Поўны збор твораў. Том 6 Аповесці, раман Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 6

Аповесці, раман
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 560с.
Мінск 2006
148.44 МБ
— Усё ж трэба папрасіць вады, — сказаў Агееў. — Вы пастукайце там.
Аднак не паспеў Зыль падняцца, каб падысці да дзвярэй, як зводдаль у сутарэнні пачуліся крыкі, валтузня, якія хутка набліжаліся да іх камеры.
— He штурхай! He штурхай, падлюга! Я цябе так штурхану!..
— Ідзі, ідзі!..
Агееў прыслухаўся і зразумеў, што гэта Малаковіч — яго гучны камандзірскі голас гучаў тут злосна і рашуча. Калі дзверы адчыніліся, у святле ліхтара з калідора ён убачыў на парозе свайго франтавога сябра. Малаковіч быў амаль голы па пояс, цела яго пакрывала разадраная на грудзях сіняя майка, адрослыя космы валасоў на галаве бязладна тырчалі ў бакі, на твары чарнела некалькі сінякоў — слядоў ад удараў. Але дух у гэтага ўзводнага, падобна, заставаўся нязломны — Малаковіч злосна лаяўся:
— Падлюга! Ублюдак нямецкі!
Яго злосна штурхнулі цераз парог, Малаковіч выцяўся аб сцяну, ледзьве не наскочыўшы на трох бедалаг у доле.
— Хто тут? Зыль?..
— Зыль і яшчэ некаторыя, — сказаў Агееў, калі дзверы за ім зачыніліся.
— Вы? — здзівіўся Малаковіч.
— I яшчэ Кіслякоў, — сумна паведаміў Агееў.
— Да, сабралася капэла! — кінуў Малаковіч і загаварыў горача: — Пастараліся, сволачы, нахапалі! I яшчэ штурхаецца, падлюга! Сябрук, называецца, у адным класе вучыліся.
— Гэта хто? — запытаў Агееў.
— Ды Пахом гэты. Паліцай. Свайго ж таварыша б’е, выслужваецца, падлюга!..
Малаковіч дробна-нервова тросся ад крыўды і нянавісці, але, здаецца, пабіты быў менш за іншых ці, можа, пакуль што трываў.
— Нічога, нічога, — супакойваючы яго, сказаў Агееў. — Сядай вось...
— Што нічога?! — узвіўся Малаковіч. — Вы ведаеце: заўтра расстрэл!
— Гэта не самае горшае, — сказаў Агееў.
— He самае горшае? Ну, вы даёце! Што ж тады можа быць горш? Мы ж гінем! Засыпаліся, праваліліся, як апошнія абармоты. Усе адразу, без рэшты! Эх, бязмозглыя куры! Хіба так можна было? I — вы!..
— Што я? — насцярожыўся Агееў.
— Што? Вы яшчэ пытаецеся — што? Ды вы ўсё завалілі! — не стрымліваючыся, амаль у шаленстве крычаў Малаковіч.
— Гэта якім чынам?
Мабыць, было не месца і не час разбірацца ў такіх справах, але Агееў ужо не ў стане быў і стрымацца. Ды ці будзе для іх болын зручнае месца? I час?
— А такім! — выпаліў Малаковіч. — Чаму вы даверыліся гэтай... Марыі? Хто яна такая? Што вы пра яе ведаеце?
Агееў зноў знерухомеў у прадчуванні таго, што яго магло тут панішчыць горш за нямецкі расстрэл...
— А што пра яе... трэба ведаць?
— Трэба ведаць усёі — з жарам прадаўжаў Малаковіч. — A то панесла... Куды? Каму? Нікога тут не знае, лезе прама на паліцая. Ён і цопнуў! Кашолка! 3 базара! А ў кашолцы што? Мыла? Гэта для дурняў «мыла». Ён жа, паліцай гэты, Зялёнка, і кашолку адразу пазнаў: тою зімою Бараноўская прыносіла ў рамонт, ручка адарвалася. Зрабіў, ручкі абкруціў чырвонаю анучкай. Ну! Што яшчэ трэба было паліцыі? Сама здабыча — прама ў кішэню. Трымай шырэй!
Агееў вінавата маўчаў. Малаковіч выцяў яго пад дых, у самае сонечнае спляценне, хаця і не з таго боку, адкуль нядаўна яшчэ чакаў Агееў. Выходзіць, Марыю пагубіў ён сам — гэта ўжо было пэўна. Але ж яна нікога не выдала. Ды і каго яна магла выдаць, апроч Агеева?
— Я быў у безвыходным становішчы, — сказаў ён ціха пасля
доўгага і пакутнага маўчання. — Без сувязі. Кіслякоў прапаў, ты ж ведаеш... А тут гэтая перадача...
— Вось вы і паспяшаліся! — перапыніў яго Малаковіч. — Вам хацелася хутчэй апраўдацца, развеяць падазрэнні. Падазрэнні ж былі?
— Якія падазрэнні? — здзівіўся Агееў.
— А ўспомніце — якія. Ці вы забыліся?
He, Агееў не забыўся пра падазрэнні, якія нядаўна яшчэ прычынялі яму пакуты, ён проста перастаў думаць пра іх. Кропку на іх паставіў для яго тол, і яму хутка пачало здавацца, што ўсе ягоныя страхі надумаў ён сам. Бо як можна падазраваць таго, хто ўсё рабіў ад чыстага сэрца, стараючыся як найлепш, і сядзіць во, прысуджаны да расстрэлу? Які ніколі нічога не выдаў і нават і не думаў выдаць.
— I Кіслякоў! — раптам амаль закрычаў Малаковіч, ускочыўшы з долу. — Ён мяне выдаў!
Стала зусім ціха, і ў гэтай цішы чутна было, як усхвалявана дыхаў Малаковіч, і ў грудзях у Агеева шалёна калацілася сэрца.
— Як? — збянтэжана сказаў Агееў.
— Проста! Ён назваў маё імя! Сярод сваіх таварышаў. Цяпер я табе не таварыш, паняў?!
Кіслякоў не саломе задыхаў часцей, штось быццам спрабаваў сказаць, але прасіпеў толькі:
— Даруй, Валодзя!..
— Яны яго білі, так білі, я чуў, — зашавяліўся ў цемры Зыль. — Яны яму, ну... палавы орган абцасам раструшчылі.
Здаецца, Малаковіч трохі, аднак, спакайнеў, змоўчаў, адольваючы сваю шалёнасць, — рэчаіснасць нарыхтавала ім самае страшнае, што магло з імі здарыцца, і трэба было сабраць сілы. Агееў лёг ля Кіслякова, над якім сядзеў яго дзядзька Зыль. Дзесь зводдаль прыціх у цемры і Малаковіч. He перастаючы перажываць усё, што давялося пачуць, Агееў думаў пра Марыю і яе недарэчны лёс. Цяпер яму ўсё выразней бачыліся прычыны правалу Марыі — не чыя-небудзь віна, а збег дзікіх абставін, дурныя выпадковасці накшталт кашолкі і паліцая, які год назад яе рамантаваў. Калі б не гэтыя супадзенні, усё магло абысціся добра і яны былі
б цяпер на волі і ганарыліся тым, што ім удалося зрабіць. Але во ўмяшаліся тыя пачварныя выпадковасці, і ўсё паляцела дагары нагамі. Тол, дыверсіі і іх маладыя жыцці. Хаця што валіць на выпадковасці, хіба не зразумела, што тая барацьба, у якую яны ўступілі, была густа нашпігавана рознымі выпадковасцямі, самымі дзікімі абставінамі, з якіх яна ўся і складалася. He тое, дык іншае, як кажа гэты вось Зыль. Шанцу выйсці жывымі з гэтай калатнечы практычна ў іх не было. Уся розніца ў тым, што адных пагібель насцігла paHeft, а другіх пазней, але ў роўнай меры, мусіць, усе яны былі асуджаны на пагібель.
3 такімі невясёлымі думкамі ён памалу прыціх, быццам задрамаў нават, звыкся са сваёй бядой і сваім болем, прыпёршыся спіной да сцяны. Прыціхлі і ягоныя сябры па няшчасці. Мабыць, не спаў адзін толькі Зыль, усё поркаўся каля пляменніка: то папраўляў яго галаву, якую трымаў на каленях, то даланёй абмахваў ягоны твар, ад якога патыхала жарам. Як ні дасталося ім у паліцэйскіх засценках, безумоўна, Кіслякову перапала болей за ўсіх, і Агееў не хацеў судзіць яго строга. Ён бы меў права сурова, як гэта рабіў Малаковіч, абвінавачваць няшчаснага, калі б сам стрываў тое ж, што стрываў Кіслякоў, і ўстаяў. Агеева люта білі, але толькі раз, і ён патроху папраўляўся ўжо, не тое што гэты студэнт, які цяпер хоць бы дажыў да ранку. Агееў ужо разумеў, што, хаця магчымасці чалавечага духу амаль бязмежныя, яны надта несуразмерныя са сціплымі сіламі цела. Цела заўжды надта слабое, асабліва для такой злыбеды, як вайна, яно болып за ўсё іншае задае чалавеку клопату і прычыняе пакут. Што ж, Кіслякоў не стрываў, і ўся ягоная віна ў тым, што ён не сумеў памерці ў час і яны штось выцягнулі з яго...
Выводзлі іх па адным, і, пакуль наступнага валаклі з сутарэння, першыя пакутна чакалі, стынучы на сцюдзёным ветры за агароджай ля царквы. Была ноч, сыпаў дробны, золкі дожджык — у час моцных парываў ветру бязлітасна сек па голых плячах, тварах, галовах асуджаных. Апошнім выцягнулі Кіслякова, які зусім ужо не стаяў на нагах, і яго ўкінулі ў фурманку з ахапкам сена на дне. Паліцаяў тут было сямёра, імі распараджаўся Драздзенка, які з ліхтарыкам у
руках бегаў каля царквы. Батарэйка ў ліхтарыку свяціла рэштаю свае сілы, і ў доле мільгала цьмяная плямка святла, Драздзенка лаяўся, мацюгаў арыштантаў і паліцаяў. Ён быў злы і раздражнёны. Воддаль за фурманкай стаяў, назіраючы за іх таропкімі зборамі, чалавек у даўгім плашчы і нямецкай фуражцы, але ён маўчаў, і Агееў не ведаў, хто гэта. Мабыць, нехта з СД. Але не Кавешка. Зрэшты, шкада, што не Кавешка, Агееў бы сказаў яму на развітанне пару моцных, ядраных слоў.
He сваё здзіўленне, ён адчуў сябе лепш, чым уначы. Балела ў баку, па-ранейшаму дужа ламіла сківіцу, ныла апухлая ў калене параненая нага, але сіл быццам пабольшала — можа, апошніх перад пагібеллю сіл, і ён сам узышоў па прыступках, дакульгаў да веснічак. Тут трэба было чакаць. Паліцаі вязалі ім рукі, поркаліся каля фурманкі з Кісляковым, трое, адышоўшыся воддаль, з вінтоўкамі напагатове пільнавалі іх на выпадак уцёкаў. Але ўцякаць мог хіба адзін Зыль, ды, можа, яшчэ Малаковіч. Хаця Малаковіча на выхадзе дужа выцяў у грудзі адзін паліцай, і ён стаяў цяпер, сагнуўшыся, ля фурманкі і кашляў, раз за разам плюючы ў траву. Толькі Зыль з выгляду быў так сабе, непрыкметна нават, што яго білі, і Агееў каторы раз падумаў: няўжо і яго расстраляюць? Падобна, ён чалавек «іхні» і хутка яго адлучаць ад усёй кампаніі.
Але пакуль не адлучалі, а таксама звязалі за спіной рукі, і нешматлікая іхняя працэсія рушыла праз пустую ўначы кірмашовую плошчу. Наперадзе поруч з маўклівым немцам крочыў Драздзенка, за імі кацілася аднаконная фурманка, у якой пластом ляжаў жывы пакуль што Кіслякоў і на перадку сядзеў знаёмы паліцай Чарамісін. За фурманкай, кульгаючы, брыў Агееў, побач, увесь час імкнучыся наблізіцца да пляменніка, тузаўся Зыль. За іхнімі спінамі чулася хрыпатае дыханне распранутага да майкі Малаковіча. Зрэшты, апроч хіба Зыля, на плячах якога абвісала нейкая расхінутая, без гузікаў, куртка, усе яны былі амаль распранутыя і люта пакутавалі пад дажджом, на сцюдзёным восеньскім ветры.
— Куды яны нас? — ціха запытаўся Агееў, калі фурманка з’ехала з плошчы.
— Мабыць, на могілкі, — цепнуў плячмі Зыль. — А можа, У кар’ер.
У кар’ер, гэта хутчэй за ўсё, падумаў Агееў, яны ж не любяць капаць, закопваць... Хаця капаць магілу можна прымусіць і арыштаваных, але ж закопваць трэба самім. А гэта ўжо работа. Значыць, у кар’ер. Пра што ён думаў яшчэ ў гэтым сваім апошнім шляху на зямлі, з чым хацеў развітацца? Мабыць, ні пра што болей не думаў і ні з чым не развітваўся — усе яго сілы траціліся цяпер на адоленне сцюжы, на тое, каб не ўзарвацца, хоць знешне захаваць спакой. Ззаду і па баках тупалі па гразі іх канваіры, і сярод іх — ужо знаёмыя з учарашняга паліцаі: Пахом, Стасевіч, Равуноў, Сутчык. Яны былі насцярожаныя, трымалі вінтоўкі пад пахамі, але, падобна, усё ж баяліся. Навокал ляжала непагодная восеньская ноч, абапал вуліцы чарнеліся дахі, платы, парканы местачковых дамоў, голае голле дрэў у садках; неперадзе на пагорку тоўпілася шырокая купа старых высокіх дрэў на могілках, і яшчэ здалёку чуваць быў трывожны варанячы вэрхал. У небе не бліснула ніводнае зорачкі, усё там было непраглядна і змрочна, дробны дожджык то сыпаў, то пераставаў часам. Вецер дзьмуў няспынна, выдзьмуваў рэшткі цяпла з іх кволых спакутаваных целаў. Калі іх працэсія спусцілася да мастка цераз ручэй, Драздзенка выйшаў на ўзбочыну і счакаў фурманку, абабег паліцаяў, кожнаму штосьці наказваючы. Ці, можа, ён падбадзёрваў. Параўняўшыся з Агеевым, злосна прамычаў праз зубы: