Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
— Дурань ты! Балда! — крычу я.— Асліная ты галава! Што ты разумееш! Завошта ты яе крыўдзіш? Задарожны сволач.
Ён сачкануў, каб не ісці сюды. А яна бегла! Яна дзеля нас! Па-добраму! Па-чалавечы! А ты? Чаго ты дурнееш? Чаго шалееш?
Крывёнак скіроўвае на мяне нерухомыя вочы — у іх збянтэжанасць, няўпэўненасць, здаецца, ён збіты з панталыку маімі словамі. А Люся, неяк далёкая ад усёй гэтай нашай сваркі, нібы загнаны ў пастку звярок, туліцца да земляной сцяны, вочы яе поўныя напружання, але яна не плача — яна з усяе сілы імкнецца стрымаць-задушыць роспач і крыўду ў сабе.
— Піць!.. Піць!! — выдыхае Лук’янаў і грабе зямлю пальцамі.
Люся ў тугі вузельчык збірае на лбе бровы, і я разумею, як ёй пакутна ад сваёй бездапаможнасці. А тут яшчэ ўсё не памірае, усё варушыцца, дрыжыць немец і таксама спалохана, трывожна просіць:
— Паўль! Васэр! Васэр!
Гэта нясцерпна — бачыць апошнія пакуты людзей, але мы не маем чым дапамагчы ім, і я адварочваюся. Я кладуся ніцма на разбіты бруствер і гляджу ў поле. Я хачу адно толькі — перамагчы трывогу ў сабе, супакоіцца, бо калі і я не стрываю, як гэты Крывёнак, дык мы па-дурному загінем.
Па траншэі ідуць немцы. Я зноў бачу, як мільгаюць над брустверам іх каскі, цёмныя пілоткі — яны ідуць некуды ў тыл, на фланг нашай прарванай абароны. Відаць, яны да часу махнулі рукой на нашу агнявую і спакойна абыходзяць яе.
— Агонь! — кажу я самому сабе,— Агонь!
Але які агонь! Мой аўтамат выпускае са дзве чаргі і моўкне — затвор у апошні раз тупа лязгае і болей ужо не ўзводзіцца. Люся ў сховішчы поўзае на каленях і перакідвае магазіны, яе аўтамат таксама без дыска. Крывёнак абыякава сядзіць на зямлі, нізка апусціўшы голаў.
Ну што ж, засталіся гранаты...
Я бяру ля Лук’янава непатрэбную ўжо яму «лімонку», выцягваю з зямлі РГД і па чарзе паварочваю іх рукаяткі. У проразях з’яўляюцца чырвоныя плямкі — гранаты на баявым узводзе. Піхаю іх у кішэні. Цяпер будзем чакаць.
— Пі-і-іць... Пі-і-іць...— енчыць ззаду непрытомны Лук’янаў.
Я не адрываю погляду ад траншэі — ведаю, рана ці позна яны ўсё ж палезуць на нас. Сонца ўжо садзіцца, яно слепіць вочы, але трэба глядзець, не празяваць. Я трошкі супакойваюся, расслабляюся, як раптам мяне скаланае спалоханы крык Крывёнка:
— Люся!!!
У голасе яго такі жах, што я на секунду мярцвею, крутнуўшыся, азіраюся — але позна. На брустверы мільгаюць толькі Люсіны боты, і яна адразу ж знікае ў бліжэйшай глыбокай варонцы. Мяне кідае ад страху — што яна ўздумала? Чаго яна? Няўжо і яна?
— Люся! Ты куды? Люся!!!
Але яна, не адказваючы, зараз жа выскоквае з варонкі, кідаецца на засыпаную зямлёй траву і хутка-хутка паўзе збоч танка. Вось яна ўжо мінае яго, страсянуўшы галавой, адкідвае з ілба валасы і паўзе, паўзе далей. Я, сцяўшыся, назіраю за ёй і толькі тады разумею — гэта яна да бліжэйшага забітага немца. У дзвюх руках я сціскаю гранаты, акідваю позіркам прасцяг, здаецца, ворагаў не відаць, але хто іх ведае... Сланечнік за дзвесце крокаў ад нас.
Люся падпаўзае да немца і трохі часу поркаецца над ім. Так, здаецца, яна знайшла там тое, чаго шукала,— у руках яе з’яўляецца біклага, і дзяўчына паварочвае назад. Азіраючыся ва ўсе бакі, яна хуценька, спрытна паўзе, зноў знікае на момант у варонцы і зноў паказваецца, і тады са сланечніку б’е першая доўгая чарга.
Кулі няроўным касым шнурам пыльна джагаюць па раскапанай зямлі. Люся ўздрыгвае, прыціхае на момант, азіраецца і яшчэ хутчэй падаецца наперад. Пачуўшы нядобрае, да мяне на бруствер кідаецца Крывёнак, я адчуваю, як ён упіваецца ў зямлю рукамі і замірае. У мяне ў самога халадзее сэрца, але што мы можам зрабіць без патронаў.
Яна ўжо блізка. Нізка схіліўшы голаў, яна ўпарта дабіраецца да нас. У адной яе руцэ абшытая войлакам нямецкая фляжка (напэўна, вада!), у другой нейкая сумка ці кабур. Ну хутчэй жа, хутчэй, дарагая дзяўчынка! Са сланечніку зноў
грукоча чарга, і зноў абмірае маё сэрца. Але Люся паўзе. Яна кіруе ў акоп, дзе дагэтуль сядзеў Крывёнак,— туды ёй бліжэй, чым у наша сховішча. Крывёнак падхопліваецца і рынаецца цераз пляцоўку. Я з гранатамі кідаюся следам.
Тут трошкі глыбей і схоўней. Люся ўжо блізка, яна падпаўзае ўжо да першых грудаў бруствера. Пэўна, у нашых вачах вялікі спалох і страх за яе, бо яна, сустрэўшы нашыя позіркі, абнадзеена ўсміхаецца зводдаль. Гэтая яе ўсмешка пераварочвае ўсё ў маім нутры — я хачу закрычаць і вылаяцца ад напружання і страху за яе — столькі нясцерпнасці абрушыла яна ў маю душу гэтым сваім учынкам! Але яна ўжо ўзнімаецца на ўцалелы тут бруствер. Крывёнак, не зважаючы на небяспеку, устае на ўвесь рост і выцягвае насустрач ёй рукі. Яна цягне свае да яго, прыўстае на каленях і раптам падае...
21
Лютая чарга разрыўных ашалела шчоўкае па брустверы, па зямлі, па траве; пясок і камякі сцябаюць па маім твары, запарушваюць вочы, знянацку я лыпаю, побач ускрыквае Крывёнак...
Праз слёзы ад пяску я ўсё ж кідаю позірк на Люсю — яна моўчкі і неяк незразумела пакорна кладзецца на бруствер; побач, ухапіўшыся рукамі за скрываўлены твар, апускаецца ў дно Крывёнак.
Вось яно! Вось самае страшнае, самае горшае — яно не мінула нас! А са сланечніку б’е другая, трэцяя чарга, куля збівае з маёй галавы пілотку, і я на момант схіляюся за бруствер...
— Люся! Люся! Люся!!! — ашалела крычыць у акопе Крывёнак, і я, зірнуўшы на яго, яшчэ раз жахаюся. У хлопца на скрываўленым твары — чырвоныя пустыя вачніцы...
— Люся! Дзе Люся?
— Люся тут, тут Люся,— шапчу я, раптам страціўшы голас.
Яна ціхелька ляжыць на брустверы, паклаўшы галаву на выцягненую ўперад руку, і на твары — добрая, светлая
ўсмешка, якую, напэўна, у апошняе імгненне ўбачыў Крывёнак. У выцягненай руцэ дзяўчыны біклага, а ў другой брызентавы кабур з ракетніцай. Ракетніца тоўстаю сваёй рукаяткай выпірае з яго — усё гэта звісае з бруствера. Апамятаўшыся і зразумеўшы, што сталася, я бяру Люсю за тонкія, яшчэ цёплыя кісці і разам з пяском сцягваю ў акоп. Маленькае гнуткае Люсіна цела лёгка кладзецца на мае рукі...
— Люся! — з нялюдскаю, немай адзічэласцю крычыць Крывёнак, слепа лапае па брустверы крывавымі рукамі, і я нейкі час баюся азвацца, баюся сказаць яму праўду. Тады ён гэткім жа голасам пачынае клікаць мяне.
— Сядзь,— кажу я як мага спакайней, але чужым, прыдушаным голасам,— Сядзь... Сядзі...
— Дзе Люся? Гад Лазняк, дзе Люся?
Я адчуваю, што ён зноў шалее, і болей не таюся ад яго. — Усё. Няма Люсі...
Крывёнак змаўкае, пасля, неяк страціўшы сілу, спаўзае ў дол, затуляе далонямі свой аслеплены твар і зноў ускоквае з лаянкай:
— Сволачы! Гады!.. Сабакі!.. Падлюгі!..
Ён зноў, як звер у пастцы, кідаецца ў акопе, спатыкаецца аб пакінутую ў дне рыдлёўку і хапае яе.
— Дзе фрыц? Дзе той недабіты фрыц? Дзе ён?
Крывёнак вылазіць з акопа; зачапіўшыся за сашнік, падае, зноў ускоквае. Ён у шаленстве нічога не чуе, а я трымаю на каленях Люсю і не маю сілы спыніць яго, заспакоіць. Пакуль ён лапае ў доле, шукаючы рыдлёўку, са сланечніку зноў б’е чарга, разрыўныя гулка трэскаюць на брустверы і на гармаце.
— Ага! — учуўшы стрэлы, недарэчна ўзрадавана крычыць Крывёнак і лаецца:— Ага! Сволачы, гады!..
Босы, у парванай, расшпіленай гімнасцёрцы, без дзягі, з рыдлёўкай у руках, ён вылазіць з агнявой і, шырока расстаўляючы ногі, слепа сігае туды, дзе ворагі. He выпускаючы з рук Люсі, я паволі ўзнімаюся ў акопе, а ён шырока і невідушча ідзе і ідзе, высока і пагрозліва ўзняўшы рыдлёўку, і страшна лаецца. Праз пяць крокаў падае ў бомбавую
варонку, гэта абнадзейвае мяне, я прачынаюся са сваёй душэўнай знямеласці і крычу:
— Крывёнак, стой! Стой! He вылазь!
Але ён нядоўга ляжыць там, зараз жа вылазіць і зноў сігае туды, насустрач ворагу. Я ведаю, што ўсё прапала, што толькі некалькі імгненняў аддзяляюць чалавека ад пагібелі. I калі са сланечніку грыміць чарга, я заплюшчваю вочы. Расплюшчваю, але Крывёнка ўжо не бачу.
Я зноў апускаюся на дно абрушанага акопа і ціха, з вялікаю асцярогай кладу на зямлю Люсю.
Цяпер я адзін. Адзін з маёю вялікаю мукай і любай маёю дзяўчынай... Я ўражаны яе пагібеллю, уражаны вайною, мой свяшчэнны пякучы намер, як сухая груда ад кулі, рассыпаўся сёння ўшчэнт. Відаць, я слабы, я маленькая парушынка ў гэтых вялізных жорнах вайны, што страшэннаю сілай перамолваюць людскія жыцці. I мне не хапае ўжо маёй душэўнае сілы, каб супрацьстаяць пагібелі, змагацца, абараняць аднаго толькі сябе.
Я вымаю з тонкіх Люсіных пальцаў раменьчык біклагі, там, здаецца, ёсць нейкі глыток вады. Пасля з другой рукі я бяру ракетніцу — у скураных гнёздах кабуры тырчаць тры каляровыя ракеты. Мне ўжо не хочацца ні піць, ні есці, ні жыць, знікае жаданне і біцца — адстойваць гэтую ўшчэнт разбураную агнявую,— хочацца толькі памерці, ціха — і тут, побач з Люсяй...
He ведаю, колькі часу я так, у зняменні, сяджу над ёю.
Пасля ўспамінаю жывога яшчэ небараку Лук’янава і нашых там, у сховішчы. He вельмі хаваючыся, з біклагаю ў руках я перапаўзаю пляцоўку. Лук’янаў нерухома ляжыць, дзе ляжаў, але ўжо не кратаецца. Мне вельмі хочацца, каб ён ачнуўся, загаварыў, зірнуў — гінуць аднаму страшна. Я адвінчваю біклагу, паднімаю яго запарушаную зямлёй галаву. На павеку заплюшчанага левага вока грудка зямлі, я скідаю яе. Але зубы Лук’янава сцяты. He, ужо ўсё ў ім здранцвела — чалавек, напэўна, даўно ўжо памёр...
Няўцямным, абыякавым да ўсяго позіркам я аглядваю астатніх. Нерухомыя, глухія, сляпыя да ўсяго на свеце людзі, змярцвелыя, закіданыя зямлёй твары... А чырвоная доўгая
стрэлачка на Жаўтыховым гадзінніку ўсё рупна бяжыць і бяжыць па чорным цыферблаце. Гэтая яе жывучасць бянтэжыць мяне — з нейкім забабонным страхам я б’ю па ёй біклагай — шкло рассыпаецца, і стрэлка спыняецца на лічбе 11.
Ну, піто далей?
Побач нешта пачынае мармытаць абгарэлы немец. Жывучы! Нашы ўсе да аднаго палеглі тут, а ён вось жывы. У мяне ўзгараецца жаданне дабіць яго, задушыць. Алс прыпамінаецца: Люся не дала мне зрабіць гэта ў самым пачатку — і я веру ёй. Мусіць, яна сваёй чалавечай жаночай душой адчувала нешта такое, што недаступна нам, аслепленым крывёю, нянавісцю, гарачкаю бойкі. Чорт з ім! Хай ііамірае сам!
Немец жа ўсё тузаецца на зямлі, мармыча нешта — відаць, штосьці яго турбуе. «Піць? — кажу я сам сабе.— Д’ябла табе лысага, а не піць».