• Газеты, часопісы і г.д.
  • Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч  Міхась Чарняўскі

    Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 61с.
    Мінск 1998
    29.28 МБ
    Міхась Чарняўскі
    НАШЫ СЛАВУГЫЯ ЗЕМДЯКІ
    Серыя акадэмічная. Заснаваная 9 1988 годзе
    Міхась Чарняўскі
    ПРАВАДЫР КРЫЛАТЫХ ВЕРШНІКАЎ Ян КарольХадкевіч
    мінск
    «ТЭХНАЛОГІЯ» 1998
    ББК 63.3 (4Бел) 4
    421
    УДК 947.6+929 Ян Кароль Хадкевіч
    Галоўны рэдактар серыі Зьміцер Санько
    На франтыспісе  партрэт Яна Кароля Хадкевіча паводле малюнка фламандскага мастака А. ван Дэйка.
    Чарняўскі М.
    421 Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч. — Мн.: Тэхналогія, 1998. — 61 с., [9]арк. іл.;партрэт.— (Нашы славутыя землякі).
    ISBN 9856234174
    У кнізе апавядаецца пра слаўны і драматычны жыццёвы шлях Яна Кароля Хадкевіча (15601621), які быў адным з найвыдатнейшых палкаводцаў, што нараджаліся на беларускай зямлі. Чвэрць стагоддзя шабляй жаўнера і булавой гетмана ён слугаваўся Бацькаўшчыне. Нават апошні дзень яго зямнога быцця прайшоў пад гарматную кананаду.
    ББК 63.3(4Бел)4
    ISBN 9856234174
    © Міхась Чарняўскі. 1998 © Макетаванне. Мастацкае а фа рмленне."Тэхналогія ", 1998
    УСТУПНАЕ
    СЛОВА
    Гадоў з дваццаць таму, знаходзячыся ў археалагічнай экспедыцыі, на самым ускрайку Гарадзеншчыны я сустрэў летувіскага пастуха, што выгульваў статак на памежнай лугавіне. Даведаўшыся, што цікаўлюся старажытнымі часамі, дзядзька з суседняга краю, звычайны калгаснік, выклаў мне сціслы курсдаўняй гісторыі свайго народа, успомніўшы нават міфічнае паданне пра нібыта рымскае яго паходжанне. Як жа мне стала гаркотна, бо нашы вяскоўцы, ды што вяскоўцы — бальшыня так званай інтэлігенцыі знаходзіліся тады ў глыбокім гістарычным бяспамяцтве. За часы майго школьніцтва і студэнцтва гісторыю Беларусі як прадмет не выкладалі ўвогуле. А калі што і ўспаміналі, дык гэта як нашыя продкі, “прыгнечаныя літоўскімі феадаламі ды польскімі панамі”, ледзь не з часоў палявання на маманта толькі і марылі, каб “уз’яднацца з вялікім усходнім братам”.
    Айчынная гісторыя ляжала некранутым аблогам, зарастала пустазеллем абэцэдарскай маны і фальшы. Больш за тое, на ёй корпаліся няпрошаныя суседзі, збіраючы ў свае засекі ўсё лепшае, слаўнейшае, яскравейшае. Але прыйшоў час працы па адраджэнні беларускай дзяржавы, час збаўлення ад манкурцтва, вяртання ў нашую памяць лёсавызначальных датаў і падзеяў, імёнаў слаўных продкаў — не толькі ратаяў і будаўнікоў, але і вялікіх вучоных, палітыкаў, военачальнікаў. I з прымглёнай далечы стагоддзяў пачынае праясняцца велічная постаць палкаводца Беларускай зямлі Яна Кароля Хадкевіча.
    За ўсе шэсць дзесяцігоддзяў жыцця нашага героя не сціхалі войны на палях Эўропы. Нават самым зацішшам знаходзіўся куток на кантыненце, дзе замест голасу
    5
    развагі чуліся баявыя воклічы, звінела зброя і лілася кроў. He спакайней было і на нашых землях, а таксама ў блізкіх суседзяў.
    Нарадзіўся будучы палкаводзец на самым пачатку Інфлянцкай (Полацкай) вайны (1558—1582 гады). Менш як праз дзесятак гадоў пасля перамогі над усходнім суседам успыхнулі на Украіне казацкія паўстанні. Закранулі яны і Беларусь. Саракагоддзе Хадкевіча супала з паходамі на Падунаўе, а галоўнае — з пачаткам войнаў са Швецыяй за Прыбалтыку. Менавіта ў змаганні з шведскімі арміямі дасягнуў ён найбольшай славы. Затым вялікі гетман вымушаны быў паспытаць ваярскага шчасця ў Масковіі. Схіл ягонага жыцця прыпаў на час абвастрэння дачыненняў з Турэччынай, якія перараслі ў войны праз усё XVII стагоддзе. Апошняй сталася перамога над султанам пад Хацінам (1621 год).
    У бальшыні публікацый па гісторыі Беларусі, што з’явіліся ў нашай краіне за апошняе дзесяцігоддзе, не кажучы пра ранейшыя часы, асоба Яна Кароля Хадкевіча абыходзілася ўвагай. Добрым выняткам ёсць толькі кніга Вітаўта Чаропкі “Уладары Вялікага княства”, у якой гетману прысвечаны аб’ёмісты нарыс. Польскіх жа гісторыкаў Хадкевіч цікавіў даўно. Яшчэ ў 1805 годзе ў Варшаве пабачыла свет прысвечаная яму кніжка А.Нарушэвіча. У XX стагоддзі іх апублікавана ўжо тры — А.Слівінскага міжваенным часам, В.ВянцкоўскайМіцнер (1959 г.), Л.Падгарадэцкага (1982 г.). Шмат месца палкаводцу аддаецца ў артыкулах і манаграфіях, прысвечаных Інфлянцкай, Маскоўскай і Хацінскай войнам.
    Для напісання гэтай кніжкі выкарыстана пераважна польскамоўная літаратура, з якой аўтар меў магчымасць азнаёміцца ў часе стажавання ў Польшчы коштам Фундацыі падтрымкі навукі (каса імя ІО.Мяноўскага). Факты знаходжання Я.К.Хадкевіча ў Маскоўшчыне ўдакладняліся з публікацый і расейскіх гісторыкаў, у прыватнасці М.Карамзіна.
    У падборы ілюстрацый дапамагаў Яўген Кулік, за што яму шчырая падзяка.
    НАРАДЖЭННЕ
    АРЛЯНЯЦІ
    Часы малога Яна Ф Вайна з Маско^шчынай Ф Люблінская вунія $ Славуты радавод * На ніве культуры і на пабаявішчы * Першыя крокі... ■(■ Прыклад бацькі Ф Узгадаванне рыцарскага духу
    З’явіўся на свет Ян Кароль Хадкевіч у 1560 годзе. Адбылося гэта хутчэй за ўсё у Заблудаве на Падляшшы, у двары ягонага бацькі Яна Гараніма Хадкевіча. Аднак, мабыць, немаўля не запомніла сценаў заблудаўскага палаца, бопраз год пасля нараджэння двор перабраўся ў Мыш пад Баранавічамі.Тут і прайшло, пад пільнай апекаю маці, ранняе дзяцінства Яна.
    На высокім беразе рэчкі Мышанкі стаяў замакпалац, абваколены чатырохкутнікам рова. Сёння гэта ўтравелыя земляныя ўмацаванні, што ўражваюць сваёй магутнасцю, кавалкі старасвецкай цэглы ды кусты шыпшыны, а можа і здзічэлых ружаў, калісьці пасаджаных руплівасцю якойнебудзь Хадкевічанкі.
    Напэўна, малы Ян, забаўляючыся ў вечныя хлапчукоўскія гульні — у вайну, уздзіраўся па стромкіх схілах замчышча, штурмаваў з аднагодкамі роў, перабіраўся праз плынь Мышанкі. А ў цемнаватых пакоях палаца яго вабіла старадаўняя зброя на сценах, гербавыя выявы, алейныя партрэты барадатых продкаў з пільнымі вачмі. У гэтых сценах і адбывалася першая адукацыя хлопца, знаёмства з слаўнай гісторыяй роду Хадкевічаў, роднага Краю, выхоўваліся шляхоцкі гонар і самапавага. Пра што ж мог даведацца Ян ад маці, бацькі, крэўных і выхавальнікаў?
    Наша дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, або проста Літва, — тым часам была яшчэ цалкам незалежная. Пад Літвой у вузкім значэнні
    7
    слова разумелася тады цэнтральная і заходняя Беларусь улучна з Віленшчынай. Руссю была Беларусь усходняя і Украіна. Жамойцяй называўся захад цяперашняй Летувы. У шматэтнічным і разнаверным гаспадарстве адбываліся складаныя працэсы самаўсведамлення насельніцтва, на што істотна ўплывала веравызнанне. Беларускаталік лічыў сябе ліцьвінам, праваслаўны — пераважна руссю, русінам. ПолацкаВіцебскі край ды Смаленшчына мелі найменне Белая Русь — Беларусь. Таму і тутэйшыя жыхары нярэдка называлі сябе беларусамі або, каб падкрэсліць і дзяржаўную прыналежнасць, ліцьвінамібеларусамі. 3 часам усё больш пачаў распаўсюджвацца саманазоў беларусаў — ліцьвіны. Яшчэ і сёння расейскія стараверы Браншчыны называюць мясцовых жыхароў ліцьвінамі. Ліцьвінамі лічылі сябе старэйшыя людзі на Меншчыне яшчэ ў пачатку XX стагоддзя.
    Нарадзіўся Ян пры жыцці вялікага князя Жыгімонта Аўгуста — апошняга прадстаўніка калісьці ^ayHaft на ўсю Эўропу дынастыі Ягайлавічаў. Нарадзіўся ў цяжкі для краю час, калі распачыналася крывавая вайна з маскоўскім царом Іванам Жахлівым, калі на Беларусі яшчэ квітнела ідэя царкоўнай рэфармацыі, якая магла зрабіць аднаверным нашае грамадства, ліквідаваць духоўны разрыў паміж сялянскагарадскім насельніцтвам і феадаламі, паміж у значнай ступені каталіцкім Панямоннем і праваслаўным Падняпроўем.
    Яму было дзевяць гадоў, калі адбылася вызначальная ў гісторыі народаў Цэнтральнай Эўропы падзея — Люблінская вунія. У выніку яе з’явілася Рэч Паспалітая*, новае палітычнае ўтварэнне, што аб’ядноўвала на канфедэратыўных асновах дзве дзяржавы — Вялікае Княства і Карону (Каралеўства Польшчу, да якой адыходзіла Украіна і Падляшша). Да дзіцячага вуха гэта даходзіла ад старэйшых — колькі з тым было звязана размоў, спрэчак, абурэнняў і спадзяванняў.У сталым узросце вунія зробіць яго адданым грамадзя
    * Пераклад лацінскага res publica (рэспубліка).
    8
    нінам не толькі роднай Беларусі, але і Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
    Хадкевічы паходзілі з спрадвеку праслаўнага старажытнага баярскага роду. Яго заснавальнікам быў Ходка Юр’евіч, які ў пісьмовых крыніцах прыгадваецца пад 1431 годам. Паводле царкоўнаславянскага напісання імя павінна было б быць Фёдар. Але такое ўжо беларускае вымаўленне, што яно рознымі спосабамі мінае “Ф”. Таму сына Юрыя звалі Ходка, Хводка ці нават Хведка. Дый пазней Хадкевічаў часам пісалі — Хадковічы, Хвадковічы або Хвядкевічы.
    Сын родапачынальніка Іван Ходкавіч (Хадковіч) пакінуў у нашай гісторыі больш справаў — удзел на чале загону беларускага рыцарства ў вайне з крыжакамі, выкрыццё змовы супраць вялікакняскай улады. Заслугі былі адпаведна ацэненыя — Іван узняўся ажно да пасады кіеўскага ваяводы. Праўда, ваяводства скончылася трагічна — пры нападзе ў 1482 годзе на Кіеў крымскіх татараў ён разам з сям’ёю трапіў у палон, дзе і памёр. Вялікі князь Казімір выкупіў сям’ю Івана Хадковіча з татарскай няволі, а над лёсам яго адзінага сына Аляксандра заапекаваўся асабіста.
    Прадзед Яна Кароля Аляксандр Хадковіч (Хадкевіч) яшчэ больш умацаваў свой род. Ён стаў маршалкам гаспадарскім і атрымаў у валоданне шматлікія землі, быў на розных вышэйшых пасадах, сярод якіх — ваявода наваградскі. Ажаніўся ён таксама, па прыкладзе бацькі, з прадстаўніцай знатнага роду, ад якой меў трох сыноў і дзве дачкі. Усё гэта прыносіла прыбытак, узвышала годнасць, давала магчымасць яшчэ вышэй уздымацца па сацыяльнай лесвіцы і заняць месца ў коле буйных кіраўнічых феадалаў Вялікага Княства — сярод ПаноўРады. Ён да таго ж вызначаўся моцным здароўем і памёр у Мафусаілавым узросце — на 92м годзе жыцця.
    Па смерці Аляксандра сыны падзялілі яго разлеглыя ўладанн'.паклаўч'ы пачатактром галінамроду — быхаўскай, бераставіцкай і супраслеўскай.
    Выдатна праявіла сябе бераставіцкая галіна Хадкевічаў. Яе прадстаўнік Рыгор Гаранімавіч быў адным
    2 Зак. 859
    з наймагутнейшых магнатаў Беларусі. Гэта ён спрыяў прадаўжэнню справы Скарыны, збудаваўшы ў Заблудаве* каля Беластока друкарню, дзе працавалі нашы слынныя кнігавыдаўцы Іван Федаровіч (Фёдараў) і Пётра Мсціславец. Ён жа разам з Мікалаем Радзівілам у 1564 годзе разграміў на Вуле маскоўскае войска. Але зорка бераставіцкіх Хадкевічаў, ярка асвятліўшы ладную дзялянку беларускай мінуўшчыны, і згасла на Рыгору. Абодва яго сыны памерлі ў маладосці, не пакінуўшы нашчадкаў.