• Газеты, часопісы і г.д.
  • Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч  Міхась Чарняўскі

    Правадыр крылатых вершнікаў: Ян Кароль Хадкевіч

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 61с.
    Мінск 1998
    29.28 МБ
    26
    знішчэння шчыльных чатырохкутнікаў пяхотнікаўпікінёраў або закаваных у жалеза турэцкіх вершнікаў. У атацы галопам дзіды крышыліся аб панцыры. Але справа зроблена — першыя шэрагі праціўніка парушаліся. Далей наставала чарга пісталетам, шаблям, рапірам, у валоданні якімі гусары былі непараўнаныя. Калі ж вопытная пяхота вытрымлівала першы ўдар, гусарскія шыхты з новымі дзідамі паўтаралі атаку. Часам шматкроць.
    Тагачасныя і пазнейшыя малюнкі яскрава паказваюць сцэны гусарскіх атак: ураганныя хвалі вершнікаў з нізка прыгнутымі дзідамі, трапятанне мноства сцяжкоў. Уяўляецца навальнічны шум апераных крылаў, прымацаваных да рыцарскіх панцыраў, аглушальны тупат конскіх капытоў і рык тысяч мужчынскіх горлаў. Праз пыл і парахавы дым такая лавіна з жалеза і цягліцаў зносіла ўсё са свайго шляху. Менавіта такія атакі крылатых вершнікаў прыносілі найбольшую славу беларускай зброі і нашым палкаводцам.
    Упершыню беларуская гусарыя найлепшым чынам засведчыла сябе ў 1506 годзе ў пераможнай бітве Міхала Глінскага з татарамі пад Клецкам. Памайстэрску выкарыстоўвалі яе Канстанцін Астрожскі пад Вішняўцом на Украіне ў бітве з татарамі (1512 год) і на аршанскіх палях — з масквой (1514 год), Мікалай Радзівіл Руды і Рыгор Хадкевіч на Вуле ў змаганні з масквой (1564 год), Сцяпан Батура ў часе паходаў на Івана Жахлівага (1579, 1580, 1581 гады), Радзівіл Пярун пад Кокенгаўзэнам у Латвіі пад час бітвы са шведамі (1601 год). Гусарыя была ўлюбёным войскам і Яна Кароля Хадкевіча.
    мусульманскай навалай. З’явіліся яны і ў Вялікім Княстве. Напачатку гусары былі лёгкай кавалерыяй, добра прыстасаванай да сечы з рухавым татарскатурэцкім праціўнікам. Пазней яны пачалі прыкрываць галаву і цела шышакамі і панцырамікірасамі, а ў бітвах карысталіся доўгімі дзідамі, шаблямі, канчарамі. Для паражэння праціўніка на адлегласці ўсё больш эфектыўнаю станавілася агняпальная зброя — пісталеты, хаця многія гусары заставаліся майстрамі лучнога бою, асабліва пры пераследзе ўцекачоў.
    4*
    27
    Яшчэ ў XIV стагоддзі ў Эўропе з’явілася першая агняпальная зброя, якая неўзабаве стала вядомая і ў Беларусі. Пад канец XVI стагоддзя яна значна ўдасканалілася, стала разнастайнай і эфектыўнай — стрэльбы некалькіх тыпаў, кароткарулевыя пісталеты, лёгкія і цяжкія гарматы. Хадкевіч, у прыватнасці, заўсёды вымагаў, каб ягоныя гусары мелі спраўныя пісталеты, якія пускаліся ў ход, калі была скрушаная дзіда, не было ўжо як замахнуцца шабляй ці трэба было імгненна дапамагчы таварышу, якому пагражала небяспека.
    Якраз у гетманства Яна Хадкевіча конныя, асабліва гусарскія, войскі дасягнулі свайго зорнага часу. Але ўсё гусцейшыя і дакладнейшыя залпы артылерыі, мушкетаў і аркебузаў, беглая пальба пісталетаў былі тым громам, які абвяшчаў будучыя перамогі дысцыплінаванай і ўмелай пяхоты над вершнікамі. I ўжо ў сярэдзіне таго ж XVII стагоддзя кінжальны агонь шведскіх мушкецёраў не раз засцілаў пабаявішчы гусарскімі целамі.
    Агняпальная зброя вымагала вялікіх сродкаў. Таму багацейшыя краіны мелі і лепшую пяхоту. Грошай жа ў Рэчы Паспалітай вечна не ставала. Часам нават бракавала конейцяжкавозаў для артылерыі буйнога калібру.
    У часы Яна Хадкевіча ўжо шырока выкарыстоўваліся розныя земляныя ўмацаванні, якімі абводзілася месца размяшчэння войска. Сам гетман неаднойчы дастасоўваў вопыт чэшскіх гусітаў і асабліва запарожскіх казакоў, абкружаючы лагер пасам счэпленых абозных вазоў. Такім чынам утвараўся табар, непераадольны для кавалерыі праціўніка.
    ПЕРАМОГА
    ПАД КІРХГОЛЬМАМ
    Абвастрэнне сітуацыі * Аблога Рыгі Карлам IX * Хадкевіч спяшаецца на дапамогу * Выбар месца бітвы * Гераічныя чыны гусарыі * Разгром шведад * Розгалас пра сладную перамогу
    Швецыя мела разоў у пяць меншае насельніцтва, чым Рэч Паспалітая, аднак апярэджвала яе ў гаспадарчым развіцці. Акрамя таго, там сфармавалася больш скансалідаванае грамадства, у якім прыкметную ролю адыгрываў не толькі кароль, але і парламент, дзе засядалі паслы як ад феадальнага стану,так і ад месцічаў, а таксама сялян, вольных ад прыгону. Таму прынятыя пастановы, пытанні вайны і міруўспрымаліся не як прыхамаць валадароў, а як справа народа. Шведскія жаўнеры, што набіраліся пераважна з маладога вясковага люду, яшчэ саступалі нашым у вывучцы, але вылучаліся ўпартасцю земляроба, загартаванай суровай прыродай Скандынавіі. Разбітыя, здавалася б, ушчэнт, яны зноў збіраліся з сіламі і метадычна пачыналі вяртацьстрачанае.
    Улетку 1605 года шпегі паведамілі, што Карл Судэрманскі, які да гэтага часу ўжо стаў каралём Карлам IX, зноў энергічна імкнецца да рэваншу ў Прыбалтыцы. Тры корпусы шведскага войска высадзіліся ў Інфлянтах і, займаючы па сваім шляху гарады і замкі, рухаліся да Рыгі. 3 падзеннем галоўнага горада Прыбалтыкі быўбы страчаны адзіны выхад з Падзвіння ў Заходнюю Эўропу. Зараз нават кароль Рэчы Паспалітай, вядомы сваёй скупасцю, адважыўся на большыя матэрыяльныя ахвяры і пераслаў Хадкевічу 100 тысяч залатовак на ўтрыманне войска. Сума была дастатковая, і палкаводзец таксама пачаў рыхтавацца да баявых дзеянняў.
    29
    Беларускае войска зпад Дэрпта хуткім маршам пайшло на дапамогу Рызе. Па дарозе Хадкевіч паспрабаваў быў перахапіць корпус Ленартсана. Аднак вопытны шведскі военачальнік рухаўся лясамі і балотамі і ў сярэдзіне верасня злучыўся пад Рыгай з іншымі войскамі Карла IX. I шведскі кароль, маючы пад рукой 14 тысяч жаўнераў, пачаў аблогу горада.
    Хадкевіч прыпыніўся на 8 дзён у Кесі*. на паўночны ўсход ад Рыгі, збіраючы ў адзін кулак войска, гуртуючы яго да бітвы. Гетман не хаваў ад жаўнераў сур’ёзнасці сітуацыі — трэба было сустрэцца з утрая перасяжнымі сіламі праціўніка. Аднак іншага выйсця не было — Рыгу мусілі ўтрымаць любымі сродкамі. Гарачыя намовы Яна Кароля дапаўняліся шматгадзіннымі малітвамі. Асабліва шчыра маліўся сам Хадкевіч як чалавек глыбокае веры.
    Самым ранкам 25 верасня войска рушыла з Кесі да Дзвіны і ўжо вечарам наступнага дня пачало займаць пазіцыі на яе ўзбярэжжы каля вёскі Кірхгольм * *. Да Рыгі заставалася паўтара дзесятка кіламетраў і, напэўна, ужо чуліся стрэлы асадных гарматаў. Такім чынам, нашае войска за два дні па бездаражы прайшло блізу 80 кіламетраў. А ў ім жа была не толькі конніца, а і пэўная лічба пяхоты, артылерыя, цяжкі абоз.
    Карл IX своечасова даведаўся і пра падыход беларусаў, і пра іх мізэрную колькасць — да чатырох тысяч. Таму памкнуўся выправіць пад Кірхгольм толькі частку сваіх сілаў. Аднак вышэйшыя шведскія афіцэры, што ўжо паспыталі моц гусарскіх атак, настойвалі на ўсеагульным выступленні. “Інакш, — тлумачылі, — хутчэй Дзвіна паверне назад, чым каралеўская міласць убачыць уцёкі ліцьвіноў”.
    Цёмнай хмарнай ноччу вырушылі шведы. Спяшаліся, каб на раніцу нечакана заспець змучаныя доўгім пераходам войскі Хадкевіча. I хоць імпэтзбіў раптоўны праліўны дождж, на самым світанку 27 верасня яны ўжо набліжаліся да пагоркаў Кірхгольма.
    * Цяпер йэсіс.
    ** Цяпер Саласпілс.
    30
    Яктолькі пярэдняя старожа прыкмеціла надыход праціўніка, Хадкевіч загадаў будзіць войска. Адбылі багаслужбу. Хутка паснедалі. Затым палкаводзец узняўся на пагорак, каб ацаніць шведскія пазіцыі.
    Карл IX паставіў свае сілы ў чатыры лініі. Першую займалі шчыльныя шыхты шматтысячнай пяхоты, бальшыню якой складалі мушкецёры, падтрыманыя пікінёрамі. Другую лінію ўтварылі фінскія райтары* на левым крыле і шведскія — на правым. Пры гэтым аддзелы другой лініі стаялі насупраць прагалаў у першай, чым утваралася звыклая для тагачаснай эўрапейскай тактыкі шахоўніца (шахматная дошка). Трэцюю лінію зноў жа заняла пяхота, у тым ліку і частка каралеўскай гвардыі. На тыле пазіцый уладкаваліся рэшткі райтарыі. Іх задачай было не дапусціць спробы абкружэння, а таксама пры неабходнасці і самым зайсці ў фланг войска Хадкевіча.
    Такім чынам, галоўную сілу шведскага войска складала пяхота, падмацаваная артылерыяй. Праўда, гэта яшчэ не была славутая пяхота наступных шведскіх каралёў — Густава Адольфа або Карла XII, а ў асноўным навабранцы. Былі, аднак, і дасканала вымуштраваныя фармацыі нямецкіх наймітаў. Кавалерыю ўтваралі райтары — вершнікі на цяжкіх конях, узброеныя пісталетамі і рапірамі.
    Хадкевіч разумеў, што асноўнае спадзяванне Карла IX было на моц агняпальнай зброі, на чатырохкутнікі мушкецёраў, на пісталетную стральбу райтараў. Ім трэба было проціставіць імпэтную атаку конніцы з дзідамі і шаблямі. Тым большу прапорцыі адзін супрацьтрох...
    Беларускае войска ўшыкавалася трыма палкамі па тры лініі ў кожным. Цэнтр яго занялі 700 гусараў пад агульным камандаваннем Вінцэнта Войны. Тут наперадзе было 300 гусараў самога Войны, у другой лініі — дзве харугвы Тодара Ляцкага, апошнюю лінію ўтваралі таксама дзве харугвы. Войну павінна была дапамагаць і
    * Райтары (ад ням. Reiter — вершнік) — найманая цяжкая конніца ў Заходняй Эўропе XV/—XVII стагоддзяў.
    31
    пяхота з некалькімі гарматамі. Справа ад цэнтра размясціўся гусарскі полк Яна Пётры Сапегі — блізу 650 вершнікаў. 3 іх прыкладна палова на чале з Аляксандрам Хадкевічам і Невяроўскім стала ў першую лінію. Пры боку, па некаторых звестках, знаходзілася і лёгкая конніца — пяцігорцы. Каля 200 гусараў самога Сапегі і Віляноўскага ўтваралі сярэднюю лінію. У тыле іх былі цяжкія вершнікі Змітра Барухоўскага і Марціна Гедройца.
    Ударную групу сваіх сілаў Хадкевіч сканцэнтраваў на левым крыле. Яго склаў полк Тамаша Дубровы на 900 гусарскіх шабляў, дапоўнены загонамі лёгкай кавалерыі.
    Тылы войска падтрымоўвалі вершнікі Яна Кішкі, Адама Тальвоша і Белазора, узброеная чэлядзь. У нашых баявых шыхтах знайшлося месца і інфлянцкай шляхце з аркебузамі і тром сотням райтараў герцага Курляндыі, якія пераправіліся праз Дзвіну перад самым пачаткам бітвы*.
    * Абсалютную бальшыню нашага войска ў Інфлянцкай кампаніі складалі беларусы. Падаем сціслыя звесткі пра найбольш вядомых военачальнікаў: Ян Пётра Сапега — з магнацкага роду, які паходзіў ад полацкіх баяраў; Вінцэнт Война — з шляхоцкага роду ВойнаўГрычыновічаў, якія мелі маёнткі паміж Пінай і Прыпяццю; Ян Кішка — будучы полацкі ваявода і вялікі гетман. з магнацкага роду Клшкаў; Аляксандр Хадкевіч — брат Яна Кароля, уладальнік Мыйгы і шклоўскага графства; Зміцер Барухоўскі — з шляхоцкага роду, што валодаў маёнткамі на Берасцейшчыне і на захадзе Украіны; Тамаш Дуброва — з шляхоцкага роду, які займаў розныя службовыя пасады пераважна на Віцебшчыне; Марцін Гедройц — са шматлікага княскага і шляхоцкага роду, які паходзіў з Віленшчыны, ад 1617 года — амсціслаўскі ваявода; Шчасны Невяроўскі — з шляхоцкага роду з Падляшша; Тодар Ляцкі — з баярскага роду перабежнікаў з Маскоўшчыны, якому былі нададзеныя маёнткі ў Беларусі (першапачаткова Высокі Двор і Жалудок); Рудаміны — з шляхоцкага роду, што валодаў маёнткамі ў розных месцах Беларусі, у тым ліку на Наваградчыне, бралі чынны ўдзел у Інфлянцкай і Хацінскай войнах; Аляксандр Лісоўскі— з шляхоцкага роду, вядомага ў Беларусі ад сярэдзіны XV! стагоддзя; Мікалай Зяновіч — стараста чачэрскі і прапойскі, са старадаўняга шляхоцкага роду, што валодаў маёнткамі на Гарадзеншчыне,