Поўны збор твораў. Том 3 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 3

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 656с.
Мінск 2005
171.74 МБ
— У вас кірзоўкі, ага?
— Кірзоўкі. А што? — Чумак валюхаста пераступіў на дарозе.
— Ды гэта... У мяне, во — нііпто боты! Нямецкія, праўда. Калі што, дык гэта... Няхай вам будуць.
Я зірнуў на яго аблепленыя гразёю, мокрыя, звычайныя трафейныя салдацкія боты з нізенькімі халявамі і яшчэ не зусім зразумеў сэнс яго слоў, як Цвяткоў побач іранічна хмыкнуў.
— Хахмач! Хіба на фронце ўгадаеш! Вось заўтра ляпне, і — абодва дагары капытамі...
— Дык я кажу...
— Тожа ты скажаш! — пагардліва абарваў яго санінструктар. — Маўчы лепш.
— Ладна,— сказаў я.— Пабачым. Давайце даганяць.
Мы хутка пайшлі па дарозе. Увогуле Цвяткоў казаў праўду. Толькі кожны раз, калі заходзіла аб тым гаворка, рабілася не па сабе. Хто раней, хто пазней — не адгадаеш, але няварта і кпіць з гэтага дзядзькі, які па прастаце душэўнай памкнуўся за дабро адплаціць дабром, вядома, у межах свае не надта вялікай салдацкай магчымасці.
Чумак заклыпаў трошкі хутчэй. 3 усяе нашай гамонкі ён, мусіць, мала што зразумеў і нібы апраўдваўся на хаду:
— He, я ж не тое, каб... Калі што, дык... Харошыя ж боты.
3
Толькі ён сказаў гэта, як угары ярка пыхнула: неба над пагоркам дрыготка асвяцілася вялізнаю агнянай плямай. На некалькі секунд у паветры замітусіўся рой мільготкіх сняжынак, пляма паніжэла, хісткае святло атуліла край неба, пагарэла трохі, пасля неяк хутка прыцьмела і згасла. Мы прыпыніліся.
— Oro! — y думках ці, можа, уголас сказаў я, адразу разумеючы, што гэта для нас азначае.
— Напароліся! — паныла пацвердзіў Цвяткоў.
Я тут жа спахапіўся, згадаўшы, што павінен быць там, наперадзе, ля камандзіра роты, і, пакінуўшы двух ззаду, апантана пабег па дарозе. Ракета была не дужа блізкая, пры такой непагадзі наўрад ці яна здолела б асвятліць калону, але, пэўна, немцы ўсё ж нешта згледзелі. Значыць, трэба неўзабаве чакаць стрэлаў. Звычайна ў такіх выпадках страляніна клала канец трывожнай невядомасці і пачынала знясільваючую агнявую барацьбу, што ўвогуле на вайне было чымсь дужа звычайным, хоць і кожны раз новым. Але стрэлаў у гэты раз нешта не было, і пэўна таму Ананьеў не спыняў роту, якую я неўзабаве дагнаў у прыцемках.
Праз хвілін пяць усё ў тым жа месцы засвяціла зноў — на святлявым мільготкім фоне адбілася некалькі ценяў аўтаматчыкаў на дарозе. Бліжэй да галавы калоны яны, відаць, самі, не чакаючы каманды, спыняліся, усе з маўклівай трывогай пазіралі наперад, дзе былі камандзіры.
Матляючы мокрымі крыламі сваёй трохкуткі, я дабег да пачатку калоны і крыху прыцішыў крок. Воддаль ад байцоў на краі дарогі змрочнымі сілуэтамі маячылі Ананьеў, Грыневіч, камандзіры ўзводаў — малодшы лейтэнант Ванін і старшына Піліпенка. Усе насцярожана ўзіраліся ў змрок.
— Гэта пе дазор... — занепакоена сказаў Ананьеў.
— Дазор бліжэй быў,— пацвердзіў Грыневіч. Яны памаўчалі, услухоўваючыся, і Ананьеў з прыкрасцю вылаяўся.
— Якога ж хрэна тады ён маўчыць? Мо сігналы праваронілі?
— He. За сігналамі я сам сачыў,— упэўнена аб’явіў Ванін і звыкла паварушыў тугімі плячыма пад мокрай ватоўкай.
— Разгільдзяі! — нерваваўся камроты. — Сядзяць і маўчаць! Гэта ж трэба, ядрона вош. Ану, бяры чалавека і дуй сам,— загадаў старшы лейтэнант Ваніну. Той хуценька павярнуўся да строю.
— Крывашыяў!
-Я.
— За мной!
Трошкі ўгнуўшыся, яны прачвякалі па слэчы падэшвамі і зніклі ў шэрых прыцемках.
— Піліпенка, сачы за дарогай. A то, калі што — душу вытрасу. Паняў? — пагрозлівым шэптам аб’явіў Ананьеў.
— Паняв. Шчо тут нэ паняты,— тонам задарма пакрыўджанага адказаў Піліпенка,— Тількі як побачыш: ні бісового батька нэ выдна.
— Без адгаворак мне!
Нейкі час мы ўсе маўчалі, напружваючы слых. Углядацца пад вецер было дужа кепска, снегам хутка заляпляла твар, увесь час карцела ўтнуць голаў і адвярнуцца. Злубянелыя палаткі страшэнна шархацелі ў цемры. У мокрых ботах пачалі мерзнуць ногі. Раптам у тым баку, куды ішла дарога, зноў засвяціла ракета, праўда, на гэты раз намнога далей, і Ананьеў напаўголаса вылаяўся.
— Ану, пайшлі!
Ён імкліва рушыў у змрок, за ім адразу падаўся Грыневіч, трохі запазніўшыся — я. На хаду ўжо я зняў з-за спіны аўтамат і накінуў яго на плячо паверх палаткі. Піліпенка застаўся з ротай.
Хуткім крокам мы ўтрох пашыбавалі сярод дарогі. Па некрутым пагорку дарога кіравала ўніз. Чым далей мы адыходзілі ад роты, тым рабілася ўсё болей ніякавата, усведамленне адарванасці ад сваіх усё мацпей ахоплівала нас у гэтай цемрадзі. Я ўжо думаў, што мы павінны спыніцца, як насустрач з прыцемак з’явілася невялічкая постаць у аблепленым снегам бушлаце. He аклікаючы, мы пазналі аўтаматчыка Шапу з дазору. Ананьеў замарудзіў крок, Шапа падбег і спыніўся насупраць. Ён ледзьве перадыхваў.
— Ну? — не ўтрымаў камроты.
— Немцы, таварыш старшы лейтэнант
— О, навіна! Дзе Ванін?
— Ён там,— паказаў Шапа ў цемру.— Сочаць. Немцы за логам на ўзгорку капаюць.
— Што капаюць?
— А ліха іх ведае. Абарону, мусіць.
— На ўзгорку?
Ну.
— А вёска далёка?
— Якая вёска?
— Ну, гэта... Як яе...
— Рудакі,— падказаў Грыневіч.
— He, вёскі не бачылі. Во тут унізе рэчка. Але неглыбокая. Перайсці можна. А далей узгорак, а на ўзгорку капаюць,— прыцішана, з прыкметнай шапялявасцю ад таго што ў яго выбіты спераду зуб, гаварыў Шапа.
Мы паглядзелі ў змрок, паслухалі. Аднак усюды было ціха — ні стрзлаў, ні ракет, адно па мокрых палатках дробна лапацеў дождж. Побач чулася зморанае дыханне Шапы. Тады Ананьеў аднекуль з-пад накідкі выцягнуў карту.
— Ану, захіні...
Ён прыссў у доле спіной да лагчыны, абхінуўся палаткай да яго схіліўся Грыневіч. Паверх іхніх галоў я накінуў яшчэ палу сваёй трохкуткі, і Ананьеў бліснуў слабаю плямкай з ліхтарыка. Праз шчыліну ля іх пляча мне сталі відаць іх рукі і краёчак карты. Карта была старая, страпаная, надрукаваная адной чорнай фарбай. Сапучы ад нязручнасці, камандзір роты пачаў разбірацца ў яе блытаных крывульках.
— Тут, здаецца, дарога? Ага?
— Якая дарога — то гарызанталь,— глухавата папраўляў яго нампаліт,— Во, глядіце, Рудакі. А далсй на схіле павінна быць дарога. Во яна!
— Да? А гэта што? Ну-ка прачытай. A то язык зламаеш...
— Гэта рака. Во: «Флюс Све-тлн-ца». Рака Святліца. Так, мусіць. Да яе мы яшчэ не дайшлі.
— Значыць, мы тут? Ага?
— Мабыць, так. Пагорак, дарога. Ну а мы — прыблізна от тут...
Ананьеў павёў светлым пятаком далей, вялікім пальцам выраўняў зморшчыны на паперы.
— Тады, мусіць, насупраць вышыня 117,0? Так?
— Мабыць, так.
— Нішто сабе ўзгорачак, ядрона вош! Гэ! — раптам узрадавана гукгіуў камандзір роты.— Ды за ім жа станцыя?
— Ну,— пацвердзіў Грыневіч.
Сапраўды, на згібе аркуша прабягала тоўстая лінія чы-
гункі з характэрным кубікам станцыі на краі. Ад яе да вышыні было зусім блізка, і я падумаў тады, што гэтае станцыі нам не мінуць. Тут ужо як ні хітруй, а да станцыі выйдзеш, і пачнецца калатнеча — не дай бог. He так даўно, у лютым, адна такая маленькая станцыя кашта-вала палку ледзьве не трох тыдняў баёў і васьмі брацкіх магіл.
У Анапьева, аднак, гэта выклікала зусім іншую рэакцыю.
— Ось яно што! A то надоечы Сырамятнікаў: «Станцыя, станцыя!» А я не ўцямлю, дзе гэтая станцыя! — падабрэла казаў ён.— Ось бы захапіць!
— Яшчэ што! — буркнуў Грыневіч.
Старшы лейтэнант выключыў ліхтарык. Яны абое ўсталі. Раптам Грыневіч трывожна ўскінуў голаў: стала чуваць, як нехта бег па дарозе знізу. Ананьеў таропка сунуў за пазуху карту і ступіў тры крокі наперад, я зняў з пляча аўтамат. Неўзабаве зусім побач з цемры вынікла постаць байца. Убачыўшы сваіх, ён з бегу перайшоў на цяжкі таропкі крок.
— Ты, Крывашыяў? — ціха гукнуў Ананьеў. Крывашыяў яшчэ зводдаль усхваляваным шэптам загамапіў:
— Таварыш старшы лейтэнант, трэба ўдарыць! Капаюць на гары, аховы з гэтага боку няма ніякай. Мы іх голымі рукамі, як куранят, возьмем. Ванін кажа: толькі хутчэй!
Ен выпаліў усё гэта, ажыўлена тыцкаючы ў цемру рукой, з такім шчаслівым выглядам, нібы тое, што яны там убачылі, было для ўсіх найвялікшаю радасцю. I як ні дзіўна, гэтае пачуццё рызыковае ўзнёсласці ўраз перадалося камандзіру роты — той адразу напружыўся, напяўся і крутануўся да нампаліта.
— Ударым!
— Можа, спачатку разведаць? — без жаднага ўздыму сказаў Грыневіч, старожка ўзіраючыся ў ноч.
— Тожа скажаш: разведаць! Напалохаеш толькі. A то — пакуль ціха...
— Ага, пакуль ахранення не выставілі,— падхапіў Крывашыяў.
— А ракеты нічога не свецяць: снег з дажджом забівае.
Мы падпаўзлі да самай траншэі — відаць, як зямлю вы-
кідваюць,— ад узбуджанасці дрыготкім голасам даводзіў дазорны.
Ананьеў, здаецца, не слухаў: яго самога ўжо ахапіла відавочнае нецярпенне — як заўжды, прадчуванне баявой удачы выцясняла з свядомасці ўсе іншыя меркаванні.
Грыневіч, аднак, па-ранейшаму заставаўся стрыманы і нерухома стаяў збоч, уцяўшы голаў у плечы. Нібы ўслухоўваючыся ў бязладныя парывы ветру, ён з паўзамі зазначыў:
— А суседзі? Трэці батальён вунь дзе. I з другім разрыў у два кіламетры.
— Падцягнуцца ўначы твае суседзі. He дзе дзенуцца...
Грыневіч памаўчаў.
— Ну, хай — падцягнуцца. А патронаў у нас хопіць? Дапусцім, саб’ем. А ўтрымаем?
Сапраўды, патронаў магло не хапіць, іх у нас было надта ж небагата, і гэта з відавочнаю абгрунтаванасцю пляжыла такі зманлівы намер ротнага. Ананьеў на секунду застыў, нешта прыкінуў, і мне здалося — зараз загадае разгортваць узводы ў абарону. I сапраўды, ён павярнуўся тварам у тыл, паслухаў, зноў зірнуў у бок нябачнае вышыні і, з канчатковасцю прынятага рашэння, махнуў кулаком.
— А, была — не была!.. Рубанём — пабачым! Васюкоў, дуй за ротай!
Грыневіч маўчаў: пярэчыць у такіх выпадках было бескарысна.
4
Праз дзесяць хвілін я прывёў роту. Паўсотні аўтаматчыкаў са слабым ляскатам збеглі з пагорка. Нейкі час па ўзбочыне шыбавала Пулька, але хтось у касцы выскачыў з калоны і схапіў сабачанё, мусіць, каб лішні раз не трапляла на вочы начальству. He паспелі, аднак, мы наблізіцца да камандзіраў, як Ананьеў скамандаваў:
— За мной марш!
To хуткім крокам, то подбегам рота пашыбавала ўніз. Цяпер яна падцягнулася, сабралася ў адну купку, і зноў, нібы
не было ні атак, ні страт, ні розных малых і вялікіх бядот, стала згоднай, чулай, пакорнай камандзірскай волі істотай. Яна была лепшай ротай у палку, і камандзір яе з нампалітам былі найлепшымі сярод ротных. Перад наступлсннем сам генерал на мітынгу ставіў роту ў прыклад іншым. Васемнаццаць нашых аўтаматчыкаў атрымалі тады ўзнагароды, у тым ліку і я — медаль «За адвагу». Як і многія, я адчуваў у сабе ў той час ціхі і светлы гонар за свой такі ўдачлівы вайсковы лёс. Зрэшты, я заўжды быў задаволены тым, што давялося трапіць у такое падраздзяленне, да такога камандзіра, якім быў Ананьеў. Часам, праўда, гэта адчуванне слабела, часам знікала зусім, але вось у такія моманты, калі рота пачынала жыць адной мэтай, яно рабілася выразным і хвалявала. Стома, што нядаўна яшчэ атупляла, цяпер міналася, маўклівае трывожнае імкненне надавала сілы і рашучасці. Ніхто не пытаўся, што здарылася, куды бяжым, усе і без таго адчувалі, што неўзабаве штось праясніцца. I мы гатовы былі да ўсяго — перажыванняў, трывог і страт, абы толькі ў канцы была ўдача.