Поўны збор твораў. Том 6 Аповесці, раман Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 6

Аповесці, раман
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 560с.
Мінск 2006
148.44 МБ
— Эй, ці хто ёсць тут?..
Але тут не было нікога, вакол панавала немата, цемра, і ён упаў на бок, зноў трацячы прытомнасць.
Ён доўга праляжаў ва ўладзе зданяў і хаосу фантасмаго-
рый, трызніў і пакутаваў ад болю і смагі. Увесь час яму здавалася вада. Спярша ён бачыў яе ў гарлачы, з якога прагна і доўга піў, але цёплая вада зусім не спатольвала смагі. Затым ён піў штосьці з дзіўнаватай пустой пасудзіны і, счакаўшы трохі, пакуль праяснее памяць, адчуў, што прыпадае да цёплай балотнай лужыны, якая таксама не давала палёгкі. Прага яго была наспатольнай, яна не сціхала, мяняліся толькі спосабы яе задавальнення, і гэтае пакутнае пітво толькі распальвала яго нутро. Зноў жа, у яго была гарачка, і прывідпыя здані прычынялі яму не меней пакут, чым неспатольная смага.
Мабыць, так цягнулася доўга, ён перастаў адчуваць хаду часу і, калі трохі ачуньваў, зусім не ўяўляў, што на дварэ — дзень або ноч. Але вось свядомасць яго праяснілася, ён выразна адчуў сябе на падлозе і, асільваючы востры боль у баку, які яму дапякаў асабліва, памацаў побач рукамі. Рукі яго наткнуліся на сцяну, і ён знямогла, не адразу падняўся, прыхінуўся спіной да сцюдзёных сырых камянёў. Вачэй можна было не расплюшчваць, у падзямеллі панавала цемра, здаецца, тут не было ніякага акна ці, можа, на дварэ была ноч. Гарачка яго, магчыма, паменшала, але смага засталася ранейшай, здавалася, свядомасць яго зноў пачала туманіцца, і, каб не спазніцца, ён закрычаў з усёй сілы:
— Эй, піць! Дайце піць!
Замест крыку, аднак, у сутарэнні глуха прагучаў і захліпнуўся яго хрыплы шэпт, які наўрад ці хто тут пачуў. Агееў зноў паваліўся на дол — на слізкую саламяную падсцілку.
Аднак гэты раз ён быў пры памяці і, можа, упершыню падумаў пра свой лёс. Хаця які ўжо там лёс, думаў ён, засталіся рэшткі сілы ў знявечаным целе, і, мабыць, чым хутчэй яны скончацца, тым будзе лепш. У такіх пакутах жыць доўга нельга, ды і ці трэба. Нашто жыць, каму ад таго карысць? Хіба што паліцаям і немцам, якія нават на парозе смерці будуць катаваць, каб штосьці ад цябе дазнацца. «А што, калі...» — нясмела падумаў ён і зараз жа ўхапіўся за тую сваю нечаканую думку. Думка пра самагубства здалася яму найбольш прыдатнай, ён памацаў паясніцу — не, дзягі ў яго не было, мабыць, знялі ў школе, калі адчэплівалі ад
падвескі. Можа, разадраць на палосы вышытую кашулю? Але ці вытрымае тонкая тканіна ягонае цела? Зноў жа, за што зачапіць? Напэўна, спярша трэба было знайсці які-небудзь крук, цвік у сцяне, краты ў акне ці яшчэ што. Новы намер захапіў яго, і Агееў пачаў пакутна мацаць рукамі па шархоткіх камянях сцяны, абследаваць усе яе выступы і ямкі. Пакуль што, аднак, не траплялася нічога прыдатнага. Ды і было нізка, трэба было пашукаць вышэй.
3 натугай і дрыготкаю ў целе ён прыўстаў на каленях, болей абапіраючыся на правае калена, бо левае кепска згіналася ад пухліны і балела, памацаў над галавой. Але скрозь была амаль роўная мураваная сцяна, без асаблівых выступаў ці ямак. Ён не ведаў, у якім баку былі дзверы, і баяўся наткнуцца на іх, каб знянацку не выдаць сябе за гэтым заняткам. Усё трэба было зрабіць тайна і ціха. Алс ён яшчэ не дайшоў да дзвярэй, як дзесь у сутарэнні пачуліся галасы, на сцяне ўзнікла светлаватая плямка, яна рабілася ярчэйшаю, і вось з таго боку глуха стукнула, падаючы, дзвярная засаўка. Дзверы расчыніліся. Нізка над парогам праз дужа задымленае шкло свяціўся агеньчык «лятучай мышы», ён ледзьве асвятліў некалькі пар запэцканых гразёю ботаў. Пярэднія з іх пераступілі парог, і ліхтар прыўзняўся, цьмяна асвятляючы частку долу з утаптанай саломай.
— Пабудзьце там, — кінуў пярэдні астатнім, і дзверы за ім зачыніліся.
Гэта быў Кавешка, які, прыўзняўшы ліхтар, пасвяціў на Агеева.
— Да... Аднак аздобілі яны вас, — сказаў ён і ўздыхнуў, нібыта зусім спачувальна.
Агееў знясілена абвяў, упёршыся плячмі ў цвёрдыя KaMani сцяны. Спачувальны тон Кавешкі ўжо не мог ашукаць яго, ён ведаў, што можа спатрэбіцца гэтаму чалавеку. Але дарма стараюцца. Ён не паддаўся Драздзенку, не паддасца і Кавешку, не зважаючы ні на якія яго спачуванні. Яму ўжо была вядома сапраўдная цана гэтых яго спачуванняў. Аднак Кавешка быццам бы не спяшаўся раскрываць свае патрэбы, з якімі прыйшоў у сутарэнне, і, як заўжды, пачаў здалёку.
— Я вам скажу: чалавеку ўласціва такое атавістычнае пачуццё — насалода чужымі пакутамі. Увогуле пачуццё тое мае кожная здаровая натура, адна ў большай, другая ў меншай ступені, і тут нічога не зробіш: прырода! У часе вайны або рэвалюцыі асабліва. Як вы чуецеся? — нечакана запытаўся ён.
— Выдатна, — выціснуў з сябе Агееў і не ў лад са сваімі пачуццямі крыкнуў: — Вады! Дайце вады!..
Тут жа, аднак, падумаў, што дарма не стрымаўся, наўрад ці варта было прасіць вады ў гэтага чалавека. На яго здзіўленне, Кавешка з ліхтаром паслухмяна павярнуўся да дзвярэй.
— Гэй там!.. Дайце вады...
Ён зноў павярнуў ліхтар, скіроўваючы святло ў камеру, пасвяціў на Агеева. Агееў маўчаў, пакутуючы ад смагі, тупога глыбокага болю ў баку і асабліва — у сківіцы. Ён не меў ні сілы, ні жадання размаўляць з інтэлектуальным земляком, ды яшчэ на такія далёкія тэмы. Але, здаецца, Кавешка нічога іншага ад яго і не хацеў.
— Во як яно палучаецца! Няшчасная нацыя! Беларусіны на працягу ўсёй сваёй гісторыі выконвалі чужыя ролі не імі напісаных п’ес. Цягалі каштаны з агню для чужых інтарэсаў. Для літоўскіх, для польскіх, для расійскіх, канечне. Што знычыць празяваць свой час, праспаць свой цягнік.
— Які цягнік? — не зразумеўшы, прахрыпеў Агееў, расплюшчыў і зноў заплюшчыў адзінае сваё відушчае вока.
— Гістарычны, канечне. Мы яго праваронілі, дарагі, a цягнікі, як вядома, назад не вяртаюцца. Ходу назад гісторыя не мае. Во напаіце яго.
Адплюшчыўшы вока, Агееў убачыў перад сабой круглы салдацкі кацялок і прагна прыпаў да яго разбітымі вуснамі. He спыняючыся, ён выпіў усю ваду і знясілена апусціў рукі. Кавешка спытаў:
— Яшчэ?
— Дайце і яшчэ, — сказаў ён, падумаўшы, што, пакуль ёсць магчымасць, трэба напіцца ўволю. Пасля могуць не даць.
— Прынясіце яшчэ, — распарадзіўся Кавешка і, гойдаючы ліхтаром, пратупаў па камеры. Адным вокам Агееў павёў па цьмяных водблісках на змрочных сценах — не, быццам нія-
кага цвіка нідзе не было, акна таксама. Толькі ў дзвярах чарнела невялікая круглая дзірка з цёмнага падземнага праходу.
— А цяпер яны скарысталі вас, — паварочваючыся ад сцяны, прадаўжаў Кавешка. — Каб цягаць каштаны з эўрапейскага вогнішча. Навошта гэтыя недарэчныя плады беларусінам?
Агееў раптам зразумеў, пра што ён, і з некаторым здзіўленнем зірнуў на цьмяную постаць у капелюшы, якая касым ценем выцягнулася па сцяне сутарэння.
— А вы для каго цягаеце? Гэтыя каштаны? — ледзьве рухаючы разбітай сківіцай, запытаў ён.
Кавешка азадачана памаўчаў, перш чым адказаць, уздыхнуў-
— Гэта праўда. I я цягаю, — раптам сумна пагадзіўся ён. — Што рабіць, такая гістарычная заканамернасць. Але я з той хіба розніцай, што ўзнагародаю мне будзе жыццё, а вам, здаецца, смерць. Так вось, — пакорліва скончыў ён. — Хіба гэта разумна.
— У кожнага свой розум.
— Во гэта і кепска. У судзьбаносныя моманты гісторыі трэба ўмець падпарадкаваць свой розум логіцы гістарычнага працэсу.
— Значыць, немцам? — трымаючыся за разбітую шчаку буркнуў Агееў.
— У дадзеным выпадку, ага, немцам. Бо ўжо зразумела, што ім належыць будучыня.
— А нам?
— Што? He зразумеў?
— А што належыць нам? Вялікая магіла? — запытаўся Агееў.
— А мы павінны прыстасавацца, можа быць, нават асімілявацца, растварыцца ў германскай стыхіі. Калі мы не хочам знікнуць фізічна. Іншага выйсця ў нас няма, — пранікнёным голасам загаварыў Кавешка, яўна імкнучыся ў чымсь пераканаць Агеева. Але Агееву было непрыемна і пакутна ва ўсіх адносінах прадаўжаць гэтую размову, і ён злосна выпаліў:
— Будзь ён пракляты, той выхад. Ужо лепш магіла...
Кавешка памаўчаў, пратупаў з ліхтаром да дзвярэй і зноў павярнуўся да яго.
— А вось з магілай не трэба спяшацца, бо... Бо гісторыя здольная на нечаканасці. Часам робіць выбрыкі насуперак уласнай логіцы і дае ўпушчаны шанц.
«Ну і ну! — падумаў Агееў. — Чаго дамагаецца гэты чалавек? I хто ён? Поп? Ксёндз? Паліцэйскі? Ці хітры гестапавец?»
Але Кавешка тут жа ўсё сам растлумачыў:
— Справа ў тым, што... Зараз сюды прыйдзе шэф раёна. Ён хоча на вас паглядзець. Сярод немцаў, ведаеце, размовы: злоўлены і выкрыты, а ўпіраецца. I не просіць літасці. Гэта, ведаеце, уражвае сентыментальныя германскія душы. Такое для іх — навіна.
«Значыць, ужо прадаў немцам, сволач!» — з нянавісцю падумаў Агееў пра Драздзенку. А казаў, што яшчэ ёсць час. He паспеў схапіць, як ужо данёс у СД. Каб выслужыцца. Ухапіць свой каштан. Зрэшты, Драздзенка помсціў яму і па асабістых прычынах. За тое, што Агееў яго падвёў, зрабіў несумленна. Як быццам для гэтых людзей існавала такое паняцце — сумленне. «Качэляў» яму было мала, дык вось паспяшаўся перадаць немцам.
Цяпер, канечне, ягонай справе — кранты.
Прыўзняўшы ліхтар, Кавешка пасвяціў ім на выняты з кішаня гадзіннік і сказаў з непакоем:
— О, ужо дзесяць. Дык вы гэта, ведаеце, каб ветліва з ім. Доктар Штумбахер — чалавек тонкі, адукаваны. Працаваў у імперскім упраўленні па культуры. Так што...
— Дык што яму трэба?
— Здаецца, нічога. Пабяседаваць, пазнаёміцца.
— Пазнаёміцца са смертнікам? Паказытаць нервы?
— Хто знае, хто знае, — няпэўна падхапіў Кавешка. — Калі да яго ветліва і з павагай... Ці, скажам, папросіце. Ён мае вялікую ўладу. Можа і таго... Памілаваць.
Ну, усё зразумела, падумаў Агееў. Я павінен не траціць надзею. На выпадак. На міласць шэфа раёна. I, вядома, паводзіць сябе адпаведна. Раскаяцца, прызнацца... Выдаць хлопцаў, Марыю. Але ж усё роўна яны не памілуюць.
— А што, мяне ўжо асудзілі? — запытаўся, падумаўшы, Агееў.
— Ну, знаеце, цяпер суд кароткі, — развёў рукамі Кавешка, махнуўшы закурэлым ліхтаром, чырвоны агеньчык якога ледзьве адольваў змрок прасторнага сутарэння. Але вось Кавешка трывожна страпянуўся, паспешліва ступіў да дзвярэй — мабыць, ягоны слых раней за Агеева злавіў рух у калідоры, і ён расчыніў дзверы, свецячы за парог. У той жа час, аднак, святло ягонага ліхтара і прыцьмела пад яркім прамянём з калідора. У камеру ўвайшло некалькі чалавек у шархоткіх плашчах, яркае святло электрычнага ліхтарыка з рук пярэдняга матлянулася па голай сцяне і, асляпіўшы Агеева, спынілася на ім. Кавешка таропка загаманіў па-нямецку, астатнія ўважліва і моўчкі слухалі. Тым часам электрычны прамень бесцырымонна абмацваў Агеева ў доле, трохі затрымаўся на ягоных ботах, пасвяціў на сінія камандзірскія брыджы і зноў ударыў у вочы. Зусім аслеплены ім, Агееў не мог убачыць таго, хто свяціў, хіба вышэй, пад змрочнаю столлю, трохі вылучаліся абрысы яго высокай фуражкі. Немец штосьці ціха сказаў, і Кавешка павярнуўся да Агеева: