Поўны збор твораў. Том 7
Апавяданні
Васіль Быкаў
Памер: 480с.
Мінск 2009
Яна не стрывала да канца гэтага страшнага відовішча, але ўжо ведала, што заўтра здарыцца нешта благое. На світанні яна ўзнялася і стала клапаціцца, каб сабраць свае рэчы, званіла па тэлефоне ва ўстанову. Ноччу там дзяжурыла Ганка, якая, аказваецца, цяпер замяніла яе ля дзвярэй, Фрузына папрасіла Драздову, каб тая прынесла з кватэры малому бялізну. Пасля яна стала чакаць, калі папрыходзяць дактары і напішуць яе дакументы. Ёй было ніякавата ад таго, што ніхто не прыйдзе за ёю, што і ў апошнюю хвіліну ёй не мінуць украдкам кінутых позіркаў сясцёр, санітарак, позіркаў, у якіх празмерная цікаўнасць, здагадкі і прытоенае асуджэнне.
Час ішоў вельмі марудна. Мінула ўжо і дзесяць, і адзінаццаць гадзін, а Драздовай усё не было. Фрузыне ўжо выдалі дакументы даведку, што ў яе нарадзіўся хлопчык, што яму зроблены ўсе прывіўкі. Гэтую даведку, бы найдаражэйшы дакумент, яна загарнула ў паперку і схавала за пазухай. Яна ўсё хадзіла на калідоры і чакала, агорнутая клопатам, як данесці малога дадому па такой сцюжы, што
трэба было б купіць цёплую коўдрачку, ды вось дагэтуль на ўсё не хапіла грошай.
Жанчына аж здрыганулася, калі сястра адчыніла ў калідор дзверы і паклікала яе апранацца. Там, у пярэднім прахадным пакойчыку, яна спаткалася з Драздовай захутаная ў цёплы шалік, у плюшавым жакеце, вахцёрка чакала яе са скруткам у руках. Яна ледзь прыкметна ўсміхнулася насустрач Фрузыне знарок сярдзітымі вачыма і загаварыла сваім грубаватым голасам:
Ну што, выхадзілася, нябога? Ну, нябось пазнала, дзе ракі зімуюць? А што, не казала я?! Ну! дзе ён твой крывапівец? На вось, сабралі тут. На кватэру я не хадзіла далёка, ну яе.
Яна сунула ў рукі Фрузыне тугі скрутак коўдрачка, прасцінкі, сіняя шоўкавая стужачка. Жанчына здзівілася: чыё ж усё гэта?
Бяры, бяры, папіхнула яе Драздова. Сабралі тут. Нонка, Куцячыха, Шаўроў даў паўсотні. Я сваіх пару пялёнак загарнула спатрэбіцца.
Дзякуй, сказала Фрузына і прыплюшчыла вочы. Ёй раптам стала нечага вельмі жаласліва на душы і да сябе, і да іх, што не забыліся, не пагрэбавалі...
Ну ідзі, ідзі, паказвай свайго крывасмока, падштурхнула яе Драздова.
Яна хуценька апранулася ў сваё пакамечанае, несамавітае адзенне, ад якога ўжо паспела адвыкнуць, і ўсё пазірала на дзверы, прыслухоўвалася адтуль у першы свой шлях па зямлі павінен быў выйсці сын, яе ўцеха і яе вялікае шчасце ў жыцці.
Вельмі занятая, рухавая і заклапочаная сястра вынесла ёй акуратна загорнуты пульхны скрутак, падала ў рукі і развіталася. Фрузына асцярожна ўзяла яго, адхінула ражок прасцінкі ён соладка спаў, сцяўшыся тварыкам у маленькі ружовы камячок. Драздова таксама зірнула пад прасцінку.
Спіць? Іш ты, Пархом халерны. Ну ладна, расці. Дай сюды, я...
Яна бесцырымонна забрала яго з рук маці, спрытна ашчаперыла, штурхнула нагой дзверы, і жанчыны выйшлі на вуліцу.
Пакуль яны ішлі глухаватымі завулкамі, Фрузына паступова набіралася лёгкага радаснага забыцця. Ей было добра зноў тонкай, памаладзелай, перанёсшай труднае ў жыцці; радасна, што прыдбалася ў жыцці блізкая, дарагая істота, частачка яе жыцця; прыемна, што вось Драздова заўсёды зласлівая Драздова — гэтак дарэчы ўслужыла ёй.
А вахцёрка ішла крыху наперадзе і ўсё нешта прыгаворвала малому нешта знарочыста сварлівае. Фрузына даўно ўжо прывыкла да гэтага яе тону і цяпер неяк асабліва выразна адчувала ў ім і спагаду, і пяшчоту, якія заўсёды былі старанна захаваныя пад гэтай знешняй яе незадаволенасцю. Яшчэ Фрузына вельмі ўдзячна была Нонцы і Шаўрову. Адчувала яна, што шматлікія пакуты неяк зблізілі яе з людзьмі, далі, відаць, ёй нейкае няпісанае права на людскую прыхільнасць.
Падыходзячы да іх установы, Драздова нечакана павярнула ўбок, да ганка.
Ідзі, пакажам твайго крыкуна. Хай паглядзяць. A то Фрузына такая, Фрузына сякая... Ідзі, ідзі, чаго там,прыкрыкнула яна на жанчыну, калі тая нерашуча спынілася на вуліцы.
Фрузына збянтэжылася: ёй вельмі няёмка было несці туды дзіця, але Драздова ўжо адчыняла нязладныя дзверы. Нічога не заставалася рабіць, і яна вымушана бьша пацягнуць за тыя медныя ручкі-поручні. Дзверы працяжна прарыпелі, бы прывіталіся са старой знаёмай, і гэты іх рып душэўным болем працяў нутро жанчыны.
У вестыбюлі было цёпла, да іх адразу прытупала ў скрыўленых валёнках Ганка. Драздова, прымасціўшыся ля батарэі, пачала расхутваць малога.
— Во, глядзі, якога мужыка займела баба. A то думалі, што Фрузына горш за людзей. Вунь як пазяхае, пражора! Толькі есці давай,прыгаворвала яна, спрактыкавана разгортваючы пялёнкі.
Заўважыўшы навіну ў парозе, аднекуль з калідораў прыбеглі дзве прыбіральшчыцы, угары на лесвіцы дробна застукалі абцасікі, і цераз поручні нагнулася кучаравая галава Нонкі.
О, што там у вас робіцца? гукнула маладзіца і зноў заляскатала абцасікамі, збягаючы ўніз.
Ой, які маленькі, які карапузік, дайце мне, дайце я,загаманіла яна, беручы малога і няўмела прытуляючы яго да сябе.
Фрузына вельмі баялася, каб ён часам не выпаў як на падлогу, яна ўсё падстаўляла рукі, непакоілася за кожны яе ліхаманкава-радасны pyx. А Нонка ўсё хапала малога, шугала, прыціскала да сябе дзіва было, колькі таілася пяшчоты ў гэтай жанчыне.
У той час у вестыбюлі аднекуль з’явіўся Шаўроў. Як некалі, у даўнія часы, ён здалёк басавіта гукнуў Фрузыне:
Прывет, Фрузына! Як жысць маладая, вясёлая? О, я гляджу з прыбаўкай цябе! Ну, маладзец, казаў ён, падыходзячы да яе ў сваім шархоткім чорным плашчы,Дайце ж і мне патрымаць чалавека.
Ён узяў маленькі скрутачак, асцярожна шугнуў яго ўгоруўніз, і малое неспакойна заварушылася.
Харош, харош, гвардзеец,радасна ззяў вачыма інжынер,Як жа назваць яго? спытаў Шаўроў і паўзверх жаночых галоў зірнуў угору. На лесвічнай пляцоўцы, нерашуча занёсшы нагу на ніжэйшы прыступак, стаяў Петрачэнкаў.
Эй, Петрачэнкаў, хадзі сюды!
Фрузына на момант спалохалася: ёй прыгадаўся сон і здалося, што Петрачэнкаў, як некалі, пачне дакараць яе. Але старшыня мясцкома рупліва заклаў пад стракаты пінжак такі ж стракаты гальштук і, асцярожна намацваючы прыступкі, паслухмяна пайшоў уніз. На яго заўчасна абвялым, нездаровым твары з’явілася не то вінаватая, не то цікаўная ўсмешка.
Вось глянь, казаў да яго інжынер, — чалавек! Што, брат? Жыццё жывое творыць, ці не праўда?
Усё ўсміхваючыся, Петрачэнкаў падышоў да людзей, агледзеў малога, якога ўсё варушыў інжынер, здаецца, упершыню з цікаўнай павагай паглядзеў на Фрузыну. Праўда, ён не дакрануўся да яе сына, але ад яго зважлівасці ў Фрузыны паспакайнела ўнутры.
Ну, што ж, чалавек, канешне, факт, гэта безумоўна,паводзячы блішчастымі акулярамі, зазначыў ён і, яшчэ, паўсміхаўшыся, дадаў, кажучы Фрузыне: Вы вось што, Сямашка... Напішыце заяву ў мясцком... Рублёў гэтак на трыста... I яшчэ дырэктар сказаў, на яго «Пабедзе» адвязуць вас. Так што пехатой не ідзіце.
I Фрузына нечакана адчула, як разлілася па яе целе хваля нейкага цёплага шчымлівага пачуцця. Хвалюючыся і ўжо не збіраючыся супакойваць сябе, яна ўпершыню пачала спавіваць таго, хто здабыў ёй гэткую прыхільнасць людзей. Драздова гэты раз адступілася ад жанчыны, не памагала, толькі пільна назірала за яе яшчэ няўмелымі рухамі, тоячы на вуснах ледзь прыкметную ўсмешку. Шырока і шчыра, бы разумеючы штось таемнае, усміхаўся Шаўроў, спагадлівая весялосць свяцілася ў марудлівых вачах Ганкі і на тварах дзвюх прыбіральшчыц. Адна толькі Нонка чамусьці згубіла сваю нядаўнюю радасць, спахмурнела і, насупіўшы тонкія броўкі, патупілася.
Ап’янелая ад вялікага шчасця, Фрузына, аднак, не прыкмячала нічога, старанна затульвала малога і сарамліва ўсміхалася. Упершыню за іішат год жыцця адчула яна сябе чалавекам нароўні з усімі людзьмі.
1958 г.
Няўломак
і
У яго добрае імя Косця, прыгожае прозвішча — Верас, а людзі клічуць Няўломкам. Калі ён быў яшчэ малы і жыў у вёсцы, тады яго звалі Рудым. Гэта, пэўна, таму, што ў Косці агністыя валасы і поўны твар густога рабаціння. Рабацінне тое крыху прытухае ўзімку, а пад весну разгараецца такой яркай чырванню, што хлопцы на рыштаваннях жартуюць калі: «Няма запалак прыкурым з Няўломка».
Недарэчную гэту мянушку прыляпіў да Косці Правіла. Ён сапраўды гэткі ж доўгі і тонкі, як тая рэйка-правіла, якой муляры раўняюць цагліны ў радзе. Яшчэ ён злыдзень, бо не можа пражыць гадзіны, каб не пакрыўдзіць слабейшага. Яго многія пабойваюцца, многія абходзяць, a Косця дык ненавідзіць. Правіла плаціць яму тым жа, але хлопцу пляваць на яго адносіны: ён умее пастаяць за сябе. Калі б яшчэ гэткі быў Федзька, Косцеў аднавясковец і сябра, дык ім бы і не блага жылося. Але ў тым і бяда, што Федзька ціхманы і завельмі ўжо мяккі хлопец.
Вось і цяпер, доўгі і тонкі, як балотны хвошч, у расхлістанай на грудзях кашулі з’явіўся ў калідоры Правіла. Кашулю ён не зашпільваў, каб людзі бачылі цяльняшку, што ўзімку і ўлетку пярэсціць на яго грудзях. Косця ведаў, што гэта нават не цяльняшка, а толькі шкумат, які Правіла мацуе на целе шпагатам. Што з гэтага карысці няўцям нікому, хіба толькі Правілу ямчэй хваліцца сваёй колішняй флоцкай службай.
Правіла спыніўся ў дзвярах, закурыў і хцівым позіркам вузкіх вачэй пачаў аглядаць чаргу. Чарга не дужа вялікая, але гаманкая і мітуслівая. Чалавек з трыццаць муляраў, тынкоўшчыкаў, арматуршчыкаў, цесляроў прыперліся да сцяны ўздоўж калідора, гаманілі і ціснуліся наперад. Некаторыя без чаргі лезлі і штурхаліся ля маленькага закратаванага акенца, застаўленага разлінаванай фанерынай, мабыць, ад якой-небудзь дошкі паказчыкаў. У гэтай фанерыне ўнізе маленькая дзірачка, у якую толькі пралезе рука, каб чыркнуць у ведамасці і ўзяць грошы. У калідоры адны хлопцы. Дзяўчаты часам паказваюцца ў дзвярах, нясмела зазіраюць у гэты гоман і скарэй уцякаюць назад. Уцякаюць, бо Правіла ці яшчэ хто з гэткіх жа языкастых нахабнікаў не зазяваюцца і адразу ўсмаляць жарт, ад якога дзяўчыне адзін паратунак — уцячы.
Сціснуты спераду і ззаду і падпёрты сцяною, Косця цярпліва чакаў свае чаргі. Нахмурыўшы бровы, хлопец неўпрыцям пазіраў у парог, дзе, заклаўшы ў кішэні рукі, усё шныпарыў па людзях Правіла. Ён даўно ўжо атрымаў сваю палучку (без чаргі, вядома), збегаў, відаць, на рог спатоліць прагу, і цяпер яшчэ нешта трэба гэтаму злыдню. Косцік здагадваўся, каго выглядваў Правіла, і хлопцава нутро напаўнялася абурэннем.