• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 4

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 600с.
    Мінск 2006
    157.84 МБ
    вачах страх. Гэта кепска! Трывай! Як-небудзь трывай, прымушаю я сам сябе. У цябе няма права баяцца, трусіць. У тыл табе шляху няма, адно тваё выйсце — біцца.
    — Ага! — урэшце зларадна крычыць Жаўтых,— Ёсць! Агонь! Папоў! Агонь!
    He ўтрымаўшыся, я выглядаю з-за шчыта, і кароценькая радасць урываецца ў маё нутро. Вунь ёп стаіць, апусціўшы гармату-хобат, убаку ўжо тырчыць адкінутае века люка. Ля яго прыпыняецца другі, ён трошкі падварочвае гусеніцамі ў наш бок, і я разумею — заўважыў! «Заўважыў, цяпер будзе!» — мільгае ў свядомасці спозненая думка, і зараз жа перад самай гарматай мілыае агнём бліскавіца... Удар! Усё патанае ў пыле і смуродзе... Праз пяць секунд жахлівай цішыні — устрывожаны крык Папова:
    — Кукуруз!.. Таварыш камандзір, кукуруз!..
    Ага, танк зайшоў за кукурузную кучу, яна зусім блізка і замінае страляць, яе трэба раскідаць, але зноў — удар!.. Пыл, смурод... Людзі задыхаюцца ад трацілавай горычы і пыльнага ўдушша.
    — Так, нічога, нічога,— супакойвае кагось камандзір.
    Адчуванне рэальнасці абвострана, увага бязмежная, думкі мільгаюць хутка і канкрэтна. Я разумею, што трэба бегчы ў тое пекла, насустрач танку, але непадуладная сіла цяжарам налівае ногі. Ненавідзячы сябе, я паволі ўзнімаюся з-за шчыта, а танк, крутнуўшыся на адной гусеніцы, збочвае з дарогі і раптам кіруе сюды, пагойдваючыся, варушачы перад сабой даўжэзнай гарматай. Зараз ён зноў грымне стрэлам... Зараз!.. Зараз!!. Ва мне ўсё напінаецца — перачакаць стрэл, затым... Але ў гэты час ззаду чуецца загад:
    — Лук’янаў, убраць!
    Лук’янаў! Ураз спадае напружанне; камандзіру лепей відаць, ён выбраў. Выбраў аднаго, звароту назад яму ўжо не будзе. Але сумленне маё рэагуе на тое інакш, я задушваю прыкрасць у душы і азіраюся — Лук’янаў у расшпіленым шынялі ўстае з-за скрынак, чагось азіраецца, у ягоных вачах такая самота, што здаецца: струсіць, папросіцца. Але ён не просіцца, толькі трошкі марудзіць і затым неяк дужа аслабела ўзлазіць на бруствер і, прыгнуўшыся, бяжыць да кучы.
    Там ён хапае з зямлі адно бярэмя, другое — раскідвае, растрасае кукурузу ў бакі, куча меншае, але танк — вунь ён!..
    I тут — трах!!!
    Пыл, пясок б’юць па вачах, у вушах гул, востры кароткі боль...
    Праз імгненне я ўскокваю — праз рэдкі клуб пылу, бы аслеплы, незразумела марудна, нахіліўшыся і спатыкаючыся, брыдзе Лук’янаў; у дзесяці кроках за ім горача курыць варонка...
    — Агонь! — басавіта раве ззаду Жаўтых, а ва мне ўсё халадзее ўнутры.
    Нейкая неўсвядомленая вінаватасць перад Лук’янавым прымушае мяне ўскочыць на бруствер, ззаду Жаўтых люта крычыць: «Стой! Назад!», але ў тры скачкі я падбягаю да салдата і хапаю яго пад пахі. Ён са стогнам падатліва аддаецца ў мае абдымкі.
    3 нейкаю апантанай сілай я валаку яго цяжкае цела да агнявой. Насустрач, абдаўшы нас гарачаю хваляй, б’е па танку Папоў. I ў той жа момант недзе зусім побач — чорны, агнявы бляск і ўдар! Ён збівае мяне, я падаю, балюча выцяўшыся бокам аб зямлю, не ведаючы, цэлы або паранены, ускокваю і зноў хапаю Лук’янава. Танк — вось ён! Цяжаленная яго грамадзіна шыбуе ўсё хутчэй і бліжэй, гнецца, дрыжыць зямля, мільгацяць гусеніцы; нібы зубамі, абвешаныя запаснымі тракамі, нястрымна пруць-сунуцца на нас яго шырокія сталёвыя грудзі...
    Гнучыся да зямлі і вязнучы ў пяску ботамі, я перацягваю цераз бруствер Лук’янава і разам з ім падаю пад колы гарматы. Некалькі куль наўздагон лязгаюць па шчыце і рыкашэцяць у бакі. У акопе стукоча кулямёт — гэта Крывёнак б’е па пяхоце. Камандзір з Задарожным ляжаць між станін; ля прыцэла адзін Папоў... Але чаму гэта сціх Жаўтых? Чаму ён не камандуе, чаму не кратаецца — прываліўся плячом да станіны і маўчыць. На каленях я падскокваю да яго — ззаду глушыць стрэл, гармата, бы жывая, жахліва тузаецца, у спіну балюча б’е гільза. Я хапаю камандзіра за плячо, ён спаўзае са станіны на дол, і струмень цёплай крыві аднекуль з шыі пырскае мне ў твар, высокім дробным фантанам абдае неру-
    хомую Лёшкаву спіну. Я прыпадаю да зямлі, намацваю і заціскаю пад расшпіленым Жаўтыховым каўняром невялічкую ранку, але кроў усё роўна б’е і апыр-сквае ўсё навокал. Збялелыя павекі Жаўтыха няўцямна торгаюцца, погляд увачавідкі тухне, і зрэнкі закочваюцца ўніз. Ён не пазнае мяне.
    — Камандзір! — чуецца побач незвычайны нейкі, асіплы і спознены крык Задарожнага,— Хлопцы, камандзіра забіла!!!
    Ад гэтага моташнага крыку жах скаланае і мяне. Я ляжу на зямлі і чую, як дрыжыць яна, трасецца, калоціцца... Танка мне не відаць, але я адчуваю, што ён ужо за некалькі метраў ад нас і зараз усё будзе скончана. I тады, крутнуўшыся на станіне, паварочваецца сюды Папоў:
    — Зараджай, Лошка! Сабак, такую тваю!.. Зараджай!
    Трашчыць-захліпаецца Крывёнкаў кулямёт, Задарожны дзярэ пальцамі зямлю і горнецца-ціснецца кудысьці пад бруствер. Апантаны ад небяспекі і лютасці, я піхаю Задарожнага ботам у бок, крычу: «Зараджай! Зараджай, сволач!» Але пакуль ён бокам, як рак, перапаўзае да скрынкі, я сам хапаю снарад і скрываўленымі рукамі штурхаю яго ў ствол. 3 Жаўтыховае шыі зноў вырываецца тонкі струмень, толькі ён хутка меншае і, калі я падпаўзаю да камандзіра, знікае зусім. Ашалелыя вочы Жаўтыха спыняюцца...
    Здаецца, усё! Канец...
    Я адскокваю да снарадаў — танк у пяцідзесяці кроках — не болей. Адной гусеніцай ён падмінае пад сябе рэшткі кукурузнае кучы, скасабочваецца, узмахвае ў паветра даўжэзнай гарматай, з-пад днішча струменямі пыхае дым і пыл. Папоў секунду марудзіць і раптам зноў усхопліваецца са станіны.
    — У акоп!..
    Гахае стрэл. Праз пыл з агнявой паспяваю згледзець, як танк адным бокам тузаецца наперад, нібы спатыкнуўшыся, з разгону дзёўбае ствалом у зямлю і спыняецца. Уперадзе вострымі зубамі тырчыць праз дым накіроўваючае кола. Гусеніцы на ім няма. Танк стаіць да нас бортам.
    Падбілі!
    Але танкавая гармата раптам ажывае, матлянуўшы ў
    паветры тормазам, апісвае паўкруг, скрыпнуўшы, паварочваецца вежа,— гэта на нас. Папоў, не цэлячыся, круціць махавічкі наводкі, і наш маленькі кароценькі ствол з самаахвярнай гатоўнасцю скіроўваецца насустрач.
    Цяпер хто хутчэй! «Хутчэй!!!» — вызверваецца ў мяпе ўнутраны крык. Я кідаюся ў доле да скрынак, галовамі мы сутыкаемся ў пыле з Лёшкам; стукнуўшыся, разлятаемся ў бакі, пад мае калені падае яго пілотка, у дрыготкіх ягоных руках — снарад. Зараз жа лязгае клін.
    — Прэч! — ускрыквае Папоў, і цераз мяне з дзівосным спрытам куляецца ў акоп Лёпіка.
    Танкавая гармата, неяк дрыготка і сутаргава клюючы, апускаецца ніжэй, ніжэй... Гэта апошняе, што я паспяваю адчуць, і на каленях, уніз галавой кідаюся за Лёпікам.
    Стрэл і выбух наверсе грымяць адначасна. Вялізная глыба ад сцяны рушыцца на мае плечы, нейкай калючай жарствой абдае патыліцу, я, здаецца, глухну на некалькі секунд і мярцвею, напаўзасыпаны...
    Раптам становіцца неяк дужа сцішана. Грымотны грукат ураз абрываецца, сціхаюць блізкія выбухі, толькі незнаёма даносіцца з далечы густое выццё танкаў і ціхенька дрыжыць зямля. Я чагосьці жахаюся, выгрэбваюся з зямлі і выскокваю з абрушанага, разбітага акопа.
    12
    «Прапала ўсё, дашчэпту, назаўсёды!..»
    Першае, што кідаецца мне ў вочы,— добрая, з паўметра глыбінёй, яма ўскрай нашай пляцоўкі. У гэтую яміну адным колам правалілася-скасабочылася наша гарматка, і між яе станін тварам у зямлю нерухома ляжыць засыпаны пяском Жаўтых. Побач, гэткі ж зацярушаны зямлёю і пылам, спаўзае на лапатках з бруствера пэўна выбухам адкінуты туды Папоў. Hi каскі, ні пілоткі ў яго няма, грудзі залеплены нечым мокрым. Наводчык няўцямна, нейкім вар’яцкім паглядам глядзіць у той бок, дзе толькі што грукацеў і пёр на нас танк... Але чаму ж так ціха і дзе танк?
    Я азіраюся і слупянею на каленях ад дзіўна-недарэчнага
    пачуцця няўпэўненай радасці, страху і здзіўлсння. Вялізная плямістая грамадзіна танка ўперла ў нас доўгі гарматны ствол, скасабочылася на кукурузнай кучы, і імпэтныя шалёныя языкі полымя шугаюць, шыпяць і смыляць чорным дымам над яго прысадзістай, круглай, звернутай набок вежай.
    Папоў зварухнуўся, стогпе, узнімае з долу руку — на ёй замест пальцаў месіва крывавае гразі. Ён спахопліваецца, паспешна туліць яе да грудзей, ціхенька праз зубы мычыць ад болю і спрабуе спатоліць кроў, якая льецца, льецца на калені, штаны, у сухі, прагны да вілыаці дол.
    Я кідаю ў доле гранаты і хачу памагчы яму але Папоў ужо сам укручвае яе ў падол гімнасцёркі і праз боль і лютасць раздражнена загадвае мне:
    — Лазняк, агонь! Агонь!
    Ага! Яны ідуць далей! Ззаду на іхнім шляху між траншэй і хадоў зносін узнімаюцца ўгору тры чорныя дымы, траскотным шалёным полымем палыхае танк побач, іншыя ж уздоўж вузкай палоскі сланечніку сунуцца ў вёску. Коратка спыняючыся, яны б’юць па разбітай і без таго вясковай ускраіне, прастор стогне ад іх частых, гулкіх стрэлаў, і здалёк чутна, як з кароткім імпэтным скрыгатам праносяцца іх балванкі.
    Я ўсаджваю ў ствол бранябойны і бяруся за механізмы наводкі. Гарматка ўся абдзёрта асколкамі, дужа схілілася набок, але яшчэ слухаецца маёй рукі і паварочваецца. Я торапка падводжу вуголыіік прыцэла пад зад нейкага танка і цісну кнопачны спуск. Тугі гумавы навочнік балюча б’е ў брыво, я не бачу, куды ляціць мой снарад, і кідаюся за наступным. Кідаю позірк на танк — там ужо адчынены люк, і з яго высоўваецца чорная закапцелая рука. Яна слепа лапае, стараецца ўчапіцца за край люка, але зрываецца і зноў лапае. 3 акопа коратка тыркае чарга — гэта Крывёнак, і я не гляджу, што там адбылося далей.
    — Агонь! — сурова патрабуе ззаду Папоў.— Прыцэл больш два!
    Я зараджаю, кручу дыстанцыйны барабанчык прыцэла, цэлю, гахаю стрэлам і зноў кідаюся па снарад. Папоў ся-
    дзіць зняможаны, моцна ўкруціўшы падалом руку, твар яго руды, вочы запалі. Люк на танку расчынены, але ў ім ужо не бачна нікога.
    — Агонь, Лазняк! Агонь!
    I я страляю. У прыцэле яшчэ відаць танкі, і я раз за разам кідаюся па снарады. Пот едкаю соллю слепіць мне вочы, капае з носа на рукі, але я разумею, што танкі — наша пагібель і трэба па іх страляць. Я не ведаю, колькі гэта цягнецца,— роўна і шалёна чаргуюцца ў маёй свядомасці прыцэл, вугольнік пад танкам, грымотны стук стрэлу, затым грымаса напружання і болю на зацятым твары Папова, яго патрабавальнае «агонь!» і снарады ў скрынках. Я кідаюся, поўзаю, глухну ад стрэлаў і часта-часта задышліва дыхаю. Але раптам я хапаюся за махавікі і шалёна паварочваю ствол сюды-туды, упіваюся зрокам у прыцэл — толькі марна. Танкі прайшлі далей, схаваліся ў вішняках, на разгароджаных падворках, між руін румынскіх хацінак...