Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
— Ану, дзе, паказвай.
Яна паказала тое месца, шафёр, усё нічога не гаворачы, нешта прыстукнуў, нешта прыціснуў, забіў цвік і напаследак грукнуў кулаком у счарнелыя філёнкі.
Ну вось, парадак. Цяпер не прадзьме.
Яна стала дзякаваць яму, ды за адным разам паскардзілася, што пад акном падцякае батарэя, надакучыла ўжо выціраць анучай, што колькі ўжо прасіла заўхоза, але таму не даходзіць, усё болей швэндаецца па піўных, без ста грамаў не падступішся. Дастаючы закурку, шафёр слухаў, глядзеў на яе сур’ёзным няласкавым позіркам і, зацягнуўшыся разы два, паабяцаў:
-Ладна, паправім. Цяпер няма калі, а пасля абеду папраўлю. Напомніш, цётка.
Напаследак ён, здаецца, усміхнуўся ледзь-ледзь, аднымі толькі куточкамі вачэй і, пакінуўшы ў вестыбюлі моцны, непрывычны тут пах махоркі, выйшаў. Ёй чамусьці адразу зрабілася вельмі самотна адной і захацелася яшчэ зірнуць у акно, як ён, няспешна тупаючы па снезе, ішоў да сваёй машыны.
Батарэю ён адрамантаваў, праўда, не пасля абеду, а на другі дзень і зноў, закурваючы, спыніўся ля Фрузыны, пазіраючы, як спрытна мільгаюць у яе руках сталёвыя пруткі і ўвачавідкі даўжэе, расце рукавіца.
Ладныя рукавіцы будуць,сказаў ён і, злёгку ўсміхаючыся, з цыгаркай у руцэ, быццам ад сцюжы, пацёр свае шырокія парэпаныя далоні.
Фрузына вязала рукавіцы на рынак, дзе патроху прадавала ў нядзелю, і цяпер адчула, што за ягоны клопат нечым абавязана гэтаму чалавеку.
А што, падабаюцца? спытала яна і нясмела ўзняла вочы. Можа, звязаць вам, калі не маеце?
He, дзякуй, сказаў шафер. Што толку з іх на адзін рэйс. Каб тут якія скураныя і то на тыдзень, не болей.
Яны зноў разышліся, і зноў Фрузыне стала ніякавата адной хацелася яшчэ пагаманіць з гэтым зважлівым чалавекам, але жанчына ведала, што яна нецікавая, дык ці будзе ён бавіцца з ёю?
Можа, праз тыдзень ці болей пасля гэтай размовы Фрузына ўжо ўпрыцемкі вярталася з працы дадому. Яна жыла на самым ускрайку горада, ля шашы, у цесным кутнім пакойчыку дашчанага, пракуранага вугальным дымам барака. Каб дабрацца сюды з цэнтра, ад яе ўстановы, трэба было, два разы перасаджваючыся, ехаць аж на трох аўтобусах, а пасля яшчэ з кіламетр абходзіць пустку. Зімой, праўда, можна было сцяжынкай перайсці цераз роў з замёрзлаю ручаінай і такім чынам зрэзаць добры крук дарогі.
Яна ўжо выбралася з рова, выйшла на агароды і набліжалася да шашы, цесна атуленай дамамі гэтай ускраіннай вуліцы.
Тым часам добра сцямнела, чорнае, без зорак неба мяккім змрочным полагам вісела ўгары, на снезе, у нясмелых паўзмроках чарнелі навокал будынкі, дрэвы, невыразныя плямы зямлі. Снег быў мяккі, мароз адпусціў нанач, бралася на адлігу, і было золка.
Жанчына зранку не была дома і цяпер спяшалася на сконе дня прывычна вабіла хатняе цяпло, спакой і адпачынак. У кірзавай чорнай сумцы яна несла з сабою небагаты харч хлеб, селядзец, кілаграм круп [-] і ўсё гадала, каб як абысціся гэтым якіх два ці тры дні і зэканоміць на дровы.
На шашы яе асляпіла святлом фараў, абдало грукатам і лязгам імклівых аўтамабіляў. Якраз у тым месцы, дзе яна заўсёды зварочвала з дарогі на сцяжынку да свайго дома,
нерухома стаяла машына. Фрузына не стала звяртаць на яе асаблівай увагі ці мала машын спыняецца на шашы — пастаяць, шафёры зробяць што трэба і паедуць далей. Жанчына ўвайшла ў сенцы, намацала ў кішэні ватоўкі ключ, адамкнула дзверы. У пакойчыку было холадна — ужо два дні яна не паліла грубкі, пахла нечым неабжытым і пакінутым. Чагосьці тут не хапала ў гэтай кватэры, хоць і было ўсё прыбрана і вузкі ложак з высока падбітай падушкай і лебедзямі на тайным дыванку на сцяне, і вымытая падлога, засланая наўскасяк палавічком, і накрыты марляю посуд на невялічкім століку. Яна прыслухалася суседзяў штось не чуваць было. Распрануўшыся, жанчына адчула холад і падумала, што трэба было б прапаліць у грубцы, каб былі насечаны дровы.
У гэты час у дзверы пастукалі.
Да яе рэдка калі хто заходзіў, і кожны раз на стук Фрузына насцярожвалася. Але не паспела яна што адказаць, як дзверы адчыніліся і ў пакой увайшоў апрануты ў паўшубак чалавек. He зважаючы на зіму, ён быў увесь расхлістаны і паўшубак, і кашуля, і шапка, ссунутая на патыліцу, з рота вырывалася бачная на холадзе пара. Яна адразу пазнала гэта быў яе нядаўні знаёмец, іх шафёр. Прыжмурыўшыся ад яркага святла, ён пераступіў з нагі на нагу і, відаць, не пазнаючы жанчыны, загаварыў:
Добры вечар, гаспадыня. Ці не паможаце ў бядзе, так сказаць? Ліха на яе, машына занаравілася аднаму не справіцца.
Фрузына ўжо развязала хусцінку, але зноў чамусьці пачала закручваць на шыі рагі, пазірала на чалавека, як ён не дужа ёмка таптаўся ля парога, і сэрца жанчыны ў нейкім недарэчным прадчуванні хутчэй затукала ў грудзях.
— А што здарылася? — як мага спакайней спыталася Фрузына.
Э, — здзівіўся шафёр, прыгледзеўшыся і толькі цяпер пазнаючы яе. — Гэта вы? Тут жывяце?
Ды тут. Вось прыйшла толькі.
— А я гляджу святло загарэлася, думаю, дай пастукаю, — казаў ён ужо больш упэўнена і з прыкметнай
іскрынкай радасці ў голасе. Адталымі пляскатымі валёнкамі прагінаючы маснічыны, ён адышоў ад парога. Чорт бы яе ўзяў, шафёрскую долю. У Мінск ездзіў учора, праз ноч туды, цяпер адтуль, і вось не дацягнуў кандэнсатар прабіла. А тут адзін, машыну не кінеш і завесці нельга хоць плач. Можа б, вы паглядзелі, каб не чапаў хто? Ці, можа, у гараж падскочылі б, там у хлопцаў ёсць запасныя. A то проста бяда...
Яна, усё яшчэ недарэчна хвалюючыся, запрашала шафёра прысесці, пагрэцца, казала нешта пра холад у пакоі не паспела насекчы дроў, а сама тым часам апранала ватоўку, гатовая ўслужыць чалавеку.
Што ж, калі трэба, дык трэба. Я хутка, аўтобусам. Але як яе, гэтую частку?
Кандэнсатар, там у Змітрукова ці ў Цярэшчанкі спытаеш дадуць, казаў ён, выпраўляючыся за ёю. Я і сам збегаў бы, ды груз у машыне, на шашы ўсё ж.
У яго голасе чулася вінаватасць за тое, што турбуе, ён збіраўся выйсці следам, але яна запрапанавала:
— А вы нішто, не турбуйцеся. Пагрэйцеся тут. Калі што, дык у акно відаць.
Ён падзякаваў і застаўся, стомлена апусціўшыся на лаўку ля акна, а яна, на хаду зашпільваючыся, падалася ў горад трэба было спяшацца, каб не зачынілі гараж.
Кандэнсатар Фрузына адразу ж дабыла ў Змітрукова, ён аказаўся маленькай лёгкай штуковінай, але часу на абодва канцы шляху ўсё ж мінула нямала. Калі яна зноў адчыніла свае дзверы, святло ў пакоі было выключана, пэўна, каб лепей бачыць у акно. У расчыненай грубцы, пырскаючы іскрамі, трашчалі сукаватыя смалякі, што нерассечаныя гады два валяліся на панадворку, а побач, на табурэтцы, змораны, аблакаціўшыся на шырока расстаўленыя калені, драмаў шафёр. Ён не варухнуўся на стук дзвярэй і, звесіўшы долу заблытаныя валасы, ціхенька і мерна высвістваў носам.
Фрузына паклала на стол кандэнсатар, зняла ватоўку, стараючыся не нарабіць шуму; пацерла густа запацелую шыбу, каб бачыць машыну, і прысела на лаўцы.
Невядома, колькі мінула часу, а шафёр усё драмаў. Дровы ў печцы спакваля дагарэлі, пакінуўшы груду зіхатлівага вуголля. На сцяне пад столлю варушыліся густабарвовыя водбліскі; схіленую голаў, плячо і рукаў чалавека заліло гарачай мігатлівай чырванню. Ад грубкі на ўвесь кут і паўстолі нерухома падаў вялізны раскідзісты цень чалавека.
Раз-пораз пазіраючы праз акно на шашу і на гэтага здарожанага чалавека, жанчына пакрысе пранікалася ціхай жаласлівай спагадай да яго нялёгкага турботнага жыцця. Тая спагада ўсё глыбей і глыбей пранікала ў яе ўзрушаныя пачуцці, шырылася недзе ў душы, паступова перарастаючы ў лагодную пяшчоту. Усчалася і прывычная шчымлівая самота па сваім няўтульным, неўладкаваным жыцці, паціху ўваскрасала былая паўзабытая прагнасць жаданага чалавечага цяпла. Але Фрузына, як магла, усё стрымлівала, глушыла ў сабе тыя няясныя адчуванні, толькі ціхенька ўздыхала, баючыся патрывожыць шафёра.
Праз нейкі час ён, аднак, схамянуўся, глыбока ўздыхнуў і здзіўлена агледзеўся.
О, ты ўжо? прамовіў ён і ўзняўся. Ну што?
— Вось прынесла, сказала яна, устаючы з лаўкі і падаючы яму кандэнсатар. Але ён, відаць, адпачыў зусім мала і, яшчэ не прачнуўшыся як след, пазяхаючы і пацягваючыся, зноў сеў на табурэт.
— Ага, во добра... Ну дзякуй. А што гэта нікога не чуваць, ці ты адна жывеш?
Ды ўжо ж, адна, адказала яна і ўздыхнула.
А дзе ж твой... муж? паволі вызваляючыся ад санлівай знямогі, пытаўся чалавек. ЦІ не было?
He было, ага, пацвердзіла Фрузына.
Пасля яна таксама прысела на лаўку насупроць яго і раптам адчула сябе слабай, маленькай і нават у нечым вінаватай ад гэтай стрыманай мужчынскай цікаўнасці.
Ен трохі памаўчаў, аб нечым задумаўшыся, жанчына ўсё пазірала на яго, ледзь прыкметнага ў прыцемках дагарэлай грубкі, быццам чакала яго.
Адной кепска, сказаў ён, счакаўшы. Цяжка адной... Гэта я ведаю...
Ён пачаў закурваць, прыпаліў паперкай ад вуголля, асвяціўшы на момант зашчацінены, зусім не прывабны, але добры, спагадлівы твар, а яна сядзела, стаіўшыся, ля акна і, бы злоўленая на якой несумленнай справе, баялася паварушыцца.
Накурыўшыся, ён кінуў у печ недакурак, падышоў да яе, стрымана і далікатна дакрануўся да яе пляча сваёй заскарузлай далонню і пагладзіў:
— Цяжка адной, толькі што зробіш... Ну, не бядуй! Дзякуй за турботы... Так.
Калі ён выйшаў, Фрузына, не зашчэпліваючы за ім дзвярэй, таропка павярнулася да акна, прыціснулася лбом да запацелай шыбіны і доўга пазірала, як ён там поркаўся ў маторы, бразгаў капотам, тупаў ля машыны. Яна нічога не думала, не выцірала слёз, што няпрошаныя і нястрыманыя паціху каціліся па шчоках, толькі глядзела ў прыцемкі ночы і не магла ўжо заглушыць роспачнай трьвогі ў сваёй душы.
3 таго зімовага вечара Фрузына стала яшчэ болей маркотная. Часта ўздыхала на дзяжурстве, радзей усміхалася на жарты інжынера Шаўрова, часцей выходзіла на панадворак, дзе часам сустракала яго. Калі-нікалі, завіхаючыся ля машыны, ён кідаў ёй некалькі звычайных малазначных слоў, але чула яна ставіўся добразычліва і ветліва, зусім не так, як другія зубаскалы-шафёры. Ёй хацелася запытаць гэтага чалавека пра яго жыццё — адчувала жанчына, што і ён не вельмі шчаслівы, што добры, і нечага лепшага ў жыцці хацелася яму. Яна ўжо ведала яго прозвішча Пархомаў ведала, што ён з Баранавіч, але ці сямейны, ці не было невядома.