Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Над вяршаллем хвой угары лёгка слізгаў вышчарблены маладзічок месяца, які амаль не свяціў, толькі ледзь бліскаў у імглістым ззянні, аздабляючы змрочнае без зор неба. Але з ім было неяк весялей, нібы хтось жывы рупна праводзіў іх
у гэтай дарозе. У лесс ж наўдаль было змрачнавата, няпэўна ад цьмянае мешаніны ельніку, нейкіх плямаў, галля, аднак паблізу, на чыстай белі снегу, няблага ўгадвалася дарога. Тое, што яна аказалася зусім без следу, па цаліку, хоць і давала працы нагам, але засцерагала ад нечаканасцяў: наўрад ці хто будзс пілыіаваць іх тут, у гэтай глушэчы марознай начы. Тым не менш Рыбак усё ж асцярожнічаў, асабліва пасля няўдалага заходу ў Гліняны, дзе яны, пэўна, трапілі б у рукі немцаў, калі б не адзін дзядзька, сустрэты імі з дровамі. Дзядзька, дзякуй яму, папярэдзіў, што пад вечар у вёску наехала немцаў, і яны павярнулі ў лсс, да гэтага хутара.
Зрэшты, выпадковай сутычкі Рыбак не асабліва і баяўся, тым болей у лесе ці нават у полі — у іх была зброя. Праўда, трохі малавата назбіралася патронаў, ды і то няблага: тыя, што асталіся на Гнілым балоце, аддалі ім усе лішкі са сваіх таксама болей чым небагатых запасаў. Цяпер, не лічачы пяці штук у вінтоўцы, Рыбак меў яшчэ тры абоймы ў кішэнях кажушка, столькі ж было ў Сотнікава. Шкада, не знайшлося ніводнай гранаты, але і то нс бяда — пад ранак яны ўжо будуць у лагеры. Прынамсі, павінны быць. Праўда, Рыбак адчуваў, што яны трохі бавіліся, ісці трэба было б шпарчэй, снег быў не дужа глыбокі, месцамі добра спрасаваны завеяй, але падводзіў напарнік.
Увесь час, пакуль яны ішлі лесам, за спіной Рыбака чуўся прыглушаны прастудны кашаль, які гучаў часам бліжэй, часам далсй, а цяпер вось дык і зусім прыціх нешта. Каторы ўжо раз Рыбак азірнуўся і збавіў кроку — Сотнікаў ледзь прыкмстна варушыўся ззаду ў лясным сутонні. Рыбак не гукнуў яго і не падагнаў, толькі, прыцінаючы ў душы нецярпенне, хвілін пяць глядзеў, як той прыстала шкапдыбае па снезе ў сваіх тоўстых стаптаных бурках. Да таго ж ён нешта незнаёма і нязвыкла сутуліўся, апусціўшы голаў у глыбока насунутай, з апушчанымі краямі пілотцы, і, калі падышоў, стала чуваць яго разгарачанае труднае дыханне, з якім той не мог саўладаць, нават спыніўшыся.
— Ну, як? Цярпіма?
— Так, — няпэўна махнуў рукой Сотнікаў і ямчэй закінуў за плячо вінтоўку. — Далёка яшчэ?
Перш чым адказаць, Рыбак памарудзіў, паўзіраўся ў перахлябістую, захінутую ў караткаваты шынелак постаць напарніка. Ён ужо ведаў, што той праўды не скажа; хоць і знямог, але будзе аднеквацца: маўляў, абыдзецца,— каб не прыняць чужой дапамогі, ці што? Чаго іншага, а ўпартасці ў гэтага Сотнікава было на траіх. Ён і на гэта заданне трапіў, мабыць, з свае ўпартасці — хворы, а не схацеў прызнацца ў тым камандзіру, калі той падбіраў Рыбаку напарніка. Перад тым былі выкліканы двое: Глушчанка і Удавец, але Глушчанка толькі разабраў кулямёт, узяўся чысціць, а Удавец адгаварыўся тым, што надта намачыў ногі — хадзіў па ваду і праваліўся ў твань на балоце. Тады камандзір клікнуў Сотнікава, і той моўчкі пачаў збірацца, нібы ў яго не знайшлося ніякай прычыны астацца разам з усімі.
Калі яны ўжо выправіліся і Сотнікаў пачаў кашляць, Рыбак запытаўся з папрокам, чаго ён змоўчаў, тады як здаравейшыя адмовіліся, на што Сотнікаў адказаў: «Таму і не адмовіўся, што тыя адмовіліся». Рыбаку гэта здалося не зусім зразумелым, хоць пасля ён падумаў, што ўвогуле турбавацца няма прычыны — чалавек на нагах, ці варта звяртаць увагу на яго кашаль — ад прастуды на вайне не канаюць. Дойдуць, урэшце, да жытла, абагрэюцца, паядуць гарачае бульбачкі, і ўся хвароба адстане. Найлепшае для салдата лякарства — пад’есці.
— Тут ужо блізка. Патрывай крыху, — бадзёра абнадзеіў Рыбак і павярнуўся, каб ісці, як Сотнікаў ззаду, мабыць, не стрымаўся, закашляў неяк адрывіста, суха. Стараючыся перацяць кашаль, захінуўся рукавом, але ад таго кашаль стаў яшчэ больш нястрымны.
— А ты снегу. Снегу вазьмі, ён перабівае.
Усё змагаючыся з кашлем, які рваўся з ягоных грудзей, Сотнікаў зачэрпнуў жменяю снегу, пасмактаў, і кашаль сапраўды патроху суняўся.
— Халера, прывяжацца — хоць задушыся.
Рыбак нахмурыўся, але змоўчаў, і яны пайшлі далей.
3 рова на дарогу па свежым снезе выбег ланцужок ямакслядоў. Рыбак падумаў — сабачыя, але, прыглядзеўшыся, зразумеў, што сляды былі воўчыя. Таксама, мабыць, вабіла
да чалавечага жытла — не соладка па такім снезе ў лесе. Далей яны ўдвух так і ішлі дарогай па гэтых слядах, немітусліва роўных, упэўнена нетаропкіх. У прыцьмелай шэрасці ночы сляды не толькі азначалі дарогу, але і паказвалі, дзе снег быў мяльчэйшы,— воўк гэта адчуваў добра і заўжды абыходзіў гурбы. Яны таксама не хацелі правальвацца да каленяў, бо і так ужо прытаміліся на хадзе. Рыбак звыкла кідаў позіркі наперад і ў бакі і адначасна сачыў за воўчым следам. Зрэшты, неўзабаве павінен быў паказацца хутар, і гэта выклікала ў Рыбака новыя, больш радасныя думкі.
— Любка там. Агняная дзеўка, — раптам сказаў ён, не паварочваючыся, і Сотнікаў ззаду не ўчуў.
Што?
— Дзеўка, кажу, на хутары. Пабачыш — ураз падужаеш.
— Табе да дзевак яшчэ!
Прыстала брыдучы ззаду, Сотнікаў расчаравана апусціў галаву — уся яго ўвага цяпер была скіравана на тое, каб не збіцца з кроку, не парушыць пасільны, асвоены ім тэмп...
— А што ж... Ось падрубаць бы толькі...
Але і ўспамін пра ежу не падагнаў Сотнікава. Усё горбячыся на хадзе, ён зноў пачаў адставаць, і Рыбак азірнуўся.
— Учора прыдрамаў на балоце, дык хлеб сасніўся. Цёплы бохан за пазухай. Прачнуўся, а гэта ад агню прыпякло. Во прыкрасць.
— Сасніцца, не дзіва што,— глуха пагадзіўся напарнік. — Тыдзень на параным жыце...
— Ды і паранае ўжо выйшла. Учора Гронскі паследні раздаў, — сказаў Рыбак і змоўк.
Усё, што сапраўды турбавала яго, ён перажываў моўчкі. Да таго ж наперадзе канчаўся лес, дарога выбаўлялася праз хмызняк у поле, ззаду ў зімовай шэрасці шырокай сцяной чарнеўся ельнік. Далей, збоч ад дарогі, усчаўся расцяроб, замёрзлае балотца з альховымі купінамі, за якім дарога паварочвала ўлева на пагорачак, дзе з-за хмызу вось-вось павінна была выглянуць дзіравая страха пунькі, а там за плотам і дамоўка з падворкам, хлявамі і задраным асверам над студняй. Калі асвер тырчыць канцом угару, то ўсё добра, можна заходзіць, а калі апушчаны круком у калодзежны зруб,
значыць — паварочвай назад, у доме чужыя. Так, прынамсі, некалі дамаўляліся з дзядзькам Восіпам. Праўда, тое было даўно, восенню, пасля яны сюды не патыкаліся — кружылі па іншых мясцінах, па той бок шашы, пакуль карнікі не загналі іх зноў туды, адкуль месяц назад выгналі.
Яны падыходзілі да павароткі. Рыбак з нецярплівасцю паглядваў паверх хмызу, але ў шэрым сутонні наперадзе яшчэ нічога не было відаць, адно шарэў перамешаны са снегам хмызняк, які бязладна распоўзся наўкола. Заглушаючы нецярпенне, хвіліну лезлі па схіле ўскрайкам дарогі. Воўк, мусіць, чуючы блізкасць жытла, ціснуўся пад самы хмызняк, ступаў роўна, нв шырока, засцярожліва. Яны гэтаксама ішлі па ягоных слядах, спорна, але неспяшліва ступаючы па снезе, і ўсё ўглядаліся наперад.
Нарэшце Рыбак першы ўзлез на пагорачак і падумаў, што, мабыць, ён памыліўся — мусіць, хутар стаяў трошкі далей. Так часта здараецца, што некаторыя ўчасткі малазнаёмай дарогі прападаюць у памяці, і ўвесь шлях тады здаецца карацейшы, чым на самай справе. Рыбака падганяла нецярпенне, але Сотнікаў зноў адстаў і ўсё яшчэ стомлена гробся па схіле. Зрэшты, Рыбак ужо не звяртаў на яго ўвагі — нейкім нутраным адчуваннем ён западозрыў яшчэ невыразную, але адразу шчымліва зарупелую ўнутры трывогу.
Гэтую трывогу данёс да яго вецер.
Пунькі ў начной шэрасці ўсё не было відаць, і не відно было іншых будынін, затое некалькі подыхаў ветру адтуль, з поля, прынеслі гаркавата-едкі пах гару. Спярша ён падумаў, што, можа, гэта здалося, мо смярдзіць адкуль з лесу, і прайшоў яшчэ сотню крокаў, з усяе сілы стараючыся ўбачыць праз хмызняк звыкла аснежаную страху пунькі. Ды марна: пунькі не было. Затое і яшчэ дыхнула гарам — не свежым, з дымам ці калі з агнём, а халодным гарам ад затухлага вуголля і попелу. Зразумеўшы, што не памыляецца, Рыбак напаўголаса вылаяўся і амаль подбегам адолеў некалькі крокаў, пакуль збоч ад дарогі не ўбачыў плот.
Плот быў на месцы, хоць і паламаны, без верхніх жардзін; некалькі пар пахілых, перавязаных лазінаю калоў коса тырчала з зямлі. Тут, за бульбянішчам, стаяла некалі тая самая
пунька, а цяпер быў толькі бялюткі снегавы пагорак, з-пад якога месцамі вытыркала-бугрылася нешта чорнае — недагарэлыя галавешкі, ці што? Далей, у тым месцы, дзе была будыніна, таксама грувасціліся заснежаныя груды з недарэчна аголенай і закапцелаю печчу; там жа, дзе колісь стаялі хлеўчукі, не разабраць было — мусіць, не асталося і недагаркаў.
Рыбак спыніўся і стаяў так ля плота ўсё з той жа несціханай лаянкай у душы, не ведаючы, што рабіць і што думаць. He верылася нават, што гэта той самы хутар, на які яны наведваліся ўвосень. Перад яго вачыма паўстала ранейшае людское жытло з яго несамавітым сялянскім утулкам. У хаце ля печы завіхалася баба Прося, пякла дранікі, а яны сядзелі без ботаў на пяколку і перасміхаліся з Любкай, якая частавала іх сушанымі арэхамі. Арэхі тыя, як, дарэчы, і сама Любка, асабліва прыйшліся даспадобы Булахаву, гаваркому байцу з пагранічнікаў — некалькі чалавек з іх далучыліся перад тым да атрада. Цяпер ужо з пагранічнікаў не асталося ніводнага. Ён нават не ведаў, калі знік Булахаў,— ён толькі спадзяваўся на кароткі прытулак у гэту сцюдзёную ноч і хацеў пад’есці. Але іх апярэдзілі на тыдзень, не болей — ён гэта вызначыў пэўна. Тым часам ззаду падышоў Сотнікаў, які таксама зразумеў усё і ад такой навіны апанурыўся, мабыць, не менш за таварыша. He прамовіўшы ні слова, ён моўчкі спыніўся і глядзеў на заснежаныя рэшткі былой хутарской сядзібы. Рыбак пералез цераз жэрдку і прайшоў па двары да печы, якая сіратліва, адна на ўсім хутары, тырчала з груды, трымаючы на каптуры свяжуткую гурбу снегу. Дзіўна і нязвыкла было бачыць на ёй гэты снег, які шчыльным пластом ляжаў і на пяколку і нават замуроўваў закапцелы чалеснік. Коміна ў печы не было, мусіць, абваліўся ў часе пажару і цяпер разам з галавешкамі нязладнай кучай грувасціўся пад снегам.