• Газеты, часопісы і г.д.
  • Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч  Міхась Чарняўскі

    Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 61с.
    Мінск 1998
    29.28 МБ
    Ян Хадкевіч мусіў быць не толькі палкаводцам, але і арганізатарам і палітыкам. Найперш ён пачаў наводзіць суровую дысцыпліну ў войску, не спыняючыся нават перад караю смерцю. Аднак, вымагаючы ад жаўнераў паслухмянасці і прыкладнай вайсковай службы. заўсёды клапаціўся, каб яны былі накормленыя і апранутыя, мелі добрых коней і спраўную зброю. А дзеля таго, што з каралеўскай скарбніцы грошы паступалі рэдка і скупа, не шкадаваў і ўласных сродкаў.
    Каб атрымаць прыхільнасць мясцовага насельніцтва, Хадкевіч строга забараняў сваім ваярам самавольствы, зніжаў падаткі, пацвярджаў даўнія прывілеі гарадам і даваў новыя. He давяраючы палякам, ставіў на кіраўнічыя пасады ў краі сваіх суайчыннікаў.
    У канцы 1602 года Ян Хадкевіч, прывёўшы з Вялікага Княства блізу дзвюх тысяч войска, распачаў
    21
    актыўныя дзеянні. Маючы гусарскія і казацкія харугвы, а таксама пяхоту, вырушыў пад Дэрпт* у паўднёваўсходняй Эстоніі. Пачалася аблога шведскага гарнізона, у якой спадзяваліся больш не на штурмы і абстрэлы, a на звычайны голад, які з часам мог зламаць супраціў абаронцаў. Аднак праз месяц і ў самой аблозе засталася палова жаўнераў; астатнія, не атрымаўшы платы за службу, разышліся. Праўда, нават рэштай сілаў удалося не толькі заблакаваць горад, але і разбіць шведскі аддзел, што спяшаўся на падмогу. А затым здарыўся амаль цуд — выгаладнелыя пасля многіх месяцаў сядзення за гарадскімі мурамі шведы ў красавіку 1603 года сапраўды капітулявалі.
    Аднак гэты поспех не натхніў войска на далейшы наступ, бо грошай паранейшаму амаль не было. У каралеўскіх адказах на роспачныя лісты Хадкевіча перасылаліся адны абяцанкі. Хіба што толькі крыху, і то зрэдку, харчаваннем і зброяй дапамагалі землякі. Пераважна з Беларусі ішло і папаўненне войска.
    Каля года на працяг ваеннай актыўнасці не хапала сілаў. Неаплочанае войска бурчэла, утварала канфедэрацыі пратэсту, разыходзілася, і перадусім — іншаземныя найміты. Заставаліся найбольш вытрымлівыя, дысцыплінаваныя, верныя абавязку і самому Хадкевічу.
    Улетку 1604 года Хадкевіч з войскам, папоўненым новымі харугвамі, аплочанымі пад заклад уласных маёнткаў у Летуве, ад Рыгі зноў вырушыў на поўнач. Трэба было спяшацца ўмацаваць залогу** Белага Каменя*** — горада ў самым цэнтры Эстоніі. Пад тым Каменем на пачатку верасня Ян Кароль разграміў толькі што прысланы зза мора шведскі корпус. Такі ж лёс затым напаткаў і іншую фармацыю праціўніка. Пасля апошняй бітвы палкаводзец паведамляў каралю: “25 верасня пачалася бітва. Лягло шведаў на пляцы больш
    * Цяпер Тарту.
    ** Залога — вайсковы аддзел. прызначаны для ўтрымлівання места або замка: гарнізон.
    *** Цяпер горад Пайдэ.
    22
    як 3000, рэшта і шмат параненых у балотах згінулі; гарматак палявых 6, сцягоў 21 мне аддадзена, 5 рыцарствам параздзірана... Нашыхзабіта 81, параненых блізу 100". Пэўна, як такое звыкла здаралася ў падобных рэляцыях, страты праціўніка маглі быць завышаныя. Аднак перамога была несумненна значная.
    Ды зноў жа адсутнасць сродкаў прыпыніла далейшыя дзеянні. А пры канцы года, калі надышлі асабліва халодныя і галодныя часы, некалькі гусарскіх харугваў адмовіліся падпарадкавацца военачальніку. Узбунтаваныя часціны, узначаленыя Аляксандрам Лісоўскім, пайшлі пад сцягі Змітра Самазванца паспытаць шчасця на маскоўскай зямлі. Раз’юшаны Хадкевіч запатрабаваў у канцлера Вялікага Княства Лева Сапегі суровага пакарання бунтаўніка. I, напэўна ж, не думаў, што шмат пазней давядзецца яму зноў сустрэцца з Лісоўскім на палях Маскоўшчыны.
    Пры ўсім катастрафічным стане войска ў Інфлянтах дапамогі з Рэчы Паспалітай так і не было. Адзінае суцяшэнне — Сойм перадаў Хадкевічу булаву вялікага гетмана (1605 год), што засталася пасля нядаўна памерлага Крыштопа Радзівіла.
    Штогэта за пасада была такая ў нашай дзяржаве — гетман?
    У раннім Сярэднявеччы ў часе войнаў і бітваў войскам кіраваў сам князь або прызначаны ім ваявода — той, хто “вояў вядзе”. Пры канцы XV стагоддзя пад уплывам польскай традыцыі ваяводаў усё часцей пачалі называць гетманамі*. Спачатку вялікі князь прызначаў гетмана часова — для арганізацыі абароны пэўнай часткі краю або кіравання вайсковымі аперацыямі на канкрэтным кірунку. Канчаткова пасада гетмана ў нашай дзяржаве была зацверджаная Аляксандрам Ягайлавічам на пераломе XV і XVI стагоддзяў пад час зацятых войнаў з Масквой. Пры гэтым напачатку існа
    * Гэтае слова было запазычанае ад чэхад, а да тых трапіла з Нямеччыны: Hauptmann літаральна — галодны чалавек, г.зн. начальнік.
    23
    вала толькі пасада найвышэйшага (вялікага) гетмана, які, паводле сучасных уяўленняў, быў міністрам вайсковых справаў. Пазней пачаў прызначацца палявы гетман, які быў непасрэдным военачальнікам на пабаявішчы. Пры гэтым, як правіла, па сканчэнні вайны і “дэмабілізацыі” войска канчалася і гетманства. Пазней жа яно стала пажыццёвым.
    Адным з першых беларускіх гетманаў быў Канстанцін Астрожскі, які пакрыў сябе несмяротнай славай на аршанскіх палях у 1514 годзе, калі яго войска пад белчырвонабелымі штандарамі разбіла амальутрая люднейшыя маскоўскія сілы. Былі сярод гетманаў Вялікага Княства славутыя асобы і з іншых магнацкіх родаў _ Радзівілаў (сямёра), Сапегаў(шасцёра), Агінскіх (трое) ды інш.
    Гетман як галоўны камандзір павінны быў вылучацца вопраткай і ўзбраеннем. У часы Яна Хадкевіча папулярны быў вугорскагусарскі строй. Гетману яго шылі з найлепшых матэрыялаў і багата аздаблялі — жупан з нагрудным панцырам, шапка або шышак. Даўняя традыцыя вымагала ад военачальніка мець адкрыты твар, каб моцным голасам падаваць каманды і каб падначаленыя бачылі мужнае і поўнае рашучасці аблічча правадыра. А найлепш было ў часе бою не мець шалома і панцыра ўвогуле. Гэта падкрэслівала бясстрашнасць гетмана, яго пагарду да небяспекі і ўпэўненасць у перамозе. Абавязковай зброяй палкаводца была шабля ў багата аздобленай похве.
    Найгалоўнейшы знак гетманскай улады — булава, на доўгім дзяржальне, разьбяная, упрыгожаная каштоўнымі металамі і камянямі. Кожная такая рэч была выдатным творам мастацтва. Булавой даваўся знак на пачатак бітвы, паказваўся кірунак атакі. У крытычны момант яна ўжывалася як зброя. Вядомы выпадак, як пад час маскоўскай кампаніі Ян Хадкевіч ударам булавы суцішыў шляхоцкую пыху аднагоз фаварытаў польскага каралевіча.
    Каб войска бачыла, дзе знаходзіцца гетман, каля яго трымалі адпаведны знак. Ім было крыло арла або
    24
    жураўля на доўгай жэрдцы з шарам, на які надзявалася гетманская шапка. Часам каля крыла прывязвалі бунчук з конскага хваста і белачырвоныя стужкі пад колер сцяга.
    Пры палкаводцы быў і гетманскі сцяг з гербам. Тут жа знаходзіўся ахоўнік — шчытаносец. Аднак асноўнай аховай гетмана была прыбочная гвардыя з найлепшых ваяроў. У сама адказны момант, каб пераламаць ход бітвы, гвардыю кідалі і ў сечу.
    Войска Рэчы Паспалітай было грунтоўна рэфармаванае Сцяпанам Батурам. Кароль паходзіў з Вугоршчыны, якая вяла частыя войны з Асманскай імперыяй. Прыходзілі на яго бацькаўшчыну і войскі з цэнтральнаэўрапейскіх краінаў, найболей з Аўстрыі. Такім чынам, вугорцы былі добра знаёмыя як з усходняй турэцкай, так і з эўрапейскай вайсковай справай.
    Традыцыйна, яшчэ з ранняга Сярэднявечча, войска складалася пераважна з феадальнай конніцы. На шляхоцкай конніцы (паспалітым рушанні) грунтавалася збройная моц дзяржавы і пазнейшым часам. Гэтага вымагалі частыя войны з татарамі і масквой, якія мелі шмат дасканалых вершнікаў. Існавалі таксама і пяхотныя фармацыі, але яны найбольш ужываліся пры абароне або пры захопе чужых гарадоў. Такое дамінаванне конніцы вяло да перамог “у чыстым полі”, у кароткачасовых сечах. У зацяжных жа войнах, асабліва пры аблогах і штурмах умацаванняў, адчувалася нястача пяхоты. Так, можна ўспомніць перамогі яшчэ Альгерда і яго няўдачы пры спробе ўзяць Маскву, пазнейшыя цяжкасці пры аблогах Смаленска, Пскова. Дый вызваленне Полацка таму ж Батуру каштавала значных намаганняў.
    Яшчэ апошні Ягайлавіч — Жыгімонт Аўгуст спрабаваў стварыць сталае платнае войска, так званае кварцянае*. Сцяпан Батура не толькі прадоўжыў справу папярэдніка, але і значна павялічыў колькасць войска, зрабіў яго больш сучасным. Аснову пяхоты пачалі складаць найманыя і выбранецкія фармацыі.
    * На яго ўтрыманне ішла чацвертая частка (кварта) прыбыткаў з каралеўскіх уладанняд.
    4 Зак. 859
    25
    Выбранецкая пяхота набіралася з сялян каралеўскіх уладанняў. Наўзамен збройнай службы выбранцы вызваляліся ад усіх павіннасцяў, а найбольш храбрыя з іх, што асабліва вызначыліся ў бітвах, маглі нават спадзявацца на атрыманне шляхоцтва. Наймітамі маглі быць як народзінцы Беларусі, так і жыхары іншых краёў. Асабліва цаніліся ваяры з Нямеччыны і Вугоршчыны. Многія з іх былі сапраўднымі прафесіяналамі вайсковай справы, загартаванымі “выжламі вайны . Яны ішлі ў кожны куток Эўропы, дзе пахла порахам і спажывай.
    Выбранцы і найміты былі ўзброеныя шаблямі, баявымі сякерамі і стрэльбамі — рушніцамі або мушкетамі. Яны ўтваралі роты прыкладна па сто ваяроў, падзеленыя на дзесяткі. У часе бою пяхотнікі шыкаваліся ў шэрагі і ўтваралі прастакутнікі, прыкрытыя на перыметры пікінёрамі і шчытаносцамі. Такім чынам фармацыі ператвараліся ў рухомыя цытадэлі, ашчаціненыя доўгімі вострымі пікамі, абстаўленыя сцяной шчытоў. Варожай конніцы было нялёгка зламаць шыхты вопытных жаўнераў, тым больш калі тыя вялі густы агонь з рушніц і мушкетаў.
    Кавалерыя дзялілася на два галоўныя віды — лёгкую і цяжкую. Да першай адносіліся вершнікі казацкага строю(“казакі”), якіх не трэба блытаць з казакамі запарожскімі, і так званыя ў Беларусі пяцігорцы. Лёгкія вершнікі ахоўвалі сваё цела кальчугай і мелі на ўзбраенні дзіды, шаблі, лукі і стрэльбы. Найлягчэйшымі лічыліся загоны беларускіх татараў, аселых у нас яшчэ пры Вітаўце, з шаблямі і лукамі.
    Найгалоўнейшай часткай цяжкой кавалерыі з часоў Батуры сталі гусарскія фармацыі*.
    Характэрнай зброяй былі дзіды. Яны рабіліся з лёгкага дрэва і дасягалі 5метровай даўжыні. Да іх жалезных вастрыёў мацаваліся сцяжкі. Прызначэнне гусарскіх дзідаў было спецыфічнае. Яны служылі для
    * Гусары (ад вугорск. huszar) упершыню з’явіліся ў Вугоршчыне ў XV стагоддзі. Гусарскі баявы парадак у ЦэнтральнуюЭўропу прынеслі сербскія вершнікі, якія пасля захопу іх бацьк.аўшчыны Турэччынай перабраліся ў суседнія краіны, што змагаліся з