Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
Я хачу быць злосным, злосць надае сілы, але я губляю яе разам з рэшткамі гэтай сілы...
Гінуць нашы, паміраюць немцы, гінуць маладыя і старыя, добрыя, злыя, паганыя — і хто вінаваты? Адзін Гітлер? He, адчуваю я, не адзін Гітлер. He першы і, пэўна, не апошні імкнецца ён падпарадкаваць сабе іншых, спрадвеку валодае людзьмі ўсясветная прага ўлады, прага панаваць над іншымі, навязаць іншым свае погляды і свой парадак жыцця. Хіба гэта першая вайна і хіба апошняя! Вялікая нецярплівасць пануе ў свеце, які здаўна сплывае людскою крывёй! Мне
1 «Мой дарагі хлопчык! У мяне ты застаўся апошнім, і ты павінен памятаць гэта. Будзь асцярожны. Ты — мой. Ты не афіцэраў, не генералаў, не фюрэраў — толькі мой! Ты мой! Мой!
Твая мама» (ням.).
хочацца закрычаць, нема завыць на ўсё паднябессе, страшна, нялюдска вылаяцца...
Але я толькі недарэчна смяюся. Я адчуваю, што раблюся цынікам. Мне хочацца дабіць гэтага немца, дабіць без злосці, так, дзеля здзеку, у помсту за смерць сяброў, за мае пакуты, за тыя каляіны. «Дзіўная старая дурная кабета,— думаю я.— Чаго захацела ў такі век: прысвоіць уласнага сына. Хопіць таго, што ты нарадзіла яго, гадавала. У краіне, дзе крыважэрнічае д’ябал, якая там уласнасць! У адплату за яго ідэі людзі павінны ахвяраваць яму жыццё. Ідэі дорага каштуюць, калі іх навязвае кучка. Бяры цяпер, фрау, свайго сына, бяры гэтую сваю галавешку...»
Але што гэта і дзе гудзе? Калоціцца зямля, дрыжыць паднябессе. Няўжо?..— коле свядомасць здагадка. Але так і ёсць. 3-пад нізкага сонца, хаваючыся ў яго промнях, выплывае над зямлёю статак імклівых ценяў: цяжкі гул асядае, душыць зямлю. Яны ідуць на вёску. Ідуць роўна і важна, нібы паўзуць сваімі нябеснымі шляхамі, падцяўшы кароткія лапы-колы. Я не лічу іх. Я бачу, як трое з хваста гэтага каравана збочваюць на крыло, коратка на павароце мільгаюць бляскам прапелераў і скіроўваюць на нас...
20
Густы і імпэтны, як горны абвал, роў пікіроўшчыкаў штурхае мяне ад сцяны сховішча. Я ўжо не думаю, што гэта канец, паглыбленым падсвядомым пачуццём я перажыў яго і гатовы прыняць смерць, толькі нестрываны сум агартае мяне ад думкі, што не ўдасца ўберагчы Люсю. Так і пагінем мы, і ніхто ніколі не даведаецца, як я любіў яе. Але ўгары пранозліва завывае — я штурхаю Люсю ў кут, і ў той жа час першая бомба выбівае з-пад мяне зямлю. Наступныя выбухі абрушваюць на нас цяжкія земляныя глыбы. Гасне сонца. Паветра б’е тугімі пыльнымі хвалямі. Скрозь зямля, агонь і пякельная лютасць выбухаў. Ашчаперыўшы голаў, я курчуся ў куце, як магу, затуляю Люсю і заціскаю між калень аўтамат. Дзяўчына з кожным выбухам уздрыгвае, гэтак жа ўздрыгвае зямля, дрыжу і я. Пэўна, няма такой чалавечае
сілы, якая б не была падуладна страшнай сіле выбуху. Бомбы рвуцца па тры адразу. «Тр-р-рах! Тр-р-рах! Тр-р-рах!» — зямля храпае на ўсю глыбіню, здаецца, расчэпіцца, як вялізны спелы кавун. Я сціскаюся, напружваюся — роў бліжае, візг і зноў «Тр-р-рах! Тр-р-рах! Тр-р-рах!».
Дзевяць выбухаў міма. Наўкола яшчэ шастае зямля, зверху асыпаюцца хмары пяску, узнятага бомбамі, роў глушэе, але зараз жа нарастае зноў. Я не ведаю, ці жывая Люся, яна сціснулася за маёй спіной, праз пыл мне не відаць самалётаў, але, здаецца, яны ўжо ўваходзяць у піке. Я чую, як адрываюцца і разам з ровам шыбуюць на нас бомбы. «Тр-ррах» — б’е недзе па акопу Крывёнка. Прапаў хлопец, мільгае думка, зараз жа новы віск і — «Тр-р-рах!». Другога выбуху чамусьці няма, можа, бомба не ўзарвалася? Трошкі расслабеўшы целам, я чакаю заходу трэцяга пікіроўшчыка. Пакуль мы жывыя, але няўжо загінем ад апошняга выбуху? Павінны ж у іх скончыцца ўрэшце гэтыя праклятыя бомбы.
Трэці «лапатнік» трошкі замаруджвае, пыл паспявае асесці, пакуль ён заходзіць ад сонца. Па перакапанай агнявой мільгае спачатку ягоны імклівы цень, і затым прарэзліва вішчаць бомбы. Яны рвуцца трохі збоч, і ў мяне з’яўляецца надзея — уцалелі! Я яшчэ баюся паверыць у яе, але гул аддаляецца — цяпер трэба чакаць пяхоты. Я адхінаюся ад Люсі — яна ўскідвае голаў, і з яе валасоў сыплецца пясок — абое мы скрозь у зямлі. Забітых закідала таксама, з-пад грудаў тырчаць адны толькі ногі. У Панасюка, пэўна асколкам, распораты чаравік, з якога вылез клык бруднае анучы. Я атрэхваю з аўтамата пясок і ўскокваю. Бруствера амаль што няма, сховішча заваліла зямлёй, падбітая гармата скасабочылася, адна станіна задралася сашніком угору.
Немцы! Яны бягуць са сланечніку ў поле, далей нам у тыл, пад вёску — відаць, як матляюцца почапкі іх аўтаматаў. Двое бліжэйшых засцярожліва прыгінаюцца і, бегучы, пазіраюць у наш бок.
Я тузаю рукаятку і, торапка прыцэліўшыся, тыркаю аўтаматам раз, другі, трэці, аднак немцы ўсё бягуць і бягуць. Відаць, для аўтамата да іх крыху далёка. Але чаму маўчыць кулямёт? Няўжо?..
— Крывёнак! Крывёнак! — крычу я.— Агонь. Чуеш? Агонь!
Я бачу яго — ён жывы і сядзіць у закутку свайго таксама абрушанага і змялелага акопа — счарнелы зусім, як цыган, і асалавела глядзіць на мяне. Рот ягоны адкрыты, і на твары грымаса адчаю.
— Агонь! Бачыш? Крывёнак!
— Да д’ябла! Да д’ябла ўсё!!! — раптам крычыць ён такім голасам, ад якога ў мяне скаланаецца сэрца, і ўскоквае.
Ён выцягвае з зямлі свае босыя, без ботаў ногі і, хістаючыся, вылазіць з акопа да нас. Кулямёта яго не відаць.
— Да д’ябла сядзець! Прарывацца! Хопіць трываць! Чуеш? — крычыць і лаецца ён, увальваючыся ў наша разбуранае сховішча.
Я закусваю вусны і нейкі час не магу сцяміць, што сталася з ім, а хлопец хапае ля маіх ног гранаты, Люсін аўтамат.
— Выбірацца адсюль! Даволі! Прарывацца! Ну?! — крычыць ён і кідаецца на бруствер.
— Стой!
Я хапаю яго за нагу, ён падае ў сховішча, крутнуўшыся, ускоквае на калені і ўпірае ў мяне асалавелы ад гора і нянавісці позірк.
— Ara! I ты! I ты з-за яе? I табе яна люба? Геройства трэба? Геройства! Той у тыле герой! А ты — тут! Гэта яна ўсё нарабіла,— размахваючы кулакамі, крычыць ён да Люсі; на вуснах яго пена,— Чаго ты прыбегла? Каго ты шкадуеш? Яго? Нас? Ты — мучыцелька! Гадаўка ты, от! Ух, усе сволачы! Гады!
Гэтага я не чакаў. Гэта не слабасць — гэта шаленства, агіднасць і дурасць. Ён звар’яцеў. У мяне ўзнімаецца ўнутры гняўлівая злосць на яго і таксама сціскаюцца кулакі. Але ж немцы! Я зноў выглядаю — немцаў ужо няма — частка іх з тых падбітых на дарозе машын, пэўна, ужо прарвалася ў лагчыну ў наш тыл, у фланг палка... Тады я кідаюся да хлопца і хапаю яго за плячо.
— Сціхні! — крычу я таксама нервова, паддаючыся яго шаленству.— Змоўкні. Ачумеў, дурань!..
У чорных ашалелых Крывёнкавых вачах жах і безраз-
важнасць, стоячы на каленях, ён выпучвае грудзі, хрыпіць і насядае на мяне:
— Ага! Біць? Бі!!! Страляй!!! На, страляй!!! На!
Ён ірве на грудзях гімнасцёрку; трэснуўшы, тая распаўзаецца да самага падолу, затым яго дрыготкія пальцы шкуматаюць сарочку. Я хапаю яго за грудзі, прыціскаю да сцяны сховішча, ён тузаецца пада мной, ірвецца і раптам сціхае. Рукі яго бяссільна ападаюць, і цела скаланае бязгучны ўнутраны плач. Я штурхаю яго на дол, прэч ад сябе, і сядаю ўбок. Дзве слязіны скочваюцца па запалых Люсіных шчоках, яна не выцірае іх і не саромеецца, толькі з нямым крыўдлівым дакорам глядзіць на Крывёнка, які нерухома ляжыць, уткнуўшы твар у зямлю.
— Герой! — ледзьве стрымліваючы злосць, кажу я са здзекам,— Прарвацца! Куды ты прарвешся? На той свет? Эх ты!
— Піць!..— аднымі вуснамі шэпча тым часам Лук’янаў.— Піць...
Люся ўздрыгвае, сціскае сківіцы, на яе схуднелых замурзаных шчоках праступаюць жаўлакі. А побач варушыцца, упіраецца локцямі ў зямлю немец. Ён, здаецца, спрабуе ўстаць, павярнуцца, але гэта яму не ўдаецца, і тады ён роспачна просіць:
— Васэр! Айн шлюк васэр! Паўль!..
Люся сціскаецца ў камячок і курчыцца пад адным трошкі ўцалелым бокам нашага сховішча. У вялікіх яе вачах нейкі роздум, боль і зняменне.
Паляжаўшы з хвіліну, паднімаецца, сядае Крывёнак. Чорная, з раскудлачанымі валасамі ягоная галава падае на рукі, бяссільна пакладзеныя на калені. Я гляджу на яго босыя ногі, на плечы з адарванымі пагонамі. Рукаў ніжэй пляча рассечаны асколкам, на баку мокрая крывавая пляма. Хваляванне і трывога не даюць мне даўмецца, што ўсё ж сталася з хлопцам, які заўсёды быў цвёрды, разумны і ў цяжкую хвіліну паводзіў сябе як трэба. Няўжо гэта нервы? Цяпер ён аслабелы, бездапаможны, я адчуваю гэта, але не хачу супакойваць, угаворваць яго. На яго аслабеласць — ведаю я — трэба болып строгасці, патрэбна суровасць. Але мне некалі
дадумваць усё гэта — я баюся, каб да нас блізка не падышлі немцы, і кідаюся да разбітага бруствера.
Навокал агнявой — пыльная земляная дрыгва. Увесь бліжэйшы травяністы абшар перакапаны, нібы яго парыў статак нейкіх вялізных дзікоў,— скрозь варонкі, земляныя вывараціны. Немцаў ужо нідзе не відаць.
— Ладна, усё! — паспакайнела, але ўсё яшчэ нервова кідае Крывёнак,— Што рабіць будзем? Кулямёта няма.
— А што рабіць? — як мага спакайней пытаюся я.— Вылезеш — тут цябе і пакладуць. Навек! А з ім як быць? — ківаю я на Лук’янава.
Я, мабыць, не менш, чым ён, намагаюся цяпер, каб як утрымаць сябе ў стане раўнавагі, трывожнае адчуванне не зменшылася, ведаю — небяспека ад нас не аддалілася.
— Мне чорт з ім — гінуць, дык гінуць. Толькі за таго не хачу. He хачу! — кажа Крывёнак, і ягоны голас зрываецца на крык.
— Чаму гэта за яго? Ты за каго ваюеш?
— Як за каго? За сябе! За каго я павінен ваяваць?
— Мала, відаць, з табой палітзаняткаў праводзілі.
— Палітзаня-я-яткі! — адразу раздражняючыся, кажа хлопец.— На палітзанятках адно, а тут другое. Мы прападзём, a ён ордэн на грудзі прычэпіць ды будзе дзевак ахмурваць. Хіба не так!
Можа, і так, можа, і не, але я маўчу. Крывёнак нешта думае, седзячы ўнізе, пэўна ад болю, моршчыцца і адною рукой бярэцца за свой паранены бок. Люся паварочваецца да яго і так, нібы не было між намі ніякае сваркі, кажа:
— Паўлік, знімай гімнасцёрку — пагляджу.
Крывёнак паднімае на яе злосны, скалечаны шрамам твар.
— Навошта? Навошта! Яго даглядай! Мне не трэба! Я не прыгажун! He герой! Я штрафнік! Што я табе?..
— Змоўкні! — з лютасцю гыркаю я.
Крывёнак пераводзіць на мяне поўны нянавісці позірк.
— Што?.. Бабскі заступнік?
Мяне скаланае ад абурэння і злосці на яго.