• Газеты, часопісы і г.д.
  • Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч  Міхась Чарняўскі

    Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 61с.
    Мінск 1998
    29.28 МБ
    Так скончылася гэтая вайна, што працягвалася фактычна блізу паўтара дзесятка гадоў. Паводле дамовы, Вялікае Княства вярнула бальшыню раней страчаных земляў — Смаленшчыну са Смаленскам, Дарагабужам і Рослаўлем, Браншчыну са Старадубам, а таксама поўнач нашага Падзвіння з Невелем і Себежам. Праўда, вярнула не надоўга — да сярэдзіны гэтага ж XVII стагоддзя.
    Ян Кароль Хадкевіч вяртаўся з вайны стомлены і схварэлы. Гады на ўсходзе былі праведзеныя ў цяжкім змаганні, у якім былі перамогі і паразы. Але, як заўсёды бывае, найбольш вярэдзілі памяць і душу апошнія. A тутдадаліся і асабістыя трагедыі. Памёр ягоны адзіны нашчадак па мячы, улюбёны сын Гаранім. He паспеў прыглухнуць боль ад гэтай непапраўнай страты, як неўзабаве пасля Дзявулінскага замірэння новы ўдар абрынуўся на старэлага ўжо гетмана — пайшла з Божага свету яго каханая Зося.
    Самотнымі і халоднымі сталі для адзінокага ваяра сцены новага замка ў Ляхавічах. Але такія асобы, як Ян Кароль Хадкевіч, звычайна не належаць сабе. Яны павязаныя традыцыямі свайго роду, служэннем айчыне, дзяржаве. I магнат, які канчаў ужо па тым часе шосты дзесятак жыцця, зрабіў яшчэ адну спробу жыццёвага рэваншу. У лістападзе 1620 года ён ажаніўся з маладзейшай за сябе на саракоўку дваццацігадовай Ганнай з славутага роду Астрожскіх. Аднак не сталася старому гетману пацехі з новай сям'і. He ўдалося яму падмацаваць адпачынкам знясіленае гадамі, паходамі, бітвамі, хваробамі цела. Бацькаўшчына зноў клікала сына на дапамогу. Цяжкія хмары вайны ўжо засланялі паўднёвы далягляд Рэчы Паспалітай, і адразу ж пасля вяселля Хадкевіч выехаў на сойм у Варшаву, дзе разглядалася пытанне супраціву Турэччыне.
    ХАЦІНСКАЯ ВАЙНА
    Пагоршанне стасункаў з Турэччынай Ф Збіранне сілаў * Каму кіраваць войскам? Ф Хацінскі лагер ❖ Месяц цяжкіх баёў * Геройства нашых жаўнераў * Начныя вылазкі * Апошняя бочка пораху Ф Смерць і перамога
    Паўднёвым суседам Рэчы Паспалітай была неспакойная Асманская імперыя, якая да пачатку стагоддзя безупыннымі войнамі пашырыла свае ўладанні на велізарныя прасторы паўночнай Афрыкі, Пярэдняй Азіі і паўднёваусходняй Эўропы. Паўночныя межы яе ўладанняў падступілі пад Вену і Альбоў*.
    Трэба адзначыць, што стасункі паміж Турэччынай і нашай дзяржавай не былі асабліва драматычнымі. Стамбул больш цікавіла экспансія ў Цэнтральную Эўропу праз Падунаўе. Праўда, землі Украіны і нават паўднёваўсходняй Польшчы даволі часта цярпелі ад рабаўнічых нападаў турэцкіх леннікаў — крымскіх татараў. Але не заставаліся ў даўгу і запарожскія казакі. Спускаючыся на чоўнах па Дняпры ў Чорнае мора, яны не толькі вынішчалі крымскае ўзбярэжжа, але часам нават пагражалі прыгарадам сталіцы самой імперыі.
    Аднак у часы панавання Жыгімонта Вазы дачыненні паміж Стамбулам і Варшавай значна пагоршыліся. Кароль Рэчы Паспалітай уступіў у альянс з манархамі Аўстрыі і Нямеччыны — Габсбургамі. А менавіта іх уладанні былі шчытом на шляху турэцкага наступу на хрысціянскую Эўропу. Значыць, хаўруснік Габсбургаў аўтаматычна рабіўся турэцкім праціўнікам. Вузел канфрантацыі завязваўся ў памежнай Малдавіі,
    * Даўнейшы беларускі назоў места Львова.
    47
    дзе ва ўсталяванні ўплываў супернічалі польскаўкраінскія і турэцкія феадалы. Лакальныя сутычкі, ініцыятарам якіхфактычна сталася Рэч Паспалітая, неўзабаве перараслі ў сапраўдную вайну, што запатрабавала вялізных намаганняў з абодвух бакоў. Вайна атрымала найменне Хацінскай.
    Восеньскі паход 1620 года польскаўкраінскіх сілаў у Малдавію скончыўся поўным разгромам войска Кароны і смерцю іх гетмана.
    Заахвочаны такой лёгкай перамогай, тагачасны малады і ганарлівы султан Асман II, не марудзячы, пачаў рыхтаваць паход на поўнач. Праз свайго пасла ён паведамляў Маскве, што хоча разграміць Польшчу і выйсці на берагі Балтыйскага мора. Задаволіў бы яго, мусіць, і захоп адной Украіны. Натуральным альянтам Турэччыны стала на той час Швецыя, якая зноў распачала ваенныя дзеянні ў Інфлянтах.
    У чэрвені 1621 года вялізная турэцкая армія, якая, па сведчаннях сучаснікаў, з дапаможнымі сіламі і чарнаморскімі татарамі налічвала да 150тысяч ваяроў, рушыла ў бок Малдавіі і Украіны.
    Збірала сілы і Рэч Паспалітая. У бальшыню эўрапейскіх дзяржаваў накіраваліся паслы прасіць дапамогі, спрабаваць утварыць антытурэцкую хрысціянскую кааліцыю. Аднак без поспеху. На кантыненце ўсё яшчэ бушавала вялікая вайна паміж каталікамі і пратэстантамі. Таму рэальнымі былі спадзяванні толькі на свае сілы. Рэгіянальныя соймікі, а затым і Сойм вальны (усеагульны) ужо з верасня 1620 года, з часу паразы ў Малдавіі, заняліся падрыхтоўкай абароны краіны. Рабілі, як ніколі, энергічныя захады па збіранні грашовых сродкаў і мабілізацыі войска.
    Востра паўстала пытанне аб военачальніку. У Польшчы тады не было асобы, здольнай кіраваць ваеннымі дзеяннямі. 1 тут выбар караля выпаў на выпрабаванага ў шматгадовых змаганнях са Швецыяй і Маскоўшчынай вопытнага палкаводца вялікага гетмана літоўскага Яна Кароля Хадкевіча. Выбар манарха быў падтрыманы бальшынёю ўплывовых феадалаў Рэчы Паспалітай.
    48
    Клопаты былі ўжо звыклыя. Падаткі на вайну паступалі са спазненнем. Адпаведна былі цяжкасці з найманнем войска. He хапала коней, артылерыі, харчоў, медычнага забеспячэння. Некаторыя вайсковыя аддзелы, што ішлі ў бок Малдавіі, займаліся рабаўніцтвам на сваёй жа тэрыторыі.
    Асноўныя беларускія сілы рухаліся зпад Вільні, Полацка ды Смаленска. Дарэчы, якраз са Смаленска везлі так неабходную ў будучай вайне артылерыю, a таксама харчаванне. Беларускае войска злучылася ў Берасці. А адтуль паўз правабярэжжа Буга дасягнула Альбова, дзе яго вітаў сам гетман. Сканцэнтраваныя першaпачаткова ў Варшаве, кіраваліся на поўдзень польскія сілы пад кіраўніцтвам каралевіча Уладзіслава. Прыйшлі на дапамогу і славутыя лісоўчыкі.
    Надзвычай важна было атрымаць дапамогу казакоў. У пачатку XVII стагоддзя Запарожская Сеч стала фактычна аўтаномнай украінскай дзяржавай у Рэчы Паспалітай са сваім войскам, адміністрацыяй, судом. Яна абапіралася перадусім на першакласную конніцу, якой у адказныя моманты набіралася дзесяткі тысяч вершнікаў. Аднак напярэдадні турэцкай вайны стасункі паміж Варшавай і Запарожжам былі вельмі напятыя. Прычынай гэтага было найперш імкненне польскіх і ўкраінскіх феадалаў умацавацца на ўрадлівых чарназёмах Падняпроўя. Ідэалагічным сцягам казацтва стала праваслаўе, якое шмат цярпела пасля Берасцейскай царкоўнай вуніі. Акрамя таго, украінцы насцярожана сачылі за развіццём дачыненняў паміж Асманскай імперыяй і Рэчай Паспалітай, баючыся, каб не адбылося замірэння са Стамбулам іх коштам. Насцярога мела падставу — султан асабліва патрабаваў знішчэння Сечы.
    Напружаныя перамовы паміж каралеўскім дваром і казацкай старшынай* прывялі ўрэшце да паяднання. Істотную ролю ў гэтым адыграла пазіцыя канстантынопальскага патрыярха, які заклікаў казакоў да абароны
    * Старшына — кіраЦніцтва Запарожскай Сечы.
    49
    Святога Крыжа ад няверных мусульман. 8 жніўня магутнае па тых часах трыццацітысячнае казацкае войска, складзенае пераважна з украінцаў, пераправілася цераз Днестр. Узначальваў яго даўні паплечнік Хадкевіча яшчэ па маскоўскай вайне гетман Пятро КанашэвічСагайдачны. Казацкія сілы спусташалі Малдавію, пакідаючы туркаў без правіянту. Акрамя таго, яны рабілі засады, трымалі абарону на пераправах і ў цяснінах, затрымліваючы рух Асманавых сціжмаў. Гэтым даваўся такі неабходны Хадкевічу час для падрыхтоўкі адпору.
    Частка казакоў на чоўнахчайках распачала атакі на марскія шляхі туркаў у Чорным моры, вынішчала ўзбярэжныя гарады і вёскі. Уражанне ад гэтага было такое вялікае, што сярод акружэння султана нават узнікла думка аб вяртанні войска ў межы імперыі.
    Улічыўшы стасункі сілаў (прыкладна адзін супраць трох), вялікі гетман літоўскі выбраў абарончую тактыку. Вызначыў для лагера адпаведнае месца каля замка Хацін* на малдаўскім правабярэжжы Днястра (каб рака адразала жаўнерству шлях магчымых уцёкаў з поля бітвы). Тут, пры замкавых мурах, і пачалі спешна будаваць земляныя ўмацаванні.
    Усё войска Рэчы Паспалітай пад Хацінам мела каля 60 тысяч жаўнераў. Значную частку яго складалі выхадцы з польскіх земляў, былі ў ім таксама найміты з Прусіі, Сілезіі, Нямеччыны. Крыху меншыя па колькасці фармацыі прыйшлі з Беларусі, Летувы і Інфлянтаў. Але яны мелі вялікі баявы вопыт і ўзначальваліся такімі дасведчанымі ваярамі, як Аляксандр Сапега, Мікалай Зяновіч, Мікалай Касакоўскі, Ян Рудаміна. Таму менавіта землякам давяраў гетман найбольш важныя ўчасткі абароны, сваю гусарыю кідаў у самае пекла бою.
    У бітве пад Хацінам асабліва трэба адзначыць ролю ўкраінскіх казакоў. Яны, складаючы блізу паловы войска Рэчы Паспалітай, былі найбольш загартаваныя і спрак
    * Цяпер раённы цэнтр Чарнавіцкай вобласці Украіны.
    50
    тыкаваныя ў змаганні з ворагам, з якім сустракаліся да гэтага неаднойчы. Украінцы баранілі свой край, які быў тут жа, за Днястром. Таму сярод іх амаль не было дэзерціраў і яны выявілі надзвычайную мужнасць і храбрасць у адбіванні шматлікіх турэцкататарскіх штурмаў, у контратаках і начных вылазках.
    Аснову войска Асмана II складалі туркі з Малой Азіі і эўрапейскай часткі імперыі — Румеліі. Былі ў ім таксама арабы, румыны, малдаване, загоны з некаторых балканскіх краёў. Асабліва вылучалася сваім фанатызмам і ваяўнічасцю янычарская пяхота, у якую набіралі захопленых хрысціянскіх хлопчыкаў, выгадаваных у мусульманскім духу і з малалецтва рыхтаваных да вайны. У турэцкім войску была вельмі моцная артылерыя — пад Хацін падвезлі больш за шэсць дзесяткаў гарматаў з італьянскай найманай абслугай. Акрамя ўзброеных ваяроў у турэцкім лагеры было і некалькі дзесяткаў тысяч слугаў. На дапамогу Асману прыйшлі крымскія і прычарнаморскія татары. Яны мала прыдаваліся для штурму хацінскага лагера, таму мелі спецыфічную задачу: вынішчаць блізкае і далёкае, ажно за Альбоў, заплечча войскаў Рэчы Паспалітай, пераразаць шляхі іх забеспячэння.
    Аднак мелі туркі і слабыя бакі. Бальшыня іх была ўзброеная толькі халоднай зброяй ды лукамі. Пяхота не вельмі дасканала валодала стрэльбаміянчаркамі. Малымі аказаліся запасы харчу для людзей і пашы для коней. Ваяры былі пераважна з цёплых краёў, a тут якраз пачыналася халодная восень. Паўплывалі на ход будучай бітвы спрэчкі і канкурэнцыя ў вайсковым кіраўніцтве Асмана, а таксама нявопытнасць маладога султана. Такім чынам, ні харчовымі і фуражнымі запасамі, ні вопраткай, ні нават характарам праціўнік не быў прыстасаваны да ўпартага пазіцыйнага змагання. Адзінае, чаго ў туркаў было з лішкам, дык гэта пораху.