• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 3

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 656с.
    Мінск 2005
    171.74 МБ
    — Давай, дуй! — проста сказаў Ананьеў.
    — I я табе не зайздрошчу. Усё ж перш чым што выкінуць — трэба падумаць.
    — Што я выкінуў?! — зноў вызверыўся Ананьеў,— Чумака выслабаніў? Ну і выслабаніў! У цябе не спытаўся. Сам зрабіў, сам і адказваць буду. Паняў?
    — Няма чаго панімаць,— ужо зусім бясстрасна сказаў Грыневіч,— Усё і так ясна.
    — А мне напляваць! Я камандзір роты. А вунь немцы. Бачыў?
    Грыневіч уздыхнуў.
    — Знаеш, мала храбрасці ў атаку хадзіць. Трэба яшчэ штоколечы і разумець.
    — Што разумець? Трэба чалавекам быць.
    — Да? Ну-ну! Давай! Толькі ці доўга пабудзеш...
    Гэта быў ужо скандал. Яны яўна і, відаць, назусім размяжоўваліся ў сваім канфлікце, толькі я, прызнацца, перастаў разумець, у чым справа. Было абсалютна невядома, чаму нампаліта так занепакоіў Цвяткоў, чаму яго нельга было адпраўляць у тыл? Нешта недагаворанае пагрозлівй прысутнічала між імі, аб чым, мяркуючы па ўсім, заўжды памятаў Грыневіч і што толькі зараз пачаў разумець Ананьеў. Я дужа добра ведаў абодвух, і цяпер, можа, не столькі разгневаны выгляд ротнага, колькі безнадзейна прыціхлы нампаліт сведчыў, што праўда, мабыць, за Грыневічам. Я не мог перасіліць у сабе панылай скрухі, якая ўсё болыпала, і з-пад ілба раз-пораз пазіраў на ротнага.
    — Словам, я пайшоў,— сказаў Грыневіч.— Жадаю поспеху. Хоць які там поспех,— дадаў ён.— Прапашчая рота.
    Ён коратка махнуў рукой і, налягаючы на здаровую нагу, пайшоў уздоўж насыпу ў тыл за пагорак.
    Ананьеў застаўся на пасыпу ўсё ў той жа позе: іпырока расставіўшы ногі ў дашчэнту выпацканых ботах, нізка апусціўшы ўскудлачаную бялявую галаву. Здавалася, ён нешта разглядвае ў мокрай траве, часам перабіраючы на халяве бруднымі пальцамі. Але ён не разглядваў, наогул наўрад ці ёл заўважаў, што наўкола,— ён думаў. Тая грубаватая самаўпэўненасць, якая часам усплывала ў ягоных вачах, калі ён сварыўся з Грыневічам, цяпер канчаткова мінулася, саступіўшы мссца труднай, нязвыклай для яго засяроджанасці. Я мала што разумеў у ягоных перажываннях, хіба здагадваўся пра што-колечы, але я кожным сваім нервам адчуваў ягоную бяду, і мне самому было пакутна.
    3 нізкага, хмарнага неба зноў замжыла сцюдзёным даж-
    джом, хлопцы на раскапаным адхоне пачалі нацягваць над акопчыкамі свае нявысахлыя яшчэ палаткі. У мяне ж палаткі не было, камсастаўская накідка Ананьева таксама недзе прапала, мы патроху моклі, але камроты на гэта не звяртаў увагі. Я падумаў, што, напэўна, трэба ісці, ён жа мяне на світанні ўжо выпраўляў з роты, але цяпер я проста не мог наважыцца сказаць яму аб гэтым, зноў жа мне не хацелася ісці ў тыл з Грыневічам. Пасля ўсяго, што здарылася, мая непрыязь да намесніка, якая ўзгарэлася ў траншэі, калі ён застрэліў Пульку, стала амаль пастаяннай, цяпер яе не магло пахіснуць і ўсведамленне таго, што ў гэтай сутычцы з Ананьевым праўда была, напэўна, за нампалітам. Але гэта, здаецца, была тая праўда, якая не надта лепей за вінаватасць.
    Я счакаў яшчэ крыху і ўстаў, каб напомніць камроты аб сваім лёсе: колькі ж можна было сядзець тут параненаму?
    I тут вышыня, якая некалькі гадзін запар насцярожліва маўчала, раптам загаманіла басіста-нетаропкай буйнакалібернаю чаргой.
    — Даседзеліся! — павяртаючыся да вышыні, буркнуў I камроты і вылаяўся,— Хутка з мінамётаў лупіць пачне.
    Але з мінамётаў пакуль не лупілі, а кулямёт таксама замоўк, хоць, вядома, яго паяўленне на вышыні не абяцала роце дабра. Шапа, акопчык якога быў праз дзесятак крокаў у насыпе, вылез на стаптаны адхон з лапаткай.
    — Таварыш старшы лейтэнант, вам дзе выкапаць?
    — Чакай ты!
    Ананьеў нетаропка ўзлез на сваё ранейшае месца і асцярожна выглянуў над дарогай. Наступная чарга з вышыні ўжо не была нечакапасцю, камроты адно толькі ўгнуўся, штось прыгаворваючы самому сабе. I тут, уражаны раптоўнай здагадкай, я кінуўся да камандзіра роты.
    Але я здагадаўся позна.
    Ад самага фланговага акопчыка сюды ўжо хтось бег над канавай, трывожна пакрыкваючы і паказваючы рукой на пагорак. Ананьеў павярнуўся ў ягоны бок, мабыць, зразумеў таксама, і на руках і каленях падаўся па адхоне да Шапы.
    — Ты і Грыцук — бягом! I глядзіце там...
    Шапа, як заўжды, сцяміў загад з паўслова, моўчкі падхапіў аўтамат і пабег за адхонам угору. Камандзір роты, выцягшы шыю, з непакоем глядзеў яму ўслсд. У канцы ланцуга, дзе насып ра-біўся ўсё ніжай, яны папаўзлі па канаве і хутка зусім схаваліся.
    «Чорт, няўжо падстрэлілі?» — падумаў я і адразу апаныў: мне ж таксама трэба было ісці той жа дарогай.
    У трывожнай самоце чакання мінула каля гадзіны. Кулямёт, аднак, не страляў, а дождж усё спарнеў, туманная мгла ў хмарным небе слалася нізка, амаль чапляючы за пагорак. Я падумаў, што гэта добра, непагадзь нас прыхавае лепш за ўсё. Іначай з гэтай лагчыны не вырвацца.
    На жаль, наша асцярога спраўдзілася. Яшчэ здалёк стала відаць, што аўтаматчыкі кагосьці нясуць — удвох, на палатцы, няспрытна прыгінаючыся за невысокім упачатку насыпам, хістаючыся пад цяжарам ношы. Калі яны падышлі бліжэй, з крайніх акопчыкаў нехта падскочыў да іх і на хаду псраняў з рук аднаго рог палаткі — слізгаючы, утрох яны пайшлі хутчэй. Ананьеў зышоў з адхону і туга сцяў сківіцы: цяпер ужо не было сумнення — нампаліту папала.
    Яны апусцілі палатку ля ног камандзіра роты, Шапа зморана ссунуў з потнага лба мокрую шапку, двое ягоных памочпікаў засмучана стаялі насупраць.
    — Вось,— сказаў Шапа.— У галаву. I каску ўшчэнт.
    — Куляй?
    — А чорт яго... Разрыўной, пэўна.
    Жаўтлява-белы, неяк дзіўна паспакаймелы твар нампаліта з насунутай на вочы павязкай раптам крануў непакой.
    — Ну што, камісар? — з грубаватай спачувальнасцю запытаў камроты.
    — Ось, не атрымалася...— стрымліваючы стогн, сказаў нампаліт,— He прайшоў.
    Ананьеў прысеў побач на кукішкі.
    — Баліць?
    — Муціць, унутры...— выціснуў паранены.— Дрэнь мая справа
    Камандзір роты падняўся.
    — Any, уладкуйце лейтэнанта, каб зручней было...
    Шапа збегаў да хлопцаў, прынёс нечую ватоўку, хуценька разаслаў яе на мокрай траве. Пасля ўчатырох мы засцярожліва паклалі на яе Грыневіча і дбайна ўхуталі яго палаткай. Пад голаў загнулі канец рукава.
    — Дрэнь справа,— аблізваючы ссінелыя вусны, ціха сказаў Грыневіч.— Ты не крыўдуй, Косця. Сам ведаеш...
    — Сволачы! — вылаяўся камандзір роты і крута адвярнуўся.
    Ён кінуў погляд на вышыню, якая ўсё болей ахутваласй дажджлівым туманам, зірнуў на пагорак, абстраляпы буйнакаліберным. У ажывелых вачах камроты з’явіўся нейкі намер, і я абнадзеена падумаў, што, мабыць, цяпер ён скарыстае магчымасць адвесці роту назад на пагорак. 3 вышыні, здаецца, нас не заўважаць. Толькі Ананьеў маўчаў, і я не мог гэта падказаць яму — такога роду падказак ад падначаленых ён не прымаў.
    — Дай закурыць!
    Я не курыў, ён ведаў гэта і ніколі не звяртаўся да мяне па курыва, але цяпер ён, мусіць, проста забыўся, хто ля яго. Праўда, ён тут жа зразумеў сваю памылку і павярнуў голаў да Шапы:
    — Ты, нясі закурыць...
    — Калі ласка!
    Баец увішна падбег да камандзіра роты і, стаўшы на калена, нацярушыў з бушлата трохі махоркі. Затым дастаў і паперы. Ананьеў закурыў, унікаючы нашых стрымана-запытальных позіркаў.
    — Пакліч Піліпенку!
    Мы абодва памкнуліся бегчы, але старшы лейтэнант жэстам вярнуў мяне на месца.
    — Шапа, ты!
    Шапа рынуўся з адхону, а камандзір роты яшчэ раз, ужо болей уважліва, паглядзеў на затуманеную вышыню. I panTaw ён павярнуўся да ўзвода:
    — Падрыхтавацца да атакі!
    У мяне ўнутры быццам абарвалася штось, я стаяў, сам не адчуваючы сябе, не зусім верачы таму, што пачуў. Але Ананьеў не жартаваў, гэта было зразумела адразу, камандзір роты
    быў поўны рашучасці дабіцца выканання свае каманды. A дабіцца ён умеў.
    Нехта выскачыў са свайго гразкага сховішча, над акопчыкамі заварушыліся палаткі, кляймёныя трафейныя коўдры, розныя вайсковыя лахманы. Схіл насыпу імгненна ажыў — усе занадта добра разумелі, што для нас азначае гэта кароценькая каманда.
    Тым часам па балацявінцы ўжо бег Шапа, за ім, трошкі адстаючы, грузна трухаў Піліпенка з каскай на дзязе. Камандзір роты зацята чакаў на насыпе... Нязграбна пералезшы канаву, старшына з залішняй цяпер афіцыйнасцю адказыраў і спыніўся, неспакойна пацепваючы плячыма і кідаючы страхавітыя позіркі на прыкрытага палаткай Грыневіча.
    — Колькі чалавек маеш? — запытаў камроты.
    -Я?
    — Ты.
    Піліпенка на момант збянтэжыўся, пераступіў на квякучым дзірване. Вядома, ён ужо палічыў сябе радавым і, мабыць, патроху звыкаўся з тым, а тут ротны, нібы нічога кепскага між імі і не здарылася, пытаўся пра ўзвод.
    — Пятнаццаць, кажысь,— няўпэўнена сказаў старшына.
    — Патронаў ёсць трохі?
    — Трохі ё.
    — Падрыхтавацца да атакі.
    — Зараз?
    — Зараз!
    — Ёсць! — з незразумелай амаль радаснай рашучасцю гыркнуў Піліпенка. I ні здзіўлення, ні якога пытання — ён успрыняў загад так проста, нібы ад яго патрабавалі строіць узвод на вячэру ці ў лазню. Пасля ўжо я зразумеў, што тым самым Піліпенка без лішніх слоў вяртаўся да свае ранейшай пасады, якая, аказваецца, штосьці ўсё ж для яго значыла.
    — I давай усіх сюды. У агульны ланцуг.
    — Ну, відома, у агульны,— падхапіў Піліпенка.— Так міцніше вдарыты.
    Камандзір роты ўважліва паглядзеў на старшыну.
    — I ты глядзі мне! Каб не цягнуліся, як на базар. Браском!
    — Нэ хвалюйтэсь, побіжаць. Я іх...
    Ананьеў, не даслухаўшы, павярнуўся да Шапы.
    — Прымай другі ўзвод.
    -Я?
    — Ты.
    — Ёсць! — не адразу сказаў Шапа, і было не зразумець, узрадвала гэта яго ці занепакоіла.
    — Што — не ўкамандуеш?
    — Паспрабуем.
    Камандзір роты крыху падумаў ці, можа, прыслухаўся. Але на вышыні было ціха, навокал ледзь чутна шапацеў золкі надакучлівы дождж. Толькі недзе далёка за пагоркам глуха таўклі зямлю выбухі.
    — Пятнаццаць мінут на падрыхтоўку і — упярод!
    Ананьеў сказаў гэта і змоўк. Новыя ўзводныя стаялі, не варухнуўшыся — насупраць унізе Піліпенка і з боку ад яго Шапа. Яны чакалі, што ён скажа яшчэ, але ён коратка кінуў: «УсёІ», і яны хуценька пабеглі — адзін цераз поле, другі ў той канец насыпу. Камандзір роты ўзбег на адхон. Мяне ён быццам не заўважаў.
    Што ж, атака — дужа звычайная на вайне справа, хоць, ведама, зусім прывыкнуць да яе нельга. Колькі б разоў ты ні паднімаўся ў атаку і ні асільваў у сабе свой страх, але кожны наступны будзе гэткі ж страхавіта-знобкі, як і ўсе ранейшыя. Ой, як не хочацца вылазіць са свайго выратавальнага акопчыка ў вялікі грымотны свет, скрозь пранізаны кулямі ды асколкамі, самага маленькага з якіх зусім дастаткова, каб скончыць тваё адзінае і такое неабходнае табе жыццё! Боязна ўставаць, але трэба. Кожную атаку вызначае загад вышэйшага камандзіра, план бою. Часам таго вымагае вораг, які, калі не знішчыць яго, знішчыць цябе.