• Газеты, часопісы і г.д.
  • Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч  Міхась Чарняўскі

    Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 61с.
    Мінск 1998
    29.28 МБ
    * Сёння Даўгагрыва.
    ** Сёння Вільяндзі.
    *** Сёння Пярну.
    **** Сёння Салацгрыва.
    ***** Брандэр (ад ням. Brand — пажар) — судна, нагружанае выбуховымі і палкімі рэчывамі; выкарыстоіівалася даўней для падпальвання варожых караблёд.
    40
    адкрыты моцны агонь з гарматаў. He вытрымаўшы імклівага націску нашых ваяроў, астатнія шведскія караблі мусілі шукаць ратунку ў адкрытым моры. Гэта была, бадай, першая ў беларускай ваеннай гісторыі марская бітва. 1 яе нашыя продкі бліскуча выйгралі.
    Пад Рыгай Хадкевіч сустрэў гэтакае вялікае шведскае войска, што распачынаць генеральную бітву было самагубствам. Нават крылатыя вершнікі былі бяссільныя перад масаюдобра вымуштраванай пяхоты, навербаванай з многіх краінаў Эўропы. Аднак беларускі драпежны воўк пры неабходнасці станавіўся хітрай лісіцай. Перад шведскімі пазіцыямі Хадкевіч крута павярнуў да Дзвіны і пачаў дэманстраваць баязлівае адступленне на левабярэжжа. У шведскага военачальніка Мансфэльда, што яшчэ пад Кірхгольмам кіраваў часткай войскаў Карла IX, мабыць, радасна выбухнула сэрца — вось час расплаты за колішнюю паразу! Ён загадаў хутка збудаваць мост, пераправіў цераз раку частку сілаў і, не чакаючы падыходу рэшты, кінуў іх на “баязлівых ліцьвіноў”. А гетману толькі гэта было і трэба. “Уцекачы” імгненна павярнуліся, кароткай контратакай захапілі мост і высеклі “ў пень’’ усіх, хто трапіў пад шаблю. Зараз, калі шведаў істотна паменела, можна было зноў ісці да Рыгі. Аднак Мансфэльд не стаў трэцім разам выпрабоўваць лёс і паспешліва адступіў ад горада. Ды ўсё ж зноў давялося яму спаткацца з Хадкевічам больш як праз год. Непаводдаль той жа Рыгі гетман завабіў ягонае войска пад свой лагер, a затым атакаваў з засады з тылу і разбіў.
    Шмат было планаў у Яна Кароля Хадкевіча. Слаў шпегаў у Эстонію, рыхтаваўся да наступу на землі, якія былі ва ўладанні заморскай кароны яшчэ ад Жыгімонта Аўгуста. Хацеў скінуць праціўніка ў Фінскую затоку і канчаткова ачысціць ад яго Прыбалтыку. Але зноў тая ж праблема: нястача грошай. У неаплочаным войску скончылася апошняе цярпенне — хто вярнуўся ў Беларусь, а хто (такіх было найбольш) накіраваўся ваяваць у Маскоўшчыну. Хадкевічу не было чаго больш рабіць у Інфлянтах. Пакінуўшы дробныя
    41
    залогі ў гарадах і замках, ён таксама вярнуўся на Бацькаўшчыну, змучаны фінансавым клопатам, спакутаваны хваробаю нырак, ад якой часам быў на мяжы смерці. Увесь 1610 год магнат правёў у сваіх уладаннях у Беларусі і Летуве, парадкаваў гаспадарку, клапаціўся пра ўмацаванне Ляхавіцкага замка і будаўніцтва царквы для мясцовых жыхароў. Вярнуўся ж вялікі гетман у Прыбалтыку ў наступным годзе, каб падпісаць мір. Час на гэта прыспеў — памёр Карл IX, дый сама шведская дзяржава была звязаная распачатай вайной з Даніяй. Але не да міру было Хадкевічу.
    Войны маскоўскага цара Івана Жахлівага супраць суседзяў, вынішчэнне псіхічна хворым валадаром усяго найлепшага ў сваім народзе давялі Масковію да катастрафічнага стану. Вялізная дзяржава, што прасцерлася ад Ледавітага акіяна да Каспія, курчылася ў сацыяльных і палітычных канвульсіях. Царскія пераемнікі і абяскроўленае дваранства не маглі ажывіць гаспадарства. Змовы, забойствы, пошасці і голад, агульны разлад і непарадкі ахапілі край. Запалалі паўстанні сялян і гараджан, падтрыманыя казакамі. He прымусілі сябе доўга чакаць і суседзі. Паўднёвыя ўскраіны пачалі вынішчаць крымскія татары. Швецыя праявіла зацікаўленасць да Ноўгарадчыны. Але галоўная небяспека краю ішла ад беларускай мяжы.
    Беларускія і часткова ўкраінскія феадалы наважыліся выкарыстаць аслабленне ўсходняга суседа для рэваншу, для вяртання земляў, захопленых Масквой яшчэ на пачатку XVI стагоддзя. Да гэтых інтарэсаў далучыліся польскія. і з’явілася задума як мага болей падпарадкаваць свайму ўплыву вялізнае ўсходняе гаспадарства. Такія памкненні актыўна падтрымала каталіцкая царква, якая намервалася ўзалежніць праваслаўе папу рымскаму, а ў перспектыве і скасаваць царкву ўсходняга абраду. Ну а каралю Жыгімонту рупіў усё той жа клопат — не толькі аслабіць Маскву як шведскага хаўрусніка, але і з дапамогай яе сілаў зрабіць новы рывок за мора па бацькоўскі пасад. Як бачым, планы былі занадта маштабныя. Але цікава, штопры разважлівым
    42
    падыходзе значная частка іх магла быць зрэалізаваная!
    Для адкрытага ўмяшання ў справы на ўсходзе існавала фармальная перашкода — мір паміж Рэчай Паспалітай і Маскоўшчынай, падпісаны ў 1601 годзе. Таму спачатку былі выкарыстаны падстаўныя фігуры авантурыстаў, што выдавалі сябе за сына Івана Жахлівага і вакол якіх гуртаваўся ўвесь незадаволены расейскі люд, казацтва, а таксама розныя ахвотнікі прыгодаў і нажывы з Беларусі, Украіны і Польшчы. Аднак першы Зміцер Самазванец, які вырушыў па царскую карону ў 1604 годзе, пратрымаўся ў Крамлі меней за год. Другі ж, па адной з версіяў — шкаляр са Шклова, безнадзейна засеў пад Масквой у Тушынскім лагеры. Убачыўшы бясплённасць намаганняў самазванцаў, панавальныя колы Рэчы Паспалітай адважыліся на адкрытыя збройныя дзеянні. Увосень 1609 года Жыгімонт Ваза пачаў аблогу Смаленска, а праз год польскабеларускія войскі, у якіх многія з мясцовага баярства напачатку бачылі абаронцаў ад паўсталых сялян і казацтва, занялі без бою сталіцу.
    Яшчэ напярэдадні выступу на Смаленск кароль прапанаваў Яну Хадкевічу, як найбольш дасведчанаму палкаводцу, узначаліць войскі. Але напачатку гетман адмовіўся. I на гэта былі прычыны. Ягоны ад’езд з Інфлянтаў на доўгі час значна аслабіў бы беларускія пазіцыі ў Прыбалтыцы, дзе было пражыта некалькі гадоў, праведзена столькі пераможных бітваў. Да таго ж існаваў і маёмасны інтарэс — у паўднёвай Эстоніі магнат меў вялікія зямельныя ўладанні. Да вайны ж на ўсходзе Хадкевіч, як і ягоная радня, ставіўся з вялікім сумневам. Ведаў, што ў далёкім і такім разлеглым краі для перамогі запатрабуюцца велізарныя сродкі, а менавіта іх у сама адказны час і не знойдзецца ў дзяржаўнай скарбніцы.
    Адмова выклікала пагаршэнне дачыненняў з манархам. А тут яшчэ выявілася, што Жыгімонт можа пайсці на збліжэннез Янушам Радзівілам і даручыць яму кіраваць усходняй кампаніяй. Хадкевіч не мог дапусціць узвышэння свайго праціўніка і ўрэшце пагадзіўся з прапановай караля.
    43
    А сітуацыя на ўсходзе была няпростая. Неўзабаве ў маскоўскіх землях зразумелі, што зза заходняй мяжы прыйшлі не вызвольнікі ад анархіі, а звычайныя захопнікі. Ужо вясною 1611 года ў сталіцу ўступіла разанскае апалчэнне, падтрыманае гараджанамі. Польскабеларускае войска было змушанае адступіць за сцены ўмацаванняў. Таму Хадкевіч спяшаўся. Маючы меней як 3 тысячы вершнікаў, у кастрычніку ён ужо быў у Маскве, перарываючы аблогу Крамля і ратуючы яго абаронцаў ад галоднай смерці. А зіма была вельмі халодная. Як пісаў адзін удзельнік паходу, “рукі нам да палашоў прымярзалі, мноства таварышаў і пахолкаў пальцы рук і ног і самі ногі паадмарожвалі”. У такіх умовах трэба было не толькі трымаць абарону, але і рабіць збройныя выпады ў наваколле па харчы і фураж. Так пратрымаліся да вясны, спадзеючыся на падыход асноўнага войска з самым Жыгімонтам. Аднак той па сваёй завядзёнцы збіраўся вельмі паволі.Праўда, зпад Смаленска, які быў нарэшце вызвалены ад маскоўскага панавання, прыйшла частка польскіх войскаў, але іх ганарысты начальнік не хацеў падпарадкоўвацца загадам “ліцьвіна”. Абражаны, вялікі гетман адышоў у бок беларускай мяжы.
    Даведаўшыся, што грозны Хадкевіч пакінуў Маскву, другое апалчэнне, на гэты раз з Ніжняга Ноўгарада, рушыла на сталіцу і пры канцы жніўня пачало штурм Крамля. Яну Каролю ў такой сітуацыі давялося зноў ісці на Маскву. Аднак у горадзе ён сустрэў шматлікага і моцнага праціўніка, гатовага змагацца насмерць.
    Яшчэ 1 верасня, толькі з’явіўшыся ў Маскве, гетман паспрабаваў прабіцца да Крамля. Ды мусіў адступіць з вялікімі стратамі. Праз два дні беларускае войска зноў пайшло на прарыў аблогі. Бой быў надзвычай зацяты. Ішла бязлітасная сеча, у якой на вузкіх гарадскіх вуліцах, на руінах спаленай забудовы Хадкевіч не мог ужыць сваёй галоўнай моцы — гусарыі. Некалькі гадзін узаемнага вынішчэння пераканалі гетмана ў безнадзейнасці спробаў мізэрнымі сіламі дамагчыся поспеху. Ды і залога Крамля не захацела дапамагчы
    44
    беларусам вылазкай, каб не даваць Хадкевічу славы пераможца. Праз колькі дзён была яшчэ адна спроба пераламаць сітуацыю на карысць вялікакняскіх сілаў, але зноў беспаспяховая.
    Нарэшце кароль з невялікім войскам — на большае не было сродкаў — дасягнуў Смаленска, а затым рушыў на злучэнне з Хадкевічам. Аднак ісці з такімі малымі сіламі на сталіцу не было сэнсу. Тым больш што гарнізон Крамля па дзевятнаццаці тыднях абароны капітуляваў. Жыгімонт Ваза, страціўшы такім чынам апошняе спадзяванне авалодаць Маскоўская дзяржавай, павярнуў назад.
    3 адыходам караля Хадкевіч застаўся самнасам з сіламі новага маскоўскага цара Міхаіла Раманава, які гарэў жаданнем вярнуць страчанае за гады “смуты”. Асабліва цяжкая сітуацыя склалася ў 1615 годзе, калі ўзнікла сур’ёзная пагроза Смаленску. I восьтут прыдаўся знаёмы Хадкевічу яшчэ па Інфлянцкай вайне Аляксандр Лісоўскі.
    Адышоўшы з такімі ж авантурнікамі, як і сам, да самазванцаў, Лісоўскі, узначаліўшы загоны лёгкай кавалерыі, стаў героем вайны на ўсходзе. Тысячы яго вершнікаўлісоўчыкаў на хутканогіх конях, не абцяжараныя абозам, рабілі глыбокія рэйды па тылах праціўніка, наводзячы паніку і жах на маскоўцаў. За заслугі перад Рэчай Паспалітай Лісоўскаму былі дараваныя правіны ў Інфлянтах. Памірыўся са сваім колішнім падначаленым і Ян Хадкевіч. У той цяжкі 1615 год, каб адцягнуць хоць частку царскіх войскаў ад Смаленска, гетман выкарыстаў лісоўчыкаў. На ягоны загад палкоўнік Аляксандр Лісоўскі пайшоўна Севершчыну, а затым — Паволжа. У часе гэтага рэйду была разгромленая значная частка маскоўскага войска, захоплена шмат гарадоў, спустошаны вялікія тэрыторыі. Легендарныя беларускія вершнікі дасягнулі нават зледзянелых берагоў Белага мора.
    У 1617 годзе на Маскву рушыла новае войска Рэчы Паспалітай. Гэтым разам па карону ішоў каралевіч Уладзіслаў, якога яшчэ ў 1610 годзе частка маскоўска
    45
    га баярства абрала сваім царом. Ізноў на чале ўзброеных сілаў быў Ян Кароль Хадкевіч. Але, сустрэўшыся з арганізаваным і ўзмацнелым праціўнікам, паход спыніўся перад сталіцай. I нарэшце пасля беспаспяховага штурму горада ў канцы 1618 года было дасягнутае Дзявулінскае замірэнне.