• Газеты, часопісы і г.д.
  • Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч  Міхась Чарняўскі

    Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 61с.
    Мінск 1998
    29.28 МБ
    Тым часам разнамоўнае і разнавернае войска Хадкевіча задзіночвалася магутнай ідэяй абароны хрысціянства і эўрапейскай цывілізацыі ад мусульманскай навалы. У бальшыні складзенае з жыхароў Рэчы Паспалітай, яно бараніла сем’і, родны край, сваю дзяржаву.
    51
    Перад падыходам турэцкай арміі Ян Хадкевіч паспеў умацаваць свой хацінскі лагер. Размяшчэнне войска прыкрывалі даўжэзныя, на некалькі кіламетраў, валы і равы. Найважнейшыя ўчасткі мелі дадатковыя драўляназемляныя ўмацаванні, зза якіх можна было весці флянковы* агонь. Паўночная лінія абароны абапіралася на Хацінскі мураваны замак, які будавалі беларускія майстры яшчэ пры князі Вітаўце, на пачатку XV стагоддзя. Умацаванні ўжо былі састарэлыя, вежы і сцены не мелі байніц для гарматнага бою, аднак гэта быў надзейны заслон ад ядраў праціўніка. Побач знаходзілася і мураваная царква, таксама ператвораная ў моцны асяродак абароны. 3 усходу лагер засланяў хуткаплынны Днестр і яго скалісты высокі бераг. Зпаўднёвага боку знаходзіўся яр з перасохлым ручаём.
    Паўночную і заходнюю частку пазіцыі заняло польскае (кароннае) войска. Паўднёвы кірунак, адкуль чакаўся асноўны турэцкі націск, павінны былі абараняць беларускалетувіскія сілы, у тым ліку лісоўчыкі, а таксама ўкраінскія казакі.
    Вялікі гетман як мог гартаваў баявы дух свайго войска. Пры адной з размоваў пра вялікую сілу туркаў ён ухапіўся быў за эфес шаблі і крыкнуў: “Гэта іх палічыць!” Даведаўшыся ж пра запал і апантанасць султана, трапна выславіўся пабеларуску: “Сярдзіты сабака — ваўкам страва".
    2 верасня перадавыя турэцкія загоны з амаль стокіламетровай калоны падышлі пад Хацін і адразу ж пачалі атакаваць запарожцаў, якія яшчэ ўмацоўвалі свой лагер.
    Ян Хадкевіч, разумеючы, што гэта толькі частка войска султана, пастанавіўударыць па ёй усімі наяўнымі сіламі, каб знішчыць як мага болей праціўніка. Такім меўся быць першы ход у баталіі сівавалосага беларускага ваяра. Палкаводзец вывеў свае загоны за ўмацаванні і пачаў натхняць да бітвы: “Зваліцеся на гэтых агіднікаў, змятайце іх ацяжэлыя турбанамі гало
    * Бакавы (ад ням. Flanke — бок).
    52
    вы зручным пакосам шабляў. Вось Днестр ззаду непраходны, а вось наўкол залева турэцкіх і татарскіх сціжмаў. Няма ніякай спадзеўкі на ўцёкі — тут нам біцца і перамагчы альбо згінуць нам кажа неабходнасць!”
    Аднак султан, які чуў пра незвычайную моц конніцы Хадкевіча, не прыняў адкрытай бітвы. Нашае войска сустрэў артылерыйскі абстрэл. Адначасова туркі скіравалі ўдар на запарожцаў. Нягледзячы на вялікія страты ад агню казацкіх рушніцаў, янычарская пяхота прабілася да самай лініі вазоў і на іх закіпела сеча. Тады гетман паслаў на дапамогу запарожцам нямецкую ды польскую пяхоту, якая адкрыла флянковы агонь. Распачала абстрэл і беларуская артылерыя. Парадзелыя янычарскія шэрагі захісталіся, і казакі, падтрыманыя вершнікамі суседніх харугваў, кінуліся ў контратаку. Туркі пачалі адступаць, і толькі моцны агонь з гарматаў прыпыніў наступ войска паўднёвай групоўкі Хадкевіча.
    Ужо першы дзень бітвы быў адзначаны многімі ахвярамі: некалькі сотняў забітых і параненых туркаў, да трыццаці ваяроў страцілі ўкраінцы і беларусы.
    Назаўтра, з’імітаваўшы атаку на царквумураванку, туркі зноў пачалі артылерыйскі абстрэл і штурм казацкага табара. Аднак запарожцы рукапашнымі контратакамі паспяхова адбівалі націск. Пры гэтым наватздабылі некалькі варожых гарматаў.
    Пасапраўднаму сітуацыя стала сур’ёзнай 4 верасня, калі падышла бальшыня турэцкіх сілаў. Зранку зноў пачалася атака на царкву, але потым уся агнявая моц скіравалася на казацкі табар. Адразу ж па абстрэле лавіна пяхоты з аглушальным рыкам кінулася на штурм. Казакі, якія ў адчайнай храбрасці не саступалі янычарам і перавышалі іх славянскай упартасцю, сустрэлі праціўніка перад вазамі зацятым рукапашным боем.
    У крытычны момант, калі значна большыя турэцкія сілы прарваліся да лініі абароны, а некаторыя галаварэзы ўжо біліся ў самым абозе, Хадкевіч кінуў на дапамогу беларускую пяхоту і частку конніцы. Туркі, заслаўшы поле трупамі, адступілі. Аднак султан замест стомленых боем і парадзелых загонаў, не зважаючы на
    53
    страты, пасылаў на штурм пазіцыі казакоў усё новыя сціжмы. I так працягвалася амаль увесь дзень. Але пад вечар казацкая конніца і пяхота ў шалёнай контратацы адкінулі туркаў, захапілі частку іх гарматаў і нават прарваліся ў лагер праціўніка.
    I толькі ноч перапыніла змаганне.
    Гэты дзень быў, можа, сама крывавым за ўвесь час Хацінскай вайны. Туркаў лягло болей за тры тысячы, казакоў і лісоўчыкаў — 800, вялікакняскія і каронныя войскі страцілі да трох сотняў ваяроў.
    Такім вось чынам распачалася гістарычная бітва пад Хацінам. Дзень пры дні. Аднак найцяжэй стала сёмага верасня.
    Да абеду туркі вялі знішчальны гарматны абстрэл казацкага табара і разпораз яго атакавалі, праўда, так і не здолеўшы прарвацца да ўмацаванняў. У абед султан знянацку ўдарыў на сутык абароны вялікакняскага войска з палком польскага каралевіча. Дзве перадавыя роты былі амаль цалкам высечаныя. Затым янычары праламалі абарону польскай і нямецкай пяхоты, захапілі галоўны вал і ўварваліся ў глыбіню лагера. Хадкевіч, імгненна ацаніўшы ўвесь драматызм сітуацыі, паслаў на небяспечны ўчастак спешаных ваяроў казацкага строю. Туркі былі вымушаныя адступіць за вал.
    Разгарачаны стратай такой блізкай, здавалася, перамогі, султан накіраваў новыя сілы на той жа ўчастак абароны Хадкевіча. Падпусціўшы праціўніка пад самы вал, гетман нарэшце ўжыў сваю найбольш выпрабаваную моц. Праз “ліцьвінскую” брамубылі выведзены найлепшыя харугвы беларускіх гусараў пад камандай Мікалая Сяняўскага, Мікалая Зяновіча, Пятра Апалінскага, Яна Рудаміны і Аляксандра Сапегі. Кіраваў гусарыяй непасрэдна сам гетман. Каля тысячы вершнікаў урэзаліся ў фланг турэцкіх сціжмаў. Хоць туркі напачатку адчайна супраціўляліся, але іх шыхты былі здратаваныя цяжкімі коньмі, прабітыя гусарскімі дзідамі, працярэбленыя шаблямі. Мусульманскі фанатызм не вытрымаў перад скрышальным напорам малай
    54
    цоў знад Дняпра, Дзвіны і Нёмана. Недабіткі ратавалі жыццё ўцёкамі. Толькі прыцемак ранняга восеньскага вечара спыніў вынішчэнне туркаў.
    Гэтая гусарская атака пад Хацінам гучным рэхам славы шырока і далёка разляцелася па Эўропе.
    Гусарскія шаблі 7 верасня працверазілі султана і астудзілі яго запал. Простыя разлікі паказалі, што пры такім развіцці падзеяў перад умацаваннямі “няверных” у яго неўзабаве проста не застанецца ваяроў. Туркі пачалі мяняць тактыку. Яны вырашылі шчыльна блакаваць войскі Хадкевіча і частымі артылерыйскімі абстрэламі, кароткімі атакамі асобных загонаў знясіліць іх, вымучыць голадам і хвароба.мі і ўрэшце прымусіць да капітуляцыі.
    Змаганне, такім чынам, перарасло ў зацяжную пазіцыйную вайну.
    Асабліва дакучалі туркі запарожцам, не пакідалі ў спакоі сваіх заклятых ворагаў. Пра адзін такі напад на казакоў мясцовы армянскі храніст пісаў: “Шматтысячнае войска няверных з усіх бакоў, быццам цёмная хмара, абкружыла войска хрысціян так, што не відаць было ні поля, ні гораў”. Аднак украінскія ваяры, хоць і неслі страты, трымаліся нязломна, абстрэламі і шабельнымі контратакамі стрымлівалі мусульман. Больш за тое, казакі пачалі практыкаваць начныя збройныя вылазкі на пазіцыі праціўніка. Запарожскія смелякі звычайна вярталіся з малымі стратамі, абцяжараныя багатай здабычай — харчаваннем, коньмі, каштоўнасцямі. Падахвочаныя такімі поспехамі, да казакоў нярэдка далучаліся жаўнеры з беларускіх і польскіх палкоў. Гэтыя акцыі вынішчалі турэцкае ваярства, дэмаралізавалі яго, сеялі паніку і няпэўнасць у варожых шыхтах.
    Аднак становішча ў лагеры Хадкевіча выглядала цяжкім. Шмат было страчана ваяроў у штодзённых бітвах і змаганнях з туркамі, параненыя і хворыя перапаўнялі намёты. Канчаліся запасы пораху. А найцяжэй было з харчаваннем. Ставала хіба толькі мяса, бо коні без аўса і сена гінулі масава. Дрэвы і кусты пад Хацінам
    55
    стаялі голыя, хоць да лістапада было яшчэ далёка — лісце пайшло на корм жывёле. Найцяжэй было ўкраінскім казакам, мала падрыхтаваным да такой доўгай аблогі. Можа, гэта была адна з прычынаў іх частых начных вылазак. Захопленая здабыча абменьвалася ў лагеры на хлеб. Сена ж для сваіх коней казакі здабывалі літаральна шабляй — дзённымі атакамі, калі пярэднія секліся з туркамі, заднія наразалі траву ў мяхі.
    He лягчэй, аднак, было і туркам. Іх таксама даўно ўжо ціснуў голад, і кошт хлеба ў стане султана вырас у 60 разоў. А тут пачыналіся незвычайныя халады з дажджамі, і хваробы сталі вырэджваць шыхты ваярства. Аднак найбольшыя страты войска, вымушанае атакаваць Хадкевіча, мела пад час баёў. Падаў баявы дух. Шырылася дэзерцірства. Яшчэ ў пачатку Хацінскай бітвы Асман II абвясціў, што не стане есці, пакуль лагер няверных не будзе ўзяты. Але зараз ён ужо не ўспамінаў пра тое абяцанне, а побач з султанскім шатром паныла стаялі пахудзелыя сланы. Згасала надзея на паход да берагоў Балтыкі...
    Ян Кароль Хадкевіч, бачачы крытычны стан свайго войска, пакуты казацтва, панічныя настроі сярод часткі жаўнераў, 18 верасня склікаў нараду: генеральнае кола вышэйшага афіцэрства, каралеўскіх камісараў і казацкай старшыны. Воблік прысутных — схуднелых, абдзёртых, параненых — красамоўна сведчыў пра сітуацыю. Сам смяротна хворы, гетман не меў сілы падняцца з ложка. Хадкевіч паставіў пытанне перад вайсковым кіраўніцтвам проста і ясна — ці не лепей адысці зпад Хаціна? Пасля хвіліннай паўзы першым азваўся КанашэвічСагайдачны: “Лепей з годнасцю за анчыну паміраць, чым кідацца наўцёкі, нягодныя людзей рыцарскіх”. Мужнага казацкага гетмана з энтузіязмам падтрымалі прысутныя, а гэтага і спадзяваўся палкаводзец.
    Змагарны настрой пашырыўся сярод войска. Быццам новыя сілы знайшліся ў змардаваных мужчынскіх душах і целах. Найперш, улічваючы, што войска прыкметна паменела, пастанавілі скараціць лінію абароны. Бліжэй да замка былі ўзведзеныя новыя ўмацаванні,
    56
    старыя ж засыпаныя. Толькі лісоўчыкі, больш звыклыя да шаблі, чым рыдлёўкі, не крануліся з месца, і зараз іх лагеру вораг пагражаў ужо з трох бакоў. Улічыўшы пасіўнасць гэтаксама змучаных туркаў, казакі і тыя ж лісоўчыкі ўзмацнілі вылазкі супраць ворага, асабліва начныя. Здабычай станавіліся сотні коней, вярблюды, зброя і каштоўнасці, нішчылася жывая сіла праціўніка.