Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Тут жа атакі не вымагаў ніхто.
Я перажываў і не ведаў, як падысці да чужога, рэзкага, проста злога і зацятага камандзіра роты, каб сказаць яму аб гэтым.
— Таварыш старшы лейтэнант!
Лежачы бокам на растаптаным адхоне, ён назіраў за праціўнікам і не павярнуў нават галавы. Але ён чуў мой
зварот, нешта западозрыў у ім і насцярожыўся. I я, стоячы ніжай, у трох кроках ад яго, ціха сказаў, каб учуў толькі ён, і ніхто болей:
— Дарма вы.
— Што?
— Дарма, кажу.
Ананьеў марудна, бы ўпершыню мяне тут заўважыўшы, павярнуўся на локці.
— Што? — перапытаў ён такім тонам, што я аж сцяўся, і ён змераў мяне працяглым, варожым позіркам,— А ты якога д’ябла тут акалачваешся? Я табе што загадаў? Ану, марш у тыл! Бягом!!
Ён крычаў на мяне ўпершыню. Ніколі раней я не чуў ад яго злога слова, бо з усяе сілы стараўся не заслужыць нават заўвагі, і ён тое ведаў. А тут крык! I амаль непрыкрытая непрыязнасць у позірку... Спярша мяне гэта здорава такі збянтэжыла, і я моўчкі стаяў з такім уражаннем, нібы пад нагамі загойдаўся і ціха паварочваецца кудысь і адхон, і дарога, і ўвесь белы свет. Але вельмі хутка стала зразумела, што не я быў прычынай нястрыманасці камандзіра роты, a хутчэй яго ліха, ягоная безвыходнасць і, мабыць, бездапаможнасць, а я толькі падвярнуўся яму не ў час. I мне не стала ні крыўдна, ні злосна, было толькі надта ўжо прыкра.
Між тым сюды ўжо бег першы ўзвод. Паўтара дзесятка аўтаматчыкаў гуськом трухалі па ўзмежку. Піліпенка, матляючы поламі даўгаватага шыняля, ужо збягаў у балацявінку. Я засцярожліва зірнуў на вышыню — на шчасце, вяршыня яе ўсё хуталася ў волкім тумане, інакш не шмат іх дабегла б да насыпу.
Ананьеў сеў на адхоне і саўгануў кабур «вальтэра» бліжэй да спражкі.
— Дай каску! — раптам сказаў ён, ужо без нядаўняй варожасці, нібы тым даючы зразумець, што больш на мяне не злуецца.
He ведаючы, як рэагаваць на тое, я здзёр цераз падбародак мокры брызентавы раменьчык каскі і аддаў яе камроты.
— Толькі там донца няроўна падвязана,— папярэдзіў я.
Што?
— Донца, кажу, крыва падвязана.
— Чорт з ім! Донца!..
Ён прывычна сунуў голаў у каску, але мокры раменьчык не налязаў на яго касцістую шырокую сківіцу, і тады ротны закінуў раменьчык на беражок каскі.
— Смажанаму карасю кот не страшны, — са значэннем сказаў ён. — Паняў?
He, я ўсё яшчэ мала што разумеў у прычынах яго намераў і з жалем і прыкрасцю пакорна стаяў насупраць. Ззаду ўздоўж насыпу ўжо разбягаліся аўтаматчыкі першага ўзвода. Піліпенка, чутна было, са звыклай грубаватасцю пакрыкваў:
— Нэ высовуйся. Нэ лізь попэрэд бацька в пэкло. Чого не бачыв?!
— Ось так! — сказаў Ананьеў, нібы гаварыць нам ужо не было пра што, і гукнуў: — Чумак, ка мне!
Чумак падхапіўся з ланцуга і, нязграбна валюхаючы, пабег да камандзіра роты.
— Ану, бліжай! He бойся: не ўкушу. Будзеш за ардынарца, паняў? Я цябе вывучу на героя, ядрона вош!
Чумак моўчкі стаяў, мабыць, не ведаючы, як успрымаць гэтыя словы: жартам або ўсур’ёз. Шынэлак яго ўжо быў падпяразаны нейкаю, мабыць ад штаноў, папружкай, на галаву паверх шапкі патыркнута нечая абшкрэбаная каска. I тут я міжвольна зірнуў на яго ўсё тыя ж даволі-такі ладныя боты і амаль жахнуўся ад выразнае і зусім недарэчнае цяпер думкі: няўжо і сапраўды яны сёння дастануцца мне?
— Васюкоў, аддай аўтамат! — дзелавіта загадаў ротны,— Паглядзіш нампаліта.
Нампаліта — няхай, але аўтамат мне аддаваць не хацелася, хоць Чумаку, вядома, нелыа было без зброі. Пашкадаваўшы трохі ў душы, я зняў з пляча свой ППШ, і Чумак узяў яго з паспешнай гатоўнасцю чалавека, які баіцца, каб той, хто дае, не перадумаў. ГІраўда, разбіты канец прыклада яму, здаецца, не спадабаўся, але ён тут жа ўздзеў аўтамат на плячо.
Ананьеў зірнуў управа, улева — усе на адхоне глядзелі на яго, чакаючы каманды, і камандзір роты тузануў язычок кабуры.
— Да,— спахапіўся ён у апошні момант і перакінуў цераз голаў тоненькі раменьчык планшэткі,— Трымай!
Я на ляту аднаруч ухапіў ванінскую планшэтку, а ён ускочыў на броўку дарогі і азірнуўся.
— Упярод!
16
Аўтаматчыкі хутка паўскоквалі і ўздоўж канавы падаліся да рэчкі. Некалькі чалавек з другога ўзвода пабеглі па насыпе. Перад маімі вачыма замільгалі іх раскіслыя боты, чаравікі, брудныя полы шынялёў са зблытанымі махрамі ўнізе, і я праводзіў кожнага жаласным позіркам, нібы развітваўся з ім. Штось кепскае, недарэчна-няўхільнае авалодала ротай, я ўсё выразней адчуваў гэта. Але што я мог зрабіць? Я быў толькі радавы аўтаматчык, вельмі маленькі на вайне чалавек, каб мець нейкую ўладу над гэтай жалезнай няўмольнасцю падзей. Я мог толькі адчуваць яе несправядлівасць, і гэта адчуванне кідала мяне ў роспач.
Здаецца, упершыню я апынаўся ў становішчы назіральніка з тылу, упершыню рота пайшла без мяне, упершыню Ананьеў павёў яе ў атакў не са мной — з другім. Ведама, яго словы наконт Чумака-ардынарца я не надта прымаў усур’ёз (які там з Чумака ардынарац!) і ўсё ж не спускаў з іх вачэй, гледзячы, як яны беглі па дарозе да рэчкі, разам пераходзілі яе па бэльках. I тут мне з невясёлай усмешкай падумалася, што гэты Чумак надта ўжо дбайна ўзяўся за выкананне сваіх абавязкаў — падобна, і на самой справе паверыў, што камроты зробіць з яго героя.
Аўтаматчыкі палезлі ў рачулку, ля дарогі ўжо не засталося нікога, наўкола зрабілася нязвыкла ціха і пуста. Грыневіч, нібыта нежывы, роўна ляжаў пад насыпам, невідушча падставіўшы дажджу бледны з цёмнаю шчэццю твар. Здаецца, папала яму здорава. Цяпер у маю трывогу за роту ўплятаўся яшчэ і непакой за лейтэнанта — хоць бы ён пратрымаўся да адпраўкі ў тыл. Збегшы ўніз з адхону, я ціха спытаў:
— Ну, як вы?
— Васюкоў, да? Кепска, брат,— прастагнаў нампаліт.
— Даць вады?
— Дай трохі.
Вады ў круглым кацялку, пакінутым ля параненага, было нямнога, ды і той я палову разліў, пакуль няўмела, адною рукою, паіў небараку. Пакутна глытнуўшы разы два, ён ледзьве не задыхнуўся, чым амаль напалохаў мяне.
— Ну, як?
— Усё добра,— выраўняўшы дыханне, сказаў лейтэнант— Рота пайшла?
— Пайшла. На тым баку ўжо.
Асцярожна я паправіў на яго галаве шапку, якая прыкрывала ад дажджу пухлую няўмелую павязку, вышай нацягнуў палатку. Выгляд нампаліта мне надта не падабаўся — але што можна было зрабіць?
— He трэба было вам ісці,— сказаў я з папрокам за яго нядаўнюю спрэчку з Ананьевым.
— He трэба. Пагарачыўся. Але гэты Ананьеў... He думае, што робіць.
— Што ён такога зрабіў?
— He разумееш? Зразумееш калі-небудзь.
Магчыма, я чагосьці не ведаў або не разумеў чагось, што было добра вядома ім, больш вопытным на вайне і ў жыцці. Але мне ўсё здавалася, што як Грыневіч у сваёй нядаўняй гарачнасці, так і Ананьеў у апошнім рашэнні на атаку — абое памыляюцца. Апроч таго, усё гэта так заблытвала наша становішча, што яно ўжо вельмі нават проста магло абярнуцца бядой.
Аднак з параненым мне не сядзелася. Надта ўжо журботна было глядзець на яго абяскроўлены, пакутна-нерухомы твар, зноў жа адсюль не было відаць роты. Пакінуўшы лейтэнанта, я ўзбег на адхон і прысеў, высунуўшы з-пад дарогі голаў.
Дожджык усё імжэў, усё шырэй расплываўся туман у лагчыне, снегу на тым баку рэчкі заставалася няшмат — абталыя шызыя плямы на мокрым, гразкім схіле, па якім у трэці раз беглі аўтаматчыкі. 3 усё большай і большай тугой у душы я глядзеў, як катастрафічна хутка змяншаецца ў імглістай прасторы кароценькі іх ланцужок. Даўняя звык-
лая сувязь між намі ўвачавідкі рвалася, штосьці няўхільнапагрозлівае ўпарта раз’ядноўвала нас, я невыразна адчуваў гэта, але працівіцца яму не мог, бо гэта невыразнае, неканкрэтнае нешта было мацней за мяне, за іх і за ўсю нашу роту. Ананьеў то бег, то хутка ішоў, наўкось па схіле, аднойчы нагнуўся, таропка перавярнуў на спіну цела забітага, узяў яго аўтамат. Пасля ён хвіліну бег, займаючы сваё месца ў ланцугу, а хтось, што ішоў ззаду — можа, Чумак,— нядоўга затрымаўся над трупам — здаецца, знімаў сумку з дыскамі або гранатамі.
Рота дасягала сярэдзіны схілу. Ужо не лёгка было і згледзець яе за імглістай заслонай дажджу, якая, на шчасце, хавала аўтаматчыкаў і ад немцаў. Толькі ці надоўга? 3 вышыні іх вось-вось павінны былі ўбачыць, і тады...
Тым не менш немцы маўчалі. Цяжка было паверыць, што яны і ў другі раз так зазяваліся, што не заўважаюць атакі. Кепска было відаць, але мне здавалася, што верх вышыні ўжо зусім блізка. Яшчэ адзін, самы апошні рывок і можна будзе кінуць гранату, выскачыць з-за абрыву і, калі пашанцуе, з ходу заняць канец траншэі. Эх, каб хоць адным аддзяленнем удалося ўварвацца ў траншэю!..
Унізе ў засяроджанай адзіноце маўчаў Грыневіч, я не адразу зразумеў, што і ён чакае вестак з вышыні, і, мабыць, не дачакаўшыся таго, што хацеў, аклікнуў:
— Васюкоў! Дзе рота?
— Пайшла, пайшла.
— А чаму не страляюць?
Гэтага я не ведаў. He стралялі ні напіы, ні немцы. Тым часам ужо ўся рота схавалася ў імгле. Толькі пільна ўзіраючыся, можна было разгледзець дзе-нідзе пад самай вяршыняй нешта падобнае на pyx. I па-ранейшаму не чуваць было ні стрэлу, ні крыку, ні голасу,— вышыня замерла, заціхла, затаілася. Надта падобна было, што аўтаматчыкі і на самай справе дасяглі траншэі.
А можа быць, немцы адышлі?
Было ж такое, і нават не адзін раз, калі нямецкія пазіцыі, за якія мы біліся дзень, два і некалькі дзён, раптам аказваліся непрыкметна пакінутымі, і мы займалі іх без усякага
бою. Сапраўды, мы ж не адны тут, нашы часці недзе ўсё ж б’юць фашыстаў, вунь як грыміць убаку, дзе балынак.
Хада маіх думак раптам набыла іншы кірунак, падумалася: які ж я размазня, калі столькі перадрыжаў задарма. Сапраўды, там жа Ананьеў, ён знае, умее прадбачыць, як зрабіць, каб найлепш. У чым-небудзь іншым ён, можа, і не майстар, у нечым ён, вядома, уступіць Грыневічу, Ваніну, нават Цвяткову, але ў такой справе, як бой, ён выдатна навучаны. Тут ён прафесар, генерал, калі не сам маршал.
Я ўжо адчуў у сабе нешта зусім інакшае, чым хвіліну назад, у свядомасці загарэўся жаданы агеньчык надзеі, каторы, аднак, шукаў сабе пацвярджэння. Так хацелася знайсці і яшчэ хоць бы адну прыкмету таго, што ўсё добра, што і на гэты раз роту ашчаслівіла ўдача.
I тут грымнула.
Спярша здалося, што гэта выбух, але зараз жа імглістае неба над лагчынай туга прарэзалі пранозлівыя струмені куль, наўкола зашчоўкала, задзігала, завыла — дажджлівы прастор у адно імгненне напоўніўся грымліва-скуголістай ліхаманкаю бою. У першыя секунды было такое ўражанне, што вышыня не вытрымае вогненнага грукату, разваліцца на кавалкі, але агнявы напор і яшчэ мацнеў. Адзін раз пачуўся крык, магчыма, каманда або лаянка, праўда, не зразумець было, на якой мове. Баючыся міргнуць, я да рэзі ў вачах углядаўся туды, спрабуючы хоць што-небудзь разгледзець у вірліва-траскотнай імгле, але імгла па-ранейшаму не давала нічога ўбачыць.