• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 5 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 5

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 544с.
    Мінск 2006
    141.94 МБ
    — Karo раніла?
    Яны падышлі да бруствера і асцярожна паклалі ў доле нерухомае цела, хтось узяўся расшпільваць на ім шынелак, а на бруствер, пазнаўшы камандзіра, цяжка апусціўся Нагорны.
    — Нагорны? Што здарылася? — трывожна запытаўся Самохін.
    — Зараз, зараз, таварыш лейтэнант...
    Толькі цяпер усе заўважылі, што Нагорны зусім выбіўся з сілы, ледзьве дыхаючы, ён расхінуў шынелак, скінуў на зямлю шапку і доўга яшчэ не мог вымавіць слова.
    — Зараз... Значыць, так... Ранілі во яго... Дразда.
    — Дзе ранілі? — запытаў камбат.
    — Там, ля траншэі. Мы дапаўзлі... А як пабеглі... Спярша паўзлі, а там гэта... Спіраль!
    — Якая спіраль? — здзівіўся камандзір роты.
    — Ну гэта... Бруно.
    — Ніякай спіралі там не было. Учора я ўвесь дзень глядзеў.
    — Учора не было. Нацягнулі... Ну мы і ўперліся. Hi туды ні сюды. Я ўзяў, пацяг...
    — Нашто? Нашто ты цягнуў, галава і два вухі! — узлаваўся лейтэнант.
    — Дык, а Дразда як жа? Яго ж там раніла,— кіўнуў ён на байца, які супакоена ляжаў на зямлі, і камбат паморшчыўся ў цемры, калі ўбачыў, што там ужо поркаецца маленькая фігурка Веры.— Туды, як паўзлі, не было, пасля нацягнулі...
    — А, яны вас там загарадзілі? Во сволачы! — вылаяўся камандзір роты.
    — Ну. Я ж кажу...
    Камбат не спыняў і не перапытваў, ён чакаў, даючы Нагорнаму паведаміць пра ўсё, што там здарылася. Факт з’яўлення спіралі Бруно не аблягчаў становішча, хутчэй наадварот. Але важней усё ж было даведацца аб мінах.
    — Мы, значыцца, да самай траншэі дапаўзлі, чуем, яны гергечуць... Ды раптам ззаду як зашарудзіць нешта, ды так дужа...
    — Як гэта — зашарудзіць? — не зразумеў камбат.
    — Ну глядзім, а яны спіраль на калах расцягваюць. I зацягнулі нас, як карасёў у сажалцы. Ну тут яго і параніла.
    — А міны? — не стрываў Самохін.
    — Што? Дык мін там няма. Мы не знайшлі. Ды і тыя, з дротам, хадзілі так смела.
    Валошын унутрана ціха ўздыхнуў, трывожная напружанасць, якая ахапіла яго з самага пачатку гэтага перапалоху, патрохі аслабла. Самае горшае з яго апасенняў, здаецца, не спраўдзілася, мін не было, і разведчыкі, хоць і з адным параненым, вярнуліся ў роту. Было б горш, калі б яны, жывыя ці мёртвыя, засталіся за дротам. Але гэта спіраль Бруно! Яшчэ яе ім не хапала, як бы ў ёй не засесці ўранку.
    — Што, дужа ранены? — ціха запытаў ён байцоў, якія корпаліся над параненым.
    — He відаць. Тут усё ў крывісказаў адзін з іх.
    Вера маўчала.
    — Гранатай яго,— пачынаючы спакайнець, сказаў Нагорны,— Гэты гад, фрыц, пачуў і — гранатай. Якраз каля яго разарвалася. Асколкамі.
    — Маладзец, што не кінуў,— сказаў капітан і ўпершыню з непрыязню падумаў пра Кабакова, замест якога на брустверы ляжаў цяпер гэты Дрозд.
    Атрымалася куды як нядобра — той сваёй непрыкрытай бояззю выйграў сабе жыццё. А гэты? Невядома яшчэ, ці выжыве.
    — Такі тарарам усчалі,— сказаў Самохін пра немцаў.
    — Нібы ашалелі. Думаў, таксама спякуся, але... Ледзьве выцягнуў.
    — Хутка перавязвайце — і ў тыл. Старшына Грак!
    — Я, таварыш камбат!
    — Займіцеся асабіста. Параненага хутка ў санроту!
    — Ёсць!
    Страляніна ўсё ж памалу сціхала, пастрэльвалі два кулямёты з флангаў, астатнія быццам бы змоўклі. Толькі ракеты з кароткімі прамежкамі цемры ўсё свяцілі над схілам, напэўна, немцы баяліся новай спробы разведчыкаў і старанна асвятлялі балота. Цяпер было зразумела, чаму яны не свяцілі ў першай палове ночы — абносіліся гэтай праклятай спірал-
    лю Бруно. Вядома, калі прамарудзіць яшчэ пару дзён, дык на схіле паявіцца не адна спіраль, будзе і міннае поле, і дрот у тры калы, а можа, і яшчэ што.
    Сапраўды, генерал сказаў правільна: трэба спяшацца.
    Усё б выпадала няблага, калі б мелася свая мінрота, а ў Іванова было болей снарадаў, і ён бы мог як трэба падтрымаць пяхоту. У часе атакі ды і пасля, на вышыні. Цяпер было зразумела, што немцы ўсталёўваліся грунтоўна і надоўга, што так проста вышыні яны не аддадуць, будуць біцца за яе ўсур’ёз. Відаць, для чагось яна ім спатрэбілася, гэтая вышыня.
    У траншэйку прыбег малодшы лейтэнант Ярашчук, убачыўшы тут камбата, бокам прашчаміўся да яго ў сваім драным, абшкрэбаным паўшубачку.
    — Куды гэта вы прапалі, Ярашчук? — з папрокам сказаў камбат,— Надоечы ўсё поле аблазіў, так і не знайшоў.
    — А я тут. Вунь, праз чатырыста метраў якіх. Хацеў секануць давеча... А што? Яны вунь як лупяць, а нам усё маўчаць?
    — He варта,— сказаў камбат.— Паберажыце патроны.
    Спатрэбяцца.
    — Патроны ёсць пакуль што.
    — Лепш вось што, Ярашчук. Пад раніцу падцягніце кулямёты бліжэй. Пачнецца атака, будзеце падтрымліваць. Агнём цераз балота. Во тады і пакажаце ўмельства.
    — Ёсць! Я зараз. Я ўжо тут і пазіцыю наглядзеў.
    — Во давайце,— скончыў з ім размову камбат, і Ярашчук пабег у цемру да свайго ўзвода ДШК.
    — Ах, гады, сапсавалі ўсю ноч,— зябка здрыгануўся на ветры Самохін.
    У траншэю каля бліндажа неяк крадком ад камбата саскочыла і знікла Вера. Параненага ўжо перавязалі, і старшына Грак з двума байцамі панеслі яго ў тыл.
    — Добры баец быў,— са шкадаваннем сказаў Самохін і пагразіў кудысьці ў ноч: — Ну, а таму хрэну я пакажу! Будзе ведаць, як за чужыя спіны хавацца! Сачок чортаў!
    Камбат ведаў, каго ён меў па ўвазе, але прамаўчаў. Нялёгка разабрацца ў такіх рэчах, яшчэ цяжэй прадугледзець
    усе іхнія вынікі. У душы ён таксама быў злосны на Кабакова, але ўсё ж паказваць яму нешта не меў жадання. Яшчэ невядома, што ў хуткім часе чакае самога Кабакова. Як бы ягоны лёс не аказаўся горшы.
    — Ну што ж,— сказаў камбат — Хутка ўжо ранак. Карміце байцоў і... Ваша, Самохін, паласа адгэтуль і прама па схіле. Восьмая трошкі прыме ўправа. Напраўляючым пусціце ўзвод Нагорнага, яму дарога знаёмая. Зрэшты, загад яшчэ аддам.
    — Ясна, таварыш капітан. Як там артылерыі — не падкінулі?
    — He, не падкінулі, Самохін. Снарадаў трохі далі. Па дваццаць штук на гармату.
    — Толькі па дваццаць? Малавата.
    — Што зробіш? Уся надзея на ўзвод ДШК. Калі Ярашчук не падвядзе.
    — He павінен. Ён хвацкі младшой.
    — Ён хвацкі, ага. Але...
    Валошын не стаў тлумачыць свае, яшчэ яму самому не дужа зразумелыя сумненні — як ні старайся, перад боем усё не прадугледзіш, штосьці ўсё роўна вылезе, нечаканае і часцей за ўсё непрыемнае, такое, што прымушае заўжды быць гатовым да горшага.
    Азіраючыся на вышыню, ён пайшоў у роту Кізевіча. Галоўны клопат ночы нарэшце зваліўся з ягоных плеч, без мін управіцца будзе лягчэй ва ўсіх адносінах. Але па-ранейшаму незразумела было з вышынёй «Малой» — хто там? Ці, можа, сапраўды нашы, і ён дарма сумняваецца, ганяе людзей і пора гарачку.
    Як і належыць дысцыплінаванаму ардынарцу, Гутман увесь час ішоў ззаду, як раптам трохі падбег і параўняўся з камбатам.
    — Цяпер Самохін пакажа кузькіну маць гэтаму Кабакову. Праз яго ж Дразда пакалечылі.
    — Праз яго, ага,— пацвердзіў камбат.
    — Я б яго, гэтую гніду!.. Ух, ненавіджу баяк!
    — Да? Сам ніколі не баяўся?
    — Я? Баяўся, чаму? Але каб за іншых хавацца!.. He, гэтага за мной не было.
    — Ведаеш, Гутман, уся справа ў тым, што людзі ў жыцці розныя, рознымі прыходзяць на фронт. А тут раптам да ўсіх аднолькавыя патрабаванні, і, вядома, не ўсе ім адпавядаюць. Трэба час, каб прыцерліся, а часу няма. Вось і атрымліваецца... Неадпаведнасць.
    — Ага! Каму дык якраз. А другім праз гэных... He, так я не згодны.
    — Ведама, гінуць праз іншых — непарадак. Але даводзіцца. На вайне ўсё даводзіцца.
    — He, я так не хачу. Мне так не цікава. Так нават страшна.
    — А як жа ты хочаш?
    — Я? Каб з музыкай. Каб помнілі, гады! У мяне надта да іх злосці многа. Адной радні было ў Кіеве чалавек трыццаць. Мне іх шмат трэба ўгробіць. Можа, адпусціце мяне ў роту, а, таварыш капітан?
    Камбат прамаўчаў. Гэтая просьба прагучала для яго некалькі неспадзявана, і камбат хоць і адчуваў яе логіку, але не хацеў адразу рашаць. Ардынарац з Гутмана быў неблагі, старанны і недурны, і хоць цяпер ён бы прыгадзіўся на пасаду ўзводнага ў любой роце, але за якіх пару гадзін да атакі Валошын адпускаць яго не хацеў. У баі надзейны ардынарац значыў не менш, чым начальнік штаба.
    — Пра гэта пасля,— сказаў ён, падумаўшы.— Вось возьмем вышыню, пасля.
    Гутман ціхенька ўздыхнуў:
    — Яшчэ як возьмем.
    — Сумняваешся?
    — Ды я нічога. Чаго мне сумнявацца? Яны ўжо набліжаліся да фланга дзевятай, як ззаду пачуўся глухі стукат ног, і капітан спыніўся.
    — Таварыш камбат!
    — Я. Што такое?
    У цемры да іх падбег разведчык Прыгуноў.
    — Таварыш камбат! Камандзір палка да тэлефона заве.
    Робячы выгляд, што прыслухоўваецца да ўжо амаль супакоенай вышыні, Валошын паўхвіліны счакаў, перамагаючы звыклае адчуванне прыкрасці — гэты няўрочны выклік Ka-
    мандзіра палка не абяцаў нічога, апроч непрыемнасці. Але дзецца не было куды, ад начальства не схаваешся, і ён распарадзіўся:
    — Гутман, ідзіце да Кізевіча і даведайцеся, як з разведкай бугра. Я буду чакаць вынікаў разведкі.
    13
    На КП ніхто ўжо не спаў, разведчыкаў не было ніводнага, Чарнаручанка з пакрыўджаным выглядам прадзімаў трубку, правяраў сувязь і, як толькі ў зямлянку ўлез камандзір батальёна, паведаміў яму ўстрывожаным голасам:
    — Камандзір палка там лаюцца...
    — Панятнае дзела, будзе лаяцца,— спакойна сказаў Валошын і, не павярнуўшыся да тэлефаніста, запытаўся ў MapKina, які пераматваў на назе анучу,— Як са сняданкам? Узнавалі?
    — Сняданак гатовы. Прыгуноў ужо пайшоў...
    — Прыгуноў паспее. А ротам паведамілі?
    — Роты ўжо ведаюць.
    — Трэба як найхутчэй накарміць роты. Ідзіце і прасачыце, каб усё ў тэмпе. Без цяганіны.
    Як заўжды, Маркін моўчкі падняўся і выйшаў, а камандзір батальёна апусціўся каля тэлефона.
    — Выклікайце дзесятага.
    Пакуль Чарнаручанка круціў ручку, Валошын амаль з нянавісцю пазіраў на гэты жаўтаскуры апарат, з якога на ягоную галаву сыпалася палавіна ўсіх непрыемнасцей, якія толькі магчымы на фронце. Часам ён нават прагнуў, каб гэтая сувязь з камандзірам палка парвалася хоць бы на пару гадзін, ён бы ўздыхнуў вальней. Але часцей выходзіла так, што рвалася яна ўмомант, які найменш для таго гадзіўся, калі ён сапраўды пазарэз меў у ёй патрэбу, а ў іншы час працавала ўвогуле спраўна, і камандзір палка ў кожны пажаданы для сябе момант мог выклікаць яго для даклада, дачы ўказанняў, а часцей за ўсё для разносу.
    — Што там зноў у вас? Зноў светамаскіроўка? — незадаволена пачаў Гунько, калі ён далажыў пра сябе.