• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 7

    Апавяданні
    Васіль Быкаў

    Памер: 480с.
    Мінск 2009
    123.31 МБ
    Тым часам паволі вечарэла. Косця хутка крочыў па няроўным вузенькім тратуары, зазіраў на шыльды. Было прыкра, што Федзька перастаў слухацца і рабіў яму адны клопаты. Ну але ён усё роўна не адступіцца, і калі ўжо ўзяўся, то вырве яго з гэтай кампаніі. Косця нават усміхнуўся з свае рашучасці,мусіць, таму і клічуць яго Няўломкам, што ўпарты ён і заўжды гне сваю лінію. Але хай. Хай завуць, як хочуць, а характар ён перамяніць не можа.
    Піўная сапраўды была на тым самым месцы між вялікіх цагляных дамоў лісліва прыткнуўся яе зялёны фанерны буданчык. Угары над дзвярыма вісела, аднак, шыльда сасісачнай, але Косця ўжо ведаў гэтыя гандлярскія хітрыкі і штурхнуў зашклёныя дзверы.
    Захожых было тут нямнога. Чалавекі два стаялі ля прылаўка, гэтулькі ж сядзела за столікам з аднаго боку дзвярэй, а за другім у куце хлопец убачыў знаёмыя твары. Прыпёршыся да сцяны, знемагаў ад п’янай асалоды расхлістаны, потны Правіла. Закаціўшы пад лоб невідушчыя вочы, ён хрыпла цягнуў нейкую няскладную песню і паныла матляў галавой. Збоку ад яго ўзлёгся на край стала Шпур, які, відаць па ўсім, быў тут за гаспадара наліваў шклянкі, бразгацеў посудам і пад песні завадатара спраўна ўплятаў каўбасу. Насупроць яго сядзелі і жавалі закуску двое незнаёмых дзецюкоў. Але дзе ж быў Федзька?
    Толькі прыгледзеўшыся, Косцік убачыў Федзю, і жаласць да яго балюча кальнула хлопца. He дужа прывычны да гарэлкі, Федзя ўжо зусім аслабеў, адкінуўся на піўную бочку, схіліў на грудзі голаў і так пакутаваў. Косця ступіў да іх стала, і тады мурласты Шпур убачыў яго.
    Гэ, Няўломак! гукнуў ён. Правіла сціх, злабаціў голаў, насцярожана ўтаропіў у хлопца выцвілыя вочы.
    Браткі, Няўломак зламаўся піць пачаў, сказаў Шпур і раптам зарагатаў, шырока разявіўшы рот, напханы каўбасою. Дзецюкі здзіўлена азірнуліся, Правіла ўсё падазрона ўглядаўся ў яго, паводзячы галавой. Косцю стала агідна ад гэтых п’яных выкрыкаў, нялюдскіх, нахабных твараў, і ён ступіў да сябра:
    Федзя,нягучна паклікаў ён.— Федзя!
    Федзя ачнуўся, убачыў яго, хацеў устаць, але пахіснуўся, і Шпур лёгкім дотыкам сваёй цяжкай рукі пхнуў яго на ранейшае месца.
    Цыц! — гаркнуў ён,— Во яшчэ нянька знайшлася. Маленькі, нос трэба абцерці, порткі надзець! Га? Ну дай ручку, Фядзюк, ён цябе ў яслі павядзе. Ты ж сапляк, блазан, а ён твой кодлач...
    — Палундра! раптам грымнуў Правіла і ляснуў па стале кулаком. Доўгі сухі твар яго наліўся п’янай лютасцю. Федзька няўцямна зірнуў на Косцю, на зрудзелага страшнага Правілу і жаласна ўсміхнуўся. На нейкі час стала ціха, Косцік цярпліва чакаў, хоць яго аж перасмыкала ад агіды і няёмкасці быць у гэтай адзічэлай п’янай кампаніі. I тады Федзька той самы добры, падаткі Федзька, пра якога гэтак клапаціўся Косця,замармытаў нейкім чужым і бездапаможным голасам:
    — Адчапіся, Косцік. Ну чаго ты прывязаўся? Я ж сам не малы...
    Чуў? другі раз грымотна зароў Правіла і зноў пагрозліва і запытальна ўтаропіў у хлопца свае п’яныя, затуманеныя бельмы. Чуў? Каціся к сякой-такой матары, салага несалёная!..
    За сталом заварушыліся. Шпур дэманстратыўна саўгануў да локцяў рукавы, агаляючы ўшчэнт статуіраваныя
    валасатыя кісці. Правіла рвануў на грудзях світку і, сагнуўшыся крукам, цяжка ўзняўся за сталом, бы збіраючыся праз яго скочыць на хлопца. Косцік насупіў бровы і не крануўся з месца.
    Федзька, ідзі дамоў! — цвёрда сказаў ён.
    Але Федзька ўжо баяўся ісці, ён ніякавата патупіўся, каб не зірнуць у сябравы вочы, і туліўся да бочкі. А Правіла шырокім жэстам ускінуў над сталом доўгую кастлявую руку і тыцнуў на дзверы:
    — Прэч, салага! Выгрузіць яго! Майнай, братва!
    Хлопцы адкінулі табурэткі і падаліся да Косці. За прылаўкам завішчала буфетчыца, нехта з-за другога стала пачаў нерашуча суцішваць людзей. Косця, аднак, стаяў спакойны і стрыманы.
    — Пусціце Федзю, казаў ён. He маеце права спойваць яго. Яму грошы патрэбны, у яго маці...
    Правіла зноў нешта зароў з-за стала, і Шпур растапыранай пяцярнёй ткнуў у Косцеў твар. Іншыя схапілі яго за рукі, за плечы, пачалі штурхаць у дзверы. Аднак дзверы былі вузкія, і Косця рашыў не здавацца.
    У гэтай цеснай будыніне пачалася барацьба. П’яніцы таўкліся ля хлопца, штурхалі яго і адзін аднаго. Шпур учапіўся за нейчую нагу і так падвярнуў яе, што адзін п’яны дзяцюк зароў дзікім голасам. На Косцевых плячах затрашчаў пінжачок, нехта балюча выкруціў яму руку, крычала за прылаўкам буфетчыца, а Косця супраціўляўся з усяе сілы і ўсё цвярдзіў сваё:
    Пусціце Федзю. Пусціце... He маеце права прапіваць яго грошы! Паразіты... Блатнякі...
    Хлопца ўсё ж выштурхнулі за дзверы.
    Шпур апошні раз балюча выцяў яго ў грудзі, і Косця, глуха войкнуўшы, апынуўся на вуліцы. Ззаду гучна бразнулі дзверы, і ўсё сціхла, а хлопец, душачыся ад крыўды і злосці, стаяў яшчэ на вышчарбленым тратуары і пазіраў у выбітую ў дзвярах шыбіну. Правіла сеў у куце, Шпур адразу ўзяўся наліваць шклянкі, дзецюкі, злосна сапучы, пачалі закурваць, а збоч, затуліўшы далонямі твар, сядзеў Федзька.
    У Косцікавай душы зноў перамяшалася ўсё: і злосць, і крыўда на сябра, і хлынуў аднекуль жаль да яго, бездапаможнага і дурнога, і дапякала горыч ад свайго бяссілля. Але хлопец быў не такі, каб доўга паддавацца роспачы і адступаць перад сілай. Ён пастаяў яшчэ, падумаў і пайшоў, цвёрда рашыўшы дамагчыся свайго.
    4
    Соладка спіцца ў дажджлівы ранак выхаднога летняга дня. He бяда, што грукочуць машыны на вуліцы, што стукаюць дзверы ў калідоры і чутна гамонка. Укарочаная танцамі, кіно і сустрэчамі, суботняя ноч займае часу ў нядзельнага ранку. I пластам ляжаць пад прасцінамі і коўдрамі падгуляўшыя хлопцы ляжаць, пакуль не прачнецца хто першы і не наробіць крыку.
    Косцік, аднак, даўно ўжо не спіць.
    Каб не парушаць цішыні, ён ціхенька ляжыць на сваім скрыпучым ложку ў куце, пазірае ў столь і ніяк не можа перадумаць усяго. Хлопец зусім не выспаўся ў гэтую ноч, балела галава ад стомы, а болей ад непакою і перажыванняў, што турбавалі яго.
    Учора ён усё ж дамогся, што апоўначы яны апынуліся ў міліцыі і Федзька, і Правіла, і Шпур, і тыя два дзецюкі з аўтабазы. Міліцыянеры паклікалі туды і гаманкую буфетчыцу, і дзядзьку з-за другога століка. Дзяжурны склаў пратакол, даў падпісаць яго ўсім і пасля буфетчыцу, Косціка, Федзьку і дзядзьку пусцілі дамоў.
    Пакуль хлопцы ішлі ў інтэрнат па пустэльнай начной вуліцы, Федзька крыўдліва бурчаў усё, што Косця нарабіў бяды, што цяпер ім не мінуць разбору на камсамольскім сходзе; павесяць, відаць, на ганебную дошку «Вілы ў бок», якой больш, чым міліцыі, баяліся Шпур і Правіла. Ды і на рабоце колькі будзе размоў, калі ў панядзелак даведаюцца людзі, што адбылося ў гэтую ноч. Ва ўсім ён вінаваціў Косцю, скардзіўся на яго зацяты, нялюдскі характар, што давёў іх да такога сораму. Косця спачатку даводзіў сваё,
    лаяў неразумнага сябра, каторы раз тлумачыў, якія злыдні Шпур і Правіла і чаго дастукаецца Федзька, калі не пакіне вадзіцца з імі. Косця і гарачыўся і злаваў, але потым змоўк. Хіба мог тады зразумець што-небудзь гэты яго п’яны дурань? Другая справа пасля, калі той праспіцца, ужо ён паставіць тады пытанне рубам ці з Косцем, ці з Правілам. 3 гэтым намерам хлопец і прачнуўся ўранку.
    На дварэ, відаць, ішоў дождж, у пакоі быў змрок. Верхавіна таполі, што заўжды зазірала ў акно іх паверха, устрывожана варушыла мокрым лісцем; з карніза за шыбай мерна падалі вялікія кроплі. На ўсіх шасці ложках яшчэ спалі хлопцы, за тумбачкай побач ціхенька скурчыўся Федзька. Косцю здалося, што ён спіць, хлопец неўпрыцям зірнуў на сябра а той шырокімі сваімі дзявочымі вачыма самотна глядзеў у акно.
    Косця збіраўся як след вылаяць яго, ужо цвярозага і разумнейшага, накрычаць, каб ведаў, што ён не прымірыцца з гэтай распустай. Але выгляд у Федзькі быў такі вінаваты і гаротны, што Косця змоўчаў.
    Паляжаўшы яшчэ з гадзіну, Косця ўстаў, старанна заслаў ложак, увесь час мінаючы позіркам сябра. Той таксама маўчаў і ўсё маркотна глядзеў у акно. Косця яшчэ патаптаўся крыху ў праходзе, пасля закінуў на плячо ручнік, узяў мыльніцу і пайшоў у мыцельнік.
    У вузкім гэтым цемнаватым пакойчыку з ночы гарэла пад столлю лямпачка, пад кранам мыўся тынкоўшчык з сёмай брыгады. Тынкоўшчыкі любяць папаласкацца ў вадзе, і гэты хлопец мыўся старанна і доўга, аж стогнучы ад асалоды. Пасля ён гэтак жа старанна выціраўся і, ужо канчаючы, запытаў у Косці:
    Ці праўда, кажуць, ты на Правілу і Шпура ў міліцыю даказаў?
    Праўда,коратка адказаў хлопец, намыльваючы рукі.
    I на сябрука свайго Федзьку таксама?
    Таксама.
    Здорава, брат.
    Тынкоўшчык не сказаў болей нічога, сабраў сваё начынне і пайшоў, але Косцік выразна адчуў яго варожасць і пагарду да сябе.
    Адразу засмуткаваўшы невядома чаму, ён нетаропка памыўся. Вось не разумеюць людзі, чаго дабіваецца Косця, не разумее і Федзька. Усе думаюць, што ён які дзівак, упарты Няўломак, што ён дзеля свайго нораву бунтуе супроць звычайнага, прывычнага, хоць і нядобрага. «Хто не п’е? усе п’юць, толькі трэба ўмеючы, каб усё было ціха і гладка», кажуць людзі. Але хіба п’янка прынесла каму дабро?
    Калі Косця вярнуўся ў пакой, Федзька ўжо ўстаў. Паставіўшы на падлогу босыя ногі, ён нерухома сядзеў на ложку. Галава хлопца з раскудлачанымі валасамі цяжка звісала долу. Косця не вытрымаў:
    — Ну што, кепска?
    Федзька не адказаў.
    У інтэрнаце рабіць не было чаго, але Косця не спяшаўся на снеданне. Без пільнай на тое патрэбы ён пачаў перакладваць драбязу ў тумбачцы яму карцела ўсё ж дапячы Федзьку.
    Дык здаволіўся ўчора? Можа, і сёння таго ж хацеў бы? Дурны ты, як пень альховы, скажу я табе па шчырасці.
    Федзька ўсё маўчаў, хілячы голаў. Ён аблакаціўся на калені, падпёр кулакамі скроні і быццам не чуў злосных Косцевых слоў.
    У той час пачалі прачынацца хлопцы, заварушыліся пад коўдрамі, прыслухоўваючыся да гамонкі. Косця змоўк і, прыгадаўшы, што ў яго адарваны рукаў пінжака, пачаў прышываць. Федзька ўздыхнуў, узняў на хлопца самотныя вочы і вінавата папрасіў:
    Пазыч мне грошай, а, Косця?
    Во, якраз усю ноч чакаў,з’едліва адказаў Косця, строга азіраючы сябра.— Прапіваць дык з Правілам, a пазычаць у мяне.
    Федзька заварушыўся, пакутна паморшчыўся сваім круглявым тварам.
    Ведаеш... маці ж паслаць. Думаў, застанецца. ды дзе там...