Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Так ішоў час, і надышла пара, калі людзі пачалі прыкмячаць перамены ў яе абліччы. Неяк у час зменкі Драздова ўважліва, з падазронасцю паглядзела на яе закруглелы жывот і з заўсягдашняй грубаватай праматой, уласцівай гэтай жанчыне, спытала:
Што гэта ты растаўсцела? Ці не дзіцёнак?
Фрузына сканфузілася, затуліла далонямі жывот, але хіба можна было ўтаіць тое, што адбывалася ў ёй? I, зразумеўшы гэта, яна ўсміхнулася са стрыманай шчырай радасцю ў вачах і паведаміла, як найвялікшую сваю таямніцу:
Ага, дзіцёначак.
Ах, каб ты правалілася! са знарочыстай злосцю загаманіла Драздова. Што ж гэта ты дапусціла сябе, не ў час агледзелася? Трэба ж было раней, цяпер жа можна і нядорага... Ах, каб цябе!..
— Навошта? зразумеўшы, пра што кажа жанчына, сказала яна,Хай.
Хай?! здзівілася тая. Вось дык гунора! Хай! Што ты сабе думаеш, баба? Як жа так можна? He замужам і хай! Ты думаеш, гэта што — дзіця? Гэта катарга, жызні сваёй няўзлюбіш, свет праклянеш! Гэта ты ненавучаная, вядома. А я ўжо шасцярых вырадзіла, хай ім дно з прарэхай дзецям гэтым. Праз іх да часу ў магілу ляжаш...
Фрузына маўчала, папраўляючы на сабе кофту, пакарацелую наперадзе спадніцу. Трэба было б пашыць што шырэйшае, вальнейшае, але яна шкадавала грошай, дый навошта? Яна не саромелася, ні ад каго не таілася, яна ўжо зжылася з думкай аб сваім маленькім і да часу яшчэ ганарылася ім.
А Драздова ніяк не магла ўгаманіцца і кожную раніцу, сустракаючыся з ёю (пэўна, і за вочы таксама), лаяла ўсё яе дурасць, а яшчэ болей Пархомава.
Ах ты, зладзюга, каняга няшчасны! Што нарабіў бабе! — не зважаючы на людзей, што праходзілі міма, злосна лапатала яна за сваёй перагародкай. Я яму вочы выдрала б, фізіяномію расквасіла. Папомніў бы ён мяне, вырадак пракляты. He, я гэтага не даравала б так ціха-гладка. Што стаіш? крычала яна на Фрузыну. Ідзі да дырэктара, да мясцкома, хай яго, нягодніка, жаніцца прымусяць.
Але яна не ішла ні да кога, нікому не скардзілася, на Пархомава яна проста забылася сярод сваіх новых турбот. Праўда, яна разумела, што крыху памылілася ў ім, што залішне панадзеялася на яго прыхільнасць да яе, але хіба ён учыніў ёй што кепскае? Усё, што датычыла яго ў яе ўспамінах, было добрае і светлае, і калі ён перамяніўся да яе пасля, дык што ж... Ведама ж, яна не нявеста, дый ён не які там жаніх. Адным словам, крыўдаваць, злавацца на яго Фрузыне, здавалася, не было за што. I яна жыла сама па сабе, як і да яго, жыла марамі аб маленькім,цяпер ужо ёй не страшна была адзінота і не дужа патрэбны і Пархомаў.
Але хоць яна і замкнулася ў сабе, у сваіх надзеях і клопатах, людзі ўсё ж не перасталі турбаваць яе. Жонка Пархомава, відаць, нешта дачулася ў Баранавічах і неўзабаве балюча нагадала аб сабе. Аднойчы ў пагодны дзень, толькі што заступіўшы на дзяжурства, Фрузына захацела нечага выйсці і ў тых скрыпучых дзвярах спаткалася з дырэктарам. Жанчына спаважна саступіла ўбок, павіталася, імкнучыся як найхутчэй размінуцца. Але дырэктар, невыразна буркнуўшы нешта на яе «дзень добры», нечакана спыніўся, перахапіў у руцэ жоўтую папку і, гледзячы зверху ўніз, з затоенай пагардай у строгіх вачах сказаў:
— Ага, дарэчы, таварыш Сямашка, што гэта ў вас з Пархомавым? Жонка ліст прыслала, судом пагражае. Яго я ўчора зволіў па ўласнаму жаданню, але вы што сабе думаеце?
I, нахмурыўшы касмылявыя крутыя бровы на выгаленым укормленым твары, ён утаропіўся ў жанчыну і чакаў,
што яна скажа. А Фрузына раптам адчула, што ёй замінаюць рукі, пачала церабіць аборку кофты на вялікім ужо жываце і гатова была праваліцца ў зямлю ад гэтага яго дапытлівага позірку. Ёй зрабілася млосна і крыўдна, у горле захраслі ўсе словы, і яна нічога не магла адказаць, толькі думала, каб як перабароць сябе, не хвалявацца, бо гэта шкодна яму, маленькаму. Добра, што дырэктар не настойваў, пастаяў троху, паўзіраўся ў яе збянтэжаны твар і, пакруціўшы галавой, падаўся да лесвіцы.
Толькі б не хвалявацца, толькі б стрымаць сябе, не заплакаць — патрабавала яе мацярынская рупнасць і пасля, калі яна зноў вярнулася да свайго акна, і на другі дзень дома, калі ёй давялося ўчуць, як, сабраўшыся на прызбе за рагом, абгаворвалі яе суседкі. Яна прымушала сябе аглухнуць да ўсяго благога, фанатычна школіла сваю волю, каб не раздражняцца нічым, не хвалявацца ад людской нядобразычлівасці.
Так мінула лета і паціху пачала ўсталёўвацца восень. Фрузына даношвала апошнія месяцы, ёй было трудна штурхацца ў аўтобусах, і яна ўсё часцей з працы і на працу хадзіла пехатой. Водпуску яна не брала ніхто ёй не прапаноўваў таго, а прасіць у яе не хапала адвагі. Усё ёй здавалася, што яна нечым не дагадзіла людзям, нешта зрабіла не так, і ад таго хацелася як мага меней трапляць ім на вочы і турбаваць іх. Добра, што на дварэ стала халадней, пачаліся нудныя восеньскія дажджы, і яна апранула фуфайку, каб меней вылучацца сваёй цяжарнасцю.
Драздова неяк змяніла свае грубаватыя адносіны да яе, не лаяла ўжо, нічога не дамагалася. Аднойчы толькі, калі Фрузыне нешта занядужылася на працы, вахцёрка прагнала жанчыну дадому, накрычаўшы за яе няўвагу да сябе. Заадно яна палаяла і Пархомава, а таксама пачала наракаць на сваю горкую долю, якая ніколі не дае ёй спакою.
Чаго Фрузына найбольш баялася, тое пачалося на працы. Зранку было дужа сцюдзёна, дзьмуў моцны вецер, яна не ўлезла ў перапоўненыя аўтобусы і цераз увесь горад ішла пешшу. Заступіўшы на дзяжурства, жанчына як села на табурэтку ля акна, так і не магла ўжо ўстаць. Ёй рабілася
горача, млелі ногі, але яна дужалася з немаччу і неяк дацярпела да абеду. Далей ужо трываць было нельга, і Фрузына зразумела, што прыйшоў той час.
Яна папрасіла прыбіралыпчыцу Ганку падзяжурыць да змены, а сама асцярожнай, кволай хадою, мацаючы сцены будынкаў, выправілася ў радзільны дом. Добра, што ісці было недалёка, хоць і вельмі трудна, і яна праз гадзіну з супынкамі дабралася туды.
Увечары яна радзіла. Радзіла без аніводнага крыку, без стогну, задушыўшы ў сабе ўвесь пякельны боль яна ўсё не хацела турбаваць людзей. Дакторка пахваліла яе за цярплівасць, і, калі паведаміла, што нарадзіўся спраўны, ніштаваты хлопчык, Фрузына адразу забылася на пакуты.
Хлопчык абурана, гарласта крычаў, пакуль яго выносілі прэч, і яна той раз на ўсё жыццё запамятала яго патрабавальны, характарны крык. Пасля яна ўбачыла яго маленькі ружаваты тварык з прыплюшчанымі вачанятамі і прагнай маленькай прысоскай на верхняй губе. Ссаў ён добра, жвава, смачна цмокаючы маленькім роцікам, і яна аж замірала ад нязведанай мацярынскай асалоды.
У раддоме ёй было добра. Праўда, з дванаццаці гадзін, калі ў калідоры пачыналі бегаць санітаркі, носячы перадачы, выклікаючы парадзіх, яна адчувала цьмяны неспакой у душы. На ўсіх тумбачках у палаце ў спецыяльна прыгатаваных на тое вазах стракацелі кветкі, яе ж ваза стаяла пустая. ГІраўда, кветкі, розныя прысмакі зусім не патрэбны былі жанчыне і нічуць не турбавалі яе, вось хіба толькі людскія вочы... Ад людзей цяжка ўтаіць, што ў сваёй душы, суседкі ў палаце і сёстры, відаць, разумелі ўсё, але маўчалі, не распытвалі, і яна за гэта была вельмі ўдзячна ім.
Але яна ніяк не магла пагасіць у сабе ўсё болей агартаўшай яе трывогі. Ёй прыгадаўся даўні выпадак, што адбыўся некалі ў яе роднай вёсцы. To былі цяжкія часы, калі толькі што скончылася вайна і з франтоў вярталіся салдаты. Усе, у каго хто-небудзь быў у войску, чакалі служывых, адна толькі Галена, маладая салдатка, не чакала свайго Яўхіма, які ў шаснаццатым годзе склаў сваю галаву ў невядомай далёкай Галіцыі. Даведаўшыся аб тым страш-
ным здарэнні, Галена дзён колькі несуцешна галасіла на ўсю вёску, а пасля запрагла буланага і паехала араць свой надзел.
Фрузына была тады зусім маленькай дзяўчынкай, у ворыва насіла бацьку на поле яду і ўсё не магла зразумець, чаго гэтая маладзіца так мала арэ, а ўсё сядзіць у баразне ля плуга і плача. Аднак пасля нехта памог кабеце, яна супакоілася, павесялела, а яшчэ праз нейкі час нарадзіла маленькую крыклівую дзяўчынку. Фрузына добра памятае гэтую яе крыкушку ў плеценай зыбцы на бярозавай жардзіне яна тады з другімі дзецьмі не раз падбягала пад вокны глядзець на малую, што нарадзілася без бацькі. На вёсцы гэтае нараджэнне стала незвычайнай падзеяй, аб ім з’едліва і абразліва гаварылі мужчыны, бабы і нават дзеці. Пасля здарылася такое, што страшна нават і ўспамінаць. Дзед Пахом, свёкар Галены, круты, ваўкаваты стары, напіўшыся на нейкае свята, да паўсмерці пабіў маладую ўдаву. Галена з паўгода пакашляла крывёй і памерла, і ніхто не шкадаваў яе, не апраўдваў. Нябогу пахавалі на краі могілак, і яе курганчык неўзабаве зарос быльнягом, а вясковыя бабы пачалі ёю палохаць дзяцей.
Праўда, цяпер часы іншыя, але ўсё ж людзі бываюць розныя, хіба не знойдзецца хто пакпіць з адзінокай немаладой жанчыны. Фрузыне ўсё здавалася, што пасля ўсяго, што здарылася, ва ўстанове не даруюць ёй такога ганебнага мацярынства. Яна ўжо прадбачыла, як будзе выгаворваць ёй Петрачэнкаў, можа, нават выклічуць на мясцком і дадуць якое спагнанне. Праўда, яна ўсё намагалася пазбыццаа турбот аб сабе, дбаць толькі пра свайго малога, але заглушыць неспакой было немагчыма. I Фрузына ўсё ўгаворвала сябе трываць усё перажыць адной, адасобіцца ад людзей, жыць толькі ім, аглухнуць да ўсяго благога.
Папраўлялася яна добра, і праз некалькі дзён адчувала сябе няблага. Ёй дазволілі ўставаць, і Фрузына, сеўшы на ложку і захінуўшыся ў халат, чакала ўсё часу кармлення, калі прывозілі малых. Яшчэ здалёк на парозе яна пазнавала свайго ў радку зусім падобных белых скруткаў на калясцы і, не могучы ўтрымаць замілаванай радасці, першая
ўзнімалася насустрач, карміла і з вялікай неахвотай аддавала яго назад. Сёстры хвалілі яе малога, дакторка шматзначна назвала вагу 4 800, і мацярынскае сэрца поўнілася ціхім гонарам. Ніколі яшчэ так не ганарылася яна ў сваім жыцці. Гэта было сапраўднае, вялікае шчасце.
I вось прыйшоў дзень, калі трэба было пакідаць бальніцу.
У апошнюю ноч ёй стала асабліва неспакойна на душы. 3 вечара яна прысніла непрыемны, благі сон, ратуючыся ад пакутаў якога яна прачнулася і ўжо болей не заснула да ранку. Ёй сніўся Петрачэнкаў, і дырэктар Іван Кузьміч, і Шаўроў, быццам яны з’явіліся ў раддом і злосна патрабавалі ў яе вярнуць некуды яе малога. Яна вельмі спалохалася, бо яе абвінавачвалі ў крадзяжы дзіцяці, на якога яна не мела права, а як апраўдацца, даказаць, што гэта яе дзіцёнак, яна чамусьці не мела сілы. I яна толькі пакутавала і бегала па пакоях, па вуліцах, хавала малога, а за ёй ганяліся людзі і атукалі, як у полі на воўка.