Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
Увайшоўшы, немец прыпыніўся, трымаючыся рукой за сцяну і з нейкім здурнелым выразам у вачах коратка зірнуў на нас. Левая напаўсагнутая ў калене, разутая яго нага была, відаць па ўсім, параненая.
— Куды б яго тут? — азіраючы бліндаж, запытаў Ванін. — Во давай на шмуткі. Садзіся, фрыц! Біттэ!
Перабіраючы па сцяне рукамі, немец разы два скокнуў на адной назе і цяжка пліохнуўся задам на шмуткі-коўдры. Затым ёп нізка ўгнуў голаў у зімовай казыркастай шапцы і схаваў ад лас твар. Пулька зноў выскачыла перад ім і злосна-страхавіта вурчэла, не могучы чагось супакоіцца.
Ванін валюхаста пераступаў мокрымі ботамі, у якіх чвякнула гразь, і сказаў Цвяткову:
— Перавязаць трэба.
Цвяткоў, не скрануўшыся з месца, працяў яго злосным позіркам.
— А што я — нямецкі фельчар?
У гэты час знадворку, ледзьве не сарваўшы палатку, улез шумны, камлюкаваты Піліпенка.
— Ну, дэ ваш фрыц? Давай ёму расход зробымо?
Санінструктар моўчкі стаяў з незадаволена-зацятым выразам на чыстым, прыгожым, нейкім дзяўчачым твары. Параненая нага немцава моцна крывавіла, на зямлі ля яе ўжо з’явілася і шырэла невялічкая цёмная пляма.
— Сяржант Цвяткоў, перавяжыце немца! — загадаў Ванін тонам, які адразу выключаў усе размовы.
Піліпенка шчыра здзівіўся:
— Кого? Німця? Да вы шчо, жартуете?
Ванін, аднак, маўчаў, не зводзячы вачэй з інструктара, і той урэшце ўзяўся за сумку. Расшпіліўшы яе, ён дастаў рэшту бінту, якім перавязваў мяне.
— Во, пры сведках...— змрочна папярэдзіў ён.— Я быў супраць.
Піліпенка плюнуў і незадаволена затупацеў ля выхаду.
— Я б ёго пэрэвязав! Хай бы здох, падлюка! Як наші от іх здыхаюць...
Ванін між тым тузануў немца, які, здавалася, задрамаў, але зараз жа з нейкай нервовай гатоўнасцю ўскінуў вузкі худаваты і белы твар. I раптам вочы яго пагрозліва звузелі, рот перасмыкнуўся ў няпэўнай грымасе. Я не паспеў згледзець, што там здарылася, як Цвяткоў узмахнуў над галавой бінтом і адскочыў назад, моцна штурхануўшы Піліпенку. Абое яны стукнуліся аб сцяну зямлянкі, зачапіўшы Ваніна, які, аднак, нават не зрушыў з месца.
— От гад!
— Дай ёму, падле!
He дужа зграбна Піліпенка ўскочыў на ногі, некуды матлянуўся Цвяткоў. Плошка на сцяне ледзьве не захліпнулася, агняны яе язычок роспачна заматляўся ў кардоннай баначцы. Апантана залямантаваў Пулька. Аднак немец не збіраўся ні біцца, ні ўцякаць, здаровай нагой ён бараніўся
ад сабакі. Я бачыў яго перакошаны ўсё той жа грымасай твар і сцятыя кулакі, ён упёрся спіной у сцяну, трымаючы напагатове абутую ў бот нагу.
— Сука! — крыкнуў Цвяткоў ужо з маім аўтаматам у руках.
— Тыркні ты ёму! Шо з ім важдатыся! — крычаў Піліпенка.
— Спакойна! — сказаў Ванін і стаў паміж імі і немцам. Звыклым рухам рукі ён паправіў на сабе тоненькую планшэтку.— Спакойна, фрыц. Хочапі здохнуць — пічога не выйдзе. Цвяткоў, бяры бінт!
Рашуча сігануўшы, Ванін наваліўся на немца, згроб яго, псравярнуў і прыціснуў тварам уніз. Немец задрыгаў нагой у боце, пракапаў земляную баразну ў доле і сціх.
— Перавязвай!
— Я? — амаль спалохана здзівіўся Цвяткоў.
— Ты, а хто ж! — ускіпеў Ванін, ашчаперваючы немца.
3 прыкметнай нераіпучасцю падступіўшыся да яго, Цвяткоў здзёр з параненай немцавай нагі скрываўленую суконную шкарпэтку і таропка абматаў лытку бінтом.
— Ось так! — сказаў Ванін, устаючы на ногі.
Немец ваўкавата і моўчкі сеў, забіўшыся далей у кут.
У бліндажы не мог супакоіцца Піліпенка.
— Шчо вам утэмяшылася ёго перэвязуваты? Бінта тількі папсувалы, а свайму Івану не хопіць! Тыркнуць ёго, і ўсэ! — махаў ён рукой.
Ванін, не паднімаючы позірку, сказаў:
— Вы б менш балбаталі, старшына!
— А шчо, нэ правда? Пэрэвязуваты ёго! Можа, шчэ тушонкай корміты будэтэ?
На момант затрымаўшы на старшыне клапотны позірк, Ванін уздыхнуў.
— Мы за ім ледзь не да станцыі беглі. Ён у мяне ўвесь парабелум разрадзіў. А вы — тыркнуць. Заўтра ў полк адправім.
— Нэ бачылы ў палку такэй гныды,— бурчаў трохі паспакайнелы Піліпенка.
Цвяткоў, штось затаіўшы ў сабе, маўчаў. Малодшы лейтэйант падняў з-пад ног стаптаную шапку.
— Ладна. Пільнуйце, я пайшоў.
Ён тры раз чвякнуў ботамі і вылез з бліндажа. За ім выбегла Пулька. Пасля выйшаў Піліпенка, які ўсё бурчаў на немца. Але не паспеў ён змоўкнуць у траншэі, як сюды ўлезла аж трое параненых, якія шукалі санінструктара.
У бліндажы стала цесна і холадна, сесці не было дзе. Цвяткоў па-начальніцку прыкрыкваў на байцоў — то не там сталі, то не так павярнуліся. Я не мог сабе знайсці месца і, праклінаючы новую для сябе долю параненага, накінуў волкі яшчэ шынель і вылез у траншэю.
6
Неба як быццам пасвятлела, дажджу не было, сняжынкі ўсё лёталі ў паветры, пранозліва дзьмуў вецер. Бой ужо ўсюды сціх, немцы, мусіць, уцяклі на станцыю, і я падзівіўся, як усё ж лёгка ўдалося іх выбіць з вышыні. Канешне, ударылі знянацку, яны праваронілі нас на падыходзе. Але наўрад ці яны прымірацца са стратай гэткага зручнага ва ўсіх адносінах апорнага пункту.
Плячо, не перастаючы, балела ўсё мацней, у вуху надакучліва гуло, нешта замінала там, як бывае, калі, купаючыся, набярэш вады, і я падумаў, што, мабыць, сапраўды адваяваўся. He мінаваць санбата, гэта — пэўна. Але перад тым, як адпраўляцца туды, усё ж, мусіць, трэба было пабачыць Ананьева, каб хоць развітацца, ці што.
Траншэя была доўгая, з няроўным брустверам, ужо добра прысыпаным снегам. Праз пэўныя прамежкі, аднак, бруствер чарнеў свежай зямлёй — у тых месцах, дзе аўтаматчыкі абсталёўвалі сабе ячэйкі. Некаторыя ўжо зморана стуліліся ў іх, скурчыўшыся ў тры пагібелі, іншыя, данятыя сцюжай, сноўдаліся па траншэі, прытупваючы абцасамі ў доле. Над прыцьмелаю вышынёй ляжала маўклівая ноч. Ракет немцы не кідалі.
Мне сказалі, што Ананьеў далей у траншэі, я мінуў яшчэ некалькіх аўтаматчыкаў і тады пачуў яго голас, якім старшы лейтэнант звычайна размаўляў уначы з байцамі — разважліва, па-хатняму сцішана (занепакоены агульнаю спра-
вай і не хаваючы таго непакою). Ноччу, як я заўважыў, камандзір рабіўся прасцей, бліжэй і спакайней, чым заўсёды. Крыклівы пехацінскі камандзір у гэтую пару сутак у ім знікаў зусім. Я ціха падышоў бліжэй.
— Канешне, могуць лупануць,— казаў камроты.— Ну, але не на голым полі. Хай паспрабуюць... Вось пераначуем, a заўтра ранічкай усіх параненых у тыл. К абеду ў медсанбаце будзеш.
Хтосьці аслабелым голасам вяла пярэчыў:
— He, ужо — усё... He дажыць мне...
— Ды ну, кінь ты, ядрона вош! — нецярпліва супакойваў яго Ананьеў.— He дажыць, не дажыць... Дажывеш! Трапіш у шпіталь — праз месяц-два такі герой будзеш!
Выйшаўшы з-за павароту траншэі, я адразу наткнуўся на іх. Тут быў недабудаваны, кінуты немцамі бліндаж — яма збоч ад траншэі, без даху і без дзвярэй, з чатырма бёрнамі-стаякамі ў кутках. У гэтай яме на шынялі ляжаў нехта, спавіты бінтамі, ля яго ў нагах сядзеў і курыў Ананьеў. Таксама хтось нерухома застыў ля галавы. Грыневіч з Піліпенкам маўкліва стаялі ў траншэі, ля іх прысланіўся да сцяны аўтаматчык з другога ўзвода Зайцаў. Згледзеўшы гэтага Зайцава, я міжвольна адчуў у сабе нешта нядобрае: чаму ён тут? Зараз жа з’явілася здагадка, ад якой крыўдліва зашчымела ў душы — усё ж я яшчэ быў у роце і нават яшчэ невядома, можа, абышоўся б і без санбата. Аднак той, што ляжаў у доле, мяркуючы па ўсім, быў цяжка паранены, і я, зацяўшы ў сабе раптоўную прыкрасць, запытаў напаўголаса:
— Хто гэта?
Ананьеў падняў галаву.
— А, Васюкоў! Ну як?
— Ды нічога,— стрымана адказаў я — У плячо вось...
— Магло быць горш,— сказаў камандзір роты.— Я дык падумаў — табе хана...
Падумаў, ну і хай! I так дзякуй, не кінуў, паклапаціўся. Што ж было надта тужыць пра гэта? I ўсё ж дакучлівая туга не міналася, засела недзе ў свядомасці і патроху занепакоена там ныла.
— Васюкоў,— слабым голасам паклікаў мяне паранены. Я
падышоў бліжэй і ў змроку ледзьве пазнаў небараку — то быў Крывашыяў,— Васюкоў... і ты таксама?
— Папала. Толькі мяне лёгка,— сказаў я з трошкі робленай бадзёрасцю ў голасе і гучней, чым было трэба.
— А я вось...— вьшыхнуў, не дагаварыўшы, Крывашыяў.
Ананьеў устаў і паглядзеў па-над брустверам.
— Нічога. Будзеш жыць. He такія выжывалі.
He, тут жа падумаў я, наўрад ці яму прыйдзецца выжыць. He ведаю чаму, але я адразу зразумеў, што Крывашыяў на гэтым свеце ўжо не жыхар. Побач ціха ўздыхнуў той, што сядзеў у глыбіні бліндажа. Прыгледзеўшыся, я пазнаў у ім Гумянюка. I тады прыпомнілася, што яны з Крывашыявым землякі, здаецца, з аднае вёскі — калісьці ў адной камандзе і разам мы прыйшлі ў роту. Ад тае каманды засталося, мабыць, чалавек дзесяць, а цяпер будзе яшчэ на аднаго меней.
— Ну, дзе той разгільдзяй Цвяткоў? — вылаяўся камроты. — Што гэта за гадства такое!
— Цвяткоў у бліндажы,— сказаў я.— Там трое параненых.
— Цяжка?
— Лёгка, здаецца.
— Лёгка, лёгка... Тут во гэтага ратаваць трэба. A то перавязаў і кінуў. Ну, пачакай: прыйдзе — я яму дам разгон!
— Пасля,— ціха сказаў з траншэі Грыневіч.
Ананьеў ускінуў голаў.
— He ўжо. Без адкладу. Я яго навучу, як радавога байца любіць. А не — дык к чортавай матары: аўтамат у рукі і — у ланцуг!
Паранены слаба заварушыўся ў доле.
— Таварыш старшы лейтэнант... He трэба. He трэба ўжо. Што ён...
— Як гэта не трэба, Крывашыяў? Кінь ты панікаваць. Трапіш у шпіталь, у цяпло, на белыя прасцінкі — ураз палепшаеш. Дактары, яны цяпер такія,— налаўчыліся за вайну — разарванага на кавалкі сшыюць, залечаць — будзь здароў... Яшчэ лепшы атрымаецца. Сам прайшоў праз іхнія рукі, знаю.
Гумянюк трудна, працяжна ўздыхнуў.
— Я як чуў,— гаротна сказаў ён — Малодшы лейтэнант як
клікнуў, ёкнула маё сэрца. To былі заўжды разам, і нічога. A тут адлучыўся, і вось...
Да яго ніхто не азваўся, усе і без таго перажывалі тужлівую непапраўнасць гэтай бяды. Грыневіч з Піліпенкам маўкліва стаялі ў змрочнай траншэі. Ананьеў услухаўся і ціха вылаяўся.
— Ну, я дачакаюся ці не?
Аднак па траншэі ўжо ішлі — неўзабаве хтось спыніўся на ўваходзе ў яму-бліндаж, і да параненага пралез з сумкай на жываце Цвяткоў. Ананьеў пагрозліва маўчаў. Цвяткоў яго, мусіць, не адразу заўважыў і трошкі прыпазніўся з дакладам:
— Сяржант Цвяткоў па вашаму загаду...
— Ты чаму кінуў параненага? — уладарна абарваў яго камандзір роты.
— Я перавязаў.