• Газеты, часопісы і г.д.
  • Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч  Міхась Чарняўскі

    Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 61с.
    Мінск 1998
    29.28 МБ
    Гаранім Хадкевіч, пачынальнік быхаўскага адгалінавання роду, быў дзедам Яна. Яго жыццё і дзейнасць (памёр у 1561 годзе) прыпалі на час пашырэння і росквіту ў Беларусі пратэстанцтва, пераважна кальвінізму. Эўропе, якая тым часам усё больш уцягвалася ў таварнаграшовыя дачыненні, запатрабавалася зрэфармаваная, простая і танная царква, якая б асвячала не сляпую феадальную наканаванасць паходжання, а асабісты поспех актыўнага і прадпрымальнага чалавека. У Беларусь таксама траплялі рэфарматарскія ідэі пратэстанцтва, прынесеныя пераважна мясцовымі навучэнцамі эўрапейскіх універсітэтаў. Аднак паколькі краіна не дацягвала ў гаспадарчым развіцці да Заходняй Эўропы, то тутэйшую рэфармацыю ўзначалілі не месцічы, а свецкія феадалы, што імкнуліся прысабечыць касцельныя ўладанні. Наш рэфармацыйны рух ачоліў вядомы палітык 1 магнат Мікалай Радзівіл Чорны. Перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм і Гаранім Хадкевіч.
    Аднолькавае веравызнанне не перашкаджала Гараніму весці з Радзівіламі жорсткую барацьбу за ўплыў у Вялікім Княстве. Спрэчкі зайшлі так далёка, што сталі пагражаць палітычнаму становішчу ў дзяржаве. Хадкевічы, імкнучыся ў гэтай барацьбе абаперціся на караля і польскае(кароннае) магнацтва, былі за шчыльнейшае аб’яднанне з Польшчай у процівагу Радзівілам — перакананым незалежнікам. Прыхільнасць Гараніма ішла яшчэ далей — на імператарскі германскі
    * Цяпер у Беластоцкім ваяводстве (Рэспубліка Польшча).
    10
    двор. Карл V ацаніў прагабсбургскую пазіцыю магната з далёкай Беларусі і надаў яму графскі тытул і новы герб ‘Трыф з мячом”, які стаў дадаткам да ранейшага герба "Касцеша”.
    Гаранім меў шэсць дачок і адзінага сына Яна. Гэта ўжо быў будучы банька Яна Кароля.
    Ян Гаранімавіч вучыўся ва ўніверсітэтах Караляўца* і Ляйпцыга, авалодваў вайсковым майстэрствам пры двары Карла V. Калі ж пачалася вайна з Іванам Жахлівым за землі колішняга Лівонскага ордэна — Лівонію (сёння — Латвія і Эстонія), вызначыўся як военачальнік і здольны дыпламат. Яму ўдалося схіліць нямецкіх феадалаў Латвііі Эстоніідаўваходуўсклад нашай дзяржавы з захаваннем самакіравання. За заслугі перад Айчынай Ян Гаранімавіч займаў важныя дзяржаўныя пасады, што давала права засядаць у Радзе Вялікага Княства. А ў 1566 годзе ён стаў адміністратарам Інфлянтаў(правабярэжнай Латвіі і паўднёвай Эстоніі), гэта значыць намеснікам вялікага князя на гэтых тэрыторыях. Сваё знаходжанне ў Прыбалтыцы Хадкевіч зноў выкарыстаў на карысць бацькаўшчыне і дамогся яшчэ большага прыяднання Інфлянтаў да Вялікага Княства Літоўскага. У выніку наша дзяржава зноў вяртала сабе выхад у Балтыйскае мора, адабраны ў пачатку ХІП стагоддзя нямецкімі рыцарамімечаносцамі.
    Ян Гаранімавіч, як і бальшыня Хадкевічаў, выступаў за збліжэнне з Польшчай. Аднак, калі выявіліся намеры польскага магнацтва прыдбаць Украіну і Падляшша і цалкам прывязаць да сябе Беларусь, ён разам з Радзівіламі ды іншымі беларускімі патрыётамі энергічна запратэставаў. Але ў 1569 годзе перад краінай паўстала альтэрнатыва — пайсці на шчыльнейшы палітычны хаўрус з Польшчай або быць цалкам захопленай крывавым усходнім царом.
    Кальвініст па бацьку, Ян Гаранімавіч ужо ў сталым веку пакінуў пратэстанцтва, але не вярнуўся ў веру
    * Каралявец — стары беларускі назоў Кёнігсберга.
    2*
    11
    продкаў, а перайшоў, як і пераважная бальшыня беларускіх феадалаў, у панавальную веру — каталіцтва. Гэта быў звыклы на той час шлях: праваслаўны — кальвініст — каталік. Такім чынам.у Беларусі пратэстантызм не стаўся сродкам нацыянальнай кансалідацыі, як, напрыклад, у прыбалтыйскіх краінах, а фактычна траянскім канём для акаталічвання, й ў гістарычнай перспектыве і паланізацыі значнай часткі нашага народу, асабліва арыстакратыі.
    Палітычная і ваенная кар’ера Яна Гаранімавіча пад канец 70х гадоў паблякла. Па смерці апошняга Ягайлавіча, выкарыстаўшы часовае паслабленне цэнтралыіай улады, вялізнае маскоўскае войска ў 1577 годзе зламала супраціў нешматлікіх беларускіх сілаў і захапіла на нейкі час Прыбалтыку ажно да Дзвіны. На поўначы ж Эстоніі замацавалася Швецыя. Сталася нагода абвінаваціць Хадкевіча, што ён у выніку палітычных змаганняў на бацькаўшчыне, асабліва з Радзівіламі, дапусціў аслабленне пазіцыі Вільні на Ніжнім Падзвінні. Пакрыўджаны і маральна прыгнечаны колішні адміністратар Інфлянтаў адышоў ад грамадскага жыцця.
    А тым часам падрастаў малы Ян Кароль.
    У шляхоцкіх і асабліва магнацкіх сем’ях асноўны клопат пра выхаванне дзяцей клаўся на плечы маці Бацька ж быў вечна заняты то войнамі, то палітыкай, то гаспадарчымі справамі. Тым больш не былі выключэннем Хадкевічы.
    Пачатковай адукацыяй хлопца займаліся хатнія настаўнікі і выхавальнікі. Ян, як і яго старэйшыя браты Гаранім і Аляксандр, павінны быў змалку ведаць беларускую, на той час дзяржаўную, мову. Пасля смерці дзеда Гараніма, пры якім у палацы Хадкевічаў панавала беларушчына, пад уплывам Янавай маціполькі ўсям’і часцей пачынала ўжывацца польская мова. Ёю Ян авалодаў таксама дасканала, пра што сведчыць перапіска з пазнейшых гадоў і асабліва лісты да жонкі. Беларускую ж ён памятаў да скону, любіў у свае прамовы ўстаўляць трапныя выслоўі з роднай мовы.
    Памяць продкаў, знаёмства з багатай беларускай
    12
    гісторыяй, уплыў бацькі і асабліва стрыечнага дзеда Рыгора выхавалі ўхлопца глыбокую любоў да Радзімы.
    Жыццё Яна Кароля Хадкевіча прайшло ў няпросты час, калі Вялікае Княства адстойвала сваю незалежнасць, супраціўляючыся спробам польскага магнацтва падпарадкаваць сабе нашу дзяржаву. Таму ў Яна Кароля найперш выхоўваўся ліцьвінскі (беларускі) патрыятызм. Ён акрэслена і недвухсэнсоўна адмяжоўваў сябе ад палякаў, лічачы магнатаў Кароны нядобразычліўцамі Вялікага Княства, якія толькі і імкнуцца, каб аслабіць нутраное адзінства ягонага краю. Аднак існаванне Рэчы Паспалітай давала беларускаму грамадству і некаторыя спадзяванні на лепшую будучыню, на абарону ўсходніх рубяжоў краю, адкуль часта і густа патыхаў сіберны вецер “маскаль” і прыходзілі варожыя войскі. Паступова пачынаўфармавацца акрамя “ліцьвінскага” і агульнадзяржаўны “рэчпаспалітны” патрыятызм, як гэта затым яскрава праявілася ў Касцюшкі або Адама Міцкевіча.
    Хатняе навучанне Яна Кароля ўлучала чытанне і пісанне, арытметыку, гісторыю, верхавую язду, валоданне шабляй і рапірай, стральбу з лука і ручной агняпальнай зброі. Шмат часу аддавалася малітвам, удзелу ў касцельных набажэнствах. Пра апошняе асабліва рупіўся выхавальнік езуіт. (
    3 ранняга дзяцінства ўжо праявіліся галоўныя рысы характару Яна Кароля Хадкевіча, яго здольнасці і памкненні, якія затым дазволілі яму стаць выдатнай гістарычнай асобай, а часам і шкодзілі ў жыцці. Ён з маленства вылучаўся вострым розумам, імкненнем да ведаў, замілаваннем да вайсковай справы, упартасцю і самаадданасцю ў дасягненні пастаўленых мэтаў. Неўтаймаваная натура часам прарывалася выбухамі шалёнага гневу, а высокая шляхоцкая годнасць перарастала ў магнацкую пыху.
    АРОЛ РАСПРОСТВАЕ КРЫЛЫ
    Віленскія навукі :|= У эўрапейскіх універсітэтах Ф На пасадзе — новы манарх * Вяртанне на радзіму ■<• Жаніцьба * Змаганнезказакамі Налівайкі * Паходы ў Падунаўе
    У 1573 годзе Ян і яго брат Аляксандр выпраўляюцца вучыцца ў Вільню ў езуіцкі калегіум. Сталічная Вільня, улюбёная колішнімі Ягайлавічамі, была шматлюднай і разбудаванай. За гарадскімі вежамі і сценамі мясціліся касцёлы і цэрквы, палацы магнатаў і мураванкі купцоў і заможных рамеснікаў. У прадмесцях да схілаў узгоркаў ляпіліся драўляныя дамкі бяднейшых жыхароў. А над усім велічна ўзвышаўся замак Гедзіміна.
    Вільня была палітычным, гаспадарчым і культурным асяродкам Беларусі. Таму менавіта тут аселі ў 1570 годзе манахі ордэна езуітаў, што ставілі сваёй мэтай барацьбу з рэфармацыяй у імя аднаўлення непадзельнага панавання артадаксальнага каталіцызму. Важнае значэнне ў пашырэнні сваіх ідэяў яны надавалі навучанню дзяцей і моладзі, асабліва з сем’яў магнатаў і буйной шляхты.слушна мяркуючы, што “чыя ўлада — таго і вера”. Таму адразу ж па з’яўленні ў горадзе манахі адчынілі Калегіум, які праз 8 гадоў вялікі князь і кароль Сцяпан Батура ператварыў у Акадэмію.
    Віленская вышэйшая школа, забяспечаная здольнымі выкладчыкамі, адзіная такога роўню ў краіне, карысталася папулярнасцю. Сюды ахвотна аддавалі сваіх дзяцей не толькі каталікі, але й пратэстанты і нават праваслаўныя.
    14
    Юнак Хадкевіч старанна вывучаў у Калегіуме лацінскую мову, з якой магчыма было даць сабе рады ў кожным каталіцкім краі Эўропы. Атрымаў ён тут таксама веды па матэматыцы, красамоўстве, логіцы, гісторыі Грэцыі і Рыма, а таксама па геаграфіі. Езуітам абыходзіла найперш выхаваць не свядомых грамадзян дзяржавы, а паслядоўных прыхільнікаў касцёла. Таму вучняў не вучылі ні беларушчыне, ні польшчыне, нават цалкам міналася мясцовая гісторыя і заканадаўства Вялікага Княства. 3 артыкуламі Статута Вялікага Княства Літоўскага ў будучым самастойным жыцці выпускнікі Калегіума (і Акадэміі таксама) павінны былі знаёміцца самастойна.
    Захавалася мала сведчанняў пра юнацкія, асабліва віленскія, гады Яна Хадкевіча. Некаторыя падрабязнасці маглі ўзнікнуць пазней у выніку звычайнай вакол людзей такога маштабу міфатворчасці. Таму даследнікі і сёння сумняваюцца, ці сапраўды малады Хадкевіч вітаў у 1579 годзе на цудоўнай лаціне Сцяпана Батуру, які па шляху на вайну з Масквой затрымаўся ў сталіцы. Кароль, выслухаўшы рослага юнака. быццам бы прадказаў яму бліскучую будучыню палкаводца. Але і сапраўды Ян змалку захапляўся вайсковай справай. Спачатку гэта былі дзіцячыя забавы, затым сур'ёзнае авалоданне ратным майстэрствам праз вопыт старэйшых, кніжкі колішніх знакамітых ваяроў. Затым прыйдзе час развіваць і адшліфоўваць вайсковыя веды на практыцы, дзе так бліскуча ў шматлікіх бітвах раскрыўся ягоны талент палкаводца.
    Для дзяцей заможнейшых беларускіх сем’яў было абавязковым пасля першапачатковага навучання ў краі зрабіць вандроўку па Заходняй Эўропе, пабываць у тамтэйшых універсітэтах. Па заканчэнні Акадэміі, ужо пасля смерці бацькі, Ян і Аляксандр (найстарэйшы Гаранім на той час не жыў) таксама накіраваліся ў замежжа. Найдаўжэй браты затрымаліся ў Баварыі ў вядомым езуіцкім універсітэце Інгальштадта. Затым мы бачым іх у Італіі — у Падуі, дзе калісьці вучыўся Скарына, і ў Венецыі. Ян трапіў нават на Мальту, дзе мог