Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
Паперы ў нас няма, у наступлешіі дык яе бывае багата — розныя там фрыцаўскія блакноцікі, запісныя кніжачкі з драцянымі спружынкамі па краі, а цяпер, апроч газеты, нічога — ні для курыва, ні на пісьмо. Папоў дастае з кішэні акуратна складзены аркушык нашай дывізіёнкі, і старшы сяржант пачынае выбіраць краёчак з шырэйшым полем. Папоў услужліва дае яму чарнільны аловак, які ён старанна слініць пад вусамі і пачынае нешта выводзіць, прыладзіўшыся на адным калене.
— Так і напішам: Дарка, я жывы, чаго і табе жадаю. Маркел Іванавіч Жаўтых.
Ён аддзірае ад газеты палоску з гэтымі словамі і, бачачы нашыя цікаўныя позіркі, кажа:
— А што многа пісаць? Галоўнае: яшчэ жыў. Астатняе бабе нецікава. А наогул, некалькі разоў збіраўся напісаць больш, ды ўсё неяк... Вядома ж, якая салдацкая наша доля. Толькі аловак паслініш — ад камбата пасыльны: Жаўтых, кулямёт знішчыць! Пальнеш па кулямёту — транспарцёр адагнаць! Там пяхота ледзь не за грудзі нашых стралкачоў хапае — у яе пальнеш дзесятак снарадаў. А то — танкі. Колькі марокі з імі! Троцкі мне казаў аднойчы: ты, кажа, Жаўтых — мой камандуючы артылерыяй. I памятай, каб ніякай затрымкі пяхоце! Кажу: калі я камандуючы, то чаму дагэтуль не генерал? Кажа: а за генерала б ты справіўся? Ого, ды яшчэ як. Калі ўжо камандзірам гарматы спраўляўся, дык генералам плёвае дзела. Было б чым! — з таемным гонарам сціпла хваліцца Жаўтых і хавае ў пілотку сваё рэкорднае па лаканізму пісьмо.
Нам добра тут, забываецца трывожная ноч, перастае ныць душа ў чакаіші абстрэлу. Здаецца, усё абышлося...
I менавіта ў такі час, калі найбольш расслабляецца Ha­man ўвага, я раптам адчуваю, што страшнае грымнула. Я не разумею яшчэ, што гэта, але бачу, як скалануўся пад шынялём Лук’янаў. Маленькія камандзіравы вочы раптам круглеюць у здзіўленні, паглыбляюцца і ўраз гаснуць. 3 прыступка ніцма ў дно падае Лёшка, і толькі тады да маёй свядомасці даходзіць з далечы знаёмы жудасны гук. Недзе там, за варожымі пагоркамі, прарэзліва і нудна выдыхаюць з сябе «скрыпуны» — шасціствольныя нямецкія мінамёты. Толькі сціхае іх працяжны агідны скрып, як з паднябесся рынае на нас прарэзлівы візг. Здаецца, нейкая лютая нябачная сіла хапае за грудзі і пачынае трасці, біць, калаціць зямлю. Я тыцкаюся галавой у Крывёнкавы калені, ён валіцца некуды набок, зверху абрушваецца ў акоп бруствера; б’е ў вушы — выбух, другі, два адразу, тры... Мы глухнем, задыхаемся ў пыле, пяску і зямлі; пальцы хапаюцца за нешта ў пошуках апоры; нешта сціскаюць з неверагоднаю сілай. Зямля быц-
цам рассыпаецца ад грознага ўрагану выбухаў і торгаецца, калоціцца, дрыжыць, роспачна супраціўляючыся страшнай сіле смерці.
Доўгія пакутныя хвіліны ўсё навокал ірвсцца, разлятаецца ўшчэнт, ранак цямнее, як ноч; у роце, у вачах, вушах — пясок і зямля. Цела балюча сціскаецца ад неаслабнага напружання і кожнага блізкага выбуху уся істота жахліва чакае: канец! канец! Вось-вось... Гэты! He... Гэты! Гэты вось, гэты... Угары вые, свіргоча, падае, і дол перамешваецца з небам...
Здаецца, і целы, і нашая воля прыдушаны, запалоханы, паралізаваны гэтым наскокам смерці, усё навокал ва ўладзе бязвольнага ўтрапення. I раптам збоч чуецца нечы крык: «Папоў! Прыцэл, такую тваю растакую!» — гэта крычыць Жаўтых. Нсхта балюча наскоквае на мае ногі і вылятае ў канец акопа. У свядомасць стукае кароценькая радасць — жывыя! Я расплюшчваю вочы — на гарматнай пляцоўцы ў дыме мільгае сагнутая спіна Папова, побач ля мяне варушыцца ў зямлі Лёшка, усё крычыць лешта і лаецца Жаўтых, але выбухі і візг глушаць яго. Яшчэ бліскае побач — удар! На нас абрушвае зямлю, Жаўтых падае ніцма, у пыльнай земляной каламуці нехта зноў ляціць цераз мяне — гэта Папоў. Пад яго непадпяразанай гімнасцёркай прыцэл, лаводчык лрытрымлівае яго рукой. У той час зноў ірве па другі бок акопа, б’е ў твар смуродам і камякамі зямлі, я падаю на нечыя засыпаныя па шыю плечы і напружваюся што ёсць сілы, каб датрываць...
Невядома, колькі мы яшчэ курчымся так, заваленыя зямлёй, паралізаваныя грымотным навалам смерці, пакутна, як цэлую вечнасць, перажываючы катаванне агнём.
Але як толькі крышачку глушэюць, аддаляюцца выбухі, першы з сіплаю лаянкаю пачынае выкарабквацца з зямлі Жаўтых. Уверсе па-ранейшаму скуголіць, раве, вые... Наваколле рвецца і разлятаецца, «скрыпупы» за пагоркам задышліва, ашалела скрыпяць, зямля ўсё тузаецца, неба над намі чорнае ад пылу і дыму, але разрывы трошкі аддаляюцца, і тугія камякі перастаюць малаціць нашы спіны.
«Выжылі! Уцалелі!» — узгараецца гатовая вось-вось згаснуць слабенькая радасць, але душу точыць трывога. Плюю-
чыся і міргаючы, я разварушваю навокал зямлю. Потны, страшны, шэры ад пылу, Жаўтых доўга не можа выграбці зпад грудаў ногі, затым устае на калені; аслабела варушыцца ў куце Лук’янаў, атрэпваецца побач Крывёнак. Здаецца, усе цэлыя — нам пашэнціла. I ў тое ж імгненне, калі я думаю гэта, быццам кінжалам у спіну, уразаецца ў свядомасць чамусьці заіклівы Лёшкаў крык:
— К-к-к-амандзір!.. К-к-к-камандзір!.. Танкі!!!
11
— Т-т-танкі! Т-т-танкі! Глядзі!!! — крычыць ён, то высоўваючыся з акопа, то зноў прысядаючы.
Жахлівасць гэтай навіны чамусьці не адразу даходзіць да маёй свядомасці, мяне больш здзіўляе, што Задарожны заікаецца, і нават узнікае кароценькая радасць: «Ага! Збаяўся!» Я зараз жа ўскокваю, на секунду выглядваю з-за разбуранага, раскіданага бруствера. Па схіле пагорка на нас у дымным грукаце шпарка коціць уніз касяк рабавата-жоўтых танкаў.
Побач на момант мярцвее Жаўтых; хуценька міргаючы звузелымі ад пяску вачмі, ён, быццам не верачы, некалькі секунд пазірае на танкі і выскоквае з акопа. За ім па прыступках вылятае Папоў; за ім я, ззаду тупацяць астатнія. Прыгнуўшыся, цераз закіданую грудамі пляцоўку мы рынаем у сховішча да нашай гарматы.
Я ўчэпліваюся за станіны, якія хапае за сашнікі Крывёнак. Жаўтых з Паповым напінаюцца ўнізе ля колаў. Гармата рушыцца, але ўкрыцце ў доле завалена камамі зямлі з разварочанага мінаю бруствера, гармата ідзе бокам, і Жаўтых лаецца:
— Ану, вярні, вярні станіны!.. Лазняк, чуеш, такую тваю...
Я і сам ведаю, што трэба паварочваць станіны, і напружваюся што ёсць сілы, але спяшаюся, і ўсё ідзе неўпапад. Яккольвечы мы ўсё ж вывалакваем гармату на пляцоўку, заносім станіны, Жаўтых, прыгнуўшыся, кідаецца сюды-туды, як запёрты ў клетку тыгр; нізка схілены вусаты яго твар люты і страшны, на лапатках мокрыя плямы ад поту.
Танкі б’юць па пяхоце, б’юць, амаль не спыняючыся. У паветры грыміць і грукоча, паднябессе стогне, цяжкі жалезны гул паўзе па абшары. Мы кідаем станіны, я хапаюся за стопары. Задарожны ззаду так ірве правіла, што ледзь не збівае мяне з ног станінай. Левай рукой я адкрываю затвор, ён зараз жа лязгае — сам Жаўтых з імпэтам усаджвае ў ствол бранябойны.
Танкі на пярэдняй траншэі. Я коратка выглядаю з-за шчыта, адзін гарыць, пэўна падпалены пяхотай, адзін шпарка імчыць чамусьці ўздоўж траншэі; некалькі пехацінцаў бягуць, сагнуўшыся, па полі ў тыл. Ад пылу, грукату выбухаў і лютай кулямётнай траскатні мы нямеем. Жаўтых He­rnia крычыць, Папоў упіваецца ў прыцэл, і неўзабаве рэзкі стрэл бранябойнага глушыць нас. Гармата тузаецца, балюча штурхае ў плячо, я падаю — гэта хлопцы не паспелі ўперці ў зямлю станіны.
— Сашнікі! — крычыць Жаўтых, нізка прыгнуўшыся за наводчыкам, і кулаком штурхае ў спіну Крывёнка, той хапаецца за правіла станіны і пачынае яе забіваць у ямку.
Другі сашнік аслабела ўціскае ў зямлю Лук’янаў, стоячы на каленях. Крыклівая настырнасць Жаўтыха супакойвае: здаецца, калі камандзір тут, благога не здарыцца, ён дагледзіць усё, скамандуе, нам толькі б выконваць.
— Трах! — б’е другі стрэл. Слабенькі чырвоны агеньчык трасёра мільгае ля танка, аб нешта б’ецца ля яго і адлятае ўгору і ўбок.
— Агонь! Агонь! He марудзь, агонь!
— Гах!.. Гах!.. Гах!..— б’е гармата, падскокваючы на колах. Трасёры не ўсе відаць — некаторыя снарады без следу знікаюць удалечы. Танкі, ад першай траншэі беручы наўзбоч да дарогі, адзін за адным імкліва паўзуць па нашай абароне. Ужо відаць на бартах іхнія чорна-белыя крыжы, машыны цяжка перакочваюцца на брустверах, узнімаючы ашмоцце пылу; доўгія іх гарматы з пудовымі тармазамі на канцах пагрозліва варушацца і грукаюць стрэламі.
— Агонь! — раве Жаўтых.— Наводзіць лепш!
Папоў малайчына — наш харошы Папоў! Ён, здаецца, адзіны тут, каго не датычаць ні страх, ні хваляванне, ён не
спяшаецца, не дрыжыць, цяпер ён нічога ў свеце не ведае і не бачыць, апроч танкаў. «Гах! Гах!» — тузаецца гарматка. «Так, трымайся, Лазняк! Здаецца, надыходзіць твой час,— кажу я сабе ў думках,— Ну ідзіце, гады, ідзіце. Бліжэй! Бліжэй! Яшчэ бліжэй!»
Так, яны ідуць бліжэй і мінаюць траншэі пяхоты... Але што гэта? Здаецца, яны прарываюцца! Сярод густога грукотнага гулу з лютасцю і бяссільнаю злосцю зноў крычыць Жаўтых:
— He бярэ, халера! Д’ябла ім у горла! Маць яе за нагу! Бі па гусеніцах, па гусеніцах агонь!
He бярэ — я таксама адчуваю гэта. «Гах!» — падскоквае гармата, імклівая іскрынка трасёра гнуткай стралой мігае ўдалеч, б’е ў вежу танка і адскоквае ўбок. He бярэ! Немцы, мусіць, пусцілі на нас цяжкія танкі, можа, гэта іх «тыгры»?..
Пяхота ўцякае. Дзесяткі людзей па ходах зносін, па полі імчацца з-пад удару ў сланечнік — адзінае тут якое-ніякое сховішча,— да дарогі, падаюць, устаюць, адстрэльваюцца. За імі між танкаў гэтак жа бягуць, мітусяцца немцы. Непадалёк ад агнявой, нізка прыпаўшы долу, знямогла трухае сяржант з потным чырвоным тварам, адной рукой ён валачэ за сабой «Гарунова», другая, нібы палка, звісае да самай зямлі. За ім, штохвіліны азіраючыся, шыбуе невялічкі баец з патроннымі скрынкамі ў абедзвюх руках. Яны нас мінаюць.
— Стой! — крычыць ім Жаўтых,— Стой, сволачы! Расстраляю, стой!
Сяржант крычыць нешта ў адказ, але нам не чуваць, тады ён, прысеўшы, тыцкае рукой у бок дарогі. Жаўтых азіраецца — гэта на фланзе. Камандзір прысядае ад нечаканасці і лаецца ўжо немаведама на каго.
— Станіны ўлева!
Танкі ўжо прарваліся праз батальённую абарону, абходзяць нас і шпарка шыбуюць абапал дарогі ў вёску.
Мы хуценька перакідваем станіны ўбок, Папоў аберуч ліхаманкава падкручвае махавікі наводкі. «Гах! Гах!» — грымяць частыя нашы стрэлы, і коратка лязгаюць пад ногі пустыя гільзы. Хлопцы прыціхлі, прыпалі долу, апанурыліся, у