• Газеты, часопісы і г.д.
  • Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч  Міхась Чарняўскі

    Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 61с.
    Мінск 1998
    29.28 МБ
    А стан здароўя вялікага гетмана рабіўся крытычны. Пасівелы ваяр дажываў апошнія дні, вымучаны камянямі ў нырках, падаграй. А ўрэшце прыступы эпілепсіі пачалі руйнаваць гэтае калісьці моцнае і, здавалася, нязноснае цела, звыклае да сядла, імклівых кавалерыйскіх атакаў, доўгіх пераходаў, холаду і спёкі, жыцця ў паходным намёце. Якія думкі прыходзілі ў яго згасалы розум цёмнымі начамі пад Хацінам? Успаміны пра лагодныя пагоркі пад Цімкавічамі, славу Кірхгольма, маразы Маскоўшчыны ці сонца Італіі? Або шкадаванне, што так і канчаецца на ім слаўны род Хадкевічаў быхаўскай галіны? А можа, найбольш турбаваў лёс ягонага войска?
    23 верасня Ян Кароль Хадкевіч, ужо бязмоўны, яшчэ знайшоў сілы перадаць гетманскую булаву свайму наступніку Любамірскаму, а назаўтра па абедзе пасля цяжкога канання пакінуў гэты свет. “Пан гетман памёр, а з ім вялікае шчасце Айчыны мілай”, — занатаваў сучаснік. “Слава несмяротная яго на вякі вечныя жыць будзе”, — дадаваў іншы.
    Пазней пра выдатнага сына беларускай зямлі напішуць: “Лёс ласкавы надзяліў яго ўсім, што патрэбна для здабыцця несмяротнай славы. Даў яму паходжанне са знакамітага роду па мячы і па кудзелі, цудоўны шлюб, багацце незвычайнае, дасканалы склад цела з усімі рысамі высакароднага правадыра, поўны годнасці воблік: арліны нос, высокі лоб, ваяўнічы выраз. Акрамя таго, ён дасканала валодаў замежнымі мовамі і тымі навукамі, якія называем гуманістычнымі. найперш, аднак, шмат працы прысвячаў паглыбленню вайсковага майстэрства. Гэтаму аддадзены быў з маленства... Вылучаўся вялікай адпорнасцю на цяжкасці, на спёку і холад, на голад, вялікай таксама чуйнасцю ў расстаў
    57
    ленні старожы, спрытам у захопе “языка”, такой спраўнасцю і хуткасцю ў шыкаванні баявых парадкаў, што параўнаўся ў гэтым з найвялікшымі старажытнымі і сучаснымі палкаводцамі. Добра абазнаны быў таксама ў гісторыі і выкананні памераў геаметрычных. Старанна вывучаў радаводы шляхотных коней і ўзбраенне. Яго твар, рукі, хада, голас, вопратка сведчылі пра тое, што ён створаны для вайны”.
    Вестка пра смерць палкаводца дайшла і да Асмана. Гэта акрыліла туркаў, і яны зноў ухапіліся за зброю. Хацінскаму лагеру давялося перажыць некалькі зацятых штурмаў, асабліва цяжка было ўсё тым жа казакам і лісоўчыкам. Але гэта былі ўжо перадсмяротныя канвульсіі звера. У туркаў яшчэ быў порах для бітвы, але не хапала для яе ні сілы, ні волі.
    Першыя спробы перамоваў пачыналіся ў дні, калі яшчэ жыў Ян Хадкевіч. Няўдача ж апошніх намаганняў зламаць супраціў войска Рэчы Паспалітай прыспешыла справу замірэння. Зашнуравалі паслы паміж стаўкамі султана і Любамірскага, у спрэчках абмяркоўваліся ўмовы спынення баёў і дэталі будучых дачыненняў паміж дзвюма дзяржавамі. Нарэшце 9 кастрычніка быў падпісаны мір, паводле якога мяжа паміж Асманскай імперыяй і Рэчай Паспалітай пакідалася ранейшай. Гэта была перамога! А ў лагеры ж абаронцаў Хаціна на той дзень заставалася толькі адна бочка пораху...
    I рушылі войскі зпад Хаціна. Турэцкія — на поўдзень, нашы — на поўнач і усход, дадому.
    Чакалі родныя і блізкія і беларускіх ваяроў. Але далёка не ўсе вярнуліся зпад малдаўскага замка жывымі на Бацькаўшчыну. У фарным касцёле Наваградка і сёння захоўваецца каменная табліца, пастаўленая тут у 1643 годзе ў памяць палеглых пад Хацінам землякоў. На барэльефе выявы Яна Рудаміны, ветэрана яшчэ Інфлянцкай вайны, і яго паплечнікаў. Укленчылі рыцары з складзенымі рукамі, а перад імі на доле — звал янычарскіх трупаў і галоваў. А колькі такіх памятных дошак па касцёлах і цэрквах Беларусі не захавалася да нашых дзён?
    ПАСЛЯСЛОУЕ
    14 кастрычніка ў катэдры КамянцаПадольскага, куды першапачаткова адышло нашае войска, былоўрачыста пахавана цела Яна Кароля Хадкевіча. Але гэтае месца не сталася яго апошнім прытулкам. Праз некалькі тыдняў маладая ўдава перавезла труну з нябожчыкам у сваё родавае гняздо — у Астрог на Валыні. Аднак з прычыны ўзніклых спрэчак за цела, a найбольш, мабыць, за маёмасць гетман быў зноў пахаваны толькі наступнай восенню, амаль праз год, у фарным мясцовым касцёле. У часе паўстання Багдана Хмяльніцкага парэшткі нябожчыка вывозіліся ў Польшчу, а пасля замірэння на Украіне былі вернутыя назад. У 1722 годзе езуіты перанеслі пахаванне ў новы касцёл у тым жа Астрогу. Аднак у XIX стагоддзі касцёл згарэў і быў зруйнаваны. Зніклі і сляды магілы вялікага палкаводца.
    Славу Ян Хадкевіч спазнаў напоўніцу яшчэ пры жыцці. Ён дасягнуў усіх магчымых становішчаў у кіраўнічай герархіі дзяржавы — стараста жамойцкі, віленскі ваявода, палявы, а затым вялікі гетман літоўскі, урэшце, галоўны начальнік усіх войскаў Рэчы Паспалітай, радца Вялікай Рады Княства і сенатар Рэчы Паспалітай. Кароль абдорваў свайго палкаводца ўшанаваннямі і годнасцямі, а таксама шматлікімі зямельнымі ўладаннямі. Дзівіліся поспехам ваяра валадары блізкіх і далёкіх краёў. Мастакі малявалі яго партрэты, карціны з выявамі пераможных бітваў. Праслаўлялі Яна Хадкевіча каталіцкі дзяяч і прамоўца Пётра Скарга і лацінамоўны паэт Мацей Сарбеўскі. Перамозе ў Хацінскай вайне прысвяціў паэму “Асман” харвацкі паэт пачатку XVII стагоддзя Іван Гундуліч.
    He знайшло супачыну на чужыне цела Яна Кароля Хадкевіча. Блукае па чужых краях і ягоная слава, а на роднай Беларусі ніяк не прызнаюцца да свайго сына.
    59
    Грэх ён меў вялікі перад савецкакамуністычнымі ідэолагамі — не валодаў пралетарскасялянскай свядомасцю, бо разграміў паўстанне казакоў і беднаты. Сувораву за Пугачова прабачылі, а Хадкевічуза Налівайку — не.
    Нават у першай палове 90х гадоў, калі ціск абэцэдаршчыны на нашых гісторыкаў часова быў паслабеў, яны па звычцы міналі асобу Яна Хадкевіча. Як міналі і перамогі беларускага войска на палях Інфлянтаў, у вайне з Маскоўшчынай пачатку XVII стагоддзя, у бітве пад Хацінам — гэтыя зусім яшчэ не адгорнутыя старонкі нашае мінуўшчыны.
    ЗМЕСТ
    УСТУПНАЕ СЛОВА	5
    НАРАДЖЭННЕ АРЛЯНЯЦІ	7
    {Часы малога II на ■ Вайна з Маскоўшчынай • Люблінская вунія • Славуты радавод ■ На ніве культуры і на пабаявішчы • Першыя крокі... • Прыклад бацькі • Узгадаванне рыцарскага духу)
    АРОЛ РАСПРОСТВАЕ КРЫЛЫ	14
    (Віленскія навукі • У эўрапейскіх ушверсітэтах • На пасадзе — новы манарх Вяртанне на радзіму • Жаніцьба ■ Змаганне з казакамі Налівайкі • ІІаходы tj Падунаўе)
    НА ІНФЛЯНЦКАЙ ВАЙНЕ	19
    (Пачатак ваенных дзеянняЦ ■ Супярэчкі з Радзівілам Пяруном • Палітычныя захады Яна Хадкевіча • Першыя перамогі •Хтотакія гетманы? ■ Крылатыя вершнікі • Узбраенне і вайсковая тактыка)
    ПЕРАМОГА ПАД КІРХГОЛЬМАМ	29
    (Абвастрэнне сітуацьй • Аблога Рыгі Карлам IX • Хадкевіч спяшаецца на дапамогу • Выбар месца бітвы • Гераічныя чыны гусарыі • Разгром шведаі) • Розгалас пра слаЦную перамогу)
    МАРНАСЦЬНАМАГАННЯЎ	37
    (Змена арыентацыі каралеЦскага двара ■ Рокаш Зебжыдоўскага • Зноіі у /нфлянтах  адваёва страчанага • Палітычнае становішча на Цсходзе • Самазванцы • Пачатак адкрытай вайны' У Маскве • Замірэнне)
    ХАЦІНСКАЯ ВАЙНА	47
    (Пагоршанне стасункаў з Турэччынай • Збіранне сілаў • Каму кіраваць войскам? • Хацінскі лагер • Месяц цяжкіх баёў • Геройства нашых жаўнераў • Начныя вылазкі ■ Апошняя бочка пораху • Смерць і перамога)
    ПАСЛЯСЛОЎЕ
    59
    НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ Серыя акадэмічная
    Навуковапапулярнае выданне
    Чарняўскі Міхась
    ПРАВАДЫР КРЫААТЫХ ВЕРШНІКАЎ
    ЯН КАРОЛЬ ХАДКЕВІЧ
    Рэдактар Алесь Зьмітровіч
    Карэктар Яніна Марціновіч
    Набор Алена Лобач
    Макетаванне Наталя Санько
    Падпісана ў лрук 08.09.98. Фармат 84x100 1/32. Папсра афсетная. Гарнітура літаратурная. Афсетны друк. Ум.друк. арк. З'.12+0.78укл. на крэйд. паперы. Ул.выд. арк. 3.9. Наклад 3000 паасобнікаў. Замова № 859
    Выдавецтва “Тэхналогія". ЛВ №73 ад 12.11.97. 220007. Мінск. вул. Магілеўская, 43. Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня. 225320, Баранавічы, вул. Савецкая. 80.
    КНІГІ СЕРЫІ “НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ”
    Выйшлі з друку ў 1988—1998 гг.
    Грыбкоўскі В., Гапоненка В., Кісялёў У. Прафесар электраграфіі і магнетызму
    Пра Якуба НаркевічаЁдку (18471905), адкрывальніка электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сігналаў
    Мархель У. Вяшчун славы і волі
    Пра Уладзіслава Сыракомлю (18231862), выдатнага паэтадэмакрата
    Галакціёнаў С., Яцкевіч Г. Рыцар навукі з Нянькава
    Пра Уладзіслава Дыбоўскага (18381910), таленавітага даследніка прыроды і фалькларыста
    Арлоў У. Асветніца з роду Усяслава
    Пра Еўфрасінню Полацкую ( 11101173), беларускую асветніцу і рэлігійную дзяячку
    Юхо Я. За вольнасць нашу і вашу
    Пра Тадэвуша Касцюшку (17461817), кіраўніка паўстання супраць маскоўскага панавання
    Грыцкевіч В. Адысея наваградскай лекаркі
    Пра Саламею Русецкую, знакамітую лекарку і падарожніцу XVIII стагоддзя
    Процька Т. Эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі Пра Кароля Чаховіча (18321902), таленавітага вучонагафізіка
    Казбярук У. Светлай волі зычны звон
    Пра Алеся Гаруна (1887—1920), вьідатнага паэта, змагара за незалежнасць Беларусі
    Тарасаў С. Чарадзей сёмага веку Траяна
    Пра Усяслава Чарадзея (1044—1 101), аднаго з найславуцейшых полацкіх князёў
    Гусак А. Практычная механіка і “Мёртвыя душы” Пра Мікалая Ястрэбскага (18081874), вучонагаінжынера, таленавітага літаратара
    Саверчанка І. Канцлер Вялікага Княства
    Пра Лева Сапегу (15571633), славутага палітычнага дзеяча. рэдактара Статута 1588 года
    Бельскі А., Ткачоў М. Вялікае мастацтва артылерыі
    Пра Казіміра Семяновіча ( 16001651), вынаходніка шматступеневай ракеты
    Сагановіч Г. Айчыну сваю баронячы
    Пра Кастуся Астрожскага (14601530). славутага гетмана
    Арлоў У. Прысуд выканаў невядомы
    Пра Ігната Грынявіцкага (18561881). рэвалюцыянеранародавольца
    Каханоўскі Г., Каханоўскі А. Руплівец нашай старасветчыны
    Пра Яўстаха Тышкевіча (18141873). заснавальніка беларускага краязнаўства
    Дабравольскі В. Да ісціны  найпрасцейшым шляхам
    Пра Васіля Ермакова (18451922), таленавітага вучонагаматэматыка
    Гапоненка В. У пошуках гармоніі Свету
    Пра Івана Яркоўскага (18441902), таленавітага вучонагафізіка
    Юхо Я., Емяльянчык У. “Нарадзіўся я ліцьвінам...” Перапрацаванае і дапоўненае выданне пра Андрэя Тадэвуша Касцюшку
    Процька Т. Даследчык таямніцаў святла
    Пра Аляксандра Садоўскага (18591923), таленавітага вучонагафізіка
    Саверчанка І. Апостал яднання і веры
    Пра Язэпа Руцкага (15741637). выдатнага пісьменніка, педагога і рэлігійнага дзеяча