• Газеты, часопісы і г.д.
  • Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч  Міхась Чарняўскі

    Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 61с.
    Мінск 1998
    29.28 МБ
    34
    шведы пакуль не думалі аб руху наперад. Іх турбавала, як хоць адбіцца ад гэтых апантаных “крылатых д’яблаў” са звярынымі скурамі на плячах, што паўтаралі і паўтаралі атакі.
    Такім чынам, у цэнтры ўсё адбывалася па задуме гетмана. Аднак галоўныя падзеі ў першай фазе бітвы разыграліся на прыдзвінскім крыле. Тут гусары Дубровы, абышоўшы райтараў збоку, контратакай спынілі шведаў, а потым адкінулі іх на іхную ж пяхоту. Частка вершнікаў кінулася наўцёкі па рыжскім шляху. Наўздагон паімчалі татары і не было паратунку палахлівым. Дуброва з бліскам выканаў сваю задачу — гэтае крыло каралеўскага войска перастала існаваць.
    На правым крыле райтарыя, складзеная з фінскіх вершнікаў, пераважала амаль удвая. Але гэта не спыніла гусараў Яна Сапегі. Атака галопам змяла пярэднія шыхты фінаў і тыя пачалі адступаць. Убачыўшы гэта, Карл IX паслаў на дапамогу ўвесь свой рэзерв. Свежыя райтарскія роты ўдарылі ў бок сапежынцам і тыя ў сваю чаргу апынуліся ў крытычным стане. I вось тут Хадкевіч заўважыў, што ў заморскага караля больш не засталося запасных сілаў. А ў гетмана яны яшчэ былі. I тады ў справу ўступілі харугвы Тодара Ляцкага. Гусары неўпрыкмет абагнулі зарослыя вясковыя могілкі, зайшлі збоку і на поўным галопе ўрэзаліся ў аголены фланг каралеўскага рэзерву. Райтары не вытрымалі напору і сталі шукаць паратунку ва ўцёках. Такім чынам адкрыўся і напольны бок пяхоты, якая ўсё яшчэ была занятая змаганнем з вершнікамі Войны. Флангавага ўдару шведы і немцы не вытрымалі, шыхты паддаліся і рассыпаліся, кожны пачаў ратавацца паасобку. А гэта толькі і трэба было гетману. Бубны і трубы падалі сігнал усеагульнай пагоні. Хто толькі быў на кані, кінуўся за ўцекачамі. Частка шведскіх пяхотнікаў прабілася да Кірхгольма і паспрабавала замацавацца ў тутэйшай мураванай бажніцы, але і там была вынішчаная казакамі і гусарскімі слугаміпахолкамі.
    На 9 кіламетраў ад Кірхгольма пад Рыгу палі і дарогі былі высланыя трупамі шведскіх жаўнераў. Яшчэ
    35
    пад час бітвы палёг ад рукі Дубровы князь Люнабургскі, знайшоў тут свой апошні час і абачлівы Ленартсан, загінулі або трапілі ў палон многія іншыя знатныя шведы і военачальнікі. Ледзь уратаваўся і сам паранены Карл IX. Пад ім быў забіты конь. Інфлянцкі шляхціч, штослужыўу шведскім войску, аддаў каралю свайго Kana і тут жа паў сам, пасечаны шаблямі.
    Пад Кірхгольмам палегла бальшыня шведскай пяхоты, блізу паловы райтарыі. Недабіткі дамкнулі да караблёў у вусці Дзвіны і спехам паплылі за мора. Вечарам гэтага дня ва ўсіх Інфлянтах ужо не заставалася ніводнага шведскага жаўнера!
    Трыумфатарам уступіў Ян Хадкевіч у Рыгу, маючы з сабой 60 трафейных сцягоў і 11 гарматаў. Як паведамляў ён затым Жыгімонту Вазу, уласныя страты былі каля 100 забітых і 200 параненых жаўнераў.
    Кірхгольмская бітва — найбольш класічны прыклад пераможнага выкарыстання гусарыі. Дзякуючы дасканалай вывучцы, дысцыплінаванасці, а найбольш палкаводчаму генію Яна Кароля Хадкевіча яна прычынілася да поўнага знішчэння шматкроць перасяжных сілаў праціўніка.
    Розгалас пра Кірхгольм шырока разляцеўся па тагачасным цывілізаваным свеце. Эўрапейскія манархі і папа рымскі слалі віншаванні Хадкевічу. Дзівіліся перамозе турэцкі султан і шах Персіі. Асаблівую ж радасць і энтузіязм геройскі чын вялікакняскага войска выклікаў на Бацькаўшчыне.
    МАРНАСЦЬ НАМАГАННЯЎ
    Змена арыентацыі каралеўскага двара * Рокаш Зебжыдоўскага # Зноў у Інфлянтах — адваёва страчанага * Палітычнае становішча на ўсходзе * Самазванцы * Пачатак адкрытай вайны Ф У Маскве * Замірэнне
    Імчаў, мяняючы коней, Ян Сапега зпад Рыгі ў далёкі Кракаў. Вёз вестку пра слаўную вікторыю. Паспеў якраз на імшу ў вавэльскай катэдры, дзе і ўручыў каралю ліст Хадкевіча. Вялікае ўзрушэнне прайшло па краінах Рэчы Паспалітай. Думалася — нарэшце канец гэтай нямілай шведскай вайне. Жыгімонт у лісце ў адказ шчыра дзякаваў гетману, абяцаючы і ўшанаванні і сродкі для войска. Але, як часцей за ўсё здаралася перад гэтым, сродкаў якраз і не паступіла. У караля змяніліся планы. Шлях праз Інфлянты да бацькавай кароны пачаўздавацца яму занадта кружным. Выспела жаданне сягнуць па яе проста цераз мора. Да таго ж і на далёкай усходняй мяжы Рэчы Паспалітай засвяціліся новыя перспектывы.
    Такім чынам, пад канец 1605 года клопат пра лёс Інфлянтаў зноў цалкам лёг на плечы нашай краіны, a калі канкрэтней — на плечы ўсё таго ж вялікага гетмана. Аў яго зноў не было грошай на аплату войска, якое ўрэшце ўзбунтавалася зусім і рушыла ў Беларусь “карміцца" на каралеўскіх уладаннях. Частка ж, спакушаная вялікай здабычай, скіравалася на Падняпроўе да Змітра Самазванца. У замках Падзвіння засталося толькі некалькі сотняў сама дысцыплінаваных жаўнераў.
    Ды на шчасце, Швецыя даволі доўгі час не магла акрыяць ад паразы пад Кірхгольмам. Таму зіма і наступны год прайшлі даволі спакойна.
    37
    Аднак так склалася, што Яну Хадкевічу цяпер давялося скрыжаваць шаблю не з заморскім праціўнікам, а з сваімі суграмадзянамі.
    Палітыка Жьігімонта Вазы, якога многія ў Рэчы Паспалітай не ўспрымалі з самага пачатку, з гадамі выклікала ўсё большае непрыняцце. Абурала не толькі тое, што рукамі Вільні і Варшавы ён хацеў вярнуць сабе Швецыю, а і шмат іншага. Кароль па характары мала адпавядаў славянскай натуры. “Швед” быў маўклівы, халодны ў адносінах, да таго ж скупы. У вонкавай палітыцы ён усё больш схіляўся да хаўрусу з Габсбургамі, і ў прыватнасці з Аўстрыяй, а гэта пярэчыла традыцыйнай польскай ментальнасці. Акрамя таго, альянс з Венай пагражаў канфліктам з Турэччынай, уладанні якой непасрэдна прылягалі да паўднёвых ускраінаў дзяржавы. Фатальнай памылкай, якая пазней дорага каштавала народам Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, стала фактычная перадача Жыгімонтам прускіх земляў пад апеку Брандэнбурга, з якога пазней вырасла агрэсіўная дзяржава — імперыя германскіх кайзераў. У нутраной палітыцы каралю закідалася, што ён празмерна падтрымлівае езуітаў, падрывае рэлігійную згоду ў краіне, імкнецца да неабмежаванай улады. Канешне, сярод пачынанняў караля былі і слушныя, як вызначэнне рэгулярных падаткаў і ўмацаванне сталага войска. Але нават гэта яму не даравалася, тым больш што бальшыня магнацтва не хацела дапусціць змяншэння сваіх уплываў у абедзвюх дзяржавах Рэчы Паспалітай.
    Яшчэ ў 1606 годзе шляхоцкія з’езды пачалі абгаворваць праекты адхілення Жыгімонта ад улады, а ў чэрвені наступнага года адмовілі ямуў паслушэнстве. Справа непасрэдна падышла да збройнага развязання канфлікту.
    Антыкаралеўскае паўстанне — рокаш узначаліў кракаўскі ваявода Зебжыдоўскі, а ўплывовым кіраўніком сабранага шляхоцкага войска стаў вядомы беларускі магнат Януш Радзівіл. Кароль у сваю чаргу энергічна гуртаваў верныя сабе сілы. 3 Інфлянтаў паклікаў ён на дапамогу і Яна Хадкевіча.
    38
    Няслаўная гэта справа — ваяваць супраць сваіх, удзельнічаць у братазабойчай вайне. Таму невядома, на чыім баку пры іншых абставінах апынуўся б гетман. Ён шчыра прызнаваўся ў адным з лістоў да жонкі, што каралю “не верыў, не веру і верыць не буду”. Аднак сярод ракашанаў быў зацяты праціўнік Хадкевічаў Радзівіл. Асабістыя антыпатыі пераважылі палітычны сэнс. I Ян Кароль, паспешліва падпісаўшы замірэнне са шведскім камандаваннем, 1 чэрвеня 1607 года на чале 600 вершнікаў быў ужо ў Варшаве, дзе тады знаходзіўся Жыгімонт. A 6 ліпеня пад Гузавам (на поўдзень ад Варшавы) дайшло да генеральнага паквітання з ракашанамі.
    Бітва пачыналася вяла. Шмат хто з праціўнікаў быў між сабою добра знаёмы, спароднены, калісьці сябраваў. Таму наважыцца першаму ўзняць шаблю было нялёгка. Але ўрэшце дайшло да страляніны і сечы. Па некаторых звестках, менавіта Хадкевіч, перад якім стаялі сілы Януша Радзівіла, пачаў атаку. Паводле іншых — першым праліў кроў Януш. Доўгі час ні адзін з бакоў не меў перавагі. Вершнікі ракашанаў напачатку нават перамагалі. Але ўрэшце справу вырашыла рэгулярная пяхота і праціўнікі караля былі разбітыя. Радзівіл з беларускай шляхтай адступіў за Буг і Жыгімонт загадаў пераследваць іх. Але гетман адмовіўся. Тут развага яму не здрадзіла — поўны разгром Януша аслабляў бы пазіцыі Вялікага Княства перад Польшчай.
    Праз пэўны час кароль, не маючы дастатковых сілаў на поўны разгром бунтаўнікоў, дараваў ім. Пры яго ж пасярэдніцтве адбылося замірэнне і ў Беларусі паміж Хадкевічамі і Радзівіламі, хоць супярэчнасці паміж гэтымі двума родамі засталіся. У перспектыве Гузаў стаў перамогай не караля, а менавіта магнацтва, якое яшчэ больш умацоўвала свае пазіцыі.
    3 цяжкім сэрцам увосень 1608 года Ян Хадкевіч вяртаўся ў Інфлянты. За яго доўгую адсутнасць сітуацыя тут шмат пагоршала, быццам і не было ранейшых перамогаў, быццам не пралілося столькі крыві і жаўнерскага поту. Шведы зноў, высадзіўшыся на безабарон
    39
    ным узбярэжжы Латвіі, пачалі паступова прасоўвацца ўглыб мацерыка. Пачалося гэта увесну 1607 года. Тады былі занятыя біскупства Вендэнскае і Белы Камень. 27 ліпеня наступнага года Карл IX авалодаў Дыямантам* у вусці Дзвіны, 2 жніўня — Кокенгаўзэнам (Кукенойсам), 20 жніўня — Фелінам**. Такім чынам усе ранейшыя намаганні і Радзівіла Пяруна і асабліва Яна Хадкевіча пайшлі з ветрам. Шведскі пяхотнік зноў стаяў на беразе Дзвіны.
    Хадкевіч не дачакаўся дапамогі караля, які ўжо цалкам захапіўся маскоўскімі планамі і амбіцыямі. Пры падтрымцы некаторых нашых магнатаў, трацячы на войска нетолькі ўласныя грошы, але і жончыны, палкаводзец узяўся адваёўваць страчанае. Шведскай упартасці супрацьпаставілася беларуская, 12 тысячам Карлавых жаўнераў — 2 тысячы гетманскіх. Лютаўскімі снягамі і маразамі 1609 года нашае войска зрабіла марш пад Парнаву***. Штурм гарадскіх сценаў пад агнём сто чатырох шведскіх гарматаў скончыўся капітуляцыяй гарнізона. 4 сакавіка, пасля кароткага адпачынку, Хадкевіч кінуўся да Рыгі, абложанай праціўнікам. Але беларускае войска рухалася не толькі сушай. Даведаўшыся, штоў порце Саліс**** спыніўся шведскі флот, гетман пасадзіў на трафейныя караблі, захопленыя ў Парнаве, і вялікія лодкі частку пяхоты і загадаў атакаваць ворага.
    Спешаныя вершнікі, многія з якіх нават не бачылі зблізку мора, адважна рушыліся на бітву. Уначы, знянацку наблізіўшыся да шведаў у вусці ракі Салацы, яны накіравалі ў іхны бок некалькі падпаленых брандэраў*****, ад якіх загарэліся два вялікія варожыя караблі. Пры святле пажару па шведскай эскадры быў