаяўся.
    — Дурня кавалак! Ну і чорт з табой! He навучыў я — штрафная навучыць. Загрыміш у штрафную... Папяў?
    Чумак апусціў галаву яшчэ ніжэй. Шапа падышоў да яго і спакойна ўзяў з рукі гранату. Ананьеў раздражнёна адкінуў назад планшэтку, якая замінала ля ног, зрабіў два крокі на адхон і спыніўся.
    — Ваніна не бачыў?
    — He. Мяне ж скруцілі ды — у бліндаж... У бліндажы сядзеў.
    — У бліндажы! Растакую тваю матары!..
    Але злосць ротнага, як заўсёды, хутка міналася, ён патаптаўся крыху і стомлена сеў на адхон. Мы ўсе — я, Шапа, Шнэйдар, некалькі байцоў — стаялі навокал, не ведаючы, радавацца ці абурацца.
    Ананьеў палой шыпяля выцер брудпыя рукі і падняў злосны позірк на Шнэйдара.
    — Ты! Забірай гэтага чмура! Каб я яго тут не бачыў!
    Счакаўшы трохі, Шнэйдар моўчкі кіўнуў Чумаку, пералез канаву і ўсё так жа нязграбна патрусіў цераз балота. Ужо на бягу ён паглядзеў у бок вышыні. Чумак, плюхаючы
    па лужынах ботамі, кіраваў следам. Гэты нікуды не пазіраў, ён, нібы ў сне, хістка і слепа трухаў за Шнэйдарам. У мяне неяк павальнела на душы: можа, яшчэ абыдзецца? Ананьеў строгі, крыклівы, але не зласлівы. Калі адправіў ва ўзвод, дык, мабыць, пакуль што не пашле пад арышт. А там ці мала як ўсё можа перайначыцца... Мы праводзілі небараку трохі павесялелымі позіркамі, і, калі абодва дабеглі да кусцікаў, дзе ўжо было схоўна, Ананьеў закрычаў на байцоў:
    — Што разявіліся? Ану, капаць! A то і адсюль драпанеце! Заечая парода!
    — He драпанём,— бяскрыўдна сказаў хтосьці ў ланцугу.
    Камандзір роты паглядзеў у бок кусцікаў.
    — Яго шчасце, што гэты фельдфебель папаўся. Хаця...— ён пашукаў вачмі Шапу.— Данясенне ўручыў?
    — Уручыў, таварыш старшы лейтэнант. Самому камандзіру палка.
    — Што ён сказаў?
    — Сказаў: маладзец Ананьеў. Камроты зморшчыўся, нібы ад болю.
    — Лепш бы ты яго згубіў. Заблудзіў, камандзіра палка не знайшоў. На якога хрэна ты яго ўручыў?
    Шапа паціснуў плячыма і сеў. Ананьеў даволі паныла ўздыхнуў.
    — Вось так заўжды. Толькі настараешся дзе, тут цябе як шарахне! На нагах не ўстоіш. Ды яшчэ гэты чмур...
    — Таварыш старшы лейтэнант,— зацікаўлена пад'ехаў Шапа,— гэта сапраўды яго ў штрафную?
    — А ты што ж думаў? У бірулькі тут вам гуляць? Вайна — не хаханькі.
    — Калхознік ён.„— зазначыў Шапа, нібы гэта само сабой усё вытлумачвала.— Чацвёра дзяцей...
    Ананьеў няпэўна паёрзаў на адхоне.
    — Чацвёра, чацвёра...
    I, падхапіўшыся, амаль вызверыўся на Шапу:
    — Што ты мне дудзіш: чацвёра! Хоць сто! Шапа болей не дудзеў, наставіў ад ветру каўнер і бокам прылёг на адхон.
    — Вунь камісар бяжыць,— сказаў ён спакойна.
    Дзіўна, Ананьеў нібы чакаў таго, хуценька азірнуўся, і
    заклапочаны твар яго спахмурнеў яшчэ болей. Але гэта толькі на секунду. Тут жа ён строга самкнуў пад пераноссем бровы і павярнуўся да нас з Шапам: